Фенаменалагічная школа

Фенаменалагічная школа ў літаратуразнаўстве (ад ст.-грэч. phai­­­no­me­­non — тое, што з’яўляецца; і logos — слова, паняцце, ву­чэн­не) скла­ла­ся пер­ша­пачаткова ў Германіі ў 1920–1930-я гг. пад уз­дзеяннем ідэй Э. Гу­­серля і ін­шых філосафаў-фенаменолагаў. У лі­та­­ральным сэнсе сло­ва фенаменало­гіяй імянуецца вучэнне аб фе­но­ме­нах — прадметах у па­чуц­­цё­вым успрыманні. Ву­­чо­ныя-фенаменолагі ас­ноўнай рэальнасцю лі­чаць не аб’ектыўны свет, а з’явы свядомасці аль­бо феномены.

Зыходзячы з таго, што мастацкі твор ёсць акт зносін і адначасова акт ства­­рэння аўтарам і чытачом індывідуальных значэнняў, літара­ту­ра­знаў­цы-фе­наменолагі пры разглядзе яго галоўную ўвагу звяртаюць на асаб­лі­ва­сці свя­домасці. Па гэтай прычыне дадзеная разнавіднасць літа­ра­ту­ра­знаў­чай ме­та­далогіі імянуецца таксама «крытыкай свядомасці». У сувязі з тым, што ме­на­віта суб’ектыўныя моманты найбольш фігуруюць пры раз­глядзе лі­та­ра­тур­на-мас­тац­ка­га твора, фенаменалагічная школа даволі час­та называецца яшчэ і эк­зіс­тэн­цы­яльна-фенаменалагічнай. У межах ана­лізуемай метадалогіі ў за­леж­насці ад таго, на чым канкрэтна за­ся­ро­дж­ваецца ўвага пры даследаванні, вы­лу­чаюць генетычную, тэматычную, ан­талагічную і некат. інш плыні.

Ля вытокаў літаратуразнаўчай фенаменалагічнай метадалогіі стаялі та­кія ня­­­мецкія вучоныя, як В. Конрад, М. Гейгер, А. Пергер і І. Пфай­фер.

Самай вядомай у фенаменалагічнай школе з’яўля­ец­ца жэнеўская гру­па кры­тыкаў. Менавіта ў дачыненні да яе прадстаўнікоў (а гэта М. Рай­мон, Ж. Пу­ле, А. Беген, Ж.П. Рышар, Ж. Старобінскі, Дж.Х. Мі­лер) найбольш час­та ўжываецца тэрмін «крытыка свядомасці».

У гісторыі еўрапейскага літаратуразнаўства мелі месца спробы спа­лу­чэння фенаменалагічнай і структуралісцкай метадалогіі. Найбольш поў­на гэта выявілася ў дзейнасці вядомага поль­ска-нямецкага філо­сафа, эстэ­тыка і лі­тара­ту­ра­знаў­цы Рамана Інгардэна — аўтар працы «Літа­ра­тур­ны твор мас­­тац­­тва» (1931).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: