Прыкметы

Прыкметы – экстражанр фальклорнай парэмійнай прозы з пераважна прагнастычнай функцыяй.

На сённяшні дзень прапануецца некалькі класіфікацый прыкмет.

І. Тыпы прыкмет вызначаюцца ў залежнасці ад «паводзінаў» прыродных і культурных элементаў акаляючага свету чалавека, на аснове якіх можна прадказаць будучыя падзеі і з’явы:

1. Метэаралагічныя і іншыя прыродныя з’явы;

2. «Паводзіны» матэрыяльных прадметаў і аб’ектаў (раслін, агню, розных артэфактаў);

3. Паводзіны прадстаўнікоў фауны, жывёл, птушак і інш.;

4. Паводзіны людзей;

5. Пачуцці цела.

ІІ. Тыпы прыкмет выдзяляюцца ў залежнасці ад «сітуацыі» сустрэчы чалавека з пэўнымі аб’ектамі і суб’ектамі. Пры гэтым улічваюцца не так «паводзіны» элементаў акаляючага свету, як харатар ўзаемадзеяння чалавека з гэтымі элементамі. Ядро твораў – наступныя дзясловы:

1. Сустрэць (бачыць);

2. Знайсці;

3. Атрымаць;

4. Злавіць, забіць (жывёлу).

ІІІ. Крытэрый класіфікацыі – інфармацыя, якая змяшчаецца ў саміх прыкметах. Нягледзячы на сваю разнастайнасць, прыкметы даюць даволі абмежаваную колькасць магчымых варыянтаў прадказання будучых падзей і з’яў.

1. Прыкметы з указаннем на спрыяльны ці нспрыяльны характар прадказання. Інфармацыя адносіцца выключна да чалавечага жыцця і дзейнасці. Часам прадказанне фармуліруецца даволі абстрактна: добра/дрэнна. Інфармацыя можа быць больш канкрэтнай: лексемы добра/дрэнна замяняюцца іншымі паняццямі, якія лёгка могуць быць атлумачаны з пункту гледжання спрыяльнасці/неспрыяльнасці:

· Жыццё/смерць;

· Здароўе/хвароба;

· Поспех/няўдача ў дзейнасці;

· Багацце/бедната, сытасць/голад;

· Радасць/смутак;

2. Прыкметы, у якіх інфармацыя пра нейкія падзеі ці з’явы не мае ацэнкі спрыяльнасці/неспрыяльнасці:

· Прыкметы-прадказанні прыродных з’яў;

· Прыкметы-паведамленні пра падзеі чалавечага жыцця:

а) візіт госця;

б) паездка;

в) вяселле;

г) нараджэнне.

3. Прыкметы-звесткі аб намерах пэўных суб’ектаў у адносінах да чалавека, аб іх жаданнях, настроі.

У практычных мэтах мы будзем прытрымлівацца наступнай класіфікацыі прыкмет:

1. Прыкметы, звязаныя з жыццём прыроды;

2. Прыкметы, звязаныя з жыццём чалавека.

Прыкметы фіксуюць змяненні, якія могуць адбыцца ў стане прыроды як такой або ў жыцці чалавека як сацыяльнай асобы. Пры гэтым прымаем да ведама наступнае: як прыродныя з’явы могуць быць індыкатарамі змен у жыцці людзей, так і паводзіны людзей (наўмысленныя або неўсвядомленыя) могуць сігналізаваць аб будучых падзеях у прыродзе (хтосьці забіў жабу – чакай дажджу).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: