double arrow

Бел земли в войне1812.Общ-полит движения. Восстание 1831

Гэта была вайна паміж 2 моцнымі краінамі – Францыяй і Расіяй. Напаліен, што імкнуўся да сусветнага уладання галоўным ворагам лічыў Расію. Беларусь уваходзіла ў склад Расіі, таму асноўныя дзеянні вайны будуць адбывацца на яе тэр-ыі.

12 чэрвеня – войска Напаліена (600 тыс) пераправілася праз раку Неман і ўступіла на Б. Ужо 16 чэрвеня захоплена Вільня, а 24 – Мінск.

Абараняліся 3 рускія арміі:

1) Барклай дэ Толі – на Пецярбург

2) Баграціен – на Маскву 300 тыс.

3) Тормасаў – Кіеў

Рускае войска адступае. Аб’яднанне 1 і 2 армій пад Смаленскам,рзбіць іх на тэр Б не ўдалосяю, але Б папала пад уладу Напаліена.

Магнаты і шляхта сустрэлі Напаліена з задавальненнем: яны дапамагалі збіраць сродкі на вайну, фарміравалі войска, бо хацелі аднавіць РП у межах 1772 з дапамогай Напаліена. А для сялян чужой была і руская і фр. ўлада, аля яны спадзяваліся, што Напаліен адменіць прыгоннае права.

1 ліпеня – Напаліен стварае Часовы ўрад ВКЛ, быў абвешчан акт аб далучэнні ВКЛ да Польшчы, але гэта не было аднаўленнем РП.

Урад абавязаны быў забяспечваць фр.войска і ахоўваць парадак. Паводле ўказу Часоваму Ураду дэпартаменты павінны былі прадставіць рэкрутаў, але ж негледзячы на зварот урада да сялян, у якім абяцалася, што служба будзе толькі 6 гадоў і за яе будуць плаціць грошы, у рэкруты паступалі слаба(сяляне, да і памешчыкі не былі зацікаўлены ў тым, каб аддаваць сваіх лепшых прыгонных). Т. ч. урад быў вымушаны адпраўляць у войскі марадзераў і дэзерціраў.

Пачалося марадзерства – рабаўніцтва насельніцтва. Для абароны ад марадзераў у паветах пачалі ствараць жандармерыю, а ў буйных гарадах – народную гвардыю.

Пачаліся рэквізіцыі – прымусовае адыманне каштоўнасцей у час вайны (харч, коні, фураж).

Тым часам армія Барклая дэ Толі злучылася пад Смаленскам з арміяй Баграціена. 26 жніўня 1812 года адбыўся Барадзінскі бой.

У верасні-лістападзе Беларусь зноў стала арэнай дзеянняў асноўных сіл рас. і фр. армій. Галоўнай мэтай расійскага камандавання ў гэты час зэяўлялася акружэнне і знішчэнне рэшткаў “вялікай арміі” Напаліена у раене р.Бярэзіны.

Войскі Напаліена адступалі па спустошанай Смаленскай дарозе, іх праследваў казацкі корпус Платава, на іх пастаянна нападалі партызаны. 14 лістапада каля вескі Студзенка пачаўся пераход франц. часцей праз Бярэзіну. 8 снежня было вызвалена Гродна. Праз Неман перайшло 30 тыс французаў. Ужо ў пачатку снежня 1812 г. ўся тэр.Беларусі была вызвалена.

З аднаго боку, была адстояна свабода зямель, а з другога загінула шмат людзей, разбурана гаспадарка і культура. Прычыны перамогі: высокі баявы дух, гераізм салдат, дапамога партызан, мудрасць Кутузава.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: