Навукова-тэхнічны прагрэс і яго ўплыў на сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XIX ст

У 60 — 90-я гг. XIX ст. прамысловасць Беларусі захавала сваю спецыялізацыю па перапрацоўцы пераважна мясцовай мінеральнай, лясной і сельскагаспадарчай сыравіны. На працягу першых двух дзесяцігоддзяў пасля рэформы 1861 г. прамысловы рост быў павольны. Па-ранейшаму па ўсіх паказчыках пераважала дробная вытворчасць і мануфактура. У 1873 — 1875 гг. Беларусь была ахоплена прамысловым крызісам, які выявіў нізкую пакупную здольнасць селяніна — галоўнага спажыўца тавараў. Пад цяжарам высокіх выкупаў адпаведна з умовамі адмены прыгоннага права ён вымушаны быў сам вырабляць палотны, сукны, абутак, галаўныя ўборы і г.д. Крызіс закрануў пераважна дрэваапрацоўчыя і харчасмакавыя дробныя і мануфактурныя прадпрыемствы. Крызіс 1881 — 1882 гг., які зноў ахапіў харчасмакавую, дрэваапрацоўчую, сілікатную, гарбарную і тэкстыльную прамысловасць, перш за ўсё ўдарыў па дробнай вытворчасці, затармазіўразвіццёмануфактур. У 80—90-я гг. значна паскорыўся працэс развіцця фабрычна-заводскай прамысловасці Беларусі, аднак разам з фабрыкамі і заводамі працяг вала расці дробная і мануфактурная вытворчасць.

У 1860 г. на Беларусі налічвалася 20 тыс. рамесніцкіх майстэрняў, 7,8 тыс. немеханізаваныхдробнакапіталістычных прадпрыемстваў (з колькасцю рабочых да 16 чалавек), 140 мануфактур і 76 фабрык і заводаў. Болыная частка рамесніцкай вытворчасці Беларусі была сканцэнтравана ў гарадах і мястэчках. За чатыры паслярэформенныя дзесяцігоддзі адбылося павелічэнне яе вытворчасці, што было абумоўлена перш за ўсё попытам сялянства, местачковага і гарадскога насельніцтва на прадметы штодзённага ўжытку і паслугі, якімі не магла забяспечыць фабрыка.

Рамяство, такім чынам, ва ўмовах развіцця грашовых адносін перарастала ў дробную вытворчасць у форме простай кааперацыі. Да дробнакапіталістычных прадпрыемстваў прынята адносіць тыя, дзе працавала 5 — 15 рабочых без паравога рухавіка, вадзяныя і ветраныя млыны, пільні і алейні (да 10 рабочых), вінакурні і піваварні з вытворчасцю да 25 тыс. вёдраў адпаведнага напітку ў год, а таксама другія прадпрыемствы, на якіх выраблялася прадукцыі менш чым на 1 тыс. руб. у год. У 1860 г. дробнакапіталістычная прамысловасць складала 9 % ад агульнай колькасці прадпрыемстваў і 62 % вырабленай прадукцыі, і да 1888 г. на яе прадпрыемствах выпрацоўвалася больш паловы прамысловых вырабаў Беларусі. Аднак у сувязі з інтэнсіўным павелічэннем мануфактурна-фабрычнай вытворчасці ўдзельная вага дробнакапіталістычнай паменшылася да 28,2 % у канцы XIX ст., хаця доля апошняй у той жа час па колькасці прадпрыемстваў павялічылася на 7 %.

Машынная вытворчасць у другой палове XIX ст. развівалася найбольш інтэнсіўна. Колькасць фабрык і заводаў павялічылася ў Беларусі з 1860 г. у 15 разоў і склала на канец XIX ст. 1137. Аб'ём вытворчасці на іх узрос у 37 разоў, колькасць рабочых — у 9. Пачалі дзейнічаць новыя фабрыкі: запалкавыя ў Барысаве (1881 г.) і Пінску (1882 г.), тытунёвая ў Гродне (1862 г.), папяровая ў Добрушы (1871 г.) і інш. Пад канец XIX ст. адчувальным становіцца ўплыў замежнага, асабліва нямецкага капіталу, на эканоміку Гродзенскай губерні.

Шырокае чыгуначнае і прамысловае будаўніцтва спрыяла паскоранаму развіццю галін па вырабе сродкаў вытворчасці. Пры росце прадукцыі ўсёй прамысловасці Беларусі ў 6,8 раза ў цяжкай прамысловасці аб'ём вытворчасці павялічыўся ў 12 разоў. У канцы XIX ст. сродкі вытворчасці складалі 32 % усёй прамысловай прадукцыі Беларусі (для параўнання: па Расійскай імперыі наогул каля 40 %). Найбольш буйныя фабрыкі і заводы знаходзіліся ў гарадах. Аднак 2/3 фабрык і заводаў Беларусі і амаль палова занятых на іх рабочых былі сканцэнтраваны ў вёсцы. Гэта ў значнай ступені было абумоўлена спецыялізацыяй беларускай прамысловасці на апрацоўцы мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіны.

Гарадское насельніцтва Беларусі за другую палову XIX ст. павялічылася ў 2,2 раза. Яго рост перавышаў тэмпы росту насельніцтва наогул. Каля 500 тыс. чалавек жыло ў канцы XIX ст. у мястэчках Беларусі. Большая частка іх насельніцтва, як і ў гарадах, займалася гандлёва-прамысловай дзейнасцю.

Росту гарадоў, развіццю прамысловасці, пашырэнню гандлёвых сувязяў спрыяла ўдасканаленне транспартнай сістэмы. У пачатку XIX ст. з разліку на 100 кв. вёрст Беларусь мела шашэйных дарог у 2 разы, а рачных — у 3 разы больш, чым у сярэднім у Еўрапейскай Расіі. У рачным суднаходстве ў гэты час значна ўзрасла роля параходаў. Аднак вялікі ўплыў на гаспадарчае жыццё Беларусі аказала чыгуначнае будаўніцтва. У 1862 г. праз тэрыторыю Беларусі прайшла Пецярбургска-Варшаўская дарога, у 1866 г. — Рыга-Арлоўская чыгунка, у 70-я гг. — Маскоўска-Брэсцкая і Лібава-Роменская магістралі. У 80-я гг. пачалі дзейнічаць Палескія чыгункі, з 1902 г. — Пецярбургска-Адэская магістраль. У выніку Беларусь атрымала болып цесную сувязь паміж рознымі ўласнымі рэгіёнамі, а таксама з важнейшымі індустрыяльнымі раёнамі Расійскай імперыі. 3 1874 г. на Беларусі пачалі дзейнічаць водаправод (у Мінску), з 1889 г. — электраасвятленне (пры Добрушскай папяровай фабрыцы), з 1898 г. — трамвай (у Віцебску). Апошні тут быў пушчаны раней, чым у Маскве і Пецярбургу. Ужо ў 1860 г. уздоўж шашэйных і чыгуначных дарог працягнуліся тэлеграфныя правады, якія злучылі многія населеныя пункты.

Да пачатку XX ст. завяршаецца фарміраванне ўнутранага рынку Беларусі, якому паспрыяла ўдасканаленне і развіцдё сеткі шляхоў зносін. Беларусь была ўключана ў агульна'расійскую сістэму эканамічных сувязяў. Мясцовыя гарады і прадпрымальнікі пашырылі гандлёвыя зносіны з Масквой, Пецярбургам, Прыбалтыкай, Украінай і г.д. Праз Беларусь ажыццяўляліся гандлёвыя і іншыя эканамічныя сувязі Расійскай дзяржавы з заходнімі краінамі. У мясцовым гандлі паступова страчваюць сваю ролю кірмашы, затое актывізуюць дзейнасць крамы і гандлёвыя лаўкі. У канцы XIX ст. на магазінна-лавачны гандаль прыходзілася 95 % усяго ўнутранага абароту гарадоў. Аднак болынасць купцоў на Беларусі мела нязначныя капіталы. Павелічэнню таварнага абароту і развіццю гандлю садзейнічала дзейнасць розных гандлёвых аб'яднанняў, крэдытных устаноў, банкаў і ашчадных кас. У 80-я гг. XIX ст. на Беларусі ўжо працавалі аддзяленні Дзяржаўнага, Сялянскага, Дваранскага банкаў, Мінскі камерцыйны, Віцебскі губернскі банкі і інш.

Развіццё прамысловасці і гандлю спрыяла фарміраванню значнага слоя прадпрымальнікаў. Буржуазія пашыралася за кошт прадстаўнікоў розных саслоўяў, найперш дваранства і купецтва, а таксама мяшчан, саслоўя пачэсных грамадзян, сялян і інш. Асноўная маса мануфактур і фабрык да канца XIX ст. належала дваранам. Гэта былі пераважна прадпрыемствы па прамысловай перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі з памешчыцкіх маёнткаў. Уладальнікамі дробных прадпрыемстваў у гарадах і мястэчках Беларусі з'яўляліся звычайна мяшчане, у большасці сваёй прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці. 3 цягам часу паступова змяншалася доля дваран сярод уладальнікаў буйных і сярэдніх прадпрыемстваў. У паслярэформенныя дзесяцігоддзі значна пашырылася гандлёвае прадпрымальніцтва. Да канца XIX ст. заканадаўча яно спалучалася з прыналежнасцю да купецкага саслоўя. Перапіс насельніцтва 1897 г. зафіксаваў на тэрыторыі Беларусі звыш 18 тыс. прадстаўнікоў купецтва. Па памерах капіталаў гандлёвая буржуазія ў Беларусі пераважала над прамысловай.

У 60 — 70-я гг. XIX ст. павелічэнне колькасці пралетарыяту ў Беларусі адбывалася адносна невысокімі тэмпамі. У далейшым, асабліва ў 90-я гг., рост колькасці рабочых паскорыўся. На чыгунках колькасць рабочых дасягала 25 тыс. чалавек. Разам з іншымі сферамі народнай гаспадаркі агульная колькасць пастаянных наёмных работнікаў дасягала ў той час 460 тыс. чалавек. Найбольш масавай сацыяльнай базай папаўнення прадстаўнікоў пралетарыяту было збяднелае сялянства, але з-за існаваўшай у той час рысы аседласці яўрэяў і адносна невялікіх магчымасцяў гарадской прамысловасці яно не магло знайсці працу на прадпрыемствах гарадоў і мястэчак Беларусі, а шукала найму на работу ў сельскай і лясной гаспадарцы, а таксама на транспарце і прамысловых прадпрыемствах, размешчаных у вёсках. Гарадскі пралетарыят на Беларусі найперш папаўняўся за кошт збяднелых мяшчан, рамеснікаў, гандляроў.

Тмаогул для другой паловы XIX ст. характэрна паступовае разлажэнне класаў-саслоўяў папярэдняй эпохі і станаўленне як адметных сацыяльных сіл пралетарыяту і буржуазіі, сацыяльна-класавай структуры буржуазнага грамадства. У аснове гэтых пераўтварэнняў ляжалі працэсы, якія адбываліся ў той час у эканоміцы Беларусі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: