Обряды календарного цикла как «проигрывание» мифов. Реконструкция мифов по обрядам

КАЛЯНДАРНА-АБРАДАВАН ПАЭ- ЗІЯ, від фальклору, які суправаджаў аграрныя святы і працу земляроба на працягу гаспадарчага года. Яе вытокі ў родавым грамадстве.

У самым стараж. пласце каляндар- ных абрадаў, павер'яў, песень прагля- дае культ сонца. Невыпадкова і най- большыя земляробчыя ўрачыстасці, святкаванні, у першую чаргу каляды, купалле, прыпадалі на зімовае і лет- няе сонцастаянне. Назіранні стараж. ча- лавека над кругазваротам сонца, зме- намі ў прыродзе, біялагічнымі цыкламі раслін і жывёл склаліся ў сістэму погля- даў, якія выразіліся ў аграрна-магіч- ных абрадах, павер'ях, каляндарных прыметах, прыказках, песнях. Чалавек першабытнага грамадства імкнуўся раз- гадаць таямніцы нрыроды, паўплываць на іх, каб забяспечыць аснову дабрабы- ту сям'і — ураджай, захаваць статак. Жаданага ён спэдзяваўся дасягнуць за- клінаннем магічным словам, абрадавым рытуалам. 3 развіццём грамадства К.-а. п. шырока адлюстроўвала працоўную дзейнасць земляроба, маральна-этыч ныя ўяўленні народа, яго характар, паэтычны погляд на свет, прыроду, ча- лавека.

Бел. каляндарна-абрадавая творчасць як з'ява нац.-адметная, са сваёй лек- січна-вобразнай структурай, жанравай і ладава-інтанацыйнай спецыфікай скла лася не пазней 14 — 16 ст. У цэлым яна ўяўляе сабой складаную многасас- таўную сістэму. Паэзія бел. земляроб- чага (ратайскага) календара ўключае звыш 20 жанравых і групавых пе- сенных разнавіднасцей. Яна буйна раз- вілася, добра захавалася і складае свое- асаблівы феномен бел. нац. паэтычна несеннай культуры. Цыклізацыя К.-а. п. абумоўлена кругаваротам у прыродзе, чаргаваннем пор года. Вылучаюцца 4 вял. цыклы гэтай паэзіі: веснавы, лет- ні, асенні і зімовы. Кожная пара года, кожны сезонна-вытворчы перыяд у ся- лянскім календары мелі адпаведныя ім абрады, звычаі, гіавер'і, песеннае суп- раваджэнне. Агульнае ў іх — шырокая аграрная аснова, мэтавая ўстаноўка, асобныя матывы, што вынікалі з яе. Усе каляндарныя абрадава-песенныя комплексы былі прасякнуты думай пра будучыню роду, клопатамі пра тое, каб у найспрыяльнейшы час засеяць ніву, захаваць ураджай ад стыхій, статак — ад памору і дзікіх звяроў, у нару саб- раць плён. Аднак толькі гэтай, галоў- най, функцыяй змест К.-а. п. не вы- чэрпваўся. Мела яна і гулліва-пацеш- лівае прызначэнне, немалую эстэтыч- ную вартасць. Пры пераемнасці нека- торых абрадавых элементаў, перакліч- цы асобных матываў кожны несенна- каляндарпы цыкл вызпачаецца раз- настайнасцю і своеасаблівай непаўтор- насцю. Гэта абумоўлена прыроднымі асаблівасцямі кожнай пары года, неад- нолькавым характарам працы, клопатам земляроба ў іх.

Зімовы перыяд у сялянскім календа- ры меў падрыхтоўчы характар. Абрады і песні зімовага цыкла былі накіра- ваны на тое, каб загадзя паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімы пасеў, рунь на палях. У зімовым нерыядзе паэтычнага календара насычанасцю аб- радамі, песнямі вылучаліся святкаванне беднай куцці, каляд (25 снежня с. ст), шчадрухі — багатай куцці ў пярэда- дзень Новага года. ІІІмат увагі аддава- лася аграрнай і любоўнай варажбе, розным гаспадарчым павер'ям і прыкме- там. Зорнае неба на куццю абяцала добры ўраджай на ягады і грыбы ў новым годзе, іней на дрэвах — багатую квецень у садах, снег і мяцеліца — знак таго, што ўлетку будуць добра раіцца пчолы. У аснове такіх уяўлен- няў, павер'яў ляжыць сімільная магія. Вызначальнае месца ў зімовым калян- дарна-абрадавым цыкле належала каля- даванню і шчадраванню. Паэтычнае яд- ро яго складалі калядкі і шчадроўкі, песні, што ўвабралі ў сябе побыт і по- мыслы земляроба і вызначаюцца мета- фарычнасцю і пластыкай вобразаў. Піліпаўскія несні выразных жанравых адзнак не мелі. Зімовы цыкл уклю- чаў ігрышчы, драматычныя паказы з пераапрананнем, абрадавае «ваджэнне казы» на багатую куццю (пярэдадзень Новага года), аграрна-шлюбную гуль- ню «Жаніцьба Цярэшкі» і інш. На мя- жы двух цыклаў — зімовага і веснаво- га — развіліся масленічныя, або запус- ныя, песні. Масленічныя абрады мелі прызначэнне наблізіць вясну, перада- валі гуллівы настрой удзельнікаў свят- кавання (гл. Масленіца).

Веснавыя абрады і песні былі за- кліканы стараж. земляробам асвячаць асабліва адказны перыяд у яго жыцці пачатак палявых работ, час веснавых усходаў, выгану жывёлы на пашу. Пры- зыванне (гуканне) вясны, песні-вяс- нянкі, абрад валачобніцтва (гл. ў арт. Валачобнікі) і валачобныя песні, пача- так ваджэння карагодаў, абрадавы выган жывёлы на юр'еву расу (23 крас. с. ст.), ушанаванне памяці продкаў на радаўніцу, с'ёмуха з культам расліннасці, русальны тыдзень, абрад куста, песні траецкія, русальныя, ку- ставыя складалі змест веснавога калян- дарна-абрадавага цыкла.

Летнія абрады і песні павінны былі зберагчы збажыну ў нару даспявання, наспрыяць паспяховаму збору ўра- джаю. Абрады, звычаі, павер'і, легенды купалля нясуць на сабе адбітак глы- бокай даўніны, маляўнічыя наводле зместу і формы. Купальскія і пятроў- скія песні пранікнёна наэтызуюць ха- раство прыроды ў час яе найб. роск- віту, ствараюць поўныя пяшчоты і пер- шароднай чысціні дзявочыя вобразы. Невялікую групу ў летнім цыкле скла- даюць ггесні касецкія, або сенакосныя. Купальскія і пятроўскія песні сваімі мелодыямі яшчэ блізкія да познавес- навых. Уласна летнімі, паводле сталай нар. традыцьгі, лічацца жніўныя песні з іх разнавіднасцямі — зажынкавымі і дажынкавымі. Жніўныя песні непасрэд- на гіерадаюць атмасферу самай гарачай пары года ў жыцці сялянскай сям'і — жніва, цяжкай, у мінулым падняволь- най працы, перажыванняў жняі. Са- цыяльныя адносіны асабліва добра вы- яўлены ў песнях прыгоннай пары. Важ- ны момант летняга цыкла — дажынкі і звязаныя з імі песні.

Асенні перыяд земляробчага кален- дара быў бедны на абрады. Ён звя- заны з уборкай яравых, браннем і апрацоўкай ільну, сяўбой азімых — за- канчэннем палявых работ. Характары- заваўся перавагай у песнях перад- вясельных матываў, развіццём у ім моц- нага лірычнага пачатку. Сярод восень- скіх свят вылучаліся пакровы, багач (суправаджаўся аграрным абрадам) і асабліва змітраўскія дзяды — асяніны, прысвечаныя ўшанаванню памяці прод- каў. У рамках трох сезонна-вытвор- чых перыядаў — веснавога, летняга і асенняга — бытавалі талочныя песні, песні працоўнай узаемадапамогі. Разам з валачобнымі і восеньскімі яны скла- даюць нац. спецыфіку паэзіі бел. земля- робчага календара.

К.-а. п,— шматжанравая. Яна ўклю- чае паэтычныя абрады, звычаі, заклі- нальныя, велічальныя, баладныя, лі- рычныя і жартоўныя гіесні, рацэі-пры- гаворы, прыказкі, прымаўкі, легенды. У каляндарных прыказках і прымаўках знайшлі адлюстраванне назіранні над прыродай, шматвяковая земляробчая практыка селяніна, філасофскія аба- гульненні. Многія з іх мелі практычны сэнс, насілі характар парад («Сей авёс у гразь—будзеш, як князь», «Якое семя, такое і племя», «Прыйшоў багач, кідай рагач (саху), бяры сявеньку і сей памаленьку» і інш.). Каляндарныя песні ўзялі сваю выяўленчую палітру ад прыроды працоўна-вытворчага нобы- ту земляроба. Міфалагічныя, народжа- ныя фантазіяй вобразы ў іх суседні- чаюць з узятымі з рэальнага жыцця, створанымі паводле законаў рэаліст. мастацтва. Вобразы сонца, вясны, жыта, купалкі, спарыша, талакі, зімы пада- валіся побач з вобразамі гаспадара- земляроба, хлопцаў, дзяўчат, жняі-па- стацянкі і інш. К.-а. п., асабліва ве- лічальныя песні, шырока карыстаецца гіпербалай, беручы параўнанні з кас- мічнай і гасп. сфераў. Яна мае свае адметныя сталыя эпітэты (вясна-крас- на, сонца ярае, раса мядовая, жыта каласістае і ядраністае, сярпы сталё- выя або залатыя, поле руннае, сяўня залатая, віно зеляно).

Старажытны пласт каляндарнай паэ- зіі вылучаецца сцісласцю формы, эка- номнасцю слова і яго выяўленчай вы- разнасцю. Царква і касцёл стараліся ўздзейнічаць на стараж. земляробчыя святы, абрады, звычаі, каляндарную песнятворчасць. Аднак уплыў хрысці- янства закрануў нар. паэзію толькі вон- кава. Нар. паэтычная стыхія толькі часткова ўспрыняла асобныя элементы хрысціянскай міфалогіі, перапрацаваў- шы іх адпаведна стыхійна-матэрыя- лістычнаму бачанню свету. Юрый, Мі- кола, Ілья, Пятрок з песень гадавога круга — сяляне-земляробы, ратаі і сей- біты. I клопат іх пра жыта караніс- тае, ядраністае, юр'еву расу ў дзень першага выгану статка ў поле, пра па- годлівы сенакос і спорны ўжон жыта, раі семяністыя ды мядзістыя — чыста сялянскі клопат. Арэал пашырэння бел. К.-а. п. ў асноўным супадае з бел. этнічным абшарам. Аднак не ўсе калян- дарныя жанры раўнамерна пашыраны. Рэгіёнам інтэнсіўнага бытавання К.-а. п. з'яўляецца Паўн. і Цэнтр. Беларусь. Калядкі і шчадроўкі сканцэнтраваны пераважна на Палессі, вяснянкі — на ПдУ. 3 карэннымі зменамі ў вытвор- чым укладзе сялянства ў сав. час ка- ляндарныя абрады страцілі першапа- чатковую магічную прадуцыруючую функцыю, перайшлі ў звычаі, часткова забыліся, зберагліся часцей у форме гульні, забавы. Строгая прымеркава- насць асобных песень парушылася. Не- каторыя з іх трапілі ў інш. цыклы, перайшлі ў дзіцячы фальклор. Аднак асн. песенны фонд каляндарнай паэзіі яшчэ трывала захоўваецца ў памяці старэйшага пакалення. Жывучасць К.-а. п. абумоўлена багатымі векавеч- нымі традыцыямі яе на Беларусі, кла- січнай маст. завершанасцю. Менавіта высокая маст. вартасць лепшых здабыт- каў каляндарнай паэзіі і мелодый вы- значыла іх непераходнае значэнне для прафесіянальнай культуры — літарату- ры, музыкі, выяўленчага мастацтва.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: