Літаратура. Борев Ю.Б. Критика современных буржуазных эстети­ческих концеп­ций.— М., 1977

Борев Ю.Б. Критика современных буржуазных эстети­ческих концеп­ций.— М., 1977.

Вайда Д. Феноменогия и литературоведение // Теории, школы, кон­цепции. Вып. 2.— М., 1975.

Зарубежная эстетика и теория литературы ХIХ–ХХ вв. Трак­таты, статьи, эссе / Сост., общ. ред. Г.К. Косикова.— М., 1987.

Ингарден Р. Исследования по эстетике.— М., 1962.

Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литерату­рове­дения.— М., 1988.

Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.

Руднев В.П. Словарь культуры ХХ века.— М., 1997.

Современное зарубежное литературоведение (страны Западной Европы и США): кон­цеп­ции, школы, термины. Энциклопедический справочник.— М., 1996.

Старостин Б.А. Феноменологическая школа // Литера­турный энциклопедический сло­варь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Школы и направления в литературоведении. Ме­тод в литерату­ро­ведении // Суслова Н.В., Усольцева Т.Н. Новейший литературо­вед­чес­кий сло­варь-справочник для уче­ника и учителя.— Мозырь, 2003.

Хованская З.И. Анализ литературного произведения в со­времен­ной француз­ской фи­ло­логии.— М., 1980.

3.5. Рэцэптыўная крытыка [9]

Дадзеная метадалогія даволі блізкая па шэрагу рыс да фена­ме­на­ла­гіч­най. Рэцэптыўны падыход да мастацкага твора часам імянуюць яшчэ «кры­тыкай чытацкіх рэакцый».

Рэцэптыўная крытыка атрымала найбольшае распаўсюджанне ў Гер­маніі, хоць, пачынаючы з канца 1960-х гг., яе ідэі сталі пранікаць і ў ін­шыя краіны. Асноўныя ідэі рэцэптыўнай метадалогіі абагульніў і вы­клаў В. Ізер. Дадзены вучоны, як і дэканструктывісты, не прызнае ста­біль­насці тэкставага значэння. Але калі дэканструктывісты прычынай гэ­та­га лічаць шматзначнасць самога тэксту, дык рэцэптыўныя крытыкі сцвяр­джаюць, што дадзеная нестабільнасць ідзе ад шматстайнасці чы­тац­кіх рэакцый на адзін і той жа тэкст. Наогул мастацкі тэкст — рэч да­во­лі своеасаблівая. Ён даволі істотна адрозніваецца ад усіх астатніх відаў тэк­сту. Адрозненне, у прыватнасці, заключаецца ў тым, што мастацкі твор ёсць рэканструкцыя знаёмага свету ў незнаёмых формах. І гэтыя не­зна­ёмыя формы надаюць тэксту «зацемненасць», якая ў сваю чаргу сты­му­люе чытацкае ўяўленне і выклікае ў выніку вялікую колькасць чы­тац­кіх рэакцый («прачытанняў»). Чым болей мастацкі твор нясе ў сабе «за­цем­ненасці», тым ён якасней, лічыць В. Ізер. І яшчэ адзін цікавы момант у кан­цэпцыі рэцэптыўнай крытыкі: мастацкі тэкст (з усім яго складаным на­паўненнем) займае прамежкавую пазіцыю паміж светам рэальных рэ­чаў і светам чытацкага вопыту; акт прачытання ёсць працэс, у якім чытач імк­нецца суаднесці вібруючую структуру тэксту з тым альбо іншым зна­чэн­нем.

Метадалогію В. Ізера і ў цэлым прынцыпы рэцэптыўнага падыходу да мас­тацкага твора падзяляюць такія заходнееўрапейскія літаратура­знаў­­цы, як Х. Яўс і Р. Варнінг, а таксама амерыканцы С. Фіш, Н. Холанд, Д. Блейх, М. Шварц, Х. Ліхтэнстайн.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: