Искусство как эмоциональное познание. Народное искусство как элемент этнической традиции

НАРОДНАЕ ДЭКАРАТЬІУНА-НРЫ- КЛАДНОЕ МАСТАЦТВА, народнае мастацтва, галіна народнай твор- часці, якая ўключае выраб па-мастац- ку аформленых прылад працы, хат- няга начыння, бытавога абсталяван- ня, транспартных сродкаў, посуду і інш. Найболын пашыраныя віды: разьба па дрэве, ганчарства, ткацтва. вышыўка, пляценне, размалёўка, ка- вальства. Выкарыстоўваюцца звычайна танныя шырокадаступныя матэрыялы: дрэва, гліна, лён, воўна, лаза, салома і інш., з якіх вырабляюцца неабход- ныя ў нар. побыце рэчы. У аснове Н. д.-п. м.— гарманічнае спалучэнне утылітарных, практычных функцый вы- рабаў з дэкаратыўнымі, мастацкімі задачамі, якія дасягаюцца ўмелым вы- карыстаннем дэкаратыўных магчымасцей матэрыялу, прастатой кампазі- цыі, яснасцю мастацкай мовы. Дэкор, як правіла, толькі дапаўняе і пад- крэслівае лагічную кампазіцыю і ўдала прадуманую форму, з'яўляючыся пры гэтым сродкам рэалізацыі духоўных за- патрабаванняў народа. Характар яго вызначаецца ў першую чаргу асаблі- васцямі матэрыялу і тэхналогіі вытвор- часці (геаметрычныя матывы ў ткацтве і разьбе па дрэве, пластычнасць у кера- міцы і кавальстве і інш.), у многіх відах арнаменту праяўляюцца стараж. вераванні, культ прыроды: салярныя знакі, зааморфныя і антрапаморфныя выявы і інш. Асноўныя вызначальныя рысы Н. д.-п. м.— традыцыйнасць (пе- радача з пакалення ў пакаленне лепшых здабыткаў у галіне формы прадметаў, дэкору, навыкаў апрацоўкі матэрыя- лаў) і калектыўнасць (масавасць) твор- часці. Таму яно мае ярка выяўлены нац. характар, у ім яскрава праяўля- ецца самабытнасць народа, яго эстэтыч- ныя погляды. У той жа час развіццё розных народаў у аднолькавых са- цыяльна-эканам. умовах, выкарыстанне адных і тых жа матэрыялаў, культур- ныя ўзаемаўплывы выклікаюць анала- гічнасць характару і блізкія рысы ў творчасці нар. майстроў суседніх на- родаў.

3 часоў неаліту на тэр. Беларусі вы- рабляўся гліняны посуд, драўляныя і касцяныя прылады працы, аздобленыя выціснутым, ляпным, разьбяным арна- ментам сімвалічнага характару. 3 падзе- лам працы і раздзяленнем грамадства на класы выдзеліліся рамеснікі-прафесія- налы, якія абслугоўвалі патрэбы пану- ючых класаў; творчасць іх нярэдка бы- ла далёкай ад нар. традыцый. Пара- лельна прадаўжала развівацца і трады- цыйнае Н. д.-п. м. як хатняя вытвор- часць для ўласных патрэб ці ў вы- глядзе розных рамёстваў, якія разві- ліся ў народныя мастацкія промьіслы. Вызначыліся асн. якасці бел. Н. д.-п. м.: глыбокая традыцыйнасць, яркая сама- бытнасць, выразнасць форм, спакойны, стрыманы дэкор, у якім пераважалі стараж. матывы сімвалічнага характа- ру (ромб, круг, крыж, разетка, выявы жывёл і птушак). На працягу многіх стагоддзяў Н. д.-п. м. ўплывала на ха- рактар цэхавага і мануфактурнага ра- мяства, праца прыгонных майстроў вы- карыстоўвалася ў майстэрнях і ману- фактурах у гарадах, феадальных ма- ёнтках і манастырах. У сваю чаргу Н. д.-п. м. таксама зазнала ўплывы прафесійнага мастацтва.

Пэўныя змены ў характары Н. д,- п. м. назіраюцца ў канцы 19— пач. 20 ст. ў еувязі з сацыяльна-эканам. ўмо- вамі і адпаведнымі зменамі ў нар. побыце. Развіццё каніталізму моцна цаўплы- вала на тыя віды Н. д,- п. м., якія бьггавалі ў выглядзе промыслаў. Адны з іх (набіванка, пернікарства, медніцт- ва) не вытрымалі канкурэнцыі з пра- мысловасцю і заняпалі, іншыя (ган- чарства, пляценне) вымушаны былі прыстасоўвацца да новых патраба- ванняў, мяняць характар прадукцыі, паляпшаць яе якасць, адгукацца на новыя запатрабаванні рынку. Назі- раецца прыкметнае ўзрастанне дэка- ратыўнасці твораў нар. мастацтва, у т. л. і тых яго відаў, якія раз- віваліся ў сферы дамашняй вытворчас- ці. Побач са стараж. геаметрычнымі і за- аморфнымі матывамі сімвалічнага ха- рактару пашырыўся рэалістычны рас- лінны дэкор; распаўсюдзіліся выра- бы нар. мастацтва, звязаныя са знадвор- ным і ўнутраным упрыгожваннем нар. жылля; разьбяныя і па-мастацку аша- ляваныя ліштвьі, вільчыкі, ганкі, карні- зы, франтоны, разьбяная і разма- ляваная мэбля (гл. Куфар, Агоў- скія куфры), прылады працы (гл. ІІрасніцы), размалёўка па дрэве, шкле і палатне (гл. Агоўская размалёў- ка, Дываны маляваныя), тканыя і вышываныя посцілкі, дываны, руч- нікі, абрусы, такарнае рамяство і інш. Росквіту дасягнуў дэкор трады- цыйнага нар. адзення. Пэўны ўнлыў на характар Н. д.-п. м. зрабілі мастац- кія стылі прафесійнага дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва, масавая пра мысловая прадукцыя, але нар. майстры, прытрымліваючыся мясцовых трады- цый, запазычаныя формы вырабаў і ві- ды дэкору перапрацоўвалі адпаведна ўласным запатрабаванням.

Асабліва значныя змены ў ха- рактары традыцыйнага Н. д.-п. м. адбыліся ў сав. час. Рост дабрабыту на- рода, насычэнне побыту таннымі пра- мысловымі рэчамі абясцэнілі многія традыцыйныя вырабы нар. майстроў. Н. д.-п. м. перажыло перыяд пошу- каў новых, адпаведных часу шляхоў развіцця, чаму спрыялі ўрадавыя па- становы аб мерах садзеяння саматуж- ніцкай прамысловасці (1919, 1921), папулярызацыя нар. мастацтва ў друку, арганізацыя выставак. Выяўленню тра- дыцыйных асяродкаў нар. мастацтва, дапамозе майстрам, збору ўзораў са- дзейнічала арганізацыя Дамоў нар. творчасці (канец 1930-х г.). Паколькі утылітарная, практычная функцыя мно- гіх узораў Н. д.-п. м. абясцэні- лася, быў узяты курс на развіццё іх мастацкіх якасцей. У сувязі з інтэн- сіўнай адбудовай сав. вёс.кі шырока раз- віваюцца віды нар. мастацтва, звяза- ныя з аздабленнем жылля: архітэктур- ная разьба (гл. Веткаўская разьба), мастацкае ткацтва, аплікацыя, выцінан- кі, размалёўка, саломапляценне, разьба па дрэве і інш. У наш час Н. д.-п. м. Беларусі, як і ўсёй краіны, развіваец- ца пераважна ў двух галоўных кі- рунках. Першы кірунак — бытаванне ў сваіх традыцыйных умовах, для зада- вальнення утылітарна-мастацкіх патрэб сучаснага побыту. Адны віды нар. мастацтва адышлі ў нябыт разам з колішнім побытам (саматканае адзен- не, самаробная мэбля, набойка, перні карства, медніцтва, берасцяныя вырабы, выцінанкі, дываны маляваныя і інш.), другія істотна змяпілі свой характар. Утылітарны бок твораў нар. майстроў адыходзіць на другі план, узрастае іх дэкаратыўнасць, пашыраецца колера- вая гама, развіваюцца новыя віды і матывы дэкору. Сёння вырабы нар. майстроў задавальняюць больш эстэ- тычныя, чым практычныя патрэбы, і скарыстоўваюцца пераважна ў якасці твораў мастацтва і сувеніраў. Развіваецца архітэктурны дэкор, мастацкае ткацтва, пляценне карункаў, разьбярст- ва, працягваюць сваю дзейнасць нека- горыя ганчарныя цэнтры: Гарадная Столінская р-на (гл. Гараднянская ке- раміка), Поразава Свіслацкага р-на (гл. ІІоразаўская кераміка), Ружаны ГТружанскага р-на (гл. Ружанская кераміка) і інш. Другі кірунак развіцця сучаснага Н. д.-п. м. звязаны з дзей- насцю мастацкіх промыслаў, арганіза- ваных дзяржавай. Здабыткамі Н. д.-п. м. жывіцца прафесійнае дэкаратыўна- прыкладное мастацтва.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: