ТЭМА 10. Культура і царква на Беларусі

ў XVII-XVIІІ стст.

1. Аўтарам арыгінальнага драматычнага твора XVIII ст. “Камедыі” з’яўляецца:

а) Францішка Уршуля Радзівіл;

в) Міхаіл Цацэрскі;

с) Міхал Казімір Агінскі;

d) Мацей Радзівіл;

e) Каятан Марашэўскі.

2. У якім годзе быў напісаны “Ліст да Абуховіча”:

а) 1654 г.;

в) 1633 г.;

с) 1563 г.;

d) 1648 г.;

e) 1655 г.

3. Цыпрыяну Камуняке прыпісваюць аўтарства:

а) “Прамовы Мялешкі”;

в) “Граматыкі славянскай”;

с) “Прамова русіна”;

d) “Ліста да Абуховіча”;

e) “Трэнаса”.

4. Адзначце дзеячаў беларускай культуры, якія ў рэлігійнай палеміцы XVII cт. выступалі ў абарону праваслаўнай царквы:

а) Стэфан Зізанія;

в) Пётр Скарга;

с) Мялецій Сматрыцкі;

d) Лявонці Карповіч;

e) Іпацій Пацей.

5. Юрыдычнае афармленне замены беларускай мовы на польскую ў справаводстве ВКЛ адбылося ў:

а) 1614 г.;

в) 1588 г.;

с) 1700 г.;

d) 1668 г.;

e) 1696 г.

6. На Беларусі ў XVII cт. пануючым з’яўляецца стыль:

а) ракако;

в) готыка;

с) раманскі;

d) класіцызм;

e) барока.

7. За трактат “Аб неіснаванні Бога” у 1687 г быў спалены:

а) Сімяон Полацкі;

в) Казімір Семяновіч;

с) Казімір Лышчынскі;

d) Васіль Цяпінскі;

e) Казімір Нарбут.

8. Адзначце правільна гады жыцця Сімяона Полацкага:

а) 1612-1679 гг.;

в) 1624-1670 гг.;

с) 1575-1633 г.;

d) 1629-1680 гг.;

e) 1600-1651 гг.

9. Аўтарам працы “Вялікае мастацтва артылерыі” (1650 г.) з’яўляецца:

а) Ілля Капіевіч;

в) Тамаш Макоўскі;

с) Аляксей Дубовін;

d) Казімір Семяновіч;

e) Юзаф Наронскі.

10. Хто з пералічаных асоб не належыць да ліку мемуарыстаў:

а) А. Філіповіч;

в)Ф. Еўлашоўскі;

с) С. Полацкі;

d) С. Маскевіч;

e) Б. Маскевіч.

11. Уніяцкая абраднасць эвалюцыянавала ў бок каталіцкай, але была першапачаткова набліжана да:

а) праваслаўнай;

в) пратэстанцкай;

с) кальвінісцкай;

d) лютэранскай;

e) цвінгліянскай.

12. Калі было ўтворана першае ў Еўропе Міністэрства народнай адукацыі - Адукацыйная камісія РП:

а) 1765 г.;

в) 1733 г.;

с) 1773 г.;

d) 1781 г.;

e) 1796 г.

13. Якія з пералічаных помнікаў архітэктуры належаць архірэктару І. Глаўбіцу (1700-1767):

а) касцёл кармелітаў у Глыбокім;

в) Полацкі Сафійскі сабор;

с) касцёл кармелітаў у Мсціслаўлі;

d) фарны касцёл ў Лідзе;

e) архіерэйскі палац ў Магілёве.

14. Які час трэба лічыць перыядам росквіту на Беларусі прыгоннага тэатра:

а) 1-я палова XVІІІ ст.;

в) XVII ст.;

с) XVI ст.;

d) 2-я палова XVIII ст.;

e) XIX ст.

15. Хто з прадстаўнікоў роду Радзівілаў набыў вядомасць як драматург:

а) М.К. Радзівіл Рыбанька;

в) Мацей Радзівіл;

с) Францішка Уршуля Радзівіл;

d) Ульрык К. Радзівіл;

e) М.К. Радзівіл Сіротка.

16. Асноўным стылем ў еўрапейскім мастацтве канца ХVІ–ХVІІІ ст. быў:

а) барока;

в) ракако;

с) класіцызм;

d) гламур;

е) рэнесанс.

17. Выдатнымі архітэктарамі класіцызму на Беларусі з’яўляліся:

а) І. Капіевіч і К. Семяновіч;

в) М. Вашчанка і Ф. Ангілейка;

с) А. Філіповіч і Ф. Еўлашоўскі;

d) Д. Сака і К. Спампані;

е) Ф. Ангілейка і З. Азгур.

18. Да найбольш буйных постацей беларускага мастацтва канца ХVІ – першай паловы ХVІІ ст. адносяцца:

а) К.Семяновіч і І.Капіевіч;

в) М. і В. Вашчанка, Ф.Ангілейка;

с) А. Белабоцкі і Л. Карповіч;

d) А. Філіповіч і К. Пац;

е) дойлід Іаан.

19. Асноўнымі літаратурнымі напрамкамі эпохі Асветніцтва з’яўляліся:

а) класіцызм і сентыменталізм;

в) барока і ракако;

с) готыка і рэнесанс;

d) рамантызм і мадэрн;

е) структуралім.

20. Да буйных постацей літаратуры Беларусі апошняй трэці ХVІ – першай паловы ХVІІ ст. не адносіцца:

а) С. Полацкі;

в) А. Белабоцкі;

с) Т. Макоўскі;

d) Л.. Карповіч;

е) М. Сіротка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: