Функцыянальныя стылі беларускай мовы

Агульнавядома, што асноўная функцыя мовы – камунікатыўная. Гэта значыць, што карыстаючыся пэўнай мовай, людзі маюць магчымасць разумець адзін аднаго, абменьвацца неабходнай інфармацыяй. Задача камунікатыўнасці вырашаецца станоўча, калі субяседнікі добра валодаюць мовай, умеюць правільна і дакладна выказваць свае думкі. Але недастаткова толькі перадаваць думкі, неабходна выражаць іх прыгожа, вобразна, яскрава.

Стылі – гэта розныя спосабы выкарыстання мовы ў залежнасці ад камунікатыўнай сітуацыі.

Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістычнай афарбоўкай, а таксама наяўнасцю міжстылявых (нейтральных) моўных сродкаў. Аўтар маўлення ведае, што ў пэўнай сферы зносін, у дадзеных умовах з вызначанай мэтавай устаноўкай тэксты павінны быць пабудаваны так, а не інакш. Адрасат маўлення (той, да каго яно звернута) па моўных прыметах здагадваецца, да якога стылю адносіцца тэкст і якім прыблізна можа быць яго змест.

Размежаванне стыляў заснавана не толькі на наяўнасці пэўных асаблівасцей (стылеўтваральных рыс), але і на тым, што кожны стыль пазбягае ўключэння такіх элементаў, якія яму не ўласцівы.

Разам з тым функцыянальныя стылі не з’яўляюцца замкнутымі сістэмамі, так як ўяўляюць сабой разнавіднасці сродкаў адной моўнай сістэмы. Яны могуць узаемадзейнічаць, кожны са стыляў ў рознай меры можа ўключаць у сябе элементы іншых стыляў, калі гэта выклікана ўмовамі і мэтай зносін або эстэтычнымі задачамі і калі не парушаецца стылістычная цэласнасць тэксту.

Вылучаюць наступныя моўныя стылі: гутарковы, афіцыйна-справавы, навуковы, публіцыстычны, мастацкі.

Усе стылі беларускай мовы падзяляюцца на падстылі. Размежаванне стыляў на падстылі заснавана на дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю фактарах, а таму яно не мае адзіна прынятага абгрунтавання. Так, у залежнасці ад спецыфікі разнастайных відаў навуковых зносін (характар адрасата, мэта) у навуковым стылі вылучаецца некалькі разнавіднасцей, або падстыляў: уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны, навукова-інфармацыйны і інш...


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: