ТЭМА 12. Беларусь у другой палове XIХ стст

1. Выбарная сістэма земстваў будавалася па прынцыпу:

а) дэмакратызму;

в) галоснасці;

с) маёмаснага цэнзу;

d) райнапраўя;

e) міжсаслоўнай роўнасці.

2. Па велічыні латыфундыяльнага землеўладання ў Еўрапейскай Расіі Беларусь знаходзілася на:

а) дзесятым месцы;

в) другім месцы;

с) пятым месцы;

d) трэцім месцы;

e) першым месцы.

3.Гарадская рэформа на тэрыторыі Беларусі была праведзена ў:

а) 1867 г.;

в) 1871 г.;

с) 1882 г.;

d) 1876 г.;

e) 1879 г.

4. Першая чыгунка прайшла па тэрыторыі Беларусі ў:

а) 1863 г.;

в) 1859 г.;

с) 1870 г.;

d) 1862 г.;

e) 1867 г.

5. У канцы ХІХ ст. на Беларусі былі сканцэнтраваны на вёсцы:

а) 1/3 фабрык і заводаў;

в) 4/5 фабрык і заводаў;

с) 2/3 фабрык і заводаў;

d) 1/2 фабрык і заводаў;

e) 1/5 фабрык і заводаў.

6. ЛПК заклікаў насельніцтва Беларусі і Літвы да паўстання:

а) 1 лютага 1863 г.;

в) 1 студзеня 1863 г.;

с) 1 сакавіка 1863 г.;

d) 31 студзеня 1863 г.;

e) 31 лютага 1863 г.

7. Тэракт 1.ІІІ.1881 г., у выніку якога быў забіты Аляксандр ІІ, выканаў прадстаўнік "Народнай волі":

а) І. Герцаў;

в) І. Грынявіцкі;

с) А. Зундзіловіч;

d) М. Велер;

e) М. Янчэўскі.

8. Ваеннае становішча на Беларусі захоўвалася пасля паўстання К.Каліноўскага да:

а) 1865 г.;

в) 1867 г.;

с) 1870 г.;

d) канца 1864 г.;

e) 1868 г.

9. Пабудаваная ў 1866 г. Рыга-Арлоўская чыгунка прайшла праз:

а) Віцебск-Полацк-Магілёў;

в) Дзвінск-Полацк-Віцебск;

с) Дзвінск-Лепель-Віцебск;

d) Дрысу-Полацк-Віцебск;

e) Дзвінск-Баранавічы-Полацк.

10. Галоўным таварам на беларускім рынку ў канцы ХІХ ст. было:

а) збожжа;

в) лес;

с) прадукты жывёлагадоўлі;

d) жалеза;

e) паравыя машыны.

11. Першы прыватны банк на Беларусі, Мінскі камерцыйны, быў створаны ў:

а) 1867 г.;

в) 1873 г.;

с) 1882 г.;

d) 1870 г.;

e) 1889 г.

12. Колькасць жыхароў Беларусі ў сучасных межах на 1897 г. склала:

а) 8456,5 тыс.;

в) 7765 тыс.;

с) 9105,1тыс.;

d) 5068,4 тыс.;

e) 6387 тыс.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: