Змест, мэты і задачы курса

«Тэорыя літаратуры», яго структура

Тэорыя літаратуры займае вельмі важнае месца ў сістэме пад­рых­­тоў­­кі бу­дучага філолага. На завяршаючым этапе навучання ў ВНУ, калі сту­дэнты ўжо маюць грунтоўную гісторыка-літа­ра­тур­ную падрых­тоўку, ёсць неаб­ход­насць у замацаванні і сістэ­маты­за­цыі ведаў па літа­ра­ту­ра­знаў­­ству. Гэта якраз і вы­конвае курс «Тэо­рыя літаратуры».

Такім чынам, курс «Тэорыя літаратуры», у адрозненне ад пра­пе­даў­тыч­­на­га курса «Уводзіны ў літаратуразнаўства», галоўнай за­да­чай якога з’яў­ля­ец­ца знаёмства пачынаючых філолагаў з ас­ноў­ны­мі паняццямі і тэр­мінамі су­час­най навукі пра літаратуру, пры­зна­ча­ны для за­ма­ца­ван­­ня і сіс­тэматызацыі ве­даў па літаратуразнаўству, а так­­сама для істотнага па­шы­рэння і паглыб­лен­ня гэтых ведаў. У пра­цэсе засваення матэрыялу раз­­глядаюцца ў тэарэтычным ас­пекце важ­нейшыя з’явы з гіс­­торыі раз­віц­ця сусветнага прыгожага пісь­мен­ства, вывучаюцца прычыны ўзнік­нен­ня і асаблівасці эвалюцыі эстэ­тыч­ных і ўлас­на літара­тура­знаў­чых па­няц­цяў і тэрмінаў, прасочваюцца су­вя­­зі лі­та­ра­тур­най на­ву­кі і ўласна тэо­рыі літаратуры з іншымі, блізкімі па прад­­мету да­сле­­давання навукамі і дыс­цыплінамі. Як правіла, студэнты па­­вінны знаё­міц­ца з цэлым спект­рам поглядаў на тую альбо іншую праб­­ле­му тэорыі літа­ра­ту­ры. Аб­мер­ка­ванне спрэчных пытанняў тэорыі лі­­та­ратуры і літара­тура­знаў­ства ў цэ­лым, супастаўленне думак роз­ных ву­чоных па найбольш важных пы­тан­нях літаратурнай навукі вы­ступае ў якас­ці абавязковай пе­радумовы для паў­­нацэннага і грун­тоў­нага за­сва­ення курса.

Структура курса «Тэорыя літаратуры» залежыць ад многіх фак­та­раў, і най­перш ад ін­дывідуальнасці выкладчыка, ад тых мэт і задач, якія ён ставіць пе­­рад студэнтамі. Разам з тым, як нам падаецца, ніводзін з вы­клад­чыкаў не мо­жа аб­мі­нуць пры чы­танні дадзенага курса трох асноў­ных цык­лаў, на якіх грун­­тавалася класічная і на якія не можа не аба­пі­рац­ца су­часная тэо­рыя лі­та­ра­туры, а ме­навіта: вучэння аб асаблівасцях воб­­раз­на­га ўзнаў­лення і асэнса­ван­ня рэчаіснасці мастацтвам у цэ­лым і лі­та­ра­ту­­рай у прыват­насці (дадзены раз­дзел тэорыі літаратуры часта імя­нуюць эстэ­­тыкай літаратуры); вучэння аб структуры і асаб­лі­вас­цях ар­­га­ні­за­цыі ў адзінае цэлае асобнага літаратурна-мас­тацкага тво­ра ці паэ­тыкі; ву­чэння аб літаратурным працэсе. З аднаго бо­ку, з ву­чэннем аб лі­­та­ра­тур­ным працэсе, а з другога — з паэтыкай, вель­мі цес­на звязаны раз­дзел тэо­рыі літаратуры, прысвечаны раз­гля­ду родавага, ві­да­вога і жан­равага чля­нення літаратуры. Акрамя та­го, тэорыя літаратуры да­сле­дуе цэлы спектр праблем, звязаных з асаб­лівасцямі функцыянавання лі­та­­ра­­туры ў гра­мадстве (на су­час­ным этапе назіраецца рост цікаўнасці да гэтага ко­­ла пытанняў). І, на­рэшце, зразумець сутнасць многіх пытан­няў тэорыі лі­та­ра­­ту­ры не­магчыма без ведання гісторыі развіцця і ста­наў­лення са­мой лі­та­ра­­турнай навукі, і ў першую чаргу тэарэтыка-літа­ра­­тур­най га­лі­ны ў ёй.

Менавіта з разгляду гісторыі развіцця і эвалюцыі тэарэтыка-лі­та­ра­тур­­най дум­­­кі мы і пачнём знаёмства з нашым курсам.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: