Абуховіч

Тэадор Геранім (1642—14.4.1707)

Пісьменнік-мемуарыст, дзяржаўны дзе-яч Вялікага княства Літоўскага. Малодшы сын П.К.Абуховіча, брат М.Л.Абуховіча. У 1657—69 служыў пры двары караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра Вазы. Суправа-джаў яго ў час ваеннай экспедыцыі за Дняпро (1664). Пасля адрачэння караля ад трона (1669) паехаў з ім у Францыю. У 1670 разам з І.Сангушкам i групай каралеў-скай шляхты вярнуўся морам, праз Гам­бург, на радзіму, у родавы маёнтак Дорага-ва каля мяст. Карэлічы (цяпер Гродзенская вобл.). У 1672 у шэрагах шляхецкага апал-чэння накіраваўся ў ваенны паход супраць туркаў, удзельнічаў у бітве пад Хоцінам (1673). У 1674 здзейсніў паломніцтва ў Рым, вяртаючыся назад, наведаў Ларэта, Балонню i Вену. У 1672, 1678—1700 на на-вагрудскіх сойміках неаднаразова выбіраўся паслом на соймы, дзе выконваў розныя да-ручэнні: падкаморы (1693), кашталян (1700). Быў адзіным спадчыннікам родавых маёнткаў Ліпа і Дорагава Навафудскага ва­яв, i Горбавічы Мазырскага пав., трымаў у арэндзе Цырын (Гродзенскай вобл.)- У апошнія гады жыцця A. напісаў на польс-кай мове ўспаміны, у якіх расказаў пра найважнейшыя падзеі ў тагачаснай Рэчы Паспалітай, пра сваё жыццё. Яго мемуары надрукаваны Ш.Балінскім у кнізе «Гіста-рычныя нататкі да тлумачэння грамадскіх пытанняў у Польшчы XVII ст....» (Вільня, 1859).

Літ.: Polski słownik biograficzny. T. 23/3, z. 98. Wrocław, 1978. М.П.Барташэвіч.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: