Парэмійная проза

Парэміялогія (ад грэч. paroimia – прыказка) – гэта галіна фалькларыстыкі, якая вывучае парэміі (прыказак, прымавак, прыкмет, велерызмаў, павер’яў і іншых выказванняў).

ПРЫКАЗКІ І ПРЫМАЎКІ

Прыказка – гэта шырока ўжываемы ў гутарковай мове ўстойлівы народны выраз-афарызм, які ў завершанай, сціслай, найчасцей вобразна-паэтычнай форме і пераважна ў пераносным сэнсе, абагульняючы шматвяковы жыццёвы вопыт народа, выказвае катэгарычнае меркаванне пра тыя або іншыя гаспадарчыя, сацыяльна-гістарычныя і бытавыя з’явы, характарызуе і ацэньвае іх, павучае і дае практычныя парады (паводле М. Я. Грынблата).

Прымаўка – гэта тыя ж шырока ўжываемыя ўстойлівыя народныя выразы, якія вобразна і трапна характаразуюць тую або іншую падзею ці асобу, але толькі ў дадзеным канкрэтным выпадку бз абагульненняў і вывадаў з іншых аналагічных сітуацый ці чалавечых паводзін(паводле М. Я. Грынблата). Таму прымаўкі ў большасці жартаўлівыя, дасціпныя і ім ў большай меры ўласцівы гумар, сатыра ў параўнанні з прыказкай.

Сёння існуе некалькі тыпаў класіфікацый прыказак і прымавак:

1. Алфавітная класіфікацыя патрабуе размяшчэння прыказак і прымавак у алфавітным парадку ў залежнасці ад пачатковых літар першага слова.

2. Класіфікацыя па апорных словах мае на ўвазе размеркаванне прыказак і прымавак па тых вузлавых словах, з якіх дадзенае выказванне складаецца.

3. Манаграфічная класіфікацыя будуецца на групіроўцы прыказак і прымавак па месцы ці па часе іх збірання ці збіральніку.

4. Генетычная класіфікацыя падзяляе матэрыял па прызнаку паходжання (у залежнасці ад мовы, народа).

5. Тэматычная класіфікацыя мае на ўвазе размеркаванне прыказак і прымавак у залежнасці ад тэмы, г. зн. зместу.

На нашу думку, найбольш дасканалай класіфікацыяй з’яўляецца апошняя. У межах яе выдзяляюцца наступныя раздзелы:

1. Прырода, гаспадарчая дзейнасць і праца;

2. Матэрыяльны быт;

3. Грамадскае жыццё;

4. Сям’я і сямейны быт;

5. Духоўнае жыццё;

6. Чалавек, яго якасці, мараль;

7. Розныя павучанні, жыццёвыя назіранні.

Безумоўна, трэба ўлічваць тую акалічнасць, што адна і тая ж прыказка ці прымаўка можа належыць да адной ці некалькіх груп з-за яе шматзначнасці.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: