Беларусь у час савецка-польскай вайны 1919-1920 гг. , Рыжскі мірны дагавор

У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю.Пілсудскі аб'явіўаб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Атрымаўшы вялікую дапамогу ўзбраеннем і харчаваннем ад Злучаных Штатаў, Францыі і Англіі, Полынча стала рыхтавацца да захопу беларускіх і ўкраінскіх зямель. У Варшаве быў створаны Камітэт абароны крэсаў, пад непасрэдным кіраўніцтвам якога праходзіла фарміраванне так званай Літоўска-беларускай дывізіі. На тэрыторыі Беларусі фарміраваліся атрады "мясцовай самаабароны" з польскіх памешчыкаў і шляхціцаў, якія пасля адступлення нямецкіх войскаў павінны ўзяць уладу ў свае рукі. У канцы снежня польскія легіянеры занялі Дзярэчын, Ружаны, Пружаны. У лютым-сакавіку 1919 г. імі былі заняты Брэст, Кобрын, Беласток, Ваўкавыск, Слонім, Пінск.

У гэты час войскі Савецкай Расіі прасоўваліся на Захад за адступаючымі германскімі. У снежні 1918 і ў пачатку 1919 г. яны занялі Маладзечна, Мазыр, Картуз-Бярозу, Быцень, Сялец і сутыкнуліся з польскімі атрадамі "самаабароны", якія з 13 сакавіка 1919 г. афіцыйна былі ўключаны ў склад рэгулярнай польскай арміі.

Прымусовая мабілізацыя ў Чырвоную Армію і адпраўка мабілізаваных на Усходні фронт, палітыка "ваеннага камунізму" выклікалі сярод насельніцтва Беларусі і чырвонаармейцаў хвалю абурэння і прывялі да паўстанняў супраць Савецкай улады ва ўсходняй частцы Беларусі. Адным з іх было паўстанне ў Гомелі. У ім удзельнічалі два палкі салдат. Выступленне было падрыхтавана падпольным паўстанцкім камітэтам на чале з эсэрам М.М.Стракапытавым. 24 сакавіка паўстанцы захапілі Гомель, а 26 — Рэчыцу. Было захоплена і расстраляна 10 партыйных і савецкіх кіраўнікоў. Для барацьбы з паўстанцамі ў Мінску быў створаны ваенна-рэвалюцыйны штаб, які звярнуўся ў іншыя гарады з просьбай прыслаць войскі і з іх дапамогай жорстка задушыў паўстанне.

Вясной 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Урад ЛітБелССР пераехаў у Мінск. У мэтах канцэнтрацыі сіл і ўзмацнення абароны 1 чэрвеня 1919 г. быў прыняты дэкрэт Усерасійскага ЦВК "Аб аб'яднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам". Уводзілася агульнае камандаванне. Літоўска-беларуская армія была перайменавана ў 16-ю армію. Тым не менш польскае наступленне працягвалася. Савецкія войскі пакінулі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыцу. Восенню 1919 г. фронт стабілізаваўся па лініі Полацк, р.Бярэзіна і Днепр, на якой пратрымаўся да вясны 1920 г.

Захопленая тэрыторыя Беларусі была названа ўсходняй вобласцю Полылчы ("Усходнімі крэсамі"). Для кіравання ёю быў створаны Дэпартамент па справах польскіх усходніх зямель на чале з Е.Асмалоўскім. Акупіраваныя тэрыторыі былі падзелены на дзве акругі — Віленскую і Мінскую, якія ў сваю чаргу дзяліліся на паветы. На чале акруг стаялі грамадзянскія акруговыя камісары, а паветаў — павятовыя старасты. У сваёй болыцасці гэта былі пераапранутыя ў цывільную вопратку польскія афіцэры. Беларусы ў органы кіравання не дапускаліся. Польскія ўлады ліквідавалі органы мясцовага самакіравання, як балыпавіцкія, так і тыя, што былі створаны Радай БНР, а іх актывістаў жорстка праследавалі. Былі забаронены прафсаюзы і іншыя рабочыя арганізацыі, аб'яўлены незаконнымі ўсе аграрныя пераўтварэнні. Аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне. Польская армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, паўсюдна ўчыняла рабаўніцтва і гвалт.

Ю.Пілсудскі ў палітычных мэтах спачатку спрабаваў падтрымліваць федэралісцкія ілюзіі ў літоўскага і беларускага грамадства. 28 красавіка 1919 г. ён выступіў з адозвай да насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага, у якой абяцаў, што дасць яму магчымасць без гвалту ці націску вырашаць свае ўнутраныя нацыянальныя і рэлігійныя справы. На самой справе гэта была хлусня. У культурным жыцці праводзілася палітыка паланізацыі. У 1919 г. была зачынена Будслаўская беларуская гімназія, адабраны будынкі ў Мінскага педінстытута, Гродзенскай беларускай прагімназіі, прыпынілі дзейнасць Нясвіжская і Барысаўская настаўніцкія семінарыі. Са 150 беларускіх школ, якія дзейнічалі ва ўмовах нямецкай акупацыі, к восені 1919 г. захавалася не болын 20. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху, настаўнікі беларускіх школ былі арыштаваны. Дзяржаўнай мовай была аб'яўлена польская. 3 дзяржаўных устаноў, фабрык і заводаў звальняліся асобы беларускага паходжання, людзі праваслаўнага веравызнання.

Ва ўмовах польскай акупацыі беларускі нацыянальны рух з-за палітычных рознагалоссяў быў расколаты і раз'яднаны. Яго палітычны цэнтр — Рада БНР — ужо з канца 1918 г. не з'яўляўся цэласнай арганізацыяй. Старшыня кабінета міністраў БНР А.Луцкевіч у гэты час быў у Парыжы, а пасля — у Варшаве. Яго нават прымаў Пілсудскі. Там ён дамагаўся прызнання Беларусі як суверэннай дзяржавы, але нічога не дабіўшыся, сам аказаўся ў палітычнай ізаляцыі.

Пад уплывам красавіцкай заявы Шлсудскага многія беларускія дзеячы пайшлі на супрацоўніцтва з палякамі, спадзеючыся з іх дапамогай здзейсніць ідэю незалежнасці. У валасцях і паветах польскія ўлады арганізоўвалі з'езды і так званыя свабодныя плебісцыты, дзе праводзілі лінію на далучэнне беларускіх зямель да Полыпчы.

Палітыка гвалту і тэрору супраць беларускага народа паставіла многіх беларускіх палітыкаў у апазіцыю да польскага рэжыму. Пад уплывам эсэраў і сацыял-федэралістаў беларускі з'езд Віленшчыны і Гродзеншчыны (9 — 10. VI. 1919, Вільня) пацвердзіў правільнасць ідэі незалежнасці Беларусі і абраў Цэнтральную Беларускую Раду Віленшчыны і Гродзеншчыны на чале з эсэрам Душэўскім. Аднак значнай дзейнасці гэта арганізацыя не разгарнула.

Пасля акупацыі Мінска тут быў утвораны Часовы Беларускі Нацыянальны камітэт (ЧБНК) на чале з А.Прушынскім (Алесь Гарун) і яго намеснікам У.Ігнатоўскім. Камітэт меў на мэце згуртаванне ўсіх арганізацый Міншчыны дзеля падняцця нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Не адхіляючы ідэі канфедэрацыі Беларусі з Полынчай, Камітэт дамагаўся папярэдняга прызнання БНР і аднаўлення дзейнасці яе Рады. Уся работа ЧБНК да канца 1919 г. абмяжоўвалася Мінскам і Мінскім паветам, дзе ён займаўся культурна-асветнай работай. У канцы снежня 1919 г. ЧБНК стварыла беларускую школьную Раду на чале з С.РакМіхайлоўскім, адкрыла каля 300 беларускіх нацыянальных школ, беларускія гімназіі ў Вільні і Мінску, беларускі тэатр.

Партыя беларускіх эсэраў на чале з П.Бадуновай і Т.Грыбам заняла іншую пазіцыю. 12 снежня 1919 г. сазгоды польскага ўрада ў Мінску была склікана Рада БНР. Акупанты разлічвалі, што яна адобрыць далучэнне Беларусі да Полылчы. Але фракцыя БПС-Р дабілася перавыбараў прэзідыўма Рады, замены склада Савета міністраў (А.Луцкевічу было выказана недавер'е, як і старшыні Рады Я.Лёсіку). На чале Савета міністраў быў пастаўлены В.Ластоўскі, а ў прэзідыўм Рады БНР увайшлі П.Крычэўскі (старшыня), П.Бадунова, В.Захарка (намеснікі), Н.Козіч і Я.Мамонька (сябры). Пацвердзіўшы вернасць Трэцяй устаўнай грамаце ад 25 сакавіка 1918 г., абноўленая Рада БНР выказала пратэст супраць гаспадарання белапалякаў на Беларусі.

За антыпольскую пазіцыю БПС-Р падверглася рэпрэсіям і вымушана была перайсці на нелегальнае становішча. У гэты ж час палякі стварылі так званую Найвышэйшую Раду (Я.Лёсік, А.Смоліч, І.Серада, С.Рак-Міхайлоўскі, В.Іваноўскі, А.Цярэшчанка), якая заключыла 24 сакавіка 1920 г. дагавор з Пілсудскім, па якім Беларусь павінна была стаць часткай Рэчы Паспалітай. Культурна-нацыянальная аўтаномія давалася толькі Мінскай губерні.

Палітыка польскіх улад выклікала рашучае супраціўленне беларускага насельніцтва. Барацьбу ўзначалілі камуністы і беларускія эсэры. ЦК КПБ(б)ЛіБ стварыла Бюро нелегальнай работы (В.Міцкявічус-Капсукас, В.Кнорын, В.Багуцкі), якое занялося арганізацыяй партызанскіх атрадаў. Пад кіраўніцтвам эсэраўцаў стварыўся масавы партызанскі рух, ядром якога стала беларускае працоўнае сялянства.

Камуністы ЛітБелССР ішлі на кантакты з эсэрамі ў агульнай барацьбе супраць акупантаў, уступілі ў агульны паўстанцкі камітэт. Ад беларускіх эсэраў адышла група моладзі — у большасці студэнты Мінскага настаўніцкага інстытута — на чале з У.Ігнатоўскім, якая стварыла на акупіраванай тэрыторыі Беларускую камуністычную арганізацыю (БКА). Яна разгарнула барацьбу за Савецкую Беларусь у федэрацыі з Расіяй, удзельнічала ў партызанскім руху, пазней увайшла ў Кампартыю Беларусі.

У пачатку сакавіка 1920 г. польскія войскі наступалі ў асноўным на Украіне і ў красавіку занялі Кіеў, а ў Беларусі — Мазыр, Калінкавічы, Рэчыцу. Кабдапамагчы ПаўднёваЗаходняму фронту, Заходні фронт (камандуючы М.Тухачэўскі) 14 мая перайшоў у наступленне, якое было няўдалым. Пасля гэтага Заходні фронт быў умацаваны, атрымаўшы 170 тыс. байцоў. У сярэдзіне чэрвеня пачалося новае наступленне Заходняга фронту. 11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня — Вільня, 19 ліпеня — Гродна. Да жніўня 1920 г. была вызвалена ўся Беларусь.

12 ліпеня 1920 г. прадстаўнікі РСФСР у Маскве падпісалі мірны дагавор з прадстаўнікамі літоўскага ўрада, якім прызнавалася незалежнасць Літвы ў этнаграфічных граніцах. Без згоды беларусаў і іх прадстаўнікоў літоўскімі аб'яўляліся не толькі былыя Ковінская і Сувальская, але і ўся Віленская і Гродзенская губерні з гарадамі Вільня, Гродна, Шчучын, Смаргонь, Ашмяны, Барысаў.

Падпісанне Савецкім урадам дагавора з Літвой азначала спыненне існавання ЛітБелССР. Спачатку ЦК РКП(б) пайшоў на стварэнне Мінскага губрэўкама ў складзе А.Чарвякова, А.Адамовіча, А.Вайнштэйна і У.Ігнатоўскага. 31 ліпеня 1920 г. у Мінску адбылося паўторнае абвяшчэнне незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь. 1 жніўня Дэкларацыя была абвешчана на вялікім гарадскім мітынгу, затым на мітынгах у паветах. Да склікання II Усебеларускага з'езда Саветаў уладу ў свае рукі ўзяў Беларускі рэвалюцыйны камітэт.

3 пераносам баявых дзеянняў на тэрыторыю Польшчы сталі выразна відаць палітычныя матывы і мэты вайны, якія меў Савецкі ўрад. Яна ператварылася ў сродак экспарту рэвалюцыі. 30 ліпеня ў Беластоку быў утвораны Часовы рэвалюцыйны камітэт Полынчы (Польрэўкам).

Аднак разлік на падтрымку польскага пралетарыяту, на ўздым рэвалюцыйнай хвалі ў Польшчы не апраўдаўся. Наадварот, адказам на наступленне Чырвонай Арміі быў магутны нацыянальна-патрыятычны ўздым польскага народа. Армія Тухачэўскага сустрэла ўпартае супраціўленне праціўніка, які 16 жніўня перайшоў у контрнаступленне. Чырвоная Армія адкацілася ад Варшавы да Мінска. Аднак як Полынча, так і Савецкая Расія не мелі магчымасці працягваць вайну. 12 кастрычніка 1920 г. былі заключаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай — з другога, згодна з якімі ваенныя дзеянні спыняліся.

11 лістапада 1920 г. урад В.Ластоўскага заключыў з Літоўскай рэспублікай дагавор аб узаемным прызнанні, супрацоўніцтве і супольнай барацьбе за вызваленне беларускіх і літоўскіх зямель з-пад польскай акупацыі. У гэты ж час Віленскі край аказаўся захопленым войскамі польскага генерала Л.Жэлігоўскага. Урад Ластоўскага ставіў сваёй мэтай зрыў савецка-польскіх перагавораў у Рызе. Ён накіраваў урадам краін Антанты, Балтыі, Скандынавіі і Германіі 21 мемарандум і дэкларацыю. Міністр замежных спраў БНР У.Ладноў узначаліў дыпламатычную місію ў Парыжы і прасіў урады краін Антанты паставіць беларускае пытанне ў парадак дня мірнай канферэнцыі. Але мірная канферэнцыя толькі абавязала Полыпчу паважаць правы нацменшасцяў і запісаць адпаведнае палажэнне ў канстытуцыі.

На II Усебеларускім з'езде Саветаў, які адбыўся 13 —17 снежня 1920 г. у Мінску, былі прыняты дапаўненні да канстытуцыі БССР, у якіх вышэйшымі органамі ўлады абвяшчаліся з'езд Саветаў, а паміж з'ездамі — ЦВК ССРБ, выканаўчым органам — СНК ССРБ. Старшынёй ЦВК і СНК ССРБ быў абраны А.Р.Чарвякоў. З'езд устанавіў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадукцыі, вызначыў задачы Саўнаргаса ССРБ у аднаўленні прамысловасцП транспарта, зацвердзіў "Тэзісы аб аграрным пытанні", у якіх прадугледжваў надзяленне зямлёй беззямельных і малазямельных сялян, стварэнне саўгасаў. З'езд ратыфікаваў Рыжскі прэлімінарны дагавор ад 12 кастрычніка 1920 г. і пацвердзіў мандат ВРК ССРБ ураду РСФСР на права заключэння міру ад імя ССРБ.

18 сакавіка 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мірны дагавор. Заходняя Граніца БССР з Полыігчай праходзіла з поўначы на поўдзень: з паўднёвага боку населенага пункта Ушачы, на ўсход ад Пасвілля на Докшыцы, каля Радашковіч, Нясвіжа, заходней Чырвонай слабады, Старобіна, усходней Мікашэвіч, заходней Турава. Тэрыторыя, якая адышла да Полынчы, складала 106 тыс. км2 з насельніцтвам звыш 4 млн чалавек. На тэрыторыі 6 паветаў ССРБ (Мінскі, Барысаўскі, Ігуменскі і Слуцкі) пражывалі 1 634 223 чалавекі.

Сілы, якія аб'ядналіся вакол БНР, не прызналі Рыжскі мірны дагавор. 26—30 верасня 1921 г. у Празе адбылася палітычная канферэнцыя беларускіх партый і арганізацый. Лдказнасць за разрыў Беларусі ўскладалася ў першую чаргу на польскія ўлады. Пацвярджалася Устаўная грамата ад 25 сакавіка 1918 г. Адзначалася, што Ліга нацый без дастатковых падстаў палічыла беларусаў Віленшчыны этнаграфічнай меншасцю і вырашыла перадаць гэты край Літве. Канферэнцыя на некаторы час аб'яднала беларускія нацыянальнапалітычныя сілы на аснове формулы "ні з панамі, ні з камісарамі, а з беларускім народам". Але ў хуткім часе сярод палітычных дзеячаў узмацніліся рознагалоссі, што прывяло да распаду Рады і ўрада БНР — да эміграцыі.

Такім чынам, у час савецка-польскай вайны тэрыторыя Беларусі аказалася разменнай манетай паміж Савецкай Расіяй і Полыпчай. Без ведама беларускага народа яго тэрыторыя была падзелена на дзве часткі, што затрымала працэс нацыянальнай кансалідацыі беларусаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: