Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст. Пачатак прамысловай рэвалюцыі

У першай палове XIX ст. на Беларусі адбываліся агульныя для Расійскай імперыі працэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы. Узнікалі адносіны новага, капіталістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колькасць мануфактур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная праца. Першыя фабрыкі былі пабудаваны ў 20-я гг. XIX ст. у мястэчках Хомск і Косава Гродзенскай губерні. Яны займаліся вырабам сукна. Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, суконныя, палатняныя, цукровыя, мукамольныя. У сярэдзіне XIX ст. на шэрагу фабрык пачалі ўжывацца паравыя рухавікі.

Праводзіліся работы па паляпшэнні шляхоў зносін, што садзейнічала ўключэнню гаспадаркі Беларусі ва ўсерасійскі рынак. Вялікае эканамічнае значэнне мелі каналы, што злучылі рэкі басейнаў Чорнага і Балтыйскага мораў: Агінскі, Бярэзінскі, Дняпроўска-Бугскі. Па гэтых штучных водных шляхах Брэст, Кобрын, Пінск, Барысаў і іншыя гарады вялі ажыўлены гандаль, дзякуючы чаму павышалася іх пра'мысловае значэнне. Шырокія дарогі, абсаджаныя бярозамі, так званыя "гасцінцы", звязалі беларускія гарады з іншымі гарадамі імперыі. У вывазе з Беларусі пераважалі лён і льнопрадукты, збожжа, гарэлка, спірт, воўна, сала, лес. На Беларусь прывозілі прамысловыя вырабы.

Новыя з'явы ў эканоміцы, выкліканыя фарміраваннем капіталістычных адносін, адзначаліся і ў беларускай вёсцы. Сельская гаспадарка ўсё болын звязвалася з рынкам, павялічвалася плошча ворыўных зямель, пашыраліся пасевы тэхнічньгх культур (льну, канапель), значна ўзрасла ўдзельная вага бульбы і цукровых буракоў, узнікла танкарунная авечкагадоўля. У шэрагу памешчыцкіх гаспадарак пачалі выкарыстоўвацца сельскагаспадарчыя машыны.

Прапагандай перадавых метадаў земляробства і жывёлагадоўлі займалася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, што існавала з 1826 па 1841 г. у Віцебску. У 40-я гг. ў маёнтку Горы-Горкі Магілёўскай губерні быў адкрыты першы ў Расійскай імперыі земляробчы інстытут. Акрамя сельскагаспадарчай працы сяляне ўсё болып займаліся промысламі, наймаліся на розныя работы. Паглыблялася іх маёмаснае расслаенне: выдзяляліся заможньш сяляне, якія арандавалі млыны, вялі гандаль і інш.

Далейшае развіццё прагрэсіўных з'яў у эканоміцы стрымлівалася панаваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права. Памешчыкі з мэтай павелічэння прыбытковасці маёнткаў пашыралі ўласныя пасевы за кошт сялянскіх надзелаў. Але занядбаная, няўгноеная, дрэнна апрацаваная зямля радзіла ўсё горш. Ураджай сам-3 лічыўся ўжо добрым, часам не збіралі пасеянага. За 30 гадоў (з 1820 па 1850) у Віцебскай і Магілёўскай губернях было дзесяць няўродаў. Сяляне ў сваёй масе ўсё больш разараліся і не маглі, як раней, несці ўзрастаўшыя павіннасці. Так, паншчына ў большасці маёнткаў заходняй і цэнтральнай Беларусі складала 6 чалавека-дзён на тыдзень з сялянскай гаспадаркі. 3 паглыбленнем крызісу прыгоннай гаспадаркі хутка расла запазычанасць памешчыцкіх маёнткаў прыватным асобам і асабліва казне.

Адным з яскравых паказчыкаў нарастаючага крызісу існаваўшай сістэмы быў сялянскі рух. Калі ў першай трэці XIX ст. адбылося 46 найбольш буйных сялянскіх хваляванняў, то ў другой трэці — больш за 90. Прычым на Беларусі сацыяльныя супярэчнасці ўзмацняліся з-за нацыянальна-рэлігійнай варожасці паміж сялянамі і панамі. У той жа час дэмакратычныя колы шляхты разгортвалі сярод насельніцтва антыцарскую агітацыю, з чым улады напрамую сутыкнуліся пры ўціхамірванні ў 40-я гг. выступленняў сялян у маёнтку Смаргонь Віленскай губерні.

Усё гэта вымушала царызм праводзіць на Беларусі больш гнуткую сацыяльна-эканамічную палітыку і рабіць пэўныя захады па вырашэнні аграрнага пытання.

Спачатку гэтьш захады былі даволі сціплымі і зводзіліся да некаторых мер па змякчэнні адносін паміж сялянамі і іх уладальнікамі. 23 сакавіка 1818 г. па выніках праверкі становішча сялян Мазырскага павета выйшаў указ, дзеянне якога распаўсюджвалася "на ўсю Мінскую і іншыя ад Полыпчы здабытыя губерні". Указ абавязваў памешчыкаў і адміністратараў наглядаць за станам гаспадаркі сялян і не патрабаваць ад іх выканання павіннасцяў звыш вызначаных інвентарамі. Забаранялася прымяняць "жорсткія пакаранні", скасоўваліся абмежаванні на продаж сялянамі прадуктаў сваёй гаспадаркі, абмяжоўвалася іх залежнасць ад ліхвяроў і карчмароў. Асаблівая ўвага звярталася на Віцебскую і Магілёўскую губерні, дзе востра адчуваліся хібы ў сялянскім харчаванні і ў зборы нядоімак казённых плацяжоў. 29 мая 1835 г. цар зацвердзіў рашэнне Дзяржаўнага савета "Аб аддачы беларускімі памешчыкамі сялян іх па найму ў земляныя і іншыя чорныя работы", якім абмяжоўваліся магчымасці памешчыкаў здаваць сялян па найме (не болын паловы работнікаў, узрост ад 20 да 48 гадоў), агаворваліся ўмовы (заключэнне кантракту з вызначэннем аплаты як памешчыку, так і сялянам; колькасць рабочых дзён і іх працягласць; быт і харчаванне працуючых). Аднак на практыцы ўрадавыя распараджэнні былі малаэфектыўнымі. Нагляд за іх выкананнем ускладаўся на губернскія і павятовыя ўлады, гэта значыць на тых чыноўнікаў, якія самі паходзілі з мясцовай шляхты і хутчэй адстойвалі інтарэсы памешчыка, чым селяніна. Ды і наогул многія ўказы з цягам часу забываліся.

У 1840-1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяржаўных сялян, якія тады складалі каля пятай часткі ўсяго сялянства Беларусі. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся ў арэнду прыватным асобам і таму эканамічнае і прававое становішча сялян у іх да канца 30-х гт. XIX ст. практычна не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Ідучы на рэформу, царскі ўрад меў на мэце зняцде сацыяльнай напружанасці ў дзяржаўнай вёсцы заходніх губерняў, павышэнне яе даходнасці і заваяванне сімпатый сялянскіх мас у процівагу шляхецкаму дэмакратычнаму руху. Ініцыятарам і асноўным правадніком рэфюрмаў стаў міністр дзяржаўных маёмасцяў Расійскай імперыі граф П.Дз.Кісялёў — прыхільнік абмежавання і лібералізацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін, тонкі палітык, які добра разумеў сітуацыю ў так званым Заходнім краі.

28 снежня 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях. На губернскім узроўні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэй — акруговыя ўпраўленні дзяржаўных маёмасцяў. У ходзе люсграцыі — новага апісання дзяржаўных уладанняў — змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы. На аснове ўказаў 1844 і 1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк і адначасова спынялася практыка здачы іх у арэнду. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарным кіраваннем, якім давяралася самастойнае вырашэнне гаспадарчых, адміністрацыйных і судовых спраў. Прызнавалася "грамадзянская свабода" дзяржаўных сялян, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Ажыццяўлялася малаэфектыўная з-за недахопу сродкаў "папячыцельная палітыка". Аднак мэты рэформы, пры захаванні дзяржавай феадальнай сістэмы, не маглі быць у поўнай ступені дасягнуты.

Тым не менш рэформа П.Дз.Кісялёва выклікала супрацьдзеянне памешчыцкага класа, які ўбачыў ў гэтым замах на свае саслоўныя прэрагатывы. Імкнучыся скампраметаваць рэформу казённых маёнткаў у заходніх губернях, каб не дапусціць распаўсюджвання яе прынцыпаў на астатнюю вёску, памешчыкі адзначалі, што "быт народа паправіўся б толькі на паперы". Такія папрокі мелі пад сабой рэальныя падставы. Нягледзячы на значнае зніжэнне павіннаснага прыгнёту, заставалася вострай праблема малазямелля, да того ж поспехі сельскай гаспадаркі дзяржаўных сялян у параўнанні з памешчыцкімі былі невялікія. Падвяргаемы, з іншага боку, крытыцы рэвалюцыйна-дэмакратычнага лагера, усхваляемы толькі асобнымі прадстаўнікамі ліберальнай бюракратыі, Кісялёў трымаўся прыхільнасцю Мікалая I. Новы цар, Аляксандр II, у 1856 г. замяніў яго на пасадзе графам М.М.Мураўёвым, раней паслядоўна займаўшым пасты губернатараў у Магілёве, Гродне і Мінску, а пазней, у 1863 — 1865 гг., — генерал-губернатара ўсяго так званага ПаўночнаЗаходняга края.

Мураўёў падверг рэзкай крытыцы пераўтварэнні свайго папярэдніка, перш за ўсё за ліквідацыю фальваркаў і зніжэнне павіннаснага прыгнёту, што, на яго думку, змяншала даходы казны. У ходзе праведзенай ім контррэформы (1857 —1862 гг.) на свабодных і адабраных у сялян землях былі створаны фермы, што аддаваліся ў доўгатэрміновую арэнду. Адначасова павысіўся памер аброка па дзевяці заходніх губернях у сярэднім на 22 %. У выніку сяляне аказаліся вымушанымі ісці ў адработачную кабалу да новых, а нярэдка і старых арэндных паноў. Адказам дзяржаўных сялян на контррэформу з'явіўся пераважны ўдзел іх у паўстанні 1863 г., пад уплывам якога ўрад вымушаны быў адмовіцца ад далейшага ажыццяўлення рэакцыйных мер і павярнуць на шлях прагрэсіўных пераўтварэнняў у дзяржаўнай вёсцы заходніх губерняў.

Каб аслабіць крызіс прыгонніцкіх адносін у памешчыцкай вёсцы, урад пайшоў на правядзенне так званай інвентарнай рэформы. Традыцыя складання інвентароў — вопісаў феадальных уладанняў — існавала на Беларусі яшчэ з ХУі ст. У іх уладальнікі ўносілі звесткі аб межах маёнтка, даходах насельніцтва, фіксавалі памеры сялянскіх надзелаў і павіннасцяў.

Інвентарная рэформа пачала ажыццяўляцца на падставе закона ад 15 красавіка 1844 г. Яе сутнасць зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцяў памешчыцкіх сялян і замацавання іх гранічных узроўняў у абавязковых не толькі для сялян, але і для памешчыкаў інвентарах. Гэтым практычна займаліся губернскія інвентарныя камітэты, што складаліся з царскіх чьгаоўнікаў і прадстаўнікоў мясцовага дваранства. Абавязковыя інвентары былі ўведзены ва ўсіх памешчыцкіх маёнтках заходняй і цэнтральнай Беларусі і ў частцы маёнткаў усходняй Беларусі. Фактычна была нададзена сіла закона тым павіннасным адносінам, якія рэальна склаліся. Рэформа выклікала супраціўленне памешчыкаў і нараканні сялян там, дзе павіннасці аказаліся завышанымі. Таму ўрад некалькі разоў мяняў падыходы да яе правядзення. Перагляд і выпраўленне інвентароў цягнуліся да 1857 г., калі пачалася падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Нягледзячы на прыгонніцкую абмежаванасць інвентарнай рэформы, яе непаслядоўнасць і незавершанасць, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легальныя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў.

У цэлым жа аграрныя рэформы 40 — першай паловы 50-х гг. хоць і стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін і разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства (перш за ўсё у дзяржаўнай вёсцы), але не закраналі асноў феадальных парадкау, ліквідацыя якіх заставалася жыццёва неабходнай эканамічнай і палітычнай задачай часу.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: