Афіцыйна-справавы стыль

Узнікненне афіцыйна-справавога стылю было выклікана грамадскай дзейнасцю ў афіцыйнай, канцылярскай, юрыдычнай, дыпламатычнай сферах.

У складзе гэтага стылю выдзяляюць адпаведна сферы грамадскай дзейнасці чалавека наступныя падстылі:

-уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты);

-дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя);

-адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы: заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска).

Моўныя асаблівасці:

· строгая дакладнасць;

· паслядоўнасць выкладання фактаў;

· аб’ектыўнасць;

· наяўнасць маўленчых стандартаў (клішэ);

· адсутнасць эмацыянальна афарбаваных слоў, фразеалагізмаў, выклічнікаў;

· адназначнасць фармулёвак;

· сцісласць;

· наяўнасць своеасаблівай лексікі і сінтаксісу, як: вышэй названыя, ісцец, ахова, выкарыстанне, пасведчанне, з мэтай забеспячэння, прыцягнуць да адказнасці, справаздачны перыяд, мела месца, у выніку таго, з прычыны таго, з мэтай, у сувязі, на працягу, за выключэннем, доктар эканамічных навук, прафесар, лаўрэат прэміі...; ужыванне аднасастаўных сказаў (загадваю, прашу, дазваляю...); ужыванне выказнікаў-інфінітываў (выканаць, забяспечыць, узгадніць...).

Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Для вуснага маўлення характэрны такія разнавіднасці стылю, як даклад, інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г.д.

Адной з форм пісьмовых зносін паміж афіцыйнымі асобамі, установамі, дзяржавамі з’яўляецца дзелавая карэспандэнцыя. У дзелавых зносінах выпрацаваліся формы многіх дакументаў. Адны з іх строга захоўваюцца ў афіцыйных паперах (заява, даверанасць, пратакол), для другіх скарыстоўваюцца гатовыя бланкі і нават кнігі (ордэры, пасведчанні, заліковыя кніжкі, бухгалтарскія кнігі), а некаторыя служаць узорам, якога можна прытрымлівацца толькі збольшага (аб’ява, справаздача, аўтабіяграфія, тлумачальная запіска, афіцыйны ліст).

Узор афармлення некаторых дзелавых папер:

У кожнай аб’яве дакладна называецца дата, час і месца правядзення мерапрыемства. Унізе, з правага боку, паказваецца, хто робіць аб’яву.

АБ’ЯВА

11 мая ў 15 гадзін у актавай зале БДУІР адбудзецца адкрыццё навуковай канферэнцыі “Адукацыя ў XXI стагоддзі”.

БДУІР

У заяве звычайна просяць вырашыць якое-небудзь пытанне.

Дэкану эканамічнага факультэта

Іванову І.І.

Студэнта першага курса

Пятрова Анатоля Андрэевіча

ЗАЯВА

Прашу дазволіць перанесці здачу экзамена па інфарматыцы на пазнейшы тэрмін у сувязі са станам здароўя.

1.06.02. Пятроў

У аўтабіяграфіі коратка расказваюць пра свой жыццёвы шлях. Папера складаецца ад першай асобы. У пачатку тэксту называецца сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, час і месца нараджэння, занятак бацькоў. Коратка паведамляецца пра гады вучобы, указваецца істотнае з працоўнай і грамадскай дзейнасці. У канцы тэксту ставіцца злева дата, справа – подпіс.

АЎТАБІЯГРАФІЯ

Я, Барысенка Ганна Мікалаеўна, нарадзілася 2 сакавіка 1985 года ў горадзе Мінску. Бацькі працуюць на МТЗ.

У 1992 годзе я паступіла ў сярэднюю школу №153 г.Мінска, якую скончыла з залатым медалём ў 2002 годзе. У гэтым жа годзе паступіла ў БДУІР. Зараз з’яўляюся студэнткай першага курса факультэта КСіС.

30 мая 2002 гю Барысенка

Распіска – дакумент, які сцвярджае, што ва ўстанове або ад прыватнай асобы атрыманы рэчы, дакументы, грошы.

РАСПІСКА

Я, Камлюк Андрэй Пятровіч, студэнт першага курса факультэта ІТіК БДУІР, стараста групы № 120401, 15 красавіка 2002 года атрымаў стыпендыю на ўсю групу ў памеры 30 000 (трыццаць тысяч) рублёў у касе БДУІР.

15 красавіка 2002 г. Камлюк

Кожны дакумент складаецца з асобных элементаў (адрасат, подпіс, дата, эмблема, рэгістрацыйны нумар і інш...), якія атрымалі назву рэквізітаў. Сукупнасць рэквізітаў, размешчаных пэўным чынам у дакуменце, складае яго фармуляр. Розныя віды дакументаў маюць розныя наборы рэквізітаў. Дакумент з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай прадпрыемства, установы. Таму многія дакументы пішуцца на спецыяльных бланках. Бланк – аркуш паперы з размешчанымі на ім у пэўным парадку абавязковымі рэквізітамі, якія выкананы тыпаграфскім спосабам.

Практычныя заданні да главы “Афіцыйна-справавы стыль”

Практыкаванне1. Выпішыце з прапанаванага тэксту прыкметы афіцыйна-справавога стылю.

У адпаведнасці з папярэдняй дамоўленнасцю накіроўваем да Вас з мэтай праходжання праддыпломнай практыкі на перыяд з 04.02.2002 г. па 31.03.2002 г. наступных студэнтаў 5-га курса БДУІР ФІТіК спецыяльнасці Т.10.01.00 – “Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі”:

1. Аўраменка Аляксей Міхайлавіч гр.720602

Кіраўнік практыкі: асістэнт кафедры ІТАС Сідараў С.С.

2. Козуб Аляксандр Віктаравіч гр.720602

Кіраўнік практыкі: дацэнт кафедры ІТАС Новікаў А.А.

Практыкаванне 2. Прачытайце і перакладзіце тэкст на беларускую мову. Вызначце разнавіднасць афіцыйнай паперы.

24.05.2002. №29-01/692-01 Генеральному директору ЗАО

«Техника и коммуникации»

Иванову И.И.

Уважаемый Иван Иванович!

В ответ на Ваше письмо № 113 от 16.05.2002 г. сообщаю, что Учреждение образования «Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники», понимая всю важность для государства проблемы информатизации всех сфер его деятельности, стремиться занимать активную пазицию в вопросах разработки и внедрения новых информационных технологий и в вопросах подготовки соответствующих специалистов. При этом мы, как правило, поддерживаем инициативы других организаций, направленные на внедрение информационных технологий в общественную инфраструктуру, т.е. на создание в Республике Беларусь «информационного общества». Считаем актуальной и своевременной инициативу по упорядочению деятельности в области компьютерных игр и приданию ей спортивной направленности и соответствующего правового статуса.

Таким образом, БГУИР поддерживает инициативу по созданию Федерации Компьютерного Спорта Беларуси и готов, по мере возможности, оказать содействие в её деятельности.

Ректор университета П.П.Петров

Практыкаванне 3. Складзіце дзелавую паперу (на Ваш выбар) адпаведна нормам афіцыйна-справавога стылю.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: