Утварэнне Беларускай ССР і Літоўска-Беларускай ССР

Падрыхтоўчая работа па стварэнні БССР пачалася адразу пасля роспуску Усебеларускага з'езда. Паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31 студзеня 1918 г. пры Наркамнаце ў Петраградзе быў арганізаваны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам), які прыступіў да сваёй працы 2 лютага. Старшынёй яго стаў А.Р.Чарвякоў, а яго намеснікам — У.В.Скарынка. Д.Ф.Жылуновіч быў прызначаны на пасаду галоўнага сакратара. Белнацкам меў агітацыйна-палітычны, культурна-асветніцкі, бежанскі, выдавецкі, ваенны аддзелы, аддзел працы і інш.

У сакавіку 1918 г. Белнацкам пераехаў у Маскву разам з урадам У.І.Леніна. У Петраградзе, Смаленску і Віцебску пачалі дзейнічаць аддзяленні камісарыята. Друкаваным органам Белнацкама з'яўлялася газета "Дзянніца" (рэдактар Д.Ф.Жылуновіч) — першая савецкая газета на беларускай мове. Сярод супрацоўнікаў Белнацкама было многа вядомых дзеячаў навукі і культуры: Д.Жылуновіч, І.Пятровіч (Янка Нёманскі), Б.Тарашкевіч, У.Дабравольскі, І.Баранкевіч, АТрыневіч, Ф.Турук, Ф.Шантыр, Я.Канчар, І.Дварчанін, Л.Родзевіч, М.Мялешка і інш. У арганізаваным Белнацкамам Беларускім народным універсітэце ў Маскве лектарамі былі географ Д.Анучын, гісторык У.Пічэта, мовазнаўца П.Растаргуеў, славіст А.Ясінскі і інш.

Маючы такія моцныя інтэлектуальныя сілы, Белнацкам накіраваў сваю дзейнасць на стварэнне сапраўднай нацыянальнан дзяржаўнасці і развіццё беларускай культуры, займаўся падрыхтоўкай нацыянальных кадраў для многіх галін гаспадаркі і асветы, удзельнічаў у стварэнні Беларускага дзяржаунага універсітэта, клапаціўся пра 6ежанцаў-беларусаў у Расіі, адкрываў для іх "беларускія хаткі", школы для дзяцей, арганізоўваў у Маскве два з'езды бежанцаў з Беларусі і падтрымліваў цесную сувязь з У.І.Леніным. Асабліва энергічна Белнацкам змагаўся з правым крылом беларускага нацыянальнага руху, якое імкнулася дабіцца любой цаной дзяржаўнасці Беларусі пры дапамозе германскіх акупантаў.

У цесным кантакце з Белнацкамам працавалі беларускія секцыі РКП(б), якія з восені 1918 г. існавалі ў Петраградзе (на базе РСДРП), Маскве пры Белнацкаме, Саратаве, Тамбове, Казані і іншых гарадах. Яны складаліся з рабочых і бежанцаў-беларусаў — членаў РКП(б). Трэба мець на ўвазе, што як у Белнацкам, так і ў беларускія секцыі РКП(б) уваходзіла лепшая, самая свядомая ў нацыянальных адносінах частка беларускай нацыі.

21—23 снежня 1918 г. у Маскве адбылася канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б). У яе рабоце прынялі ўдзел 19 дэлегатаў, якія прадстаўлялі амаль тысячу камуністаў-беларусаў, у асноўным бежанцаў. На канферэнцыі было абрана інтральнае бюро (ЦБ) беларускіх камуністычных секцый РКП(б). Старшынёй яго стаў Д.Ф.Жылуновіч, членамі — А.Р.Чарвякоў, Ф.Д.Балбека, І.С.Надзецкі і інш. ЦБ беларускіх секцый павінна было аб'яднаць намаганні камуністаўбеларусаў, якія жылі на тэрыторыі РСФСР і УССР, на рашэнне нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі ў сувязі з аднаўленнем на яе тэрыторыі Савецкай улады. Канферэнцыя прыняла рашэнне аб неабходнасці стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і звярнулася да У.І.Леніна і ў ЦВК з просьбай дапамагчы беларусам у ажыццяўленні гатай ідэі. У апошні дзень работы канферэнцыі ў Наркамнаце РСФСР адбылася гутарка з прадстаўнікамі Белнацкама і беларускіх камуністычных секцый аб дзяржаўным станаўленні Беларусі.

У гэты ж час шэраг кіруючых асоб (А.Ф.Мяснікоў, В.Г.Кнорын і інш.), партыйных і савецкіх органаў Заходняй вобласці выступілі з адмаўленнем правамернасці нацыянальнага самавызначэння Беларусі. Яны лічылі, што пасля вызвалення края ад нямецкай акупацыі павінна захавацца Заходняя вобласць як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка РСФСР.

Аднак ЦК РКП(б), улічваючы прапановы ЦК беларускіх секцый і Белнацкама, 24 снежня 1918 г. прыняў рашэнне аб неабходнасці абвяшчэння незалежнай і суверэннай Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 3 гэтай пастановай вымушаны былі пагадзіцца партыйныя і савецкія кіраўнікі Заходняй вобласці і фронту.

25 снежня 1918 г. адбылася нарада супрацоўнікаў Белнацкама, членаў ЦК беларускіх камуністычных секцый і камітэта маскоўскіх беларускіх секцый РКП(б). На нарадзе было вырашана вылучыць у склад урада БССР 15 кандыдатур, на пасаду Старшыні Саўнаркама рэспублікі большасцю галасоўбыўвылучаны Д.Ф.Жылуновіч. 2/снежня адбылася другая нарада работнікаў Белнацкама і беларускіх камуністычных секцый. На ёй прысутнічалі і прадстаўнікі ПаўночнаЗаходняга абкама РКП(б) А.Ф.Мяснікоў і М.І.Калмановіч. Нарада вырашыла наступныя пытанні: будова ўрада Савецкай Беларусі, прыкладныя граніцы новай рэспублікі і інш. Д.Ф.Жылуновічу і А.Р.Чарвякову было даручана падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабочасялянскага ўрада Беларусі.

30 снежня 1918г.у Смаленску адкрылася VI ПаўночнаЗаходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Паколькі на ёй былі прадстаўлены ўсе камуністычныя арганізацыі Беларусі, яна аб'явіла сябе Першым з'ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларускай Рэспублікі (КП(б)Б). З'езд абраў Цэнтральнае Бюро КП(б)Б, у склад якога ўвайшлі амаль усе члены Паўночна-Заходняга абкама партыі, у мінулым праціўнікі стварэння БССР. 3 15 яго членаў толькі Д.Ф.Жылуновіч і І.В.Лагун з'яўляліся прадстаўнікамі беларускіх камуністычных секцый.

31 снежня 1918 г. і 1 студзеня 1919 г. адбыліся пасяджэнні ЦК КП(6)Б, на якіх разгарнуліся вострыя спрэчкі ў сувязі з фарміраваннем Часовагаўрада рэспублікі. Д.Ф.Жылуновіч дамагаўся 10 з 17 месцаў ва ўрадзе для прадстаўнікоў Белнацкама і ЦК беларускіх камуністычных секцый, а таксама цвёрда патрабаваў выключыць са складу ўрада А.Ф.Мяснікова, М.І.Калмановіча і Р.В.Пікеля. Пасля асабістых перагавораў І.В.Сталіна з Д.Ф.Жылуновічам па тэлефоне апошні павінен быў зняць свае патрабаванні. Познім вечарам 1 студзеня быў канчаткова сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі на чале з Д.Ф.Жылуновічам, наркамамі былі прызначаны сем прадстаўнікоў Белнацкама і камуністычных секцый, а таксама дзевяць прадстаўнікоў Паўночна-Заходняга абкама і Аблвыканкамзаха. У гэты ж вечар, 1 студзеня 1919 г., Часовы рабоча-сялянскі ўрад па радыё абнародваў Маніфест, які абвясціў аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Маніфест быў першым канстытуцыйным актам Савецкай Беларусі. 7 студзеня 1919 г. урад БССР пераехаў са Смаленска ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай рэспублікі.

Сваю дзейнасць урад БССР пачаў у вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах. На вызваленай ад нямецкіх акупантаў беларускай зямлі панавалі разруха, холад і галеча, не хапала нават самых неабходных прадметаў народнага спажывання. Асабліва складанымі былі знешнепалітычныя ўмовы. У пачатку 1919 г. кіраўнікі Полынчы пачалі ўзмоцненую падрыхтоўку да вайны з Савецкай Расіяй, асноўнай мэтай якой было аднавіць Полынчу ў межах Рэчы Паспалітай 1772 г. Першачарговай іх задачай з'яўлялася далучэнне Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў. Улічваючы прэтэнзіі Полынчы на заходнюю частку Беларусі і Літву, ЦК РКП(б) па ініцыятыве У.І.Леніна 16 студзеня 1919 г. прыняў рашэнне, у якім прапаноўвалася Смаленскай, Віцебскай і Магілёўскай губерням выйсці са складу БССР, а Мінскай і Гродзенскай губерням аб'яднацца з Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Галоўным матывам (аб якім адкрыта не гаварылася) гэтага рашэння было стварэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы, якая павінна была стаць буферам паміж Расіяй і Полынчай.

3 пастановай ЦК РКП(б) ад 16 студзеня не пагадзілася болыная частка ўрада БССР. Д.Ф.Жылуновіч і яго аднадумцы лічылі, што падзел рэспублікі немэтазгодны і недапушчальны ні ў якім разе. Яны неаднаразова звярталіся ў ЦК РКП(б) з прапановай адмяніць гэта рашэнне. Аднак у хуткім часе кіраўнікі ЦК РКП(б) змаглі пераканаць урад БССР у неабходнасці такога падзелу рэспублікі.

2 — 3 лютага 1919 г. у Мінску ў памяшканні гарадскога тэатра адбыўся I Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які прыняў наступныя Дэкларацыі: да ўсіх народаў і іх урадаў, дзе заклікаў прызнаць незалежнасть БССР і ўстанавіць з ёю дыпламатычныя адносіны; аб устанаўленні федэратыўных сувязяў з РСФСР; аб аб'яднанні савецкіх сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы ў адзіную дзяржаву. 3 лютага з'езд прыняў першую Канстытуцыю БССР, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі.

У склад Цэнтральнага выканаўчага камітэта (ЦВК), выбранага на I Усебеларускім з'ездзе Саветаў, увайшло 50 чалавек (старшыня А.Ф.Мяснікоў). Функцыі пастаяннага ўрада БССР павінен быў выконваць Вялікі прэзідыўм ЦВК рэспублікі, у якім "белнацкамаўцы" і члены беларускіх камуністычных секцый — члены ранейшага Часовага ўрада (акрамя І.І.Пузырова і Д.С.Чарнушэвіча) былі пазбаўлены пасад наркамаў.

27 лютага 1919 г. у Вільні адбылося аб'яднанае пасяджэнне ЦВК Літоўскай і Беларускай Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, якое прыняло рашэнне аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел ССР) — афіцыйная назва рэспублікі ССР Л і Б". Аб'яднаны ЦВК ЛітБелССР узначаліў К.Г.Цыхоўскі, а СНК — В.С.Міцкявічус-Капсукас. У склад ЛітБелССР увайшлі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў з болын як шасцімільённым насельніцтвам. Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні па рашэнні I Усебеларускага з'езда адышлі да РСФСР.

Урад Літоўска-Беларускай ССР займаўся практычным вырашэннем пытанняў гаспадарчага і культурнага будаўніцтва. Атрымаўшы ад урада РСФСР 200 млн руб., ён у кароткі тэрмін аднавіў працу на многіх фабрыках і заводах, правёу шэраг мерапрыемстваў у галіне асветы і культуры. Быў прыняты дэкрэт аб абавязковым навучанні дзяцен і юнакоў ва ўзросце 7 — 18 гадоў. Аднак пры вырашэнні аграрнага пытання ўрад ЛітБелССР дапусціў сур'ёзныя памылкі, аб чым сведчыць адмова ад перадачы сялянам канфіскаваных зямель і паскоранае стварэнне ва ўмовах разрухі саўгасаў. Гэта выклікала ў сялян незадавальненне дзейнасцю ўрада ЛітБелССР, што адмоўна адаб'ецца на ходзе. баявых дзеянняў у перыяд польскага наступлення вясной 1919 г.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: