double arrow

Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі, асноўныя напрамкі палітыкі рускага ўрада на далучаных землях Беларусі ў канцы XVIII - пачатку XIX ст

Пасля ўключэння ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб'яднальную палітыку, ставячы канчатковай мэтай іх зліццё з рускімі рэгіёнамі. 3 канца XVIII і да пачатку XX ст. у залежнасці ад абставін мяняліся толькі тактыка, тэмпы і метады ажыццяўлення гэтай палітыкі.

На тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны агульнарасійскія адміністрацыйныя органы і ўстановы. У краі пачалі дзейнічаць намесніцкія, а пасля губернскія ўпраўленні, царскія судовыя органы і інш. У пачатку XIX ст. беларускія землі з больш чым трохмільённым насельніцтвам увайшлі ў склад Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Віленскай і Гродзенскай губерняў. Паводле Тыльзіцкага міру 1807 г. паміж Францыяй і Расіяй да апошняй адышла Беласточчына, уключаная ў 1843 г. у Гродзенскую губерню. 3 палітычных меркаванняў Беларусь была падзелена на два генерал-губернатарствы: Літоўскае (Віленская, Гродзенская і Мінская губерні) і Беларускае (Ві цебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Царскі ўрад, які бьгў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча далучаных зямель, у якасці іх асноўнага заканадаўчага кодэкса пакінуў Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. Мясцовыя жыхары мелі магчымасць займаць другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі. ІІІто датычыцца тых чыноўніцкіх крэслаў, уладальнікі якіх удзельнічалі ў вьшрацоўцы і рэалізацыі вышэйшай урадавай палітыкі, то ў іх траплялі, за рэдкім выключэннем, толькі прадстаўнікі імперскага цэнтра.

У сваён саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту. Для гэтага ёй даваліся правы расійскага дваранства. За шляхтай захоўваліся, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, маёнткі з сялянамі. Клапоцячыся ао захаванні сваіх уладанняў, дваранства ўсходняй Беларусі ў асноўнай масе адразу прысягнула Кацярыне II. Ухіліўся ад прысягі толькі шэраг буйньгх магнатаў: двое Радзівілаў (ваявода віленскі і стараста рэчыцкі); трое Агінскіх (вялікі гетман літоўскі, кашталян віленскі і ваявода трокскі); Сапега, ваявода полацкі і гетман польскі і літоўскі; Салагуб, ваявода віцебскі; Пацей, вялікі стражнік літоўскі; Чартарыйскі, ваявода рускі. Відавочна, што ўся іх апазіцыйнасць да царызму тлумачылася бояззю згубіць разлеглыя ўладанні і высокія пасады, якія яны займалі ў Рэчы Паспалітай, а асобныя былі замешаны і ў антырускай канфедэрацыі, створанай.у 1768 г. у г.Бары на Падоллі.

Напалоханыя вопытам сваіх папярэднікаў і бачачы бяссілле Рэчы Паспалітай, дружна прысягнулі Кацярыне II дваранства і духавенства цэнтральнай Беларусі. Паводле трэцяга падзелу ў склад Расійскай імперыі ўвайшла фактычна ўся тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага і амаль ніхто з уладальнікаў не застаўся за мяжой. "Тут усе прысягалі, усе ў наяўнасці, як свецкія, так і духоўныя, — даносіў у Пецярбург генерал-губернатар Літвы і заходняй Беларусі М.В.Рапнін. — 3 Полыпчаю ж Літва, як асобная дзяржава, ніколі, нават па духавенству і маёнтках яго, не змешвалася. Значыць канфіскацыі амаль няма". Прыклад у прыняцці прысягі на гэты раз паказвала буйная арыстакратыя, для якой ліквідацыя краіны стала ратункам ад рэвалюцыйных перамен.

Аднак патрыятычныя арганізацыі паднялі ў 1794 г. паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Феадальная арыстакратыя і царызм не без падстаў бачылі ў гэтым руху небяспеку буржуазных пераўтварэнняў на манер Вялікай французскай рэвалюцыі. Адсюль суровыя пакаранні актыўных удзельнікаў паўстання і праследаванне прадстаўнікоў маёмньгх пластоў, ахопленых патрыятычным рухам. Гэтым займаліся губернская адміністрацьга, ваенныя суды і Асобая следчая камісія, размешчаная ў Смаленску. У выніку прымаемых расійскім урадам мер супраць апазіцыйнага руху канфіскацыям і секвестру падвяргаліся многія землеўладальнікі, але, клапоцячыся аб палітычным супакаенні края,. Кацярына II і асабліва Павел I пасля лёгка даравалі тых, хто "раскайваўся", і вярталі маёнткі назад.

Аднак частка пераважна небагатых дваран, ахопленьгх патрыятычным рухам у эміграцыі, так і не атрымала даравання ці не скарысталася імператарскімі "міласцямі". Таму не ўсе канфіскаваныя вёскі вярнуліся да ранейшых уладальнікаў.

«Каб не дапусціць распаўсюджвання ідэй Французскай буржуазнай рэвалюцыі, стварыць сабе апору ў захопленым краі і задаволіць апетыты расійскага дваранства і чыноўніцтва, царызм праводзіў на Беларусі палітыку насаджэння рускага землеўладання, пашырэння памешчыцкага сектара наогул. Прыватнай маёмасцю расійскіх землеўласнікаў станавіліся сяляне каралеўскіх эканомій і старостваў, канфіскаваных маёнткаў свецкіх і царкоўных феадалаў, якія эмігрыравалі за мяжу ці выступілі супраць новай улады. Усяго на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і Павел I падаравалі ў прыватнае спадчыннае ўладанне больш за 200 тыс. рэвізскіх (мужчынскіх) душ. Па колькасці падараваных душ можна вызначаць уплыў пры двары і блізкасць да прастолу тых ці іншых асоб.

Пашыраючы памешчыцкае землеўладанне за кошт дзяржаўных маёнткаў, царызм непазбежна асуджаў сялян на пагаршэнне іх прававога і маёмаснага стану. Новыя ўладальнікі маглі іх прадаць, перасяліць у іншае месца, сяляне ж не мелі права скардзіцца на паноў, уласнасць іх не была абароненая. Прыгонніцтва на Беларусі ўзмацнялася і пашыралася з прычыны запісу за землеўласнікамічасткі былых прывілеяваных і адносна свабодных катэгорый сельскага насельніцтва (зямянаў, выбранцаў, панцырных баяр, "вольных" людзей і інш.).

Царскі ўрад доўга не ўмешваўся ў павіннасныя адносіны сялян з прыватнымі ўладальнікамі, практычна аддаючы апошнім поўныя правы на працу, маёмасць і асобу селяніна. Таму некалькі нязвыклым і нават сенсацыйным з'явіўся маніфест імператара Паўла I ад 5 красавіка 1797 г. аб трохдзённай паншчыне. Сяляне афіцыйна атрымалі правы на адпачынак у нядзелю, а ў астатнія дні тыдня тры дні працаваць на сваіх памешчыкаў, а тры дні — на сябе. Аднак гэты маніфест, прыняты, відавочна, пад уплывам масавых сялянскіх хваляванняў 1796 — 1797 гг., што ахапілі акрамя іншых і Полацкае намесніцтва, насіў хутчэй рэкамендацыйны характар і меў малое практычнае значэнне. У заходніх рэгіёнах Беларусі, дзе панавала падворная сістэма сялянскага землекарыстання і адпаведна вылічэнне абавязкаў з колькасці зямлі, а не сялянскіх душ, гэты закон не знайшоў ужытку, а ва ўсходніх, дзе пераважала абшчынная сістэма, традыцыя трохдзённай паншчыны ўсталявалася і адстойвалася пазней памешчыкамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Гаспадарчыя, адміністрацыйныя і судовыя правы над дзяржаўнымі сялянамі пакідаліся ў руках арандатараў і адміністратараў казённых маёнткаў. У 1798 г. была праведзена люстрацыя (апісанне) старосцінскіх маёнткаў, якая замацавала тыя павіннасныя адносіны сялян да іх часовых уладальнікаў, што склаліся раней. Сістэма кіравання дзяржаўнымі сялянамі павінна была забяспечваць "памнажэнне казённага даходу".

Беларускія сяляне, як і іншыя падатковыя саслоўі, цікавілі ўлады Расійскай імперыі перш за ўсё як аб'екты феадальнай эксплуатацыі і папаўнення даходаў казны. 3-за слабай плацежаздольнасці і неабходнасці паступовага прызвычайвання да расійскай падатковай сістэмы ім некаторы час аказвалі льготы ва ўплаце падушных грошай, пасля чаго насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны тып падатковага абкладання ва ўсёй імперыі. Але грашовая рэнта і дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі да 1811 г. не асігнацыямі, як гэта было ў рускіх губернях, а звонкай манетай, рэальны курс якой быў шмат вышэйшы. Акрамя штогадовага падушнага падатку, памер якога ў канцы XVIII ст. мог дасягаць аднаго рубля серабром, існавалі ў залежнасці ад мясцовых умоў земскія. "грамадскі" і "мірскі" зборы, натуральныя спагнанні (кватэрнае, фурманачнае, дарожнае). Уводзілася невядомая дасюль рэкруцкая павіннасць.

На Беларусі скасоўвалася магдэбургскае права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога самакіравання паводле даравальнай граматы гарадам 1785 г. Жыхары шэрага мястэчак, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Гэта выклікала іх упартую, праўда, без жаданых вынікаў, барацьбу за вяртанне мяшчанскага статусу. Для яўрэйскага насельніцтва, якое пражывала ў гарадах, указам 1794 г. вызначалася мяжа яўрэйскай аседласці, якая ўключала беларускія і частку ўкраінскіх губерняў.

Каб дагадзіць мясцовым панам, у цэлым захоўвалася канфесійная сітуацыя, якая склалася раней. Нават забаронены рымскім папам ордэн езуітаў знайшоў да 1820 г. прытулак на далучаных да Расіі землях усходняй Беларусі. Афіцыйна каталіцкаму і ўніяцкаму духавенству не дазвалялася схіляць у сваю веру праваслаўных. У барацьбе з паўстаннем Т.Касцюшкі Кацярына II палічыла патрэбным умацаваць пазіцыі праваслаўнай царквы на далучаных землях шляхам пераводу ўніятаў у праваслаўе, аб чым (22 красавіка 1794 г.) быў выдадзены ўказ. Украінскія і беларускія ўніяты сталі аб'ектам уціску з боку афіцыйных улад. Губернская адміністрацыя, паліцыя былі скіраваны на дапамогу праваслаўнаму духавенству. Колькасна вынікі "ўз'яднання" выглядалі даволі значнымі — у праваслаўе перайшло каля паўтара мільёна ўніятаў, але "поспех" гэты быў больш фармальны. Афіцыйнае праваслаўе тады яшчэ не змагло давесці пачатую справу да канца, тым больш што імпзт урада да яе неўзабаве пасля падаўлення паўстання Т.Касцюшкі знік. Многія з "уз'яднаных" вярнуліся да ўніі.

Далучэнне да імперыі ўключыла Беларусь у агульнарасійскую гаспадарчую сістэму, аказала ўплыў на развіццё ўсіх галін эканомікі, шмат у чым вызначыла напрамкі яе далейшай гаспадарчай спецыялізацыі. У хуткім часе былі створаны новыя мануфактуры (палатняныя, парусінавыя, канатныя, суконныя і інш.), заснавана суднаверф у Крычаве, дзе будаваліся лёгкія судны для Чарнаморскага флоту. Павялічваліся пасяўныя плошчы, пераважна пад тэхнічныя культуры. Збыт сельскагаспадарчых прадуктаў стымуляваўся адменай пошлін на іх продаж, ліквідаваліся ўнутраныя мытні. Пашыраліся гандлёвыя сувязі з рускімі і ўкраінскімі губернямі, павялічваўся вываз тавараў з Беларусі ў парты на Балтыцы, якія належалі Расіі.

Расійскімі ўладамі было арганізавана вывучэнне беларускага края. Сюды пасылаліся навуковыя экспедыцыі (астранамічная на чале з І.Ісленьевым і фізічная на чале з І.Ляпёхіным), сенатарскія інспекцыі Смісія Г.Р.Дзяржавіна). Беларусь таксама адкрывала для сябе Расію. У губернскіх і павятовых гарадах пачынаюць працаваць рускія школы, уводзіцца выкладанне геаграфіі і гісторыі Расіі, пашыраюцца рускія перыядычныя выданні. Пакуль гэта былі астраўкі ў моцна спаланізаванай сферы культуры, але яны паклалі пачатак будучай русіфікацыі края. Царскі ўрад праводзіў палітыку адмаўлення самабытнасці і адметнасці беларускага народа. Прычым з-за патурання апалячанаму панству ў канцы XVIII — першай чвэрці XIX ст.працэс паланізацыі працягваўся і нават узмацняўся. У гэтых цяжкіх умовах захавальнікам мовы і нацыянальнакультурных традыцый выступала пераважна сялянства. Але і сярод шляхты да канца не знікла сувязь з роднай зямлёй, жыло, хоць часта і падсвядомае, пачуццё гістарычнай асобнасці, што праяўлялася ў так званым ліцвінскім патрыятызме.

Нягледзячы на лаяльныя адносіны царызму да пануючага саслоўя на Беларусі, у шляхты ўсё ж заставаліся прычыны для незадавальнення новай уладай, у першую чаргу з-за страты ўласнай дзяржаўнасці, памяць аб якой перадавалася з пакалення ў пакаленне, выклікаючы антырасійскія змовы і паўстанні.

Такім чынам, далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі канчаткова спыняла тут традыцыі сярэдневяковай дзяржаўнасці, пашырала і ўмацоўвала прыгонніцтва, паклала пачатак пераарыентацыі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця Беларусі на ўсход.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: