Авенарыус

Мікалай Пятровіч (12.9.1834—17.7.1903)

Дзеяч народнай асветы, педагог, архео-лаг, краязнавец. Нарадзіўся ў Царскім Ся-ле, цяпер г. Пушкін Ленінградскай вобл.). Скончыў гімназію i Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. Працаваў настаўні-кам нямецкай мовы i гісторыі ў 2-й Пецяр-бургскай гімназіі. У 1862 пасланы за мяжу для азнаямлення з германскімі i швейцар-скімі семінарыямі. Пасля вяртання ў 1864 заснаваў Маладзечанскую настаўніцкую се-мінарыю. У 1864—85 працаваў інспектарам Александрыйска-Марыінскага інстытута ў Варшаве, потым Беластоцкага настаўніцка-га інстытута. У 1860—70 у айчынных i бер-лінскіх часопісах змяшчаў свае працы па педагогіцы: «Парады педагога-практыка», «Русо i яго Эміль», «Пра рэформу школь-най справы ў Расіі» i інш.; склаў вучэбную карту Еўрапейскай Расіі, пісаў творы для дзяцей. У 1885—90 займаўся раскопкамі курганоў у Барысаўскім i Навагрудскім пав., мураваных магіл у Бельскім i Бела-стоцкім пав. (цяпер Польшча). Сабраў 125 каменных сякер на Магілёўшчыне, калек-цыю свінцовых пломбаў са знакамі Руры-кавічаў у Драгічыне на р. Буг. Алісаў ят-вяжскія старажытныя помнікі Віленскага музея, аўтар артыкулаў па нумізматыцы i археалогіі.

Те:. Руководство к воспитанию и элементар­ному обучению. Варшава. 1874; Дрогичин Над-бужский и его древности // Древности Северо-Западного края. СПб., 1890. Т. 1, вып. 1.

В.В.Краснова.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: