Сінтаксічная інтэрферэнцыя

Для правільнай пабудовы словазлучэнняў і сказаў у беларускай мове створаны сінтаксічныя нормы, якія грунтуюцца як на правілах сувязі дзейніка і выказніка, слоў у словазлучэннях (дапасаванне, кіраванне, прымыканне), так і на сінтаксічных асаблівасцях асобных слоў, іх семантыкі. Сінтаксічныя нормы амаль аднолькавыя ва ўсіх славянскіх мовах, толькі пераважна ў словазлучэннях праяўляецца нацыянальная спецыфіка і адметнасць кожнай мовы.

Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў

У беларускай мове У рускай мове
1. Дзеясловы ветлівасці (дараваць, прабачыць, дзякаваць і інш.) + назоўнік ці займеннік у Д. скл.: выбачаць сябру, дзякаваць прафесару. 1. Ужываецца форма В. скл.: простить друга, благодарить профессора.
2. Дзеясловы руху (пайсці, паехаць, накіравацца) і волевыяўлення (выправіць, паслаць) пры абазначэнні мэты дзеяння ўтвараюць сінтаксічныя канструкцыі з прыназоўнікам паі В. скл. Назоўніка ці займенніка: пайсці па малако. Назоўнікі грыбы, ягады ў падобных словазлучэннях звычайна ўжываюцца ў В. скл. З прыназоўнікам у: хадзілі ў лісічкі, паехалі ў суніцы. 2. Прыназоўнік за і Т. скл.: пойти за молоком. Адпаведны дзеяслоў + назоўнікцізайменнік у Т. скл. з прыназоўнікам за: ходили за лисичками, поехали за земляникой.
3. Дзеясловы смяяцца, насміхацца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, дзівіцца, цешыцца і інш. + назоўнік ці займеннік у Р. скл. з прыназоўнікам з: жартаваць з дзіцяці, смяяцца з сястры. 3. Адпаведны дзеяслоў + назоўнік ці займеннік у Т. скл. з прыназоўнікам над: шутить над ребенком, смеяться над сестрой.
4. Дзеяслоў хварэць і прыметнік хворы + назоўнік у В. скл. з прыназоўнікам на: хварэць на адзёр, хворы на сухоты. 4. Болеть, больной + назоўнік у Т. скл: болеть корью, больной туберкулезом.
5. Пры форме вышэйшай ступені параўнання прыметніка ці прыслоўя ўжываюцца прыназоўнік заі злучнікіяк, чым: старэйшы за брата (як брат, чым брат), лепшы за яго (як ён, чым ён) 5. У рускай мове нарматыўнай з’яўляецца беспрыназоў-нікавая канструкцыя: старше брата, лучше его.
6. Дзеясловы ажаніцца, ажаніць, пажаніцца, пажаніць + назоўнік ці займеннік у Т. скл. з прыназоўнікам з: ажаніцца з ёй, пажаніць з дзяўчынай. 6. Адраведныя дзеясловы ўжываюцца з М. скл. і прыназ. на: жениться на ней, оженить на девушке.
7. Пры абазначэнні адлегласці ўжываецца сінтаксічная канструкцыя з прыназоўнікам за і В. скл. колькасна-іменнага спалучэння: за дзвесце кіламетраў ад Брэста, за трыццаць метраў ад універсітэта. 7. Ужываецца прыназоўнік в: в двухстах километрах от Бреста, в тридцати метрах от университета

Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: