Новая крытыка»

«Новай крытыкай» (англ. «new criticism») называецца плынь у за­­меж­­най кры­тыцы і літаратуразнаўстве ХХ ст., якая ўзнікла як рэ­ак­цыя на шэраг ад­моў­ных момантаў у сацыяльна-гістарычным ана­лі­зе літара­ту­­ры, літара­тура­знаў­чым навуковым пазітывізме і ім­прэ­сія­ністычнай кры­­тыцы. Дадзеным ме­тадам даследавання літара­ту­ры «новая кры­ты­ка» су­працьпаставіла ме­то­ды­ку «аналі­тычнага чы­тан­ня», тэорыю «экс­плі­ка­цыі» тэксту, наогул, мета­да­ло­гію фар­маль­на-стылістычнага тлу­ма­чэн­ня мас­тацкіх твораў.

«Агульным і галоўным палажэннем неакрытычнай тэорыі мас­­тац­тва з’яўляецца ўважлівае прачытанне (close reading), замк­нё­нае да­­сле­да­­ванне тэксту мастацкага твора. Узяты ізалявана ад з’яў рэ­ча­іс­насці і жыц­­ця пісьменніка, тэкстуальна-аналітычны ме­тад да­сле­да­вання тво­ра — базіс неакрытычнага аналізу» [8].

Галоўную задачу «новая крытыка» бачыць у выяўленні канк­рэт­­на­га і ад­начасова ўсеагульнага сэнсу тэксту, значнасці метафар, па­­раў­нан­няў і ін­шых тропаў. Літаратурна-мастацкі твор для яе прад­стаўнікоў існуе як не­ш­та надзвычай аб’ектыўнае, не звязананае з які­мі-небудзь гіс­та­рыч­ны­мі і сацыяль­нымі фак­та­ра­мі і ўмовамі. Асаб­лі­вую ўвагу «новая крытыка» на­дае рас­шыф­роў­цы сімволікі тэксту, якая, згод­на з К. Бёркам, адным з тэа­рэтыкаў да­дзенага напрамку, адлюст­роў­вае глыбінныя матывы па­во­дзін ча­ла­века (праца «Філасофія лі­та­ра­тур­най формы. Даследаванні сім­во­­лі­кі дзеянняў», 1941).

Вядучае месца ў распрацоўцы метадалогіі «новай крытыкі» на­­ле­жыць англічанам і паўночна-амерыканцам (г. зв. англа-амерыканская шко­ла «но­вай крытыкі»). Яе прадстаўляюць такія вучоныя і крытыкі, як Дж. Спінгарн (адзін з пачынальнікаў дадзенай метадалогіі, аўтар працы «Но­вая крытыка», 1911), Т. Эліёт, Дж. Рэнсам, А. Тэйт, К. Брукс, Р. Блэк­мур і інш.

Вельмі блізкая ў сваіх метадалагічных падыходах да кан­цэп­цыі англа-амерыканскай «но­­вай крытыкі» кніга-падручнік «Тэорыя лі­та­ра­ту­ры» (1949) Рэнэ Уэлека і Осціна Уорэна (выдадзена ў 1978 г. у СССР у пе­­ра­кладзе на рускую мову), якая набыла асаблівую па­пу­ляр­насць на За­хадзе і перавыдавалася некалькі разоў.

Адметнай і спецыфічнай разнавіднасцю неакрытыкі з’яўляецца фран­­цузская школа «новай крытыкі» («nowelle cri­tique»). Да на­цыя­наль­ных вытокаў яе не­аб­ход­на аднесці ўзнікшую ў Францыі ў кан­цы ХІХ ст. ме­­то­ды­ку «экс­плі­ка­цыі» тэксту. Зазначым таксама, што французская «но­­вая кры­ты­ка» надзвычай цесна звязана з мета­да­логіяй айчынных струк­­ту­ра­ліс­­таў, аб якой будзе ісці гаворка крыху ні­жэй. Наогул жа, заў­ва­жым і пад­­крэс­лім, што ў г. зв. «чыстым» вы­гля­дзе не існуе практычна ні­­во­дзін з на­кірункаў у замежным літа­ра­ту­разнаўстве ХХ ст. Усе яны цес­­на пе­ра­пле­цены паміж сабой, вы­ка­рыс­тоўваючы пры гэтым (часам да­волі ак­тыўна) тое-сёе з метадалогіі блізкіх ці роднасных школ. Най­больш значнымі прад­стаў­нікамі фран­цуз­скай «новай крытыкі» на ран­нім і ста­лым этапах яе раз­віцця з’яў­ля­юц­ца Г. Башлар, Ж. Пуле, Ж. Рышар, Ж. Ве­бер.

У 1950–1960-я гг. у французскай «новай крытыцы» раз­віваецца ад­га­лінаванне, якое арыентуецца на структурныя і се­­мія­тыч­ныя спосабы да­следавання. Найбольш яскрава яно вы­ра­жа­на ў пра­цах Р. Барта(«Кры­тыч­ныя вопыты», 1963; «Аб Расіне», 1963; «Крытыка і ісціна», 1966),Ц. То­дарава («Паэтыка», 1966), а так­сама ў шэрагу даследаванняў А. Грэй­­­маса і Ю. Крыс­цевай.

Многае з метадалогіі «новай крытыкі» засвоілі і вядомыя ў ву­чо­­ным све­це прадстаўнікі швейцарскай літаратуразнаўчай школы Э. Штай­­гер, В. Кай­зер, М. Верлі. Дарэчы, падручнік апошняга «Агуль­­нае літара­ту­ра­знаў­ства», таксама, як і кніга Р. Уэлека і О. Уо­рэ­на, быў вы­дадзены ў пе­ра­кладзе на рускую мову ў СССР у 1957 г. (гл. лі­та­ра­ту­ру да пытання).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: