Што ж адбывалася у тыле французаў

Пасля захопу французамi Вiльнi Напалеона сустракалi як вызвалiцеля мясцовыя жыхары. Шляхта за абяцанне Напалеона аднавiць ВКЛ ўзялася за фармiра-ванне 100 тысячнага войска i дастаўку французам прадуктаў i фуражу. 1 лiпеня быў ад-дадзены загад аб стварэннi ў Вiльнi Часовага ўрада ВКЛ (маршалак Солтан) на тэрыторыi Вiленскай, Гродзенскай, Мiнcкай губерняў, а таксама Беластоцкай вобласцi. Астатнiя тэрыторыi Беларусi Часоваму ўраду не падпарадкоўвалiся.

Неўзабаве тут адбыўся адмiнiстрацыйны падзел паводле французскага узору: дэпартаменты, дыстрыкты, кантоны. У гарадах — мунiцыпалiтэты, у весках — самакiраваннi.

Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага камiса-ра Бiньен а; ваенная ўлада (а са жнiўня - старшынства Часовага ўрада) ускла-далася на генерал-губернатара Лiтвы - Гогендорп а. Яму падпарадкоўвалiся губер-натары з лiку французскiх генералаў: Лебрэн (Гродзенская губ), ген. Бранiкоўскi (Мiнcкая губ). Агульнае ж кiраўнiцва ад iмя Напалеона ўскладалася на Мiнiстра за-межных спраў Марэ (Вiльня).

У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з Аляксандрам Сапе-гам у адпаведнасцi з загадам Напалеона прыступiлася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Для фармiравання 5 палкоў пяхоты i 4 палкоў кавалерыi Напалеон загадаў выдаць 500 тыс. франкаў з дзяржаўных сродкаў.

Беларускае войска для Напалеона фармiравалася з рэкрутаў, якiя бралiся на 6 гадоў службы. Абшарнiкi забяспечвалi iх адзеннем i запасам прадуктаў на 2 тыднi. У кавалерыю ад 75 дымоў iшоў 1 вершнiк з канём, на яго ўзбраненне збiралася кругам 486 злотых // Голас Радзiмы 31.07.02.

Генеральным iнспектарам беларускага войска быў прызначаны генерал князь Раму-альд Гедройц. Апрача палкоў было створана 6 батальёнаў стральцоў. Паводле загаду Напалеона аб арганiзацыi лiтоўскай армii ад 13 лi-пеня з цягам часу у ей было сабрана каля 15 тыс.

- са шляхецкай i студэнцкай моладзi легкi конны полк

- з беларусаў i лiтоўцаў — арт. батарэя (у корпусе Панятоўскага)

- эскадрон беларускiх татар Ахматовiча

- Д. Радзiвiл за свой кошт стварыў полк уланаў у 3 тыс. чалавек. Ён жа быў прызначаны шэфам мясцовых жандараў для падтрымання парадку.

- атрад стражы ў Магiлеве з 400 чал

Галоўнай задачай акупацыйных (ваенных i грамадзянскiх улад) было харчовае i фуражнае забеспячэнне. З цягам часу рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы. У вынiку шматлiкае гарадское насельнiцва (Вiльнi, Вiцебска) сутыкнулася з голадам.

Увогуле 20-тысячнае беларускае войска неахвотна замагалася на баку Напалеона. Першая iх сутычка з расiянамi пад Слонiмам 20 кастрычнiка скончылася значнымi ахвярамi i захопам у палон генерала Канопкi, 17 афi-цэраў i больш дзвюх соцень падафiцэраў. Такi няўдалы вынiк спасцiг iх i пад час абароны Вiльнi 4 лiстапада. Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю, ваявалi да поўнага разгрому Напалеона, пазней служылi пад началам цэсарэвiча Канстанцiна


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: