Вайна (1654-1667 гг)

Казацка-сялянская вайна, якая пачалася ў РП ў 1648 г. закранала інтарэсы Расіі. Б.Хмяльніцкі неаданаразова прасіў Расію аб дапамозе зброяй і грашыма. Масква асцярожна дапамагала паўстаўшым, пачаўшы праводзіць палітыку ўзброенага нейтралітэта. Усе войскі Расіі знаходзіліся на мяжы з РП, пагражаючы вайной, але урад цара Аляксея Міхайлавіча цярпліва чакаў – ці зможа РП атрымаць рашаючую перамогу, умацаваць сваю армію і дзярж. ўладу.

У 1652 г. Б.Хмяльніцкі атрымаў новую перамогу над войскам РП. Расія пераканалася, што РП страціла сваю моц і не мае магчымасці весці новую вайну. Таму ў 1654 г. урад Расіі прыняў прапанову Пераяслаўскай Рады Ўкраіны аб далучэнні Ўкраіны да Расіі. Анэксія Ўкраіны зрабіла вайну паміж РП і Расіяй непазбежнай.

У 1654 г. 100 тыс.войска рускага цара ўвайшло на тэр Беларусі. За кароткі перыяд яно заняло амаль усе бел. гарады, таму што 10 тыс.войска Я.Радзівіла было не ў стане атрымаць перамогу ў адкрытай бітве. Вясной 1655г. рускія арміі занялі Мінск і рушылі на Вільню, якая была захоплена і спалена.

Новую расійская палітыку, Мясцовае насельніцтва цярпела. Таму на занятай тэр. пачалі стварацца партызанскія атрады. У 1656-1661 гг. партызанскі рух ахапіў амаль усю Беларусь. Вясной 1660 г. РП заключыла са Швецыяй мірную дамову і накіравала свае войска на Ўсход. Пасля вызвалення Вільні рускія войскі пачалі адыход і замацаваліся на новых пазіцыях. Пазіцыйная вайна цягнулася з пераменным поспехам. Ваенныя дзяенні скончыліся ў 1667 г. калі быў падпісаны Андрусаўскі мірны дагавор. Згодна з ім Левабярэжная Ўкраіна і г.Кіеў адышлі да Расіі. Адзін з артыкулаў дагавору даваў Расіі права на заступніцтва за праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай.

У 1686 г. кароль РП Ян Сабескі падпісаў з Расіяй новую дамову, згодна з якой Расія брала пад свой патранат праваслаўных РП. Гэта давала Расіі права ўмешвацца ва ўнутраныя справы суседняй дзяржавы.

Такім чынам, вайна скончалася перамогай Расіі. Пасля гэтай вайны РП трапіла ў частковую паліт. залежнасць ад Расіі. У эк. адносінах вынікі вайны былі спусташальнымі. Насельніцтва Б.і страціла 1,5 млн. чалавек, большасць беларускіх гарадоў былі спалены. Для таго, каб узнавіць гаспадарку спатрэбілася каля 25 гадоў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: