Семейная организация, система родства и семейная традиция как база воспроизводства этнической культуры

СЯМ'Я, сацыяльная катэгорыя; неад'- емная частка грамадскай сістэмы. За- снавана на шлюбе, кроўна-сваяцкіх адносінах людзей, на агульнасці побы- ту, узаемнай маральнай адказнасці і сацыяльнай неабходнасці ў фізічным і духоўным выхаванні чалавека. Ас.ноў- ііыя функцыі С. рэпрадукцыйная (на раджэнне дзяцей), выхаваўчая, гаспа- дарча-эканамічная, рэкрэатыўная (уза- емадапамога, надтрыманне здароўя, арганізацыя вольнага часу, адпачынку і інш.), камунікатыўная і рэгулятыўнан (кантроль, рэалізацыя ўлады і аўта- рытэт сям'і). Структура С. — спосаб і арганізацыя сувязей паміж яе чле- намі (бацькі, дзеці, муж, жонка, сваякі і інш.), характар іх узаемаадносіп, наводзін і свядомасці. Да структуры адносіцца і склад С.: колькасць членаў, пакаленняў, шлюбных пар, дзетнасць, ступень і характар сваяцтва (прамое, бакавое і інш.), нацыянальная прына- лежнасць. У залежнасці ад характару шлюбных саюзаў адрозніваюць С. па- лігамныя (мнагашлюбныя), парныя (няўстойлівы саюз мужа і жонкі), манагамныя (аднашлюбныя). Ад коль- касці шлюбных пар і характару вядзен- ня гаспадаркі вызначаецца форма С.— нераздзеленая і малая. Нераздзеле- ная — сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку некалькі шлюб- ных пар. У залежнасці ад сваяцтва такія С. дзеляцца на бацькоўскія (су- месна пражываюць бацькі і іх жанатыя сыны) і брацкія (сумесна жывуць два ці болып жанатых братоў). У залеж- насці ад колькасці пакаленняў вызна- чаюцца С. адналінейныя (бацькі, жа- наты сын, унукі) і многалінейныя (бацькі і два ці болын жанатых сы- ноў, або два і болып жанатых братоў). Да малой С. адносяцца нуклеарныя (шлюбная пара з дзецьмі або без іх) і складаныя (акрамя шлюбнай пары і дзяцей пражывае адзін з бацькоў ці інш. сваякоў — брат, сястра, пляменні- ца і інш.). Сярод малых С. ёсць ня- ноўныя (удовыя, мужчыны і жанчыны з дзецьмі пасля скасавання шлюбу, асобы, якія не ўступілі ў шлюб, але маюць дзяцей). У эноху феадалізму колькасна пераважалі нераздзеленыя С. Адмена прыгоннага права і маёмаснае расслаенне сялянства садзейнічала і.\ драбленню. 3 капца 19 — пач. 20 ст. пераважае малая С. Змяніўся і яе коль- касны склад: паменшылася колькасць С. з 6 — 10 чал. і павялічылася з 2— 5 чал. Дарэвалюцыйная С. вызнача- лася аўтарытарнай структурай: ся- мейны калектыў узначальваў гаспадар, нк правіла, старэйшы мужчына (у баць- коўскай — бацька, у брацкай — ста- рэйшы брат). У нераздзельнай С. мела месца цэнтралізацыя ўлады, што спрыя- ла поспеху вядзення гаспадаркі. I ў бацькоўскай, і ў брацкай С. асноўныя абавязкі ў адносінах да членаў С. былі аднолькавымі. Улада галавы С. сярод яе членаў была бясспрэчнай. Ён размяр- коўваў працу паміж членамі С., адказ- ваў за арганізацыю сямейнага побыту, нёс маральную і матэрыяльную адказ- насць за С. і быў прыкладам ва ўсім для не членаў. У брацкай С. ўсе браты юрыдычна былі раўнапраўнымі, да га- лавы С. адносіліся з гіавагай і выкон- валі яго распараджэнні. У малой С. кіраваў муж. Ва ўнутрысямейных адно- сінах не малую ролю адыгрывала жан- чына. Яе палажэнне было неадноль- кавым. У бацькоўскай С. гаспа- дыняй была маці (свякроў), у брац- кай — жонка старэйшага брата. Яна кіравала жанчынамі С., вучыла іх гас- падарчым справам, размяркоўвала па- між імі працу, сачыла за парадкам у хаце, гатавала ежу, пякла хлеб і інш. Нявесткі ноўнасцю залежалі ад све- крыві. Першай памочніцай гаспадыні была старэйшая нявестка. У малой С. жонка падпарадкоўвалася толькі мужу.

У наш час на Беларусі пераважае малая нуклеарная С. (у сярэднім 3,3 чал.). Сацыяльнымі вызначальні- камі структуры С. з'яўляюцца сацы яльная аднароднасць ці неаднароднасць яе членаў, іх адукацыя, прафесія, эт- нічнымі — узаемаадносіны паміж му- жам і жонкай адной і розных нацыя- нальнасцей, наміж бацькамі і дзецьмі (нараджэнне дзяцей, этнічнае змешван- не, нацыянальнае самавызначэнне іх), паміж пакаленнямі (перадача культур- ных традыцый, у т. л. і інтэрнацыя- нальных элементаў). Сучасная С. эга- літарная, заснаваца на размеркаванні роляў у аднаведнасці з асабістымі яка- сцямі кожнага члена сямейнага ка- лектыву. Роля галавы С. намінальная. Ад лідэра С. патрабуецца ўменне аб'яд- наць калектыў, дадатна ўплываць на псіхалагічны стан. Карэнным чынам змянілася ў С. і становішча жанчыны. Яна актыўна ўдзельнічае ў вытворчай дзейнасці, эканам. забеспячэнні С., мае раўнапраўе ў вырашэнні розных сямей- ных праблем. У сваю чаргу занятасць жанчыны ў вытворчасці, рост яе адука- цыйнага і культурнага ўзроўню паў- плывалі на змяншэнне колькасці дзя- цей. Сучасная С. арыентавана на 2—3 дзяцей. Змяніліся адносіны паміж баць камі і дзецьмі. Яны заснаваны на навазе і сардэднасці.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: