Літаратура. Аникст А. История учений о драме: В 3 т.— М., 1967–1980.— Т

Аникст А. История учений о драме: В 3 т.— М., 1967–1980.— Т. 1–3.

Бентли Э. Жизнь драмы / Пер. с англ.— М., 1978.

Васючэнка П.В. Драматургія і час.— Мн., 1991.

Васючэнка П.В. Сучасная беларуская драматургія.— Мн., 2000.

Введение в литературоведение / Под. ред. Г.Н. Поспелова.— 2-е изд., доп.— М., 1983.

Волков И.Ф. Теория литературы.— М., 1995.

Владимиров С.В. Действие в драме.— Л., 1972.

Волькенштейн В.М. Драматургия.— 5-е изд., доп.— М., 1969.

Горбунова Е.Г. Идеи. Конфликты. Характеры.— М., 1960.

Гуляев Н.А. Теория литературы.— М., 1985.

Демидок Б. О комическом / Пер. с польск.— М., 1974.

Зингерман Б.И. Очерки истории драмы 20 века.— М., 1979.

Карабанава Л.В. Драматургія Уладзіслава Галубка.— Мн., 1982.

Карягин А.А. Драма как эстетическая проблема.— М., 1971.

Костелянец Г.О. Лекции по теории драмы.— Л., 1976.

Крапіва К. Аб сатырычнай камедыі // Крапіва К. Зб. тв.: У 5 т.— Мн., 1976. — Т. 5.

Кургинян М.С. Драма // Теория литературы: Основные проблемы в историческом осве­­щении. Роды и жанры литературы.— М., 1964.— Кн. 2.

Лазарук М.А., Ленсу А.Я. Уводзіны ў літаратуразнаўства.— 2-е выд., дапрац. і дап.— Мн., 1982.

Лаўшук С.С. Сучасная беларуская драматургія.— Мн., 1977.

Лаўшук С.С. Вадэвіль // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1984.— Т. 1.

Лаўшук С.С. Трагедыя; Трагікамедыя; Фарс // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 5.

Лаўшук С.С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я – пач. 30-х гг.).— Мн., 1984.

Лаўшук С.С. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія.— Мн., 1986.

Лаўшук С.С. На драматургічных скрыжаваннях.— Мн., 1989.

Основы литературоведения / Под. ред. В.П. Мещерякова.— М., 2000.

Поспелов Г.Н. Теория литературы.— М., 1978.

Рагойша В. Драма; Драматызм; Камедыя // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмі­нах: Дапаможнік.— Мн., 2001.

Сабалеўскі А.В. Беларуская савецкая драма. Кніга першая.— Мн., 1969.

Сабалеўскі А.В. Беларуская савецкая драма. Кніга другая.— Мн., 1971.

Сабалеўскі А.В. Драма; Драматургія; Камедыя // Энцыклапедыя літаратуры і мас­тац­­тва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1985.— Т. 2.

Сахновский-Панкеев В.А. О комедии.— Л.–М., 1964.

Сахновский-Панкеев В.А. Драма: Конфликт. Композиция. Сценическая жизнь.— М.–Л., 1969.

Семяновіч А.А. Беларуская драматургія (дакастрычніцкі перыяд).— Мн., 1961.

Семяновіч А.А. Гісторыя беларускай савецкай драматургіі: 1917–1955 гады.— Мн., 1990.

Стенник Ю.В. Жанр трагедии в русской литературе.— Л., 1981.

Теория литературы: Учебное по­со­бие для студентов филологических факультетов выс­ших учебных заведений: В 2 т. / Под. ред. Н.Д. Тамарченко.— Т. 1: Тамарченко Н.Д., Тю­па В.И., Бройт­ман С.Н. Теория художественного дискурса. Теоретическая поэтика.— М., 2004.

Тимофеев Л.И. Основы теории литературы.— 5-е изд., испр. и доп.— М., 1976.

Томашевский Б.В. Теория литературы. Поэтика.— М., 2002.

Усікаў Я.К. Беларуская камедыя: Літаратурна-крытычныя нарысы.— Мн., 1979.

Федотов О.И. Основы теории литературы: В 2 ч.— Ч. 2: Стихосложение и ли­те­ра­тур­ный процесс.— М., 2003.

Федь Н.М. Искусство комедии или мир сквозь смех.— М., 1973.

Фролов В.В. Жанры советской драматургии.— М., 1957.

Хализев В.Е. Драма как явление искусства.— М., 1978.

Хализев В.Е. Драма как род литературы.— М., 1986.

Хализев В.Е., Родина Т.М. Драма // Литературный энциклопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Хализев В.Е. Драма // Введение в литературоведение. Литературное произведение: Основные понятия и термины / Под ред. Л.В. Чернец.— М., 2000.

Ярхо В.Н. У истоков европейской комедии.— М., 1979.

Яцухна В.І. Беларуская малафарматная драматургія ХVI — першай паловы ХХ стст.— Гомель, 2004.

4. Лірыка (лірычны род).

Сістэма лірычных відаў і жанраў

У лірыцы (ад ст.-грэч. liricós — той, хто спявае пад гукі ліры; му­зыч­ны, хвалюючы) на першы план выступае ўнутраны свет ча­ла­ве­ка, стан яго свядомасці: эмацыянальна афарбаваныя развагі, ра­зу­мо­выя ім­пуль­сы, душэўныя памкненні, перажыванні, пачуцці. Калі ў лірычным творы і аба­значаецца які-небудзь падзейны рад, дык над­звычай скупа, без дэ­та­лі­зацыі. Прадмет адлюстравання ў ліры­цы — суб’ектыўнае. Разам з тым яно заўсёды мае якасць згустку, квін­тэсенцыі душэўнага вопыту ча­ла­ве­ка. Вельмі важная прыкмета лі­рыкі, ва ўсякім разе, пераважнай боль­ша­сці яе твораў — экс­прэ­сіў­насць, якая выяўляецца і праз падбор слоў, і праз сінтак­січныя канс­трукцыі, іншасказанні, і, галоўнае, праз фанетыка-рыт­міч­ную па­будову тэксту. Экспрэсіўнасць лірыкі надзвычай моцна пра­цуе на та­кую яшчэ адну яе якасць, як сугестыўнасць, што ўказвае на на­­яў­насць у творах максімальнай унушаючай сілы, здольнай прымусіць чы­­тача пранікнуцца ўсім тым, чым жыве аўтар, адчуць і яшчэ раз пе­ра­жыць гэта як нешта сваё, уласнае, глыбока асабістае.

Носьбіта перажывання, выражанага ў лірычным творы, пры­ня­­та імя­наваць (з лёгкай рукі Ю. Тынянава) лірычным героем. Хоць гэ­та і най­больш шырока­ўжывальны тэрмін, аднак ім не перадаюцца ўсе тыпы ўва­саблення аўтарскай свядомасці ў лірыцы. Побач з да­дзе­ным тэрмінам ужы­ваюцца таксама тэрміны лірычны суб’ект і лі­рыч­нае «Я». «Паняцце «лі­рычны суб’ект» — найбольш універ­саль­нае ў гэтым радзе, яно можа быць прыменена ў адносінах да любога лі­рычнага тэксту, аднак у сувязі са сваёй нейтральнасцю часта не вы­ражае ўсёй складанасці ўзаема­ад­но­сін паміж аўтарам і тэкстам. Най­больш слушным гэты тэрмін гучыць у ад­носінах да філа­соф­скай лірыкі. Тэрмін «лірычнае «Я» ўжываецца пе­ра­важна ў тым вы­пад­ку, калі ўзнікае сітуацыя гранічнага збліжэння лі­рыч­нага суб’ек­та і асобы аўтара, часта такая сітуацыя ўзнікае тады, калі тэкст апа­срод­каваны якім-небудзь фактам біяграфіі аўтара. <...> Па адно­сі­­нах да асобы аўтара лірычны герой звычайна захоўвае адносную са­ма­с­той­насць, ён валодае выражанай індывідуальнасцю, якая рэа­лі­зу­ецца ў яго дынаміцы, уласным лёсам. Аб лірычным героі мэ­та­згод­на гаварыць у тым выпадку, калі аналізуемы твор уваходзіць у склад тэксту лірычных кам­пазіцый: лірычнага цыклу, кнігі вершаў, усёй сукупнасці лірыкі, а так­сама, калі размова ідзе аб лірычным вер­шы з выражаным сюжэтам, аб ро­левай лірыцы» [214].

У залежнасці ад ступені праецыравання адлюстраванага ў тво­ры на ду­хоўна-біяграфічны вопыт аўтара лірыку дзеляць на аўта­псі­ха­лагічную і ро­левую. Наогул жа, неабходна памятаць, што поў­на­сцю атаясамліваць аў­тара і лірычнага героя не патрэбна. Па-пер­шае, нельга забываць аб твор­чым вымысле (фантазіі) як аба­вяз­ко­вым складніку мастацкай твор­ча­сці. Па-другое, лірыка не проста ўзнаў­ляе пачуцці аўтара, яна іх транс­фар­муе, узбагачае, узвышае.

Відавая і жанравая сістэма лірыкі надзвычай разгалінаваная. Хоць і бы­туе ў літаратуры жанр лірычнай паэмы, які ўзнаўляе пе­ра­жы­ванні ў іх шмат­планавасці («Яна і я» Я. Купалы, «Паэма без ге­роя» Г. Ахматавай і інш.), лірыка выяўляе сябе ўсё-такі галоўным чы­нам у малой форме. Са­мы­мі распаўсюджанымі відамі лірыкі, у тым ліку і сучаснай, з’яўляюцца верш і песня, вытокі якіх ляжаць у фальк­лоры. Еўрапейская літаратурная тра­дыцыя, з адштурхоў­ван­нем яшчэ ад антычнасці, выпрацавала таксама та­кія віды і жанры лі­рыч­ных твораў, як гімн, ода, элегія, эпіграма, эпі­та­фія, эпіталама, ра­манс, мадрыгал, пасланне, санет, тэрцыны, рандо, ран­дэль, трыя­лет, актава і інш. Апошнія шэсць з прыведзеных намі жан­раў лі­рыкі адносяцца да разраду ўстойлівых альбо цвёрдых форм. Мно­­гія з класічных лірычных жанраў да сённяшняга часу ўжываюцца ў паэ­­тычнай творчасці.

Ана­лізаваць і рабіць спробы класіфікацыі і сістэматызацыі лі­ры­кі пры такой яе надзвычай моцнай відавой і жанравай размаітасці да­волі скла­дана. Таму ў апошні час даследчыкі літаратуры усё больш і больш звяр­таюцца ў дадзеным плане да тэматычнага прын­цы­пу. У залежнасці ад кан­крэтнага зместу твораў адрозніваюць лі­ры­ку грамадзянскую (пат­ры­я­­тычная выступае пры гэтым як адна з яе разнавіднасцей), фі­ла­соф­скую (не зусім тоесная філасофскай, але над­­звычай блізкая да яе лірыка роз­думу альбо медытатыўная лі­ры­­ка), інтымную (асноўную, ледзь не на 99,9 %, частку яе складае лю­­боў­ная лірыка альбо лірыка кахання), пей­зажную і некат. інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: