Действенность и эффективность журналистики

Основная задача, которую общество ставит перед журналистикой, заключается в воздействии на аудиторию, на ее сознание и поведение. И задача любого журналиста – так изложить полученную им информацию, чтобы она оказала максимально возможное воздействие на читателя, слушателя или зрителя. Результат такого воздействия может быть разным: положительным или отрицательным, кратковременным или длительным. Результат воздействия, оказываемого средствами массовой информации на сознание и в связи с этим на поведение аудитории, ее социальную активность, принято называть эффективностью (от лат. «еffectus» – действие). Другой вид результативности журналистики, проявляемый в принятии определенных решений как конкретным человеком, так и должностными лицами и даже социальными институтами, включая само государство, принято называть действенностью.

Действенность средств массовой информации, исполнение ими организаторской функции – первый, более простой уровень результативности журналистики. Зачастую единственная публикация позволяет решить ту или иную проблему, помочь в каких-то жизненных ситуациях. Борьба за высокую действенность выступлений СМИ особенно активно велась в советский период нашей истории.

Эффективность – более сложный уровень результативности журналистики, так как предполагает воздействие прежде всего на сознание аудитории. В таком воздействии проявляется прежде всего идеологическая функция журналистики. И результат здесь получается только после длительного, хорошо продуманного и качественного воздействия на аудиторию. При этом результат воздействия на аудиторию зависит не только от журналистов: аудитория тоже по своим культурно-образовательным, социально-политическим характеристикам должна быть готова к восприятию конкретной информации. Только тогда эффективность журналистского воздействия будет максимально высокой.

19. Друкаваныя СМІ Беларусі ў час перабудовы і дэмакратызацыі грамадскага жыцця (1986-1991 гг.)

З красавіка 1985 г. для дзяржаў, якія ўваходзілі ў склад СССР, пачаўся перыяд пераходу ад таталітарнага аднапартыйнага рэжыму да больш дэмактарычнага шматпартыйнага. Беларускі друк у гэты час падзяляўся на рэспубліканскі, абласны, гарадскі, ра ённы, а таксама друк прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Прэса рэспубліканскага ўзроўню была прадстаўлена 12 выданнямі, аднак толькі 5 з іх можна аднесці да інфармацыйна-палітычных: “Звязду”, «Советскую Белоруссию», «Сельскую газету», «Знамя юности» і “Чырвоную змену”.

Палітычную інфармацыю, якую друкавалі на сваіх старонках беларускія газеты, можна падзяліць на тры часткі: афіцыйную, інф., прысвечаную так званай ідэалагічнай рабоце, і інф. аб праблемах функцыянавання органаў улады, палітычных арганізацый, аб'яднанняў.

Падзеяй для лёсаў рэспублік Савецкага Саюза стаў ХХVІІ з'езд КПСС, дзе ўпершыню была ўхвалена палітыка пашырэння публічнасці як галоўнай умовы развіцця працэск дэмакратызацыі. Са студзеня 1986 г. на старонках беларускіх газет сталі друкавацца матэрыялы пра вайну ў Афганістане, якія хоць і праходзілі цэнзуру, але ўсё ж такі неслі аўдыторыі пэўную інфармацыю пра падзеі невядомай дагэтуль вайны. А раней за ўсе астатнія новыя тэмы заявіла пра сябе тэма экалагічнай бяспекі, стаўшая жыццёва важнай пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ва ўмовах поўнага кантролю з боку ўлад над прэсай, тэлебачаннем і радыёвяшчаннем рэальныя памеры катастрофы былі адразу засакрэсаны, вынікі яе або значна памяншаліся, або наогул замоўчваліся, уся інфармацыя наконт гэтай трагедыі распаўсюджвалася выключна праз каналы ТАСС і БелТа.

Значнае месца на старонках беларускіх газет у гэты час занялі матэрыялы аб ходзе справаздачна-выбарчай кампаніі ў камсамоле. Рэпартажы журналістаў сведчылі прапошук маладымі людзьмі свайго месца ў эканамічным і палітычным жыцці краіны, з'яўленне новых форм і метадаў у рабоце камітэтаў ЛКСМБ і, разам з тым, жывучасці старых праблем, схем і шаблонаў дзейнасці. Напр., на Магілёўскай гарадской канферэнцыі ЛКСМБ упершыню за ўвесь час правядзення такіх мерапрыемстваў падзеі пачалі развівацца не па загадзя падрыхтаванаму прэзідыумам сцэнарыю.

З 1987 г. трывалае месца сярод новых тэм беларускай публіцыстыкі заняла тэма “белых плям” у гісторыі і цесна звязаная з ёю праблема нацыянальнага адраджэння. Развіццё палемікі на гэтую тэму выклікала правядзенне 7 лістапада 1987 г. незалежным аб'яднаннем маладых літаратараў “Тутэйшыя” і гісторыка-культурнаай суполкай “Талака” жалобнага мітынгу ў Мінску, прысвечанага абраду памінання продкаў “Дзяды”.

На працягу 1988 г. назіралася ажыўленне ў палітычным жыцці Сав. Саюза, павышэнне палітычнай актыўнасці грамадзян. Працягвалася пашырэнне тэматычнага дыяпазону публікацый беларускай прэсы. У газетах пачалі змяшчацца матэрыялы пра негатыўныя з'явы ў арміі, рэпартажы з месцаў зняволення, інтэрв'ю з бомжамі, артыкулы ўрачоў-сексолагаў і г.д. Шмат увагі журналісты сталі ўдзяляць сацыяльна неабароненым людзям - інвалідам, сіротам, састарэлым, адзінокім маці. Трэба адзначыць паступовае змякчэнне тону артыкулаў на рэлігійную тэматыку, пераход ад ваяўнічага атэізму да прызнання за царквой права на грамадска-карысную духоўную дзейнасць.

У гэты ж час працягвалася арганізацыйная работа па падрыхтоўцы рэформы палітычнай сістэмы Сав. Саюза, для чаго былі ўнесены неабходныя змены ў Канстытуцыю СССР і Закон «Аб выбарах нар.дэпутатаў СССР». Рэформа выбарчай сістэмы супала з арганізацыйным афармленнем у рэспубліцы апазіцыйнага руху - Бел.нар.фронту за перабудову «Адраджэнне», які адразу ж прыблізна раз у месяц пачаў выдаваць газету «Навіны». Першы нумар «Навін» выйшаў у лістападзе 1988 г. і быў прысвечаны мінскім «Дзядам-83», а таксама змяшчаў інфармацыю пра тое, што 19 кастр. на пасяджэнні грамадскай рады таварыства «Мартыралог Беларусі» быў сфарміраваны аргкамітэт БНФ. У другім і трэцім нумарах газеты былі надрукаваны матэрыялы па праекту Праграмы БНФ, парады па правядзенні выбарчай кампаніі групамі падтрымкі на месцах, перадвыбарная платформа фронта, інтэрв'ю з кандыдатамі ў дэпутаты - А.Адамовічам, В.Быкавым, А.Вярцінскім.

З 1 жніўня 1990 г. пасля ўступлення ў дзеянне Закона СССР “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі” пачаўся рэзкі рост колькасці перыядычных выданняў, асабліва недзяржаўнага рэгіянальнага друку. Пачалі выходзіць газеты “БВП. Брествестпресс”, “МВ. Магілёўскія ведамасці”, “Вестник Могилева”, вячэрнія гарадскія “Добры вечар” (Мінск), “24 гадзіны” (Гродна), раённыя “Печинские новости” (Барысаў) і інш. Найбольш спрыяльным для новай бел.прэсы ўсіх узроўняў стаў 1991 год, калі была зарэгістравана найбольшая колькасць такіх выданняў. Па характары змяшчаемых матэрыялаў новаўтвораны друк трэба падзяліць на грамадска-палітычны, інфармацыйна-рэкламны, эканамічны, маладзёжны, культурны і інш. Колькасна пераважалі маладзёжныя выданні, што тлумачыцца, у першую чаргу, ільготнымі ўмовамі гаспадарчаай дзейнасці камітэтаў ЛКСМБ, якія ва ўсіх без выключэння выпадках з'яўляліся іх заснавальнікамі: «Молодежный курьер» (Гродна), «Молодежные новости» (Віцебск), «Местное время» (Наваполацк), «Лидер» (Орша) і інш.

Нягледзячы на шырокае распаўсюджанне, новыя беларускія выданні мелі малы наклад і недастатковую перыядычнасць з-за глыбокага эканамічнага крызісу, які пачаўся ў 1991 г. У гэты час тыраж пераважнай большасці беларускіх газет упаў ніжэй за ўзровень 1985 г., зменшылася перыядычнасць выхаду.

Т.ч., у разглядаемы перыяд прэса Беларусі развівалася ў складаных, супярэчлівых умовах. З'явіліся недзяржаўныя, апазіцыйныя выданні, былі створаны пэўныя прававыя нормы функцыянавання інфармацыйнай прасторы рэспублікі, аднак эканамічны крызіс значна пагоршуў умовы развіцця нацыянальнай журналістыкі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: