Тэрміналагічныя сістэмы

Тэрміны пэўнай галіны навукі, тэхнікі, вытворчасці ўтвараюць разам тэрміналагічную сістэму(тэрмінасістэму). Тэрміны эканомікі ствараюць эканамічную тэрмінасістэму (спажывецкі кошык, валютны калідор, баланс, інфляцыя, пеня, бягучы рахунак і інш.), тэрміны матэматыкі – матэматычную (сінус, інтэграл, сума, лічба, тоеснасць, квадрат і інш.), тэрміны мовазнаўства – мовазнаўчую (прэфікс, флексія, складаны сказ, дзейнік, залежны стан дзеепрыметніка, спражэнне і інш.) і інш.. Але існуе шэраг навук, галін тэхнікі і вытворчасці, якія блізкія паміж сабой. Тэрміны, якія выкарыстоўваюцца ў іх, будуць ствараць агульныя тэрмінасістэмы. Так фізіка і матэматыка будуць мець агульную фізіка-матэматычную тэрміналагічную сістэму, біялогія і медыцыны – медыка-біялагічную і г.д..

Папаўненне моўнай тэрміналагічнай сістэмы адбываецца за кошт з’яўлення новых слоў-тэрмінаў. Новыя тэрміны могуць з’яўляцца рознымі шляхамі тэрмінавытворчасці.

Асноўныя прыёмы тэрмінавытворчасці:

Тэрміналагізацыя (выкарыстанне для абазначэння навуковага паняцця агульнаўжывальнага слова (канал, паток, хваля, поле, мыш, акно і інш.));

Тэрмінаўтварэнне (дамініруючы тэрмінатворчы прыём, адрозніваецца ад звычайнага словаўтварэння перавагай пэўных кампанентаў і мадэляў (-ацы-, -льнік, -атар, -ізм-(-ызм), -асць, анты-, дэ-, звыш- і інш.; складаныя словы; абрэвіяцыя: камунікацыя, накапляльнік, аператар, прагматызм, раводнасць, дэмантаж, звышскладаны, агульнатэхнічны, інжынерна-педагагічны, АСК);

Запазычванне тэрміна з іншай мовы (тэрміны запазычваюцца тады, калі яны з’яўляюцца інтэрнацыянальнымі або маюць тэндэнцыю стаць такімі, а таксама ў выпадку адсутнасці інтэрнацыянальнага тэрміна або немагчымасці зрабіць удалы пераклад: файл, прынтэр, CD-ROM, Windows).

Для беларускай мовы пытанне аб утварэнні тэрмінаў асабліва актуальнае па прычыне абмежаванага ўжывання мовы ў сферы тэхнікі, многіх галін навукі, а як вынік гэтага – недастаткова распрацаваная і практычна рэалізаваная тэрміналогія.

Усе тэрміны паводле свайго ўтварэння падзяляюцца на некалькі груп у залежнасці ад спосабу ўтварэння.

Спосабы ўтварэння тэрмінаў:

Сінтаксічны (утварэнне шляхам рознага тыпу спалучэнняў: аперацыйная сістэма, пятля магнітнага гістэрэзісу, рэзанатар вадкаснага лазера, сігнал са змяняльнай частатой і інш.);

Суфіксальны (утварэнне шляхам далучэння суфіксаў: механізм, лічбавы, персанальны, праграмаванне, мадуляцыя і інш.);

Прэфіксальны (утварэнне шляхам далучэння прэфіксаў: безнаяўны, ультрагук, звышпрыдатак, мультымедыя і інш.);

Прэфіксальна-суфіксальны (утварэнне шляхам адначасовага далучэння прэфікса і суфікса: размеркавальнік, пашырэнне, наладка, праплаўленне і інш.);

Аснова- і словаскладанне (аснова + слова, слова + слова: электрашчыт, тэлеэкран, відэаграма, модульна-рэйтынгавы і інш.);

Складана-суфіксальны (аснова + аснова + суфікс: высокачастотны, радыётэхнічны, поўнакаляровы і інш.);

Бяссуфіксны (утварэнне шляхам адкіду суфікса: абмерваць – абмер, накальваць – накал, надпісваць – надпіс і інш.);

Абрэвіятурны (утварэнне шляхам вылучэння першых літар,літар і частак слова, літар і цэлых слоў: АІПС – аўтаматызаваная інфармацыйна-пошукавая сістэма, мікра-ЭВМ, перфарацыйная ЭВМ і інш.);

Семантычны (пераасэнсаванне значэння слова: мыш (грызун) – мыш (прыстасаванне ў камп’ютэры), рэдактар (пасада) – рэдактар (праграма для рэдагавання дакументаў), хваля (на вадзе) – хваля (элетра-магнітная) і інш.).

Практычныя заданні да главы “Навуковы стыль”

Практыкаванне 1. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Падкрэсліце словы, агульныя для ўсіх стыляў беларускай мовы.

Сейчас в мире присутсвует множество различных типов магнитных носителей: дискеты для компьютеров, аудио- и видеокассеты, бабинные ленты, жёсткие диски внутри компьютеров и.т.д.

Но постепенно открываются новые законы физики, и вместе с ними — новые возможности записи информации. Уже несколько десятилетий назад появилось мно-жество носителей информации, базирующихся на новой технологии — считывания информации при помощи линз и лазерного луча. Но всёравно технология магнитной записи просуществует ещё довольно долго из-за своего удобства в использовании.

Практыкаванне 2. Знайдзіце ў сказах тэрміны. Вызначце, што яны абазначаюць.

Значным дасягненнем навукі з’яўляецца стварэнне квантавых прылад, якія заснаваны на выкарыстанні квантавай прыроды энергіі, у прыватнасці электрамагнітнага выпраменьвання. Гэта прывяло да стварэння лазераў – прылад генерацыі і ўзмацнення частот сантыметровага дыяпазону даўжыні хваль, і лазераў – генератараў кагерэнтнага святла, якія выпраменьваюць светлавы паток у вельмі вузкім цялесным вугле і ў вельмі вузкім дыяпазоне частот (манахраматычнае выпраменьванне). Выкарыстоўванне лазераў адкрывае прынцыпова новыя магчымасці ў галіне сувязі.

Практыкаванне 3. Аднаслоўныя тэрміны зрабіце шматслоўнымі.

Рахунак, нарматыў, мадэліраванне, рэгрэсія, святлодыёд, схема, трансфарматар, выпраменьванне, цана, дыск.

Практыкаванне 4. Вызначце, да якой тэрмінасістэмы адносяцца групы слоў.

Эманацыя, шкала рэгрэсавальная, наскок, апора, недастатковая рытмічнасць, цэнтральны абаронца, двайное сальта;

Кансорцыум, канцэнтрацыя вытворчасці, падатак на дабаўленую вартасць, тэхнічны ўзровень вытворчасці, баланс нацыянальнага даходу, калькуляцыя;

Бінарнае поле, перыядычна мадуляваны, ультрагукавая хваля, успрымальнасць магнітная малярная, альфа-спектрометр, прабойная напружанасць электрычнага поля.

Практыкаванне 5. Вызначце прыём і спосаб утварэння тэрмінаў.

Звышправаднік, святлоаддача, паток плазмы, рэзанатарны, КЭД (квантавая электрадынаміка), канёк, інерцыя, выгаранне часцінак у віхравым пульсуючым патоку.

Практыкаванне 6. Перакладзіце тэрміны на беларускую мову. Выявіце асаблівасці ў перакладзе адэкватных тэрмінаў.

Редактировать, планировать, синтезироваць, технологический, пользователь, накопитель, праходимость, операционный, усилитель, предприниматель, электропроводимость, мощность, излучатель, перспективный.

Практыкаванне 7. Знайдзіце і падкрэсліце ў тэксце прыкметы навуковага стылю.

Эканамічны прагрэс – працэс паступальнага развіцця грамадскай вытворчасці, які характарызуецца ўстойлівым эканамічным ростам і павышэннем эфектыўнасці вытворчасці, атрыманнем большых вынікаў пры меншых затратах.

Вузлавымі момантамі эканамічнага прагрэсу выступаюць пераходы ад аднаго гістарычнага спосабу вытворчасці да другога. Разам з тым эканамічны прагрэс мае месца ў рамках кожнага дадзенага спосабу вытворчасці не толькі ў форме колькасных змяненняў, але і ў выглядзе пэўных якасных зрухаў.

Вынікам эканамічнага прагрэсу з’яўляецца нацыянальнае багацце, якое ў ходзе расшыранага ўзнаўлення не толькі расце, але і пастаянна абнаўляецца і тым самым становіцца перадумовай эканамічнага прагрэсу. Адзін з магістральных напрамкаў эканамічнага прагрэсу – усямернае выкарыстанне эканамічнага патэнцыялу, яго пастаяннае нарошчванне і ўдасканальванне.

Практыкаванне 8. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, карыстаючыся тэрміналагічным слоўнікам.

В лазерных принтерах используется электрографический принцип создания изображения - примерно такой же, как и в копировальных машинах. Наиболее важными частями лазерного принтера можно считать фотопроводящий барабан (или ленту), полупроводниковый лазер и прецизионную оптико-механическую систему, перемещающую луч. Лазер формирует электронное изображение на светочувствительной фотопримной ленте последовательно для каждого цвета тонера (CMYK). To есть принтер, работающий в монохромном режиме со скоростью 8стр/мин, в цветном режиме обеспечит только 2 стр/мин. Когда изображение на фоточувствательной ленте полностью построено, подаваемый лист заряжается таким образом, чтобы тонер с барабана притягивался к бумаге. После этого изображение закрепляется на ней за счет нагрева частиц тонера до температуры плавления. Окончательную фиксацию изображения осуществляют специальные валики, прижимающие расплавленный тонер к бумаге.

3.2.Сістэма жанраў навуковай літаратуры

Як бачыце, навуковая і тэхнічная літаратура разнастайная паводле жанраў. Кожны з жанраў побач з агульнымі стылёвымі рысамі мае і свае індывідуальныя асаблівасці.

Рэферат – кароткі выклад зместу дакумента або яго часткі, які ўключае асноўныя фактычныя звесткі, вывады, неабходныя для першапачатковага азнаямлення з дакументам і вызначэнне мэтазгоднасці звароту да яго.

Рэферат дае адказ на пытанне, якая інфармацыя ўтрымліваецца ў першакрыніцы, што новае, істотнае змяшчае першасны дакумент.

Анатацыя – кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам дае і крытычную ацэнку. Анатацыя дае ўяўленне аб:

характары арыгінала (навуковы артыкул, тэхнічнае апісанне, навукова-папулярная кніга і інш.);

яго будове (якія пытанні і ў якой паслядоўнасці разглядаюцца);

прызначэнні арыгінала (на каго разлічаны і з якой мэтай напісаны).

Прыклады анатацый:

Індыкатыўная анатацыя

Дарошчанка А.В. Дарога ў будучыню. Артыкул размешчаны ў часопісе “Изобретатель”, №4 / 2 000 г.

Артыкул уяўляе сабой агляд інфармацыйных сістэм сучаснасці і будучыні. У ім аўтар разглядае магчымасці далейшага развіцця інфармацыйных тэхналогій, знаёміць з новымі канструкцыямі. На працягу знаёмства з артыкулам выяўляюцца станоўчыя і адмоўныя бакі прапанаваных канструкцый. У заключэнні аўтар прыходзіць да высновы, што будучыня з новымі тэхналагічнымі канструкцыямі ўяўляецца больш простай і мабільнай.

Артыкул мае навукова-публіцыстычны характар і разлічаны на шырокае кола чытачоў.

Інфарматыўная анатацыя

Кароткі эканамічны слоўнік. Пад рэд. М.І.Платніцкага. – Мн.:БДЭУ,1992.-256с.

“Кароткі эканамічны слоўнік” – выданне, у пэўным сэнсе не падобнае на іншыя эканамічныя слоўнікі. З аднаго боку, ён прызначаны для шырокага азнаямлення чытачоў з сучасным тлумачэннем актуальных эканамічных катэгорый і паняццяў, а з другога – ён мае мэтанакіраваннае вучэбна-метадычнае прызначэнне: дапамагчы дасягнуць адназначнага разумення сучасных працэсаў ў сацыяльна-эканамічнай галіне з пункту гледжання як палітычнай эканоміі, так і іншых эканамічных і грамадскіх навук.

Не менш істотную ролю слоўнік адыграе ва ўстанаўленні і службовым выкарыстанні двухмоўя ў сферы гаспадарчай дзейнасці, ў замацаванні беларускай мовы ў якасці дзяржаўнай.

Для зручначці ў карыстанні ў канцы пададзены руска-беларускі слоўнік паняццяў і тэрмінаў, змешчаных у слоўніку.

Пры падрыхтоўцы слоўніка аўтары карысталіся такімі выданнямі, як “Русско-белорусский словарь” у двух тамах (Мінск: Выдавецтва Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1982), “Беларуска-рускі слоўнік” (Мінск: Выдавецтва Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1988. Выданне 2-е, перапрацаванае і дапоўненае), “Краткий экономический словарь” (М.: Политиздат,1987), “Краткий словарь по социологии” (М.: Политиздат,1988) і інш.

Слоўнік распрацаваны калектывамі эканамічных кафедраў і кафедры правазнаўства Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта.

Бібліятэчная картка

Сямешка Л.І. Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік. – Мн.: “Сучаснае слова”, 1999. – 224 с.

Манаграфія – навуковы твор, які ставіць сваёй мэтай глыбока даследаваць якое-небудзь пытанне або тэму.

Артыкул – навуковы або публіцыстычны твор невялікага памеру ў газеце, часопісе, зборніку.

Даклад – разгорнутае публічнае паведамленне на якую-небудзь тэму.

Тэзісы – палажэнні, правільнасць якіх павінна быць раскрыта і абгрунтавана; сфармуляваныя палажэнні, якія коратка перадаюць асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і інш…

Прыклад тэзісаў артыкула:

Артыкул “На парозе вякоў”

Сучасны этап развіцця радыёэлектроннай апаратуры і тэхнікі характарызуецца ўсё больш шырокім выкарыстаннем мікраэлектронных прылад высокай функцыянальнай складанасці з уніфікаванымі схематэхнічнымі рашэннямі.

Пры гэтым разам з дасягненнямі ў галіне лічбавай мікрасхематэхнікі, у прыватнасці мікрапрацэсарных сістэм і мікра-ЭВМ, назіраецца істотны прагрэс у распрацоўцы аналагавых інтэгральных схем. Гэта ў першую чаргу адносіцца да таймераў і БІС для сувязной бытавой апаратуры. Разам з тым ускладненне задач, якія рашаюцца РЭА, настойліва патрабуе выкарыстання мікрасхем прыватнага ўжывання: мікразборак, якія ў шматлікіх выпадках забяспечваюць аптымальную структуру апаратуры з магчымасцю максімальнай аўтаматызацыі кіравання і кантролю яе функцыянавання.

Тэзісы артыкула “На парозе вякоў”

Ужыванне мікраэлектронных прылад высокай функцыянальнай складанасці для развіцця радыёэлектроннай апаратуры і тэхнікі.

Існаванне істотнага прагрэсу ў распрацоўцы аналагавых інтэгральных схем (таўмеры і БІС).

Неабходнасць выкарыстання мікрасхем прыватнага ўжывання для забеспячэння аптымальнай структуры апаратуры і максімальнай аўтаматызацыі кіравання і кантролю яе функцыянавання.

Водгук – навуковая праца, у якой аўтар дзеліцца сваімі ўраджаннямі аб навуковай працы іншага аўтара, пры гэтым не ставіць перад сабой мэты ўсебакова ахарактарызаваць змест і навуковую структуру.

Рэзюме – кароткі выклад зместу, сутнасці артыкула, прамовы; кароткі вывад са сказанага.

Рэцэнзія – артыкул, у якім даецца ўсебаковы аналіз і ацэнка навуковага твора.

Практычныя заданні да главы “Сістэма жанраў навуковай літаратуры”

Практыкаванне 1. Вызначце жанр прапанаванага тэксту.

Галоўным накірункам перабудовы менеджменту і яго радыкальнага удасканальвання, прыстасавання да сучасных умозў стала масавае выкарыстоўванне новейшай камп’ютэрнай і тэлекамунікацыйнай тэхнікі, фарміраванне на яе основе высокаэфектыўных інфармацыйна-упраўленчых тэхналогій. Сродкі і метады прыкладной інфарматыкі выкарыстоўваюцца ў менеджменце і маркетынгу. Новыя тэхналогіі, заснаваныя на камп’ютэрнай тэхніцы, патрабуюць радыкальных змен арганізацыйных структур менеджменту, яго рэгламенту, кадравага потэнцыялу, сістэмы дакументацыі, фіксавання і перадачы інфармацыі. Асобае значэнне мае ўкараненне інфармацыйнага менеджменту, значна пашырае магчымасці выкарыстання кампаніямі інфармацыйных сродкаў. Развіццё інфармацыйнага менеджменту звязана з арганізацыяй сістэмы апрацоўкі даных і ведаў, паслядоўнага іх развіцця да ўзроўню інтэграваных аўтаматызаваных сістем кіравання, якія ахопліваюць па вертыкалі і гарызанталі ўсе ўзроўні вытворчасці і збыту.

Тэхналогія — гэта комплекс навуковых і інжынерных ведаў, рэалізаваных у прыёмах працы, наборах матэрыяльных, тэхнічных, энергетычных, працоўных фактараў вытворчасці, способах іх аб’яднання для стварэння прадукта або паслугі, якія адпавядаюць пэўным патрабаванням.

Тэхналогія непарыўна звязана з машынізацыяй вытворчага або невытворчага, у першую чаргу ўпраўленчага процэсу. Упраўленчыя тэхналогіі базуюцца на выкарыстанні камп’ютэраў і тэлекамунікацыйнай тэхнікі.

Практыкаванне 2. Складзіце тэзісы прапанаванага тэксту. Перакладзіце іх на беларускую мову.

Для большинства предприятий информационные решения с использованием сетей персональных компьютеров являются фактическим стандартом. В то же время, прикладное программное обеспечение, используемое этими предприятиями (такое, как автоматизированные системы документооборота, системы управления промышленными и торговыми предприятиями, бухгалтерские системы и др.), создано при помощи инструментария предыдущего поколения, и не способно эффективно использовать ресурсы, предоставляемые новыми технологиями. К современным информационным системам уровня предприятия предъявляются очень высокие требования производительности, надежности, обеспечения целостности и безопасности данных (особенно при сегодняшнем развитии Internet), защиты от системных и аппаратных сбоев, масштабируемости, возможности взаимодействия с другими системами, работы в гетерогенных распределенных вычислительных сетях.

В течение последнего времени большое распространение получила новая технология построения баз данных – технология «клиент-сервер». Эта технология дает ряд неоспоримых преимуществ, по сравнению с технологией предыдущего поколения – технологией «файл-сервер». В частности, она предоставляет большие возможности по защите данных от несанкционированного доступа и разграничение прав доступа на уровне отдельных записей и полей, дает возможность работы с большими мультимедийными и нестандартными данными. Также новая технология позволяет работать как в локальных сетях, так и в глобальных и Internet. Системы, построенные на новой технологии «клиент-сервер», отличаются высокой степенью безопасности, территориальной независимости и не требовательны к аппаратной мощности клиентских станций.

В настоящее время, в области баз данных и проектировании систем, с использованием новой технологии «клиент-сервер», ведутся работы в разных направлениях. Во-первых, продолжают вестись работы по усовершенствованию технологии и уменьшению требований к аппаратному и программному обеспечению, с одновременным увеличением производительности. Во-вторых, ведутся работы в направлении переноса всех программ, использующих технологию предыдущего поколения «файл-сервер», на новую и более современную технологию «клиент-сервер».

Практыкаванне 3. Напішыце індыкатыўную анатацыю (артыкул для анатавання выберыце самастойна).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: