Фанетычная інтэрферэнцыя

1.Мяккім зычным [д], [т] у рускай мове адпавядаюць у беларускай мове мяккія свісцячыя афрыкаты [дз], [ц], так званае «дзеканне» і «цеканне»: дивно – дзіўна, дикобраз – дзікабраз, тишина – цішыня, карантин – каранцін.

2.У беларускай мове [р] заўсёды цвёрды: рэцэптары, арытмія.

3.Ужыванне прыстаўнога зычнага [в] у беларускай мове перад пачатковымі [о], [у]: окись – вокіс, углекислый газ – вуглякіслы газ.

4.Чаргаванне [в] з зычнымі [ў], [в]: радиоактивность – радыеактыўнасць, евгеника – еўгеніка.

5.Наяўнасць прыстаўных галосных і, а перад пачатковымі санорнымі зычнымі р, л, м, калі пасля санорных ідзе іншы зычны: імгненне, ільняны.

6.Чаргаванне ў беларускай мове складоў ро, ло з ры, лы: бровы – брыво, глотка – глытаць.

7.Наяўнасць у беларускай мове “акання” і “якання” (пераход галосных е, ё ў я ў першым складзе перад націскам): организм – арганізм, озон –азон, десятый – дзясяты.

8.Наяўнасць самастойных гукаў ў беларускай мове: дж, дз: среда обитания – асяроддзе пражывання, жизнедеятельность – жыццядзейнасць.

9.Выбухны г у рускай мове адпавядае фрыкатыўнаму г у беларускай мове: генетика – генетыка, демография – дэмаграфія.

10.Падаўжэнне зычных на канцы і ў сярэдзіне слоў у беларускай мове: излучение – выпраменьванне, повреждение – пашкоджанне.

11.Захаванне цвёрдых зычных у словах іншамоўнага паходжання ў беларускай мове: протеины – пратэіны, интерферон – інтэрферон.

12.Наяўнасць чаргавання ў беларускай мове ў давальным і месным склонах зычных г, к, х з адпаведнымі з, ц, с або адсутнасць такога чаргавання ў словах іншамоўнага паходжання: тканка - у тканцы, генетыка – аб генетыцы, бялок – аб бялку, маніторынг – аб маніторынгу.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: