Семейная обрядность как реализация традиции при смене статуса человека

Изучение обрядов едва ли не самая распространенная задача полевых этнографических исследований. Более того, у многих сложилось мнение, что на этом направлении практически ничего существенного уже не найти. Всё найдено и давно описано. Мнение это ошибочно, ибо обряд то­же меняется, и то, что зафиксировано раньше, было состоянием, характер­ным для состояния этноса, которое осталось в прошлом. Это происходит потому, что обряд тоже является реализацией традиции, но уже в переломные моменты жизни человека или при смене природных циклов, т.е. при переходе человека и природы в другой статус.

Очень важно фиксировать все, даже самые мелкие детали обрядов. Обряд, в отличие от обычая, имеет очень сложную структуру. Во-первых, он всегда, так или иначе, осознается и объясняется. Более того, обряд чаще всего является инсценировкой мифа или нескольких мифов. Поэтому об­ряды, связанные с почитанием языческих богов, органично включили в себя почитание христианских святых, на которых были перенесены некоторые атрибуты языческих богов. Поэтому необходимо тщательно фиксировать и элементы церковных обрядов.

Восстановление обряда в его первозданном виде позволяет также восстанавливать и мифологию. При этом нужно помнить, что мифы существуют во множестве вариантов, случается, что один и тот же персонаж (функционально) может выступать в разных вариантах мифа под разными именами. В этом, не в последнюю очередь, причина многообразия интер­претаций мифологии и споров по поводу иерархии персонажей. Особенно это сказывается на славянской мифологии, где до сих пор нет единой точки зрения на роль и место Дажьбога, Перуна, Ярилы, Лады, Цёци и других.

Естественно, много вариантность мифов обуславливает и много вариантность обряда. Чтобы уловить единое, структурообразующее звено обряда, необходимо подвергнуть анализу как можно большее количество ва­риантов. Взяв один вариант, мы рискуем выдать второстепенный элемент за главный. Например, на свадьбе у полешуков могут появляться «цыгане», «гуцулы», другие «ряженые». Но различие в названии «ряженых» не является принципиальным отличительным признаком обряда. Наоборот. Анализ показал, что любые ряженые на свадьбе функционально восходят к олицетворению «нечистой силы». Настоящую нечистую силу таким способом вводили в заблуждение. Нечисть должна была убедиться, что на свадьбе уже есть их представители, и они сделают все запланированные пакости. Впрочем, это не единственная функция «ряженых».И семейных обрядах нужно особое внимание обращать на значение и родственных связей. Фиксировать нужно все функции, которые выполняет или может выполнять тот или иной родственник. Ведь родственники тоже модель мифологии (или правильнее будет сказать, что мифология является моделью родственных связей).

33. Семейная обрядность белорусов. Полесский вариант восточнославянской мифологии и семейная обрядность.

СЯМЁЙНА-АБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ, від беларускага фальклору; творы, што суправаджалі абрады, звязаныя з асноў- нымі этапамі жыцця чалавека: нара- джэннем, шлюбам, смерцю. Адлюстра- вала народны ідэал сямейных узаема- адносін, працоўнай дзейнасці селяніна, яго побыт і жыццё. С.-а. п., як і абрады, павінна была ўздзейнічаць на звыш- натуральныя сілы, прыроду і грамад- ства, каб палепшыць лёс чалавека, яго дабрабыт, аберагчы ад бяды і ня- шчасцяў. Узнікла ў эноху першабыт- наабшчыннага ладу, пазней набыла шмат спецыфічных нацыянальных рыс, што выявілася ў жанрава-вобразнай сістэме, ідэйна-тэматычным змесце і ма- стацкай форме. Адметнае месца ў С.-а. п. займала р а д з і н н а я н а э- з і я: песні, прыпеўкі, зычэнні, якімі суправаджаліся пэўныя аб- рады (найболын поўна захава- ліся ў бел. фальклоры). I абра- дам, і песням прыгіісвалася магічная сіла, здольная абараніць парадзіху і дзіця ад злых сіл. Вылучаліся ве- лічалыіыя, жартоўныя і застольна-бя- седныя песні. У велічальных песнях услаўлялася парадзіха, бацька дзіцяці, бабка-павітуха, кума, кум. Глыбокай нашанай прасякнуты песні гіра мала- дую маці; клапатлівым і старанным, спагадлівым да жонкі і дзіцяці паказ- ваўся гаспадар. Шмат песень нрысвя- чалася бабцьг: шанаванне яе ў песннх спалучалася з дасціпньгм гумарам. Паступова радзінныя абрады і звязапая з імі паэзія страцілі сакральны, ма- гічны характар і сталі выконваць пера- важна эстэтычна-мастацкую функцыю. Вялікую папулярнасць набылі жар- тоўныя гіесні, выканаўцы якіх добра- зычліва пацяшаліся з бабкі і кумоў. У бяседных песнях з лёгкім гумарам абмалёўваліся ўдзельнікі ўрачыстасці, славілася гасціннасць і шчодрасць гас- падароў, выказвалася радасць з нагоды нараджэння новага чалавека. Найбольш захаваліся жартоўныя песні, многія з якіх актыўна бытуюць і ў наш час. Асаблівым багаццем і паэтычнасцю вы- лучалася вясельная паэзія. Пес- ні, прыпеўкі, прыгаворы, прамовы гуча- лі на працягу ўсяго вяселля, пачы- наючы са сватання. Выконваліся яны ў пэўным нарадку асноўнымі ўдзель- нікамі гплюбнай урачыстасці, ролі якіх былі рэгламентаваны традыцыяй. Гіесні, якія суправаджалі суборную суботу, па- сад, выпечку каравая, шлюбавіны, ня- рэзвы і інш., паэтызавалі вясельныя абрады, стваралі ўрачысты пастрой і разам з тым служылі пэўным юрыдыч- ным замацаваннем кожнага этапу вя- селля. Багатая нар. сімволіка, перса- ніфікацыя, антытэза, трапныя параў- нанні, яркія эпітэты і інш. мастацкія сродкі і прыёмы стваралі вобразы над- звычайнай выразнасці. Глыбокай эма- цыянальнай узрушанасцю вылучаліся сіроцкія песні, у якіх нявеста-сірата прасіла бацькоў устаць з магілы і бла- гаславіць яе шлюб. У час застольнай бяседы спявалі таксама песні, непа- срэдна не звязаныя з абрадам: велі- чалыіыя, лірычныя, жартоўныя і інш. Песні стваралі ідэальныя вобразы маладых, параўноўваючы іх з сімва- лічнымі вобразамі сонца, зорак, месяца, паказвалі ўзаемаадносіны жаніха і ня- весты, іх стаўленне да бацькоў. У жар- тоўных вясельных песнях з дасціпным народным гумарам абмалёўваліся сват, с.вацця, дружкі, іншын ўдзельнікі вя- селля. Завяршальны цыкл С.-а. п. скла- даюць нахавалыіыя галашэнні — імправізаваныя песенна-рэчытатыўныя творы, у якіх аплаквалася смерць бліз- кага чалавека. Галашэнні, вядомыя з глыбокай старажытнасці, грунтуюцца на веры ў бессмяротнасць душы, на ўяўленнях аб тым, што чалавек і пасля смерці можа дапамагаць або шкодзіць жывым. Смутак, бязмернае гора і ду- шэўны боль гучаць у галашэннях жон- кі на мужу, маці па дзіцяці. Цесна звязаныя з вуснай нар. традыцыяй устойлівыя славесныя формулы, кра- наючыя вобразы ўзмацнялі эмацыя- нальнае ўздзеянне. Цесна звязаная з жыццём і працай чалавека, С.-а. п. адлюстравала сацыялыіа-эканам., бы- тавыя і культурныя ўмовы яго існа- вання ў розныя гіст. эпохі.

Полесская свадьба. Варианты свадебной обрядности.

ВЯСЕЛЛЕ, комплекс абрадаў і звы- чаяў у спалучэнні са шматлікімі фаль- клорнымі элементамі (песні, музыка, танцы, гульні, прыгаворы і інш.), якія суправаджаюць урачыстасць заключэн ня шлюбу і з'яўляюцца няпісаным юрыдычным актам зацвярджэння новай сям'і. Жывучасць вясельнай абрад- насці тлумачыцца вял. важнасцю сям'і, звязанай з асноўнай умовай існавання народа — яго ўзнаўленнем. Згодна з паслядоўнасцю абрадавых дзеянняў традыцыйнае бел. В. падзяляецца, хоць і не заўсёды выразна, на тры асноўныя часткі: давясельную, або падрыхтоўчую (выглядзіны, даведкі, сватанне, запоі- ны, аглядзіны, заручыны); уласна вясель- ную (суборная субота, каравай, пасад, прыезд дружыны маладога да маладой. шлюб, нераезд да маладога, камора, па- саг, завіванне, выпрабаванне здольна- сцей і характару маладой, падзел кара- вая, адорванне маладых); паслявясель- ную (цыганы, пярэзвы). У некаторых мясцовасцях суборную суботу і выпечку каравая лічаць падрыхтоўчай часткай В. У агульным цыкле В. значэнне гэтых частак неаднолькавае. Давясельная частка мае пераважна фармальна-быта- вы характар, у час яе афармляецца па- гадненне паміж бацькамі маладых пра заключэнне шлюбу. На гэтым этапе ра- зам з побытавымі выконваюцца нека- торын традыцыйныя звычаі і абрады, без якіх пагадненне і інш. падрыхтоў- чыя акты не маюць неабходнай сілы. Паводле паходжання звычаі і абрады падрыхтоўчай часткі, як і сама пад- рыхтоўчая частка, належаць да параў- налыіа позніх састаўных элементаў бел. вясельнай абраднасці. Уласна В. займае галоўнае месца ў традыцыйнай вясель- най абраднасці і характарызуецца багаццем цырымоній, якія адбываюцца ў гэты час. Цэнтр. абрадам, уласна В., з'яўляецца звядзенне маладых, якое за- мацоўвае іх шлюб і злучае на ўсё жыц- цё. Заключная частка вясельнага цыкла мае пераважна гульнёвы характар.

Беларускае В. даволі поўна захоўвае стараж. слав. элементы, якія атрымалі ў ім сваё далейшае развіццё. Тлума- чыцца гэта ў першую чаргу развітым у беларусаў культам продкаў, а так- сама ў значнай ступені існаваннем роз- ных веравызнанняў і абыякавасцю ся- лян да царквы. На Беларусі яшчэ ў 17 —18 ст. нры заключэнні шлюбу кары- сталіся звычаёвым правам, царкоўнаму вянчанню надавалася малое значэн- не. Багацце і развітасць бел. В. выніка- юць з нрававой сілы яго працэдур, якія павінны былі абавязкова выконвацца пры сведках (родзе, суседзях) і ады- грывалі функцыю дакумента аж да ся- рэдзіны 19 ст. Род даваў сваю санкцыю на шлюб пры дапамозе рытуальных дзе- янняў (суправаджаліся яны выканан- нем спецыяльных мастацкіх твораў), якія ўзаконьвалі маёмасныя, этычныя правы, адносіны і абавязкі будучай сям'і. 'Голькі з моманту В. маладыя пры- знаваліся самастойнымі членамі аб- шчыны. Для маладой сям'і і яе роду (сялянскай абшчыны, членам якой яна з'яўлялася) адлік часу ішоў ад В., бо шлюбны акт азначаў пераход маладой пары да самастойнага жыцця і гаспа- дарчай дзейнасці земляроба. Таму ся- мейныя і земляробчыя матывы ў вясель- най абраднасці і паэзіі былі шчыльна пераплецены паміж сабой і сімваліза- валі дабрабыт будучай сям'і (нараджэн- не дзяцей, урадлівасць).

У сялянскім жьіцці шлюб адбываўся даволі рана: хлопец жаніўся ва ўзросце 19 — 20 год, дзяўчына выходзіла замуж у 17 — 18 год. Такі ранні шлюб тлума- чыцца ўмовамі сялянскага жыцця: павелічэнне колькасці рабочых рук мела першачарговае значэнне для гаспадаркі. У большасці выпадкаў пры шлюбе не ўлічваліся ўзаемныя пачуцці мала- дых. Бацькі выбіралі нявесту для сына, атрымаўшы згоду толькі яе бацькоў. Пры выбары нявесты кіраваліся най- перш тым, каб дзяўчына была добрай работніцай, не мела кепскай славы, вы- значалася здароўем, паходзіла з роўнай або багацейшай сям'і (ад больш замож- ных гаспадароў можна было чакаць і большага пасагу). Такія патрабаванні датычыліся і жаніха. У час прыгоннага ладу прасілі згоды на шлюб у паме- шчыка, які часта з мэтай паляпшэння патомства сваіх надуладных жаніў сла- бага хлопца са здаровай дзяўчынай і наадварот. У кожнай мясцовасці была свая ўсталяваная пара шлюбу: у адных бралі шлюб пасля вялікадня, у дру гіх — пасля Пятра і Паўла, у трэціх — зімой. Але найчасцей жаніліся ўвосень ад пакроваў да каляднага посту: да гэтага часу ў сялян ужо ўсё сабрана з ноля і болын шчодра можна было ўставіць бяседны стол, спадзеючыся, што гэткае багацце будзе і ў доме ма- ладых. Таму бацькі і род імкнуліся як мага багацей снравіць В., не шкаду- ючы выдаткаў.

В. было важнай падзеяй у жыцці маладых і ўсёй грамады. Гэтым у пер- шую чаргу тлумачыцца дакладная рас- нрацаванасць усіх сцэн і эпізодаў вя- сельнага абраду, ролі яго ўдзельнікаў. Кожная песня, прыгаворка, прыказка, прамова, абрадавы танец складалі аба- вязковую частку пэўнага моманту ры- туалу і строга падпарадкоўваліся яму. Абрад выяўляў афіцыйны і ў значнай стунені паказны бок жыцця і дыктаваў вусным паэтычным творам для кожнага моманту адпаведны змест.

В. з яго абрадамі, паэтычнай, му- зычнай і харэаграфічнай творчасцю вы- яўляе рысы нацыянальнага характару, адлюстроўвае развіццё розных грамад- скіх уяўленняў, паняццяў, светапогля- ду і ідэалаў народа. Падобна драма- тычнаму твору, яно мае завязку, куль- мінацыю і развязку. Як і драма, вя- сельны сцэнарый падзяляецца на асобныя акты (этапы), сцэны (абрада- выя дзеянні). У вяселыіым прадстаў- ленні кожны ўдзельнік (дзейная асоба) выконвае сваю ролю і толькі так, як патрабуюць таго нар. светапогляд, тра- дыцыя і этыкет. Кожнаму прысутнаму на В. адводзена пэўная роля з адпавед- най абрадавай назвай (маладая, або княгіня, малады, або князь, сват і свацця, дружка, запарожцы і г. д). Тэрміналогія дзейных асоб вель- мі складаная і мае лакальныя адрозненні. Спецыяльныя назвы маюць таксама розныя абрадавыя рэаліі і дзеянні. Самай актыўнай дзейнай асобай вясельнага музычна- драматычнага прадстаўлення выступае хор (род). Ён тлумачыць і санкцыяні- руе драматызаванае вясельнае дзеянне, напамінае дзейным асобам пра іх абавяз- кі на кожным этапе В. У паэтычных тво- рах апавядаецца і пра тое, што ад- бываецца, і пра тое, як усё навінна адбывацца адпаведна з існуючымі са- цыяльнымі нормамі, ідэалам паводзін у нар. жыцці. У задачу хору ўваходзіць таксама эмацыянальнае ўздзеянне на маладых і ўсіх прысутных, бо В,— гэта відовішча, якое не проста забаўляе прысутных, а глыбока ўзрушае яго ўдзельнікаў, трымае іх у адпаведным псіхічным напружанні. Актыўнасці хору на В. процістаіць цасіўнасць яго галоўных герояў — маладых. 1х асабіс- тыя перажыванні знікаюць пад покры- вам разгорнутага сцэнічнага відовішча. Асабістае ў В. як бы растае ў гра- мадскім: у ім няма месца адкрытым і шчырым выказванням пачуццяў ма- ладых, бо раней яны не былі гаспада- рамі свайго лёсу, павінны былі выкон- ваць волю бацькоў (роду). Самая актыўная роля ў В. належыць маці, брату, дзядзьку з боку маці (свату) маладых.

Характэрная рыса бел. В. — наяўнасць у ім стараж. рэлігійна-абрадавых і са- цыяльна-бытавых элементаў, якія ўзы- ходзяць да эпохі матрыярхату і захоў- ваюць перажыткі і водгукі татэмістыч- ных вераванняў і культаў (культ расліннасці, асабліва дрэў, жывёл, у прыватнасці мядзведзя, і нябесных свя- ціл). Ад эпохі родаплемяннога побыту вялі сваё паходжанне дзве стараж. фор- мы заключэння шлюбу — выкраданне і купля-продаж нявесты, якія пазней бы- лі заменены шлюбам на дамоўленасці. Выкраданне маладой (некалі «драма жыцця») з цягам часу ператварылася ў традыцыйную абрадавую гульню. Жыццёвыя сітуацыі, што разыгрываюц- ца ў час В., яго героі, іх дзеянні прадвызначаны і назаўсёды ўстаноўле- ны абрадам. У гэтым сэнсе нязменная і мова герояў: яна складаецца з устойлі- вых слоўных формул, прыгаворак, пры- казак і г. д. Калектыўнае выкананне дзеянняў і несень, трывалая прывя- занасць іх да абрадаў не дапускаюць адхіленняў ад векавой традыцыі. Усё гэта садзейнічала стварэнню агулыіа- беларускага вясельнага рэпертуару пры яго лакалыіых варыянтах і асабліва- сцях. Рэгіянальныя асаблівасці — вынік складаных этнічна-гіст. працэсаў, што адбываліся ў сацыяльна-культур- ных групах розных рэгіёнаў. Вылучыць вясельны абрад якой небудзь пэўнай мясцовасці ў якасці тыповага і асноў- нага для ўсяго бел. В. немагчыма: у некаторых мясцовасцях не ўсе этапы В. развіты дастаткова ноўна, у іншых трансфармаваліся або зніклі, асобныя рытуалы часткова або поўнасцю перай- шлі з аднаго этана ў другі. Парушэнне паслядоўнасці і паўнаты выканання не- каторых вясельных абрадаў адбылося і ў выніку прыняцця хрысціянства. Усё гэта ў значнай ступені адмоўна паў- плывала і на вясельную тэрміналогію: у розных рэгіёнах Беларусі пэўны вя- сельны цырыманіял або яго элемент называецца па-рознаму, у іншых вынад- ках розныя па сутнасці цырыманіялы называюцца адным і тым жа тэрмінам. Але гэтыя змены не закранулі асн. стры- жня адзінага ў сваіх рысах бел. тра- дыцыйнага вясельнага цырыманіялу.

Асобнын кампаненты структуры В. (слова, нластыка, музыка) развіваліся нераўнамерна. Абрадавае дзеянне ўзнікла раней, чым мастацкія элементы. У праславянскі перыяд абрад В. скла- даўся з адносна невялікай колькасці магічных дзеянняў, сэнс якіх раскры- валі кароткія песні заклікальнага і эратычнага зместу. Пасля 14 ст. над уздзеяннем гіст. умоў жыцця бел. на- рода складваўся і стылістычна афарм- ляўся вобразна-тэматычны пласт асноў- нага фонду бел. вясельнай паэзіі. На пач. 17 ст. В. ўяўляла сабой шмат- састаўны абрад з элементамі стараж. магіі, складанае драматычнае дзеянне з шэрагам разнастайных сцэн, мноствам дзейных асоб і яшчэ большай колькасцю гледачоў. Стварэнне розных відаў вя- сельнай абраднасці, яе функцыяналь- ная перабудова і ўскладненне адбыва- лася адначасова з развіццём побыту, сацыяльна-эканам. умоў жыцця бел. на- рода, грамадскай самасвядомасці і мы- слення. Разлажэнне патрыярхальнай абшчыны і ўзмацненне класавай ды- ферэнцыяцыі, змяненне ў сувязі з гэтым светапогляду народа прывяло да паслаб- лення некаторых практычных функцый вясельнага абраду, страты перша- пачатковага значэння асобных яго ры- туалаў, магічных дзеянняў або іх пера асэнсавання і адпаведных трансфарма- цый у песенным складзе. На вяселыіы абрад уплывалі свецкія і рэлігійныя традыцыі. У 19 ст. з развіццём капі- талістычнага спосабу вытворчасці і рас- падам патрыярхальнай сям'і ў бел. В. паявіліся новыя матывы: павышаная ўвага да пасагу, нязгода маладых з існуючым сямейным укладам і г. д. В. набыло і нямала эстэтычных улас- цівасцей, якія паступова ў працэсе гіст. развіцця пашыраліся па меры страты абрадам сувязей са стараж. формай жыцця. Відовішчны бок вясельнага аб- раду меў для народа не меншае значэнне, чым гаспадарча-эканамічны або абрадава-магічны. Адпаведна і паэтыч- ныя творы, што суправаджалі вясель- ны абрад, вызначаліся разнастайнасцю зместу і формы. Пры гэтым многае ў іх, адлюстроўваючы рэальнае жыццё, выконвала абавязковую сцэну абрада- вага дзеяння з яго магічнай традыцый- най зададзенасцю. Усім элементам вя- сельнага дзеяння характэрна дэталёва распрацаваная сімволіка.

Вясельны абрад характарызаваўся проціпастаўленасцю элементаў яго бі- нарнага трыадзінства: месцам дзеяння (у хаце маладой і ў хаце маладога); дзейнымі асобамі (род маладой і род маладога); танальнасцю дзеяння (дра- матычнае, мінорнае — у маладой і свя точна-ўзнёслае, мажорнае — у маладо- га). Такая генетычная прырода В. вы- значалася сацыяльна-эканам. сутнасцю шлюбу. Акрамя гаспадарча-дзелавога, у бел. В. заўсёды падкрэсліваўся гра- мадска-маральны момант, які ў ідэале складае шчасце маладой пары і яе па- томства. Гэтыя моманты ў немалой сту- пені вызначалі кампазіцыю В. і раз- віццё жанравага складу яго паэзіі. У залежнасці ад сацыяльна-бытавога становішча маладога і маладой вылу- чаліся 5 тыпаў В., для якіх харак- тэрны свае асаблівасці: звычайнае, калі нявеста ідзе ў сям'ю жаніха; прымацкае, калі жаніх ідзе ў хату бацькоў нявесты (у прымы); сіроцкае, калі ў каго-не- будзь з маладых няма бацькі або маці; удавецкае, калі шлюб бярэ ўдавец або ўдава; пакрыцкае, калі нявеста да вя- селля страціла цнатлівасць або нарадзі- ла няшлюбнае дзіця. Паміж гэтымі ты- памі існавалі значныя этнагр.-фаль- клорныя адрозненні. В. першых двух тыпаў падобпыя паміж сабой (толькі ў прымацкім В. адсутнічалі абрады, якія суправаджалі адпраўленне няве- сты ў дом жаніха, а для маладога спя- валіся прымацкія песні пераважна гу- марыстычнага зместу). На сіроцкім В. ролю бацькоў выконвалі хросныя баць- кі, а калі іх не было, то замянялі самыя блізкія сваякі. Пры гэтым, акрамя звычайных вясельных, снявалі і спецы- яльныя вясельныя сіроцкія песні, бліз- кія зместам і танальнасцю да галашэн- няў. У суборную суботу або ў наступны дзень раніцай маладая (малады) ішла на могілкі да бацькоў, галасіла і прасіла ў іх благаславення. Калі жаніх і ня- веста ўдаўцы, то В. абмяжоўвалася царкоўным вянчаннем без традыцый- ных абрадаў. Калі ў шлюб устуналі ўдавец або ўдава, то В. спраўляў той, хто яго яшчэ не меў. На такім В. спя- валі таксама і спецыяльныя песні на тэму «Як ідуць за ўдаўца».

Абрад бел. В. ў большасці момантаў супадае з вясельным абрадам інш. слав. народаў, паэтычная ж творчасць В. зна- чна адрозніваецца. Тлумачыцца гэта ў першую чаргу тым, што асноўны фонд вясельнай паэзіі славян фарміраваўся ў болын позні перыяд, чым сам абрад, калі жыццё слав. народаў характарыза- валася рознымі сацыяльна-эканам., паліт. і культурнымі ўмовамі. Найболып блізкая да бел. вясельнай паэтычнай творчасці ўкраінская, што вынікае з умоў сумеснага грамадска-паліт. жыцця бел. і ўкр. народаў у 14 — 17 ст., у пе- рыяд складвання іх вясельнай паэзіі.

Сучаснае бел. В. захавала лепшыя нар. традыцыі і звычаі, пазбавілася рэ- лігійных элементаў і ўстарэлых абра- даў. В. стала грамадзянскім святам на- раджэння новай сям'і, якая грунтуецца на ўзаемным каханні, сацыялыіым і юрыдычным раўнапраўі мужчыны і жанчыны. У першыя гады Сав. улады паявіліся «чырвоныя» вяселлі. Але яны не прывіліся, таму што не мелі глыбокай эмацыянальнай насычанасці, цалкам адмаўлялі старую абраднасць. У наш час папулярызуецца камсамольскае В. Многія элементы традыцыйнага В. вы- палі, а само яно набыло пераважна гульнёвы характар. Урачыста адбыва- ецца рэгістрацыя шлюбу ў сельсавеце, Доме ці Палацы шлюбу. В. часта спраў- ляецца ў рэстаране з аркестрам. Ма- ладыя едуць у ЗАГС (сельсавет) на лег- кавых машынах, упрыгожаных стужка- мі, лялькамі і г. д. Сваты перавя- заны традыцыйнымі ручнікамі. Некато- рыя этапы традыцыйнага В. захоўваюц- ца, але ў рознай мясцовасці не ў ад- нолькавай ступені. Бываюць і ў наш час заручыны, суборная субота, прыезд ма- ладога да маладой, гулянне ў хаце маладой, велічанне, адорванне, пераезд да маладога, гулянне ў яго хаце, дзя- ленне каравая (торга), «цыганы», пя- рэзвы. Паўсюдна захоўваюцца сустрэча маладых бацькамі хлебам-соллю і абрад выпечкі каравая. Склаліся новыя цыры- маніялы, якія суправаджаюць В.,— ускладанне маладымі кветак да Вечнага агню, номнікаў сав. воінам і парты- занам.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: