Сучасны стан стылістыкі як філалагічнай дысцыпліны

У апошні час — праблемы функцыянальнай стылістыкі. Падкрэсліваецца неабходнасць садружнасці стылістыкі і літаратуразнаўства, і іншых дысцыплін.

Неабходна размяжоўваць праблемы стылістыкі і праблемы культуры мовы.

Зараз стылістычныя пытанні разглядаюцца праз прызму мастацкай літаратуры, але паняцці літаратурная мова і мова мастацкай літаратуры — зусім не тоесныя.

Адна з цэнтральных праблем — функцыянальна-стылістычная дыферэнцыяцыя.

Стылі не ізаляваны адзін ад аднаго, таму не з’яўляюцца замкненымі сістэмамі.

4. Вывучэнне пытанняў стылістыкі ў айчыннай філалогіі

Першыя распрацоўкі — 20-30-я гады, больш сістэматычна — у пасляваенны перыяд.

Колас, Чорны, Крапіва, Лужанін, Скрыган, Глебка.

Чорны: пытанні стылістычнай дыферэнцыяцыі моўных сродкаў, сінанімікі, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкі лексікі, фразеалогіі і сінтаксісу, функцыянальных стыляў, газетнай мовы. Патрабаваў мэтазгоднага і мэтанакіраванага выкарыстання сродкаў беларускай мовы ў адпаведнасці з жанрам, агульнай эспрэсіўнай накіраванасці твору. Стыль і змест узаемазвязаны. “Мова — жывая істота”. Звяртаў увагу на асаблівасці стылю аўтарскай мовы і мовы персанажаў, публіцыстычнай мове.

Найлепшыя вынікі беларускай стылістыкі — у вывучэнні праблем мастацкага стылю (Адамовіч, Шкраба, Яскевіч, Юрэвіч, Дзюбайла), поспехі ў галіне лінгвастылістыкі (Янкоўскі, Анічэнка, аксамітаў). Пытанні разглядаюцца пераважна ў нарматыўна-стылістычным, а не функцыянальна-стылістычным напрамку.

Пытанне тэорыі стылю. Тэрмін стыль па-рознаму трактуецца ў мастацтвазнаўстве, літаратуразнаўстве і лінгвістыцы. Стыль — агульнасць эстэтычных ідэалаў, мастацкай інтэрпрэтацыі жыцця (шырокае разуменне). Стыль — стыль пісьменніка (вузкае). У літаратуразнаўстве: стыль пакуль не мае глыбокай асновы. Мова твору разглядаецца з двух бакоў: з пункту гледжання агульнай нацыянальнай нормы і ідэйна-тэматычнага, вобразнага зместу твору.

5. Выбар слова. Прадметна-лагічнае і асацыятыўнае значэнне слова. Аб’ем і змест паняцця, выражаннага словам.

Слова мае 2 значэнні: прадметна-лагічная (тэрміналагічнае, слоўнікавае) і асацыятыўнае, якое рознае у кожнага чалавека. Пры выбары слова важна ўлічваць аб’ем і змест паняцця. З узбагачэннем зместу змяншаецца аб’ем. Лякарства-аспірын трэба не парушаць родава-відавых адносін.

6. Агульная стылістычная характарыстыка лексікі сучаснай беларускай мовы. Эмацыянальна-экспрэсіўныя і функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі.

Функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі.

Прыналежнасць слоў да ф.с. да вуснага ці пісьмовага маўлення надае яму адпаведную стылістычную афарбоўку.

Агульнаўжывальная лексіка. Аснова слоўнікавага складу беларускай мовы. Назвы прадметаў, з’яў паняццяў, дзеянняў, станаў. Агульнаўжывальныя словы — назвы найбольш звыклых і шырока распаўсюджаных прадметаў, з’яў, якасцей, дзеянняў. + міжстылевая, стылістычна не абмежаваная. Забяспечвае адзінства слоўнікавага складу.

У пэўных выпадках сітуацыях агульнаўжывальнае слова можа атрымаць пэўную стылістычную афарбоўку.

Размоўна-бытавая (у тым ліку прастамоўная і дыялектная). Ужываецца ў размоўным стылі, многа блізкіх да агульнаўжывальных слоў. У бел.мове — нельга правесці мяжу паміж а.ў. і р.б. лексікай. Многія ўжываюцца ў пісьмовым маўленні. У асноўным — гэта экспрэсіўныя словы, якія маюць дадатковыя вобразныя, ацэначныя адценні.

Прастамоўі. Найбольш экспрэсіўны тып, стылістычна зніжаныя словы (гніда, валацуга). Часцей за ўсе — адмоўнае значэнне. Могуць адрознівацца ад літаратурных фанетычна (во), словаўтваральна (вярбіна), граматычна (мадама). У літаратуры — сродак характарыстыкі.

Дыялектызмы. Словы і выразы з мясцовых гаворак.

Спецыяльная.

Грамадска-палітычная.

7. Стылістычная афарбоўка моўных адзінак. Большасці моўных адзінак уласціва акрамя асноўнага, прадметна-лагічнага значэння тая ці іншая стылістычная афарбоўка, танальнасць - канатацыя. Стылістычная канатацыя — адно з цэнтральных паняццяў стылістыкі. Канатацыя -дадатковыя да прадметна-лагічнага, і граматычнага значэнняў эмацыянальна-экспрэсіўныя або функцыянальныя асаблівасці семантыкі, якія «абмяжоўваюць магчымасці ўжывання гэтай адзінкі пэўнымі сферамі і ўмовамі зносін і тым самым нясуць стылістычную інфармацыю»(Кожынна).

Адрозніваюць: 1) эмацыянальна-экспрэсіўную і 2) фуншыянальна-стылістычную афарбоўкі.

Эмацыянальна-экспрэсіўная — дадатковыя якасці моўных адзінак, якія накладваюцца на іх прадметна-лагічнае значэнне. Віды: А) словы і выразы, само значэнне якіх утрымлівае элемент ацэнкі. Функцыя чыста намінатыўная ўскладняецца ацэначнасцю, адносінамі аўтара (напр., разява, лайдак, гарладзёр, пустабрэх, мазіла, валадар, усемагўтны). Звычайна адназначныя, ярка выражаная адмоўная або станоўчая экспрэсія не дае магчымасці ўжываць іх у іншых значэннях.

Б) мнагазначныя словы, якія ў сваім прамым значэнні стылістычна нейтральныя (напр., пра чалавека - мядзведзь, дуб, варона, слон, арол; піліць, грызці, капаць, міргаць і інш).

В) словы, у якіх стылістычная канатацыя дасягаецца афіксацыяй, звычайна суфіксамі: мамуся, бабуля, галубок, сонейка, кветачка.

Функцыянальна-стылістычная -адлюстроўвае іх прыналежнасць да пэўнай сферы маўлення — стылю, тыпу або формы маўлення. Віды: А) агульнаўжывальныя і Б) функцыянальна абмежаванага выкарыстання.

Першыя свабодна ўжываюцца ва ўсіх стылях, тыпах або формах маўлення, другія — абмежавана, параўн.: вывучаць — даследаваць, прымета - сімптом. Лексічныя значэнні аднолькавыя, але першыя ўжываюцца ва ўсіх стылях, а другія — у навуковым, афіцыйна-дзелавым або размоўным.

Віды функцыянальна абмежаванага (ад сферы выкарыстання): паэтычныя. афіцыйна-дзелавыя, пупубліцыстычныя, тэхнічныя, спепыяльныя і інш.

Такім чынам, экспрэсіўна-эмацыянальныя супрацьпасгаўлены нейтральным; функцыянальна -стылістычныя - агульнаўжывальным. Таму тэрмін «нейтральны» трэба адрозніваць ад тэрміна «агульнаўжывальны», або «міжстылявы», «агульнастылявы».

Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стыліс-тычная афарбоўкі шчыльна звязгщы паміж сабой, іх вельмі цяжка бывае аддзялщь адну ад адной, бо часта сумяшчаюцца. Напр., словы велічны, форум, жыццяпіс, дойлід, доблесны, штандар,славуты маюць эмацыянальна-экспрэсіуную афарбоўку ўрачыстасці, узвышанасці +гэта словы пісьмовай мовы.

Залежнасць: чым ярчэй эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова, тым вузейшае кола яго ўжывання, і чым слова менш эмацыянальна-экспрэсіўнае, тым шырэйшая сфера яго ўжывання, напр., гала-ва — кумпал, піцьжлукціць.

Найбольш ужьшальныя ў мове тыя словыі якія складаюцьяе лексічнае ядро. Яны звычайна нейтральныя з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання і агульнаўжывальныя — з функцыянальна-стылістычнага

Функцыянальна-стылістычная афарбоўка слоў абумоўлена самой сістэмай мовы, яе грамадскім характарам, звязана з пастаянным ужываннем слова ў пэўнай сферы маўлення— вуснай ці пісьмовай, у функцыянальным стылі, дыялекце і г. д.

Вылучэнне разнавіднасцей мовы і функцыянальных стыляў магчыма дзякуючы аднароднай стылістычнай афарбоўцы моўных адзінак, якія ўжываюцца ў кожнай канкрэтнай разнавіднасці маўлення. Стылістычная афарбоўка не залежыцъ ад кантэксту, яна ўваходзіць у сэнсавую струн туру адзінак мовы, з'яўляецца пастаяннай якасцю слоў, як іх значэнне, і таму рэгіструецца ў слоўніках стылістычнымі паметамі.

Стылістычная памета не прычына не ўжаваць такое слова, бо падабраны агульнаўжывальны сінонім можа горш гучаць, чым слова з паметай.

8. Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў і перыфразаў.

Сінонімы абазначаюць адзін і той жа прадмет, з'яву, паняцце і адрозніваюцца гуказым складам: шляхдарога, многашмат, сіратлівыадзінокі. Сінонімы не могуць супадаць поўнасцю ні па семантыцы, ні па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы, ні па стылістычнай прыналежнасці. Тыпы: 1)семантычныя (ідэаграфічныя) 2) стылістычныя.

Семантычныя -сінонімы, якія адрозніваюцца адценнем у лексічным значэнні: золакдосвітаксвітанне.

Стылістычныя - ёсць эмацыянальная афарбоўка, стылістычныя асаблівасці: турма - кутузка.

Нярэдка розніца ў стылістычнай або эмацыянальнай афарбоўцы сінонімаў спалучаецца з розніцай і ў лексічным значэнні. Напр., слова імкліва ў спалучэнні самалёт імкліва набірае вышыню адрозніваецца ад слова х утка тым, што з'яўляецца больш эмацыянальным + абазначае высокую скорасць руху.

Памылкі. З'яўляюцца з-за неўмення ўстанавіць розніцу паміж сінонімамі.

1 Каб правільна выбраць сінонім, трэба разглядаць іх не ізалявана, а ў спалучэнні з іншымі словамі. Спалучальнасць адных сінонімаў можа быць свабодная, другіх - больш-менш абмежаваная (напр., расквасіць - толькі нос і губа; расквасіць вока нельга. Сінонім да расквасіць - разбіць). Нельга сказаць: раскацістая песня, смяротная цішыня.

2 Калі лексема мнагазначная, то рады сінонімаў будуць розныя для кожнага з яе значэнняў. Напр., адкры ць, адчыніць дзверы; адкрыц ь, распачаць, перайсці (да) спрэчкі(ак); адкрыць, знайсці, убачыць новую планету.

3 Не ўсе словы маюць сінонімы. Назвы канкрэтных прадметаў і з'яў рэчаіснасці маюць вельмі мала сінонімаў. Зусім няма: навуковыя тэрміны. Найбольш схільныя да сінанімі дзеясл., прыметнікі, прыслоўі.

Сітуацыйныя сінонімы - толькі ў дадзенай сітуацыі: Нарэшце з-за ўзгорка паказа ўся грузавік. «Паўзуць, балаголы»,падумаў Сцяпанавіч.

Пісьменнікі (Колас, Мележ, Брыль) заўсёды надавалі вялікае значэнне правільнаму выбару сінонімаў (розныя рэдакцыі раманаў).

Прычыны: ўдакладніць сэнсавае, прадметнае значэнне слова; узмацніць або змякчыць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку; змяніць фразеалагічныя сувязі слоў і г.д.

Перыфраз(а) — словазлучэнне або сказ, якія ўжываюцца для пераноснага апісання з'явы, пра дмета, дзёяння: сядзець на чамаданах (збірацца ў дарогу), жывот падцягнула (галодны). Шырока выкарыстоўваюцца ў розных стылях. Пераважная сфера — мастацкая літаратура і публіцыстыка.

У перыфразе выражана паняцце + х-ка прадмета, адносіны, ацэнка. Таму ён багацейшы за прамую назву: Выцягнуў вядро вады, нагнуўся і стаў ліць празрысты холад сабе на галаву.

Ствараюцца з дапамогай метафар, эпітэтаў, метанімій: капронавая смерць ( рыбацкая сетка)= эпітэт капронавая + метанімія смерць.

У мастацкай літаратуры, асабліва ў паэзіі, сустра-каюцца разгорнутыя вобразы-перыфразы, нават цэлыя вершы-перыфразы. Напрыклад: Часам гляне зблізку ці здалёк I закіне ў сэрца вугалёк, Той, што разгараецца ў агонь. Той, што ты з далоні на далонь Будзеш, несучы, перакладаць — Так ён паліць! — і аберагаць Ад вятроў, дажджоў, сцюдзёных зім, Бо расстацца немагчыма з ім (Макісм Танк) - перыфраз кахання.

Публіцыстыка – устойлівыя перыфразы: людзі ў белых халатах, чорнае залата, стэпавы карабель(камбайн). Замяняючы слова перыфразам, трэба ўлічваць, што гэтым ўносіцца новае адценне значэння або экспрэсіі, мяняецца стылістычная афарбоўка фразы.

9. Стылістычныя функцыі сінонімаў у мастацкай і публіцыстычнай літаратуры. Адкрытае і скрытае выкарыстанне сінонімаў.

Скрытае выкарыстанне сінонімаў -сінонімы ў тэксце адсутнічаюць, але мы чытаем стылістычна апрацаваны матэрыял, дзе словы ўжыты ў адпаведнасці з іх значэннем і эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай. Але за кожным словам бачыцца шэраг слоў-канкурэнтаў, з якіх рабіў выбар аўтар. Адкрытае - у тэксце ўжываюцца некалькі сінонімаў адначосова.

У мастацкай літаратуры і публіцыстыцы шырока ўжываецца прыём нагнятання (ампліфікацыя). Першае слова, якое выкарыстоўваецца для характарыстыкі прадмета або з'явы, раскрываючы толькі адзін іх бок, у працэсе развіцця думкі выклікае

іншыя словы, якія адлюстроўваюць новы этап у пазнанні

таго самага аб'екта. Напр.: Ніхто так не ўмее слухаць, як Бабіч: уважна, спагадна, прачула

Пры ампліфікацыі часта спалучаюцца словы, якія не з'яуляюц ца агу льнамоўнымі сінонл мамі. Сітуацыйныя (кантэкстуальныя) сінонімы -словы, якія збліжаюцца па другарадных прыметах: Ад того пажаўцеў, пасох, пагніў маладняк.

Функцыі. 1 замяшчэння - пазбегнуць паўтарэння адных і тых жа або аднакарэнных слоў: Калі кепска пад'есць у нас, дык у цябе ў кухні часам падмацуецца»

2 проціпастаўлення: «Яны ж у мяне, таварыш, не глядзяць, а смяюцца!»

3 удакладненне -больш поўна выказваць думку: Сцепка Мякіш сказаў чамусьці не проста «дзякую», а па-польску«дзенькуе», што павінна было азначаць нешта бліз-кае да колішняга «мерсі» (Б.). У такім выпадку аўтар звяртае ўвагу на розніцу ў іх семантыцы і стылістычнай афарбоўцы: Многія хаты ў сённяшіняй вёсцы больш адпаведна называюць дамамі (Б.);

4 тлумачэння. Спецыяльная лексіка, запазычаныя, архаізмы, экзатызмы, м.б. незразумелымі чытачу: Спонсарам, або лепш сказаць фундатарам...

10. Выкарыстанне амонімаў і паронімаў у стылістычных тэкстах. Каламбур і паранамазія. Памылкі ў выкарыстанні амонімаў, паронімаў і мнагазначных слоў.

Амонімы — словы, якія гучаць аднолькава, але маюць рознае значэнне: каса - частка сушы, сельскагаспадарчая прылада, заплеценыя валасы.

Лексічныя амонімы трэба адрозніваць ад амаформ. Лексічныя -супадаюць па гукавому складу і напісанню ва ўсіх граматычных формах. Амаформы -супадаюць у адной ці некалькіх формах (адной часціны мовы ці розных): чула - дзеяслоў, прыслоўе; мыла - назоўнік, дзеяслоў.

Амафоны - гучаць аднолькава, але адрозніваюцца на пісьме:, называюцца амафонамі: празпрас.

Амографы -пішуцца аднолькава, а вымаўляюцца па-рознаму: кАзачка - казАчка; мУка - мукА.

Шляхі ўзнікнення амонімаў. 1 выпадковае гукавое супадзенне розных па значэнню слоў: дача - дом, порцыя. 2 разрываюцца сувязі паміж асноўным значэннем слова і іншьімі яго значэннямі, часцей вузкаспецыяльнага ўжывання: сказ - эпічны жанр, адзінка мовы; лад - грамадскі, дзеяслова, музычны.

3 гукавое супадзенне новага слова з раней існаваўшым у мове: ударнік - часка затвора, перадавік.

Памылкі. 1 Словы, якія маюць амонімы, трэба ўжываць так, каб іх сэнс у сказе выяўляўся ясна і дакладна. Тры дні патрацілі на тое, каб аформіць дзве класныя дошкі (аформіць — 'упрыгожыць' ці 'набыць'?).

2 замест патрэбнага слова ўжываецца паронім. Паронімы - розныя п а сэнсу, ал е вельмі блізкія па гукавому складу і напісанню словы. Памылка ўзнікае з-за блытаніны значэнняў: факт - фактар, рамантычныраманічны, культываваннекультывацыя. Паранамазія -троп, заснаваны на збліжэнні паронімаў. Л і л е ю млявы плёс л ю ля е.

Часам спалучэннем блізкагучных слоў дасягаецца камічны эфект (загалоўкі): «Фермы і фірмы», «Выбары без выбору».

3 моўная недастатковасць: Шахматыстка адстала ад суперніцы ў развіцці.

4 абрэвіятуры, якія маюць лексічныя амонімы:

5 унутрыслоўная антанімія: Я праслухаў даклад

Каламбур -троп, заснаваны на ігру гукавога складу слова і яго значэнняў. Ставараюцца на аснове полісеміі, на ігры прамога і пераноснага значэння слова: А крокаў за сто ад цэркаўкі - няпоуная сямігодка.... нельга сказаць, што яна няпоўная: кожную зіму яна бывав поўна аж цераз верх, але класаў у яе малавата.

Шырока выкарыстоўваюцца ў творах сатыры і гумару.

11. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Антытэза.

Антонімы — словы з процілеглым значэннем. Часта сустракаюцца ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы: Л аска і гнеў, ціша і бура!

У мнагазначных словах кожнае значэнне мае свае антонімы(пустая бутэлька - поўная, пустая размова - змястоўная.

Антонімы дапамагаюць удакладніць сэнс_блізкіх па значэнню слоў ці ўмовы ўступлення ў сінанімічныя адносіны: стары - устарэлы - старажытны і малады - навамодны - сучасны.

Шырока выкарыстоўваюцца ў прказках, прымаўках, частушках: Багаты беднаму не сябра;

Словы, антанімічныя ў сістэме мовы,.часам могуць выступаць не як антонімы: правыя і левыя эсэры. Адваротна: кантэкстуальныя антонімы: персанажы верша Крапівы Янка і Карла.

Антытэза -стылістычны прыём, заснаваны на супрацьпастаўленні процілеглых паняццяў. Могуць супастаўляцца паняцці -неантонімы па-за кантэкстам. «Майстры крывавага джаза»:

Кожны другога раззброіць рад.

А сам — нібы кветка мімозы;

На вуснах у кожнага — шакалад,

А за пазухай бамбавозы.

Публіцыстыка - разгорнутыя антытэзы: У людской грамадзе ёсць розныя людзі. У ей ёсць вялікія таленты. Як ранішні золак, усходзяць яны над народам і асвятляюць яму дарогі ў заўтрашні дзень.... Але ёсць у ёй і расколы-адшчапенцы, ганюбуючыя свой народ. Ёсць у ёей розны людскі бруд, шкурнікі, прадажнікі, іуды, гатовыя гандляваць і нажывацца на крыві народа.

Часта - ў загалоўках – экспрэсія: "Людзі і д'яблы» - меладрама Крапівы. Для выразнасці выкарыстоўваем толькі сапраўды антанімічныя словы.

12. Стылістычнае выкарыстанне архаізмаў і неалагізмаў.

Архаізмы -словы і выразы, якія выпалі з актыўнага слоўніка нацыі, але яшчэ выкарыстоўваюцца у некаторых стылях: варажбітка, гарбата, вешчы, дабрадзей, гоні, дзіда, дойлід, доўбня, злот, келіх, модлы, наканаваць, хаўрус, штандар, чытанка, ягомасць. Многія з іх - стылістычныя сінонімы да агульнаўжавальных: дойлід - архітэктар, гоні - нівы.

Гістарызмы - зніклі разам з паняццем, якое азначалі: войт, волока, гарадавы, дарэктар, рэкрут, шляхціц. Шырока ўжываюцца для стварэння каларыту - раман М. Садковіча і Е. Львова «Георгі Скарына»: У гонар імянітага госця ваявода загадаў сагнаць у замак з кірмашу ўсіх скамарохаў.

Выкарыстанне архаізмаў і гістарызмаў у гэтым урыўку Архаізмы (у т.л. стараславянізмы) ужываюцца для надання мове ўрачыстасці, узнятасці. Многія стара-славянскія словазлучэнні біблейскага паходжання ператварыліся ў фразеалагічныя выразы: плоць ад плоці, судны дзень, Ноеў каўчэг. Стараславянізмы ўжываюцца звычайнай, то выказванне іранічнае: Сэнс гэтых мігаў быў прыблізна такі: «Банчок можна лічыць наладжаным. Склікай брацію».

Гістарызмы і архаізмы без стылістычных мэт - у навуковых працах па гісторыі: Князі кіравалі княствамі«воласцямі» праз сваіх «мужоў» (васалаў).

(тысяцкіп). Малодшымі прадста^нікамі княжацкай адміністрацыі былі вірнікі і цівуны.

Памылкі. Зніклыя паняцці абазначаюцца не гістарызмамі, а сучаснымі словамі: Міністрам абароны СССР ( трэба: народным камісарам па ваенных і грамадзянскіх справах) у той час быў легендарны палкаводзец грамадзянскай вайны М.В. Фрунзе.

Неалагізмы - адлюстроўваюць новыя паняцці ў галіне вытворчасці, палітыкі, навукі, тэхнікі, мастацтва і г. д. Пры стварэнні неалагізмаў выкарыстоўваюцца існуючыя ў мове корані і іншыя словаўтваральныя элементы. Мова папаўняецца за кошт дыялектызмаў, якія ўжываюцца ў мастацкіх творах. Неалагізмамі трэба карыстацца асцярожна і толькі тады, калі наяўнымі сродкамі мовы нельга абазначыць новае паняцце. Некаторыя неалагізмы атрымалі шырокае распаўсюджанне: прыёмнік і інш.

Уласна нанеалагізмы – толькі тыя, чыя навізна ўспрымаецца ўсімі носьбітамі мовы.

Віды па сродках стварэння: 1 лексічныя – па прадуктыўных мадэлях або запазычанні (расстыкоўка, трайлер). 2 семантычныя -у выніку прысваення новых значэнняў вядомым словам (спадарожнік, перабудова).

Віды па стылістычных адносінах: 1 намінатыўныя – назвы новых паняццяў, звычайна не маюць сінонімаў (калайдэр) 2 стылістычныя -яркі экспрэсіўны сродак, заўсёды ёсць +/- афарбоўка: першапраходзец, плюсаваць.

Ёсць неалагізмы, скалькаваныя з рускіх слоў: хатнік – избач.

Няправільныя неалагізмы: кнігаадзінка, расцахоўка, прарабскае кіраўніцтва, сцяноўка.

Неалагізмы — складанаскарочаныя словы і абрэвіятуры трэба ўжываць абмежавана і такія, якаія добра зразумелыя і лёгка вымаўляюцца. Дрэнна: буйжывёлы, галавадзень, МТЮГ, Белгалоўаптэкагассанупраўленне, Белмаслатлушчаснабзбыткантора. Узнікаюць парадыйныя: Галоушчупаклебедзь, Райрогхвосткапытсаюз.

Асобная група неалагізмаў - індывідуальныя наватворы: Па ордэру выдадзены мікрарай, які называецца мікрараён (Барадулін)

13.Запазычаныя словы, іх стылістычнае выкарыстанне ў СМІ

У беларускую літаратурную мову на працягу яе развіцця пранікла шмат слоў, запазычаных з іншых моу. Асабліва вялікую ролю ва ўзбагачэнні слоўнікавага складу сучаснай беларускай літаратурнай мовы адыграла руская мова. Многія запазычаныя словы даўно ўвайшлі у шырокае ўжыванне і згубілі сваю іншамоўную афарбоўку - тэатр стадыён, пінжак, паліто і інш., якія ўвайшлі ў мову параўнальна нядаўна і не замацаваліся у масавым ужытку, успрымаюцца як запазычаныя, нават калі і падпарадкуюцца граматычным патрабаванням белару­скай мовы і шырока выкарыстоўваюцца у пэўных стылях: радыёактыўны, кемпінг, сервіс і інш.

Вядома, што большасць запазычаных слоў уваходзіць у наш абыходак менавіта праз газету. Прыклады такіх слоў: матэль, сервіс, кемпінг, хоббі, эскалацыя, хунта, хіпі, бестселер і інш. Таму трэба вельміі асцярожна карыстацца запазычанымі словамі, браць з іх толькі тыя, якія дапамагаюць больш дакладна выказаць думку і не маюць адпаведных эквівалентаў.

Так, запазычаныя думпкар, гэлікоптэр, галкіпер легка ўступілі месца самазвалу, вертолёту, варатару, а хрэстаматыя, піка, наадварот, перамаглі чытанку, дзіду.

Аднак ёсць запазычаныя словы, якія мірня ўжываюцца побач з беларускімі ў якасці семантычных або стылістычных сінонімаў: шафёр – вадзіцель, аэраплан — самолёт, лайнер — карабель, канцэр — рак, туберкулёз — сухоты і інш.

Такім чынам, пранікненне запазычаных слоў — непаз-бежны аб'ектыўны працэс,_з якім наіўна змагацца, але які трэба пазнаваць і рэгуляваць.

У першую чаргу гэта датычыцца мовы нашай прэсы. У газетах часта загрувашчваюць тэксты запазычанымі словамі-тэрмінамі: Значная частка калгасаў не мабілізуе ўнутраных рэсурсаў на фарсіраванне будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў.

Больш простай і зразумелай была б яна без іншамоўных слоў: Большая частка калгасаў раёна не выкарыстоўвае сваіх магчымасцей для паскарэння будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў.

Як пародыя на навуковую мову ўспрымаецца і такая фраза з газеты: Перспектыўным методам барацьбы з пацукамі з’яўляецца прымяненне культуры пацуковага тыфусу. У газетах часта блытаюць запазычаныя словы-паронімы: факт-фактар, культывіраванне-культывацыя, эфектны-эфектыўны.

Вось некалькі прыкладаў:

На палях Гродзеншчыны спее багаты ўраджай. Гэта вынік пленнай працы калгаснікаў, адзін з фактараў сапраўды ўпартай барацьбы калгаснікаў за стварэнне багацця прадуктаў;

На фоне чорнай хмары, якая захапіла амаль паўнеба, светлы будынак школы выглядаў асабліва эфектыўна. Снегазатрыманне - гэта вельмі эфектнае мерапрыемства ў барацьбе з засухой.

У першым прыкладзе замест слова факт няправільна ўжыта фактар, якое азначае рухаючую сілу, прычыну якога-небудзь працэсу. У другім прыкладзе замест эфектыўна трэба было выкарыстаць эфектна, а у трэцім замест эфектнае —эфектыўнае.

У беларускіх газетах часта сустракаюцца выпадкі, калі замест дакладнага беларускага слова неапраўдавана

ўжываецца калькаванае рускае слова.

Рабяты прывозяцьсватм любімцам клевер, капусту? Частуюць іх молоком;

Яго выдзвінулі ў брыгадзіры за добрасумленнасць; Яны, дзве маладыя і бадзёрыя дзяўчынкі, таропяцца да кароўніка.

Неапраўданае змяшэнне рускай і беларускай лексікі ўспрымаецца як паказчык нізкай моўнай культуры. Такая засмечаная русізмамі мова атрымала неадабральную мянушку «трасянка» Трапна парадзіруе неахайныя адносіны да мовы Ніл Гілевіч:

— Ну, еслі просіць прадсядацель, Ці, ізвіняюсь. тамада, Каб я сказаў што к гэтай даце, то я далжон адвеціць: да! Дык, вот, у нашай юбіляркі Есць многа качастваў такіх, Што быў бы грэх не выпіць чаркі, не ўшанаваць пачотам іх.

Экзатычная лексіка - назвы нацыянальных прадметаў і

з’яў, якія характарызуюць быт розных народаў (панна,

янычар, чалма, гарэм, хурма.

Розную функцыю выконваюць варварызмы — словы іншамоўнага паходжання, якія не да канца асвоены гэтай мовай. Яны ўводзяцца у беларускі тэкст для стварэння мастацкага каларыту, перадачы пэўных з'яў і паняццяў, якіх няма ў нашым жыцці: Здымкі Нью-Йоркского сабвея (метро) (Панч.); Напляваць на запляваны стрыт (вуліца) (Панч.); Усмешка — імідж, вобраз, так папавінен выглядаць урач (Луж.); Такім чынам пачынаецца 14-ы дзень у New York Medical College (Луж)

Другая функцыя варварызмаў — служыць сродкам сатыры І гумару, сродкам іранічнай моўнай характарыскі дзеючых асоб: «Без е! Будзеш безе, калі смо­лены певень кяюне»,— няласкава сказаў ён і дадаў ужо для яе: Як там безе? Я гут» (В. Б.); Што, браток, не ўдалося?...Дай я патрымаю, ідзі па сядло. I чаго ты спалохаўся? Я не відзялэм, не слышалэм і ніц не повеем.

Мова, насычаная варварызмамі, носіць назву макаранічнай (па, назве італьянскан камічнай оперы «Маккаронеа” Часцей за ўсё яна ўжываецца ў вершах (макаранічныя вершы): Бэндзьце здровы, кумпякі Довідзэння, млеко, Во, пся крэў, бальшавікі Бардзо недалеко! (К. Крапіва)


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: