Літаратура. Зарубежная эстетика и теория литературы ХIХ–ХХ вв

Зарубежная эстетика и теория литературы ХIХ–ХХ вв. Трак­таты, статьи, эссе / Сост., общ. ред. Г.К. Косикова.— М., 1987.

Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.

Современное зарубежное литературоведение (страны Западной Европы и США): кон­цеп­ции, школы, термины. Энциклопедический справочник.— М., 1996.

Современный словарь-справочник по литературе.— М., 1999.

Теории, школы, концепции (критические анализы). Ху­дожественная рецепция и гер­ме­­невтика.— М., 1985.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Яусс Х.Р. История литературы как провокация литературоведения // Новое лите­ра­тур­­ное обозрение.— М., 1995.— №12.

3.6. Літаратуразнаўчая герменеўтыка

Тэрмін «герменеўтыка» грэчаскага паходжання, што абаз­на­чае ў лі­та­ральным сэнсе «тлумачэнне». Этымалогія слова звязана з Гер­­­месам — мі­фічным пасланцом алімпійскіх багоў. Перадаючы іх за­гады і па­ве­дам­лен­ні людзям, Гермес павінен быў тлумачыць так­­са­ма і боскія тэкс­ты. Су­часная філасофія вызначае гер­ме­неў­ты­ку як тэо­рыю інтэр­прэ­тацыі, ву­чэнне аб разуменні сэнсу. На сён­ня­ш­ні дзень герменеўтыка ў шэ­рагу кра­ін з’яўляецца ас­но­вай літа­ра­ту­­ра­знаў­ства і крытыкі.

Герменеўтыка займаецца пераважна агульнымі прынцыпамі інтэр­прэ­тацыі тэкстаў, распрацоўваючы агульную тэорыю іх разумення і тлу­ма­чэння. У гэтых адносінах герменеўтыку можна лічыць, як і філасофію, «на­вукай навук». У дадзеным выпадку гуманітарных, уключаючы і лі­та­ра­туразнаўства.

«Бацькам» герменеўтыкі як навукі заходнія тэарэтыкі лічаць ня­­мец­ка­га філолага-класіка эпохі рамантызму Ф. Шлейермахера (найбольш вя­домыя працы яго ў адзначаным рэчышчы — «Герменеўтыка» і «Кры­ты­ка»). Канцэпцыю Ф. Шлейермахера (у асноўным самыя агульныя па­ды­­ходы) падхапілі і распрацоўвалі такія вядомыя еўрапейскія вучоныя, як В. Дыльтэй, Х. Гадамер, М. Хайдэгер.

Сучасная герменеўтыка, якая часам імянуецца «неагерменеўтыкай», ці­кавая многімі сваімі момантамі. Асаблівую ўвагу прыцягваюць на­ма­ган­ні (дарэчы, даволі слушныя) некаторых яе прадстаўнікоў сцвердзіць і за­­мацаваць у свядомасці вучоных-літаратуразнаўцаў, крытыкаў, а так­са­ма чытачоў думку аб тым, што мастацкі твор заўсёды нясе ў сабе пэўны ста­лы (цвёрды) сэнс, укладзены ў яго аўтарам. Найбольш значным пра­па­гандыстам менавіта такога падыходу з’яўляецца амерыканец Э.Д. Хірш, які лічыць, што залішні суб’ектывізм у перамешку з рэ­ля­ты­віз­мам пры трактоўцы мастацкага твора (а на гэта «хварэюць» многія су­час­ныя літаратуразнаўчыя школы, і асабліва дэканструктывізм, а так­са­ма рэцэптыўная крытыка) павінен адсутнічаць. Інакш даследчык з ін­тэр­прэ­татара ператвараецца ў новага аўтара твора.

Не цураюцца герменеўтыкі і сучасныя айчынныя вучоныя-літара­ту­ра­знаўцы. У якасці прыкладу можна прывесці В. Ха­­лі­зева, які ў сваім пад­­ручніку па тэорыі літаратуры (як нам падаецца, гэта адзін з лепшых на сён­няшні дзень на су­часнай пост­савецкай прасторы дапаможнікаў па да­­дзенай дысцыпліне) прысвяціў цэлы падраздзел разгляду гер­ме­неў­тыч­­­най метадалогіі [10].


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: