У бітве пад Кірхгольмам у 1605 г. войска ВКЛ на чале з гетманам Янам Каралем Хадкевічам перамагло

а) запарожцаў;

в) маскавітаў;

с) палякаў;

в) татараў;

е) шведаў.

ТЭМА 9. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх земляў у другой палове XVII-XVIII cтст.

1. Калі ў ВКЛ уводзяцца адзіныя меры вагі, аб’ёму і даўжыні:

а) 1766 г.;

в) 1677 г.;

с) 1588 г.;

d) 1789 г.;

e) 1764 г.

2. Які магнацкі род ВКЛ актыўна падтрымліваў Карла ХІІ у час Паўночнай вайны:

а) Радзівілы;

в) Пацы;

с) Агінскія;

d) Вішнявецкія;

e) Сапегі.

3. Пад час Паўночнай вайны Станіслаў Ляшчынскі з’яўляўся:

а) канцлерам ВКЛ у 1700-1703 гг.;

в) каралём Рэчы Паспалітай у 1704-1709 гг.;

с) стаўленікам Карла ХІІ;

d) кіраўніком прашведскі настроенай часткі эліты Рэчы Паспалітай;

e) прыхільнікам цара Пятра І.

4. Кароль і вялікі князь літоўскі Ян ІІІ Сабескі правіў у:

а) 1674-1696 гг.;

в) 1668-1698 гг.;

с) 1668-1673 гг.;

d) 1677-1699 гг.;

e) 1670-1689 гг.

5. Акрэсліце мэту рэформ 1764-1766 гг., прапанаваных Чартарыйскімі:

а) захаваць традыцыі шляхецкай дэмакратыі;

в) умацаванне цэнтральнай улады ў Рэчы Паспалітай;

с) павелічэнне экспарту;

d) умацаванне дзяржаўнай валюты;

e) увядзенне новых законаў.

6. Прыхільнікі Барскай канфедэрацыі:

а) выступалі супраць гегемоніі Расіі;

в) прытрымліваліся ідэі незалежнасці Рэчы Паспалітай;

с) бачылі ў Расіі саюзніка;

d) выступалі за раўнапраўе ўсіх канфесій Рэчы Паспалітай;

e) абаранялі інтарэсы праваслаўных.

7. Адзначце год заснавання Слуцкай фабрыкі паясоў:

а) 1723 г.;

в) 1748 г.;

с) 1751 г.;

d) 1762 г.;

e) 1767 г.

8. Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай да Расіі адыйшлі:

а) Мсціслаўскае ваяводства, большая часка Полацкага і Віцебскага, частка Мінскага;

в) Полацкае, Віцебскае і частка Віленскага ваяводства;

с) Полацкае, Наваградскае і Мінскае ваяводства;

d) толькі Полацкае і частка Віцебскага ваяводства;

e) толькі Полацкае, Мсціслаўскае і частка Віцебскага ваяводства.

9. Канстытуцыя 3 мая 1791 г.:

а) аднаўляла незалежнасць ВКЛ;

в) абмяжоўвала шляхецкія вольнасці;

с) ўмацоўвала каралеўскую ўладу;

d) аб’ядноўвала Карону Польскую і ВКЛ ў адзіную дзяржаву;

e) скасоўвалася “ліберум вета”.

10. Прыхільнікі Таргавіцкай канфедэрацыі:

а) выступалі за Канстытуцыю 3 мая;

в) жадалі рэформы дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай;

с) шукалі апекі з боку Расіі;

d) імкнуліся захаваць шляхецкія правы і вольнасці;

e) не віталі нарастанне рускага ўплыву ў Рэчы Паспалітай.

11. Назавіце гады жыцця Тадэвуша Касцюшкі:

а) 1730-1794 гг.;

в) 1746-1795 гг.;

с) 1747-1794 гг.;

d) 1746-1817 гг.;

e) 1750-1812 гг.

12. Першым прадпрыемствам мануфактурнага тыпу на Беларусі з’яўляецца:

а) шкляны завод у Налібоках;

в) Урэцкі шкляны завод;

с) гродзенскія мануфактуры;

d) Слуцкая фабрыка паясоў;

e) суконная фабрыка князя Сапегі ў Ружанах.

13. Арганізатарам і кіраўніком паўстання 1794 г. у ВКЛ з’яўляўся:

а) Міхал Абуховіч;

в) Станіслаў Валовіч;

с) Восіп Весялоўскі;

d) Якуб Ясінскі;

e) Мікалай Храпавіцкі.

14. Паводле Паланецкага універсала:

а) абвяшчалася апека ўрада над сялянамі;

в) скарачалася паншчына;

с) сяляне абвяшчаліся асабіста вольнымі;

d) канфіскоўвалася памешчыцкая зямля;

e) уводзілася сялянскае самакіраванне.

15. Па ініцыятыве А. Тызенгаўза каралеўскія мануфактуры былі арганізаваны ў:

а) Гродзенскай эканоміі;

в) Віцебску;

с) Магілёўскай эканоміі;

d) Слоніме;

e) Брэсцкай эканоміі.

16. Да буйных сялянска-казацкіх выступленняў ў Беларусі не адносіцца паўстанне:

а) 1595-1596 гг.;

в) 1675 г.;

с) 1648-1651 гг.;

d) 1740-1744 гг.;

е) 1772 г.

17. Вядучую ролю ў паўстанні Т. Касцюшкі адыгралі:

а) мяшчане;

в) сяляне;

с) шляхта;

d) каталіцкае духавенства;

е) касінеры.

18. Развіццю гандлю на Беларусі ў другой палове ХУІІІ ст. садзейнічала:

а) увядзенне генеральнага мытнага тарыфа;

в) адмена мытняў на граніцах Польшчы і ВКЛ;

с) увядзенне адзіных для ВКЛ мер вагі, аб’ёму і даўжыні;

d) пабудова каналаў;

е) спрыяльная канюнктура для продажу ў Еўропы прадуктаў харчавання.

19. Прычынай крызісу гаспадаркі Беларусі ў другой палове ХVІІ – першай палове ХVІІІ ст. былі:

а) шматлікія войны;

в) узмацненне феадальнай эксплуатацыі сялянства;

с) няўстоўлівыя палітычныя абставіны ў краіне;

d) прыродныя катаклізмы;

е) непрафесійны мэнэджмэнт.

20. Мануфактура – гэта:

а) аб’яднанні рамеснікаў адной ці сумежных спецыяльнасцяў;

в) дробнае рамеснае прадпрыемства;

с) прамысловае прадпрыемства, заснаванае на прымяненні сістэмы машын;

d) прамысловае прадпрыемства, заснаванае на ручной тэхніцы і падзеле працы;

е) паўфабрыкат неабходны для працы цэхавога рамесніка.

21. Прычынай уздыму гаспадаркі Беларусі ў другой палове ХУІІІ ст. быў:

а) хуткі рост насельніцтва;

в) узрастанне попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю;

с) адміністрацыйныя і эканамічныя рэформы ўлад Рэчы Паспалітай;

d) пашырэнне "этыкі пратэстантызму" сярод мяшчанаў;

е) пабудова ўласнага гандлёвага флота.

22. У перыяд Рэчы Паспалітай на Беларусі налічвалася рамесных спецыяльнасцяў:

а) каля 100;

в) каля 200;

с) каля 500;

d) каля 1000;

е) не больш 2000.

23. Сялянскае паўстанне на усходзе Беларусі ў 1701-1702 гг. натхнялася магнатскім родам:

а) Радзівілаў;

в) Пацаў;

с) Чартарыйскіх;

d) Сапегаў;

е) Хадкевічаў.

24. Бітва пад Алькенікамі адбылася ў:

а) 1699 г;

в) 1708 г.;

с) 1700 г.;

d) 1768 г.;

е) 1774 г..

25. Пад уплывам ідэй Асветніцтва беларуская шляхта пачала:

а) друкаваць кнігі;

в) скасоўваць прыгон;

с) засноўваць млыны;

d) праводзіць меліярацыю;

е) ствараць фальваркі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: