Літаратура. 1. Аверинцев, С.С. Категории поэтики в смене литературных эпох / С.С

1. Аверинцев, С.С. Категории поэтики в смене литературных эпох / С.С. Аверинцев // Историческая поэтика. Литературные эпохи и типы художественного сознания. — Москва, 1994. — С. 3-38.

2. Беларуская літаратура: V—XІ класы: Вучэбная праграма для анульнаадукацыйных ўстаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. –Мінск, НІА, 2006.

3. Беленький, Г.И. Теория литературы в школе // Современные проблемы методики преподавания литературы / Отв. ред. Я. А. Роткович. – Куйбышев, 1974.

4. Бельскі, А.І. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 6 класа / А.І. Бельскі, Л.К. Цітова. — Мінск: НІА, 2009.

5. Выготский, Л. С. Избранные психологические исследования / Л.С. Выготский – Москва, 1956.

6. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя: у 4 т. / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. – Мінск, 1999. Т.1.

7. Лазарук, М.А. Навучанне і выхаванне творчасцю: педагагічныя роздумы і пошукі / М.А. Лазарук. – Мінск, 1994.

8. Левидов, A. M. Автор — образ — читатель. / А.М. Левидов. – Ленинград, 1977.

9. Лявонава, Е.А. Агульнае і адметнае: Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры: дапам. для настаўнікаў / Е.А. Лявонава. – Мінск, 2003.

10. Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. / Л.В. Асташонак, Г.С. Гарадко, Г.М. Ішчанка і інш.; Пад рэд. В.Я. Ляшук. — Мінск, 2002.

11. Рагойша, В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах: дапам. / В. Рагойша. — Мінск, 2001.

12. Рез, З.Я. Об особенностях изучения лирики в школе / З.Я. Рез // Современные проблемы методики преподавания литературы. — Куйбышев, 1974.

13. Цітова, Л.К. Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 5 класа. У 2 ч.Ч. 1 / Л.К. Цітова. – Мінск; НІА, 2009.

11. РАЗВІЦЦЁ ВУСНАГА І ПІСЬМОВАГА МАЎЛЕННЯ ВУЧНЯЎ

11.1. Спецыфіка развіцця вуснага маўлення на ўроку літаратуры

Развіццё маўлення – “адна з галоўных і актуальных задач сучаснага працэсу навучання” [4, с. 3], яно мае на мэце павышэнне агульнаадукацыйнага ўзроўню вучняў, выпрацоўку навыкаў і ўменняў самастойнай дзейнасці, развіццё творчых і даследчых здольнасцей.

У школьнай праграме па літаратуры пазначаны асноўныя віды работ па развіцці вуснага і пісьмовага маўлення, прадугледжана іх сістэматычнае ўдасканаленне. Так, у V класе – гэта складанне плана апавядальнага твора ці ўрыўка з яго; вусны пераказ (падрабязны, сціслы, выбарачны і творчы) невялікага апавядальнага твора або ўрыўка з яго; вуснае сачыненне з элементамі апісання і разважання па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне з элементамі характарыстыкі літаратурнага героя; вусны водгук на самастойна прачытаны літаратурны твор, на твор выяўленчага мастацтва, кінафільм або тэлеперадачу; вуснае сачыненне-апавяданне на аснове асабістых назіранняў і ўражанняў аб падзеях і з’явах жыцця. У VI – вусны пераказ апавядальнага твора ці ўрыўкаў з яго з элементамі разважання; выбарачны пераказ лёсу літаратурнага героя і яго партрэтная характарыстыка; расказванне народных паданняў і міфаў; складанне тэзісаў уласнага вуснага выказвання пра твор і сціслага плана характарыстыкі літаратурнага героя; вуснае сачыненне з выкарыстаннем пейзажных вершаў ці апісанняў прыроды ў празаічных творах; інсцэніраванне байкі. VII – складанне плана эпічнага твора ці ўрыўка з эпічнага твора; вусны і пісьмовы пераказ (падрабязны, выбарачны і сціслы) празаічнага твора ці ўрыўка з празаічнага твора; вуснае сачыненне-разважанне па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне, характарыстыка літаратурных герояў; інсцэніраванне мастацкіх твораў; вусны водгук аб самастойна прачытаным творы, аб творы выяўленчага мастацтва, прагледжаным кінафільме, тэлеперадачы (з матывацыяй сваіх адносін да герояў і падзей); вуснае сачыненне-апавяданне на аснове асабістых назіранняў, уражанняў, разважанняў аб розных з’явах жыцця. VIII – вусны і пісьмовы пераказ (падрабязны, выбарачны і сціслы) эпічнага твора ці ўрыўка з яго; вуснае і пісьмовае сачыненне-разважанне па вывучаным творы: разгорнуты адказ на пытанне, праблемная характарыстыка (індывідуальная, параўнальная, групавая) герояў твора; складанне плана ўласнага вуснага і пісьмовага выказвання. Інсцэніраванне мастацкіх твораў; вусны і пісьмовы водгук ці рэцэнзія на самастойна прачытаны твор, твор выяўленчага мастацтва, прагледжаны кінафільм, тэлеперадачу (з матывацыяй уласных адносінаў да герояў і падзей); сачыненне на аснове асабістых назіранняў, уражанняў аб падзеях і з’явах жыцця. IX – вусны і пісьмовы пераказ празаічных тэкстаў, ускладнены элементамі разважання; сачыненне-апісанне малюнкаў прыроды, выгляду герояў (на падставе вывучаных твораў); параўнальная характарыстыка літаратурных герояў аднаго твора і розных твораў (сачыненне-разважанне); вусны і пісьмовы водгук на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаны спектакль, кінафільм, тэлеперадачу; супастаўленне літаратурных твораў з ілюстрацыямі да іх; даклад або рэферат на літаратурную тэму (па вывучаных творах); канспект прачытаных літаратурна-крытычных прац; вопыты мастацка-творчага характару: мастацкія замалёўкі, казкі, апавяданні, нарысы, вершы. X – складанне простага і разгорнутага плана ўласнага вуснага і пісьмовага паведамлення; вусны і пісьмовы пераказ урыўка з эпічнага твора з элементамі аналізу; вуснае і пісьмовае сачыненне-апісанне выгляду героя, карціны прыроды і інш. (на падставе вывучаных твораў), сачыненне-разважанне па праблеме, ўзнятай пісьменнікам; даклад або рэферат на літаратурную тэму па адной крыніцы; рэцэнзія, тэзісы, канспект літаратурна-крытычнага артыкула або лекцыі настаўніка; водгук на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаны спектакль, кінафільм, тэлеперадачу; складанне бібліяграфіі па тэме, прапанаванай настаўнікам. XI –складанне плана ўласнага вуснага або пісьмовага выказвання; разгорнутыя і сціслыя вусныя адказы на праблемныя пытанні, даклады і паведамленні на літаратурную тэму (з выкарыстаннем адной або некалькіх крыніц); тэзісы і канспект літаратурна-крытычных артыкулаў па пытаннях літаратуры; сачыненні і рэфераты па праграмных творах; рэцэнзіі на самастойна прачытаную кнігу, прагледжаныя кінафільм, тэлеперадачу, спектакль, на твор жывапісу або музыкі [1].

Вуснае маўленне школьнікаў развіваецца праз:

слуханне – гэта ўзорнае слова настаўніка, лекцыя, абмеркаванне вусных паведамленняў аднакласнікаў;

- чытанне – гэта чытанне тэкстаў літаратурных твораў, крытычных і іншых матэрыялаў, выразнае чытанне;

- назіранне – праца над мовай твора, лінгвістычны аналіз;

- выступленне – расказванне, пераказы, адказы на пытанні, разгорнутыя маналагічныя выказванні, выступленні з рэфератамі і дакладамі” [3, с. 139].

Сістэма работ па развіцці вуснага маўлення – “гэта сукупнасць усіх відаў дзейнасці настаўніка і вучняў, накіраваная на далейшае развіццё і ўдасканаленне мовы апошніх, на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу, на выпрацоўку ўмення лагічна выкладаць свае думкі, аргументаваць выказванні, гаварыць і чытаць выразна і эмацыянальна. Асноўнымі прыёмамі развіцця мовы вучняў з’яўляюцца выразнае чытанне, чытанне і завучванне на памяць, слоўнікавая работа, адказы на пытанні, пераказы, вуснае маляванне, складанне плана і інш.” [2, с. 289]

Дзейсным сродкам развіцця вуснай мовы школьнікаў з’яўляецца павучанне іх выразнаму чытанню мастацкіх твораў, якому варта вучыць на высокамастацкіх творах. У V–VI класах творы абавязкова чытаюцца на ўроку настаўнікам (нават некалькі разоў) і вучнямі. У VII–VIII класах чытанне тэкстаў самім настаўнікам на ўроку носіць эпізадычны характар. Выключэнне – паэтычныя творы, якія абавязкова чытаюцца ў класе настаўнікам. Актыўна практыкуецца самастойнае дамашняе чытанне вучняў. Яно стымулюецца абменам ўражанняў на ўроку пасля дамашняга прачытання і аналізам твора па прапанаваных у падручніку пытаннях і заданнях. Самастойнае чытанне вучнямі ІХ–ХІ класаў літаратурных твораў становіцца абавязковай перадумовай аналітычнай работы ў класе. Паэтычныя тэксты выразна чытаюцца настаўнікам на ўроку, таму што глыбіню аўтарскіх думак і перажыванняў можа перадаць з большай дакладнасцю дарослы чалавек, укладваючы ў чытанне асабісты маральны і эмацыянальны вопыт. Самастойнае чытанне вучнямі мастацкай літаратуры, прапанаванай для самастойнага чытання, – неад’емны кампанент літаратурнай адукацыі ў сярэдняй школе.

Працэс падрыхтоўкі школьнікаў да выразнага чытання літаратурнага твора прадугледжвае некалькі этапаў: арганізацыя настаўнікам першаснага ўспрымання тэксту – непасрэднае азнаямленне вучняў з мастацкім тэкстам, высвятленне іх пачуццёвага ўзрушэння, эмацыянальнага водгуку на твор славеснага мастацтва; аналіз – асэнсаванне (з дапамогай настаўніка) зместу твора шасцікласнікамі і паглыбленне іх уражанняў, развіццё эстэтычнага пачуцця; падрыхтоўка да чытання – вызначэнне выканальніцкай задачы і ўдакладненне момантаў, як дапамагчы вучням узнавіць літаратурны твор у жывым вучнёўскім чытанні.

Партытура выразана чытання прадугледжвае выкарыстанне наступных умоўных абазначэнняў:

1. Асноўны націск _______ (слова падкрэсліваецца адной гарызантальнай рыскай).

2. Апорны націск ---------- (слова падкрэсліваецца пункцірам).

3. Кароткая паўза ┴ (перпендыкуляр).

4. Паўза першай даўжыні | (адна вертыкальная рыска).

5. Паўза другой даўжыні | | (дзве вертыкальныя рыскі).

6. Псіхалагічная паўза V (лацінская літара V).

7. Верхняя мадуляцыя – павышэнне голасу (стрэлка ўверх).

8. Ніжняя мадуляцыя – паніжэнне голасу (стрэлка ўніз).

Важным сродкам узбагачэння памяці, развіцця маўлення і пашырэння слоўнікавага запасу з’яўляецца завучванне мастацкіх тэкстаў па памяць.

Паказчыкам развітасці маўлення вучняў з’яўляецца іх слоўнікавы запас, які пашыраецца за кошт авалодання новымі лексемамі, удакладнення значэння і сферы ўжывання ўжо вядомых слоў. На ўроку літаратуры можна выкарысаць наступныя віды работ, накіраваныя на ўзбагачэнне слоўнікавага запасу: “знайсці сінонімы ў тэксце, правесці іх класіфікацыю; аб’яднаць сінонімы ў сінанімічныя рады, растлумачыць сэнсавыя і эмацыянальныя адценні кожнага слова раду; падрыхтаваць вуснае паведамленне з выкарыстаннем прапанаваных сінонімаў; запісаць тэкст, замяняючы ў ім словы, якія паўтараюцца, сінонімамі; <…> знайсці ў тэксце эпітэты і растлумачыць іх ужыванне; прыняць удзел у конкурсе на лепшае выкарыстанне эпітэтаў пры вусным пераказе або ў ізлажэнні; адрэдагаваць тэкст – ліквідаваць у ім няўдалыя эпітэты і замяніць іншымі словамі; падабраць эпітэты для апісання колеру неба і сонца, букета палявых кветак і г. д.” [2, с. 292].

Узбагачэнню слоўнікавага запасу і развіццю маўлення вучняў садзейнічаюць пытанні і заданні, да якіх прад’яўляюцца наступныя патрабаванні: правільнасць, канкрэтнасць, прастата і выразнасць, каб не ўзнікала двухсэнсоўнасці ў іх разуменні, нельга фармуляваць пытанні так, каб на іх можна даць аднаслоўны адказ накшталт «так» ці «не». У працэсе гутаркі настаўнік выкарыстоўвае тры віды пытанняў (накіраваныя на высвятленне глыбіні ведання зместу (“Як адказаў Гусляр Князю на яго прапанову?” – Я. Купала “Курган”); на выяўленне адносінаў вучняў да твора, герояў, эпізодаў (Што вам найбольш спадабалася ў творы? Чаму?); на ацэнку, аналіз твора (Як разумее сэнс жыцця Васіля з рпмана І. Мележа “Людзі на балоце”?).

Кожнаму этапу адпаваядаюць пэўныя віды пытанняў і заданняў: “на ўступных занятках – слова настаўніка як узор правільнай, вобразнай, выразнай мовы, каментарый некаторых слоў і выразаў; пры чытанні і засваенні зместу – выразнае чытанне, складанне планаў, вусны пераказ, завучванне ўрыўкаў на памяць, слоўнікава-фразеалагічная работа; на этапе аналізу – гутарка аб моўным майстэрстве пісьменніка, раскрыццё ролі і значэння вобразна-выяўленчых сродкаў, разнастайныя лексіка-фразеалагічныя практыкаванні і заданні; на заключных занятках – пераказы, складанне планаў, разнастайныя творчыя работы, ізлажэнні, сачыненні” [2, с. 293].

Важным практыкаваннем па развіцці вуснага маўлення вучняў з’яўляюцца пераказы, па ступені падрабязнасці пры перадачы зместу твора адрозніваюць падрабязны і сціслы пераказ. Вучні малодшых класах часцей за ўсё пераказваюць твор падрабязна, а старшых сцісла, што дазваляе значна зэканоміць час і выкарыстаць пераказ пры аналізе. Калі змест твора перадаецца словамі і нават канструкцыямі сказаў пісьменніка, то гэта падрабязны пераказ. Яго настаўнік выкарыстоўвае, калі вучні не звяртаюць увагі на дэталі, а сочаць толькі за развіццём сюжэта. У такім выпадку яны апускаюць апісанні пейзажу, інтэр’ера, партрэта, перажыванняў героя, устаўныя элементы. Падрабязны пераказ – эфектыўны прыём развіцця маўлення вучняў. Калі школьнік пераказвае твор блізка да тэксту, то словы пісьменніка становяцца словамі вучня. Перадаючы змест твора сцісла, вучань засяроджвае ўвагу на самым галоўным і карыстаецца сваімі словамі, гэты прыём развівае навыкі лаканічнага маўлення. Асабліва важна прымяняць сціслы пераказ пры праверцы запамінання вучнямі сюжэта твора (арыентацыйныя заняткі) і пры аналізе творы, каб аднавіць яго сюжэт. Выбарачны пераказ дае магчымасць настаўніку выявіць, як вучні ставяцца да твора, што ім найбольш запомнілася, уразіла, прывабіла (Перакажыце ваш любімы момант з твора Г. Далідовіча “Губаты”, перакажыце біяграфію аднаго з герояў (Міколы Кужалевіча Я. Брыль “Сірочы хлеб”). Гэты від пераказу надае адказам і сачыненням пераканальнасць і матываванасць. Спецыфіка творчага пераказу заключаецца ў тым, што пры перадачы зместу твора змяняецца асоба ад імя якой вядзецца апавяданне ў творы (1 на 3 і наадварот) (перакажыце казку “Музыка-чарадзей” ад першай асобы) (перакажыце апавяданне В. Карамазава “Дзяльба кабанчыка” ад імя 3 асобы), простая мова замяняецца ўскоснай і наадварот (Замяніце ўнутраныя маналогі герояў твора М. Стральцова “На чацвёртым годзе вайны” простай мовай, што пры гэтым страціў твор?). Для такога пераказу вучань павінен добра ўяўляць характар, знешнасць героя, ад імя якога будзе весціся апавяданне. Творчы пераказ звычайна выкарыстоўваецца пры пераказе казак, невялікіх апавяданняў, або ўрыўкаў з эпічных і драматычных твораў.

Мастацкае расказванне дазваляе больш вольна абыходзіцца з мастацкім творам: змяняць парадак эпізодаў, дапаўняць твор уласнымі разважаннямі, замяняць або дадумваць канцоўку твора (Што будзе з героямі драмы Я. Купалы “Раскіданае гняздо” далей, Чым, на вашу думку, мог бы закончыцца твор У. Караткевіча “Паром на бурнай рацэ”?). Мастацкае расказванне шырока выкарыстоўваецца пры вывучэнні эпічных твораў, асабліва народных казак, легенд.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: