Літаратура. Андраюк С.А. Традыцыі і сучаснасць.— Мн., 1981

Андраюк С.А. Традыцыі і сучаснасць.— Мн., 1981.

Бушмин А.С. Преемственность в развитии литературы.— 2-е изд.— Л., 1978.

Гніламёдаў У.В. Традыцыі і наватарства.— Мн., 1972.

Ермилова Е. Традиция в лирической поэзии // Теория литературы. Том IV. Лите­ра­тур­ный процесс.— М., 2001.

Жураўлёў В. Актуальнасць традыцый: Якуб Колас у пісьменніцкім асяродку.— Мн., 2002.

Івашын В.У. Традыцыі і наватарства ў літаратуры // Энцыклапедыя літаратуры і мас­тац­­­тва Беларусі: У 5 т.— Мн., 1987.— Т. 5.

Мозолева И.А., Хализев В.Е. Традиция и новаторство в литературе // Литера­турный энцик­лопедический словарь / Под общ. ред. В.М. Кожевникова, П.А. Николаева.— М., 1987.

Панченко А.М. Топика и культурная дистанция // Историческая поэтика: Итоги и пер­спек­тивы изучения.— М., 1986.

Рагойша В. Сувязі літаратурныя // Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: Дапа­можнік.— Мн., 2001.

Ранчин А. Роль традиций в литературном процессе // Теория литературы. Том IV. Ли­те­ратурный процесс.— М., 2001.

Традиция в истории культуры.— М., 1978.

Хализев В.Е. Теория литературы.— 2-е изд.— М., 2000.

Ярац В.У. Сінтэз традыцый і наватарства // Беларуская літаратура.— 1985.— №13.

3. літаратурныя сувязі і ўплывы

Літаратурныя сувязі і ўплывы з’яўляюцца неад’емным кампа­нен­там і над­звычай істотным фактарам літаратурнага працэсу.

У агульнай сістэме літаратурных сувязей В. Рагойша вылучае тры іх асноў­ныя разнавіднасці: кантактныя, генетычныя і тыпа­ла­гіч­ныя.

Пад кантактнымі літаратурнымі сувязямі «маюцца на ўвазе ўсе фор­­мы непасрэдных сувязей: пераклад мастацкі, асабістыя су­вя­зі пісь­мен­ні­каў, крытычныя водгукі аднаго аўтара на другога і г. д.» [226]. Ге­не­тыч­ныя су­вя­зі ўтвараюць наследаванні, уплывы, за­па­зы­чанні. Пісь­мен­ні­камі-папя­рэд­нікамі ствараюцца пэўныя ідэйна-мас­тацкія традыцыі, якія потым мо­гуць выяўляцца ў творчасці пісь­мен­нікаў наступных па­ка­лен­няў у вы­гля­дзе ўплыву, а то і прамога за­пазычання, «пры якім за­хоў­ва­юцца асноўныя, да­мінантныя рысы пер­шакрыніцы, хоць твор мае са­ма­стойнае значэнне» [227]. Тут варта на­гадаць паняцце «рэмінісцэнцыя», аб якім у нас ішла гаворка пры раз­глядзе моўна-стылёвых асаблівасцей тво­ра. Пад тыпалагічнымі лі­та­ратурнымі су­вя­зя­мі (больш правільна — тыпалагічнымі сыходжаннямі) пад­разумяваюцца «ідэй­на-мастацкія супа­дзен­­ні ў літаратуры роз­ных на­ро­даў, абумоўленыя не ўплы­вам ад­на­го народа на другі, а бліз­ка­сцю іх жыц­цё­вых абставін, цык­ліч­­на­сцю развіцця мастацкай куль­туры» [228].

Працэс ажыццяўлення літаратурных сувязей, іх непасрэднага вы­яў­лен­­ня даволі складаны і своеасаблівы. Звычайна літаратура, якая да­сяг­ну­ла больш высокага ўзроўню ў сваім развіцці, аказвае пэў­ны ўплыў на дру­гія, як правіла, суседнія літаратуры. Такім мож­на лічыць уплыў італь­ян­скага Адраджэння ХV–ХVІ стст., фран­цуз­ска­га класіцызму ХVІІ ст., анг­лійскага і французскага Асветніцтва ХVІІІ ст., нямецкага, а затым анг­лійскага і французскага ра­ман­тыз­му пач. ХІХ ст., англійскага і фран­цуз­скага, а затым рускага рэа­ліз­му ХІХ ст. на літаратуры розных краін. Ка­лі звярнуцца да гісторыі бе­ларускага прыгожага пісьменства, і асаб­лі­ва да перыяду ХІХ — па­чатку ХХ стст., то на яго аказалі даволі істотны ўплыў больш раз­ві­тыя руская і польская літаратуры. Адваротных вы­пад­каў прак­тыч­на не назіраецца. Разам з тым могуць мець месца моманты, ка­лі больш раннія формы і стылі праз даволі працяглы час пасля таго, як яны пакінулі літаратурную авансцэну, пачынаюць аказваць істотны ўплыў на навейшую літаратуру. У якасці прыкладу можна прывесці не­звы­чайную цікавасць рамантыкаў да фальклору; іх жа, ра­ман­ты­каў, а так­сама рэалістаў да У. Шэкспіра і г. д. Самым жа яркім прык­ладам, які па­цвярджае дадзены тэзіс, будзе ўказанне на твор­чае пераасэнсаванне ан­тычных традыцый на працягу ўсёй гісторыі раз­віцця еўрапейскага пры­гожага пісьменства.

У сітуацыі ўплываў, а то і прамых літаратурных запазычанняў, ро­ля «ўспры­мальніка» далёка не пасіўная: як правіла, успрыманне дык­туецца ўнут­ранымі патрэбамі ўспрымаемай літаратуры, яе, як трап­на выразіўся ў свой час А. Весялоўскі, «сустрэчнымі тэн­дэн­цы­я­мі» і асаблівасцямі эва­люцыі. «Узаемадзеянне ўплыву з «су­стрэч­нымі тэндэнцыямі» пры­во­дзіць да творчай перапрацоўкі во­пы­ту другіх літаратур і разам з тым — да барацьбы са знешнім пе­рай­ман­нем, да прабуджэння творчых сіл на­цыі, абвастрэння цікавасці да народных асноў мастацтва» [229].

У цэлым літаратурныя сувязі і ўплывы адыгрываюць пра­дук­тыў­ную ро­лю, бо прыводзяць, як правіла, да істот­нага паскарэння лі­таратурнага пра­цэсу ў тых краінах, якія па нейкіх прычынах ад­ста­лі ў сваім развіцці, да­памагаюць перадачы і засва­енню пера­да­во­га мастацкага вопыту, ро­бяць літаратурнае жыццё больш раз­на­стай­ным і цікавым. Яны скла­даюць «важнейшы фактар станаўлення і ўма­цавання сімфанічнага адзін­ства рэгіянальных і нацыянальных лі­­таратур» [230].


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: