Дэманалогія. Агульнае паняцце і класіфікацыя

Дэманалогія – комплекс міфалагічных уяўленняў і вераванняў пра нячыстую сілу.

У дэманалогіі беларусаў пераплеценыя паганскія і хрысціянскія вераванні, аб стварэнні дэманаў самім Богам ці Д'яблам і народныя – пра паходжанне дэманаў ад самагубцаў і людзей, памерлых ненатуральнай смерцю, ад дзяцей, памерлых да хрышчэння, выкрадзеных лесавіком, вадзяніком ці русалкай.

Паводле павер'яў, дэманы жывуць у "нячыстых"і небяспечных месцах (у балотах, ямах, на "нячыстых" дрэвах – арэшніку; у лазнях), з'яўляюцца ў нейкі час года ці дня (купальская ноч, на досвітку, пасля захаду сонца), некаторыя - "сезонныя": русалкі з'яўляюцца падчас русальнага тыдня, зменлівы (лясун бывае вышэй за лес і ніжэй за траву), здольныя прымаць розны выгляд: прадметаў, прыродных з'яў.

Многія рысы паводзінаў дэманаў сведчаць незямную прыроду: громкі, сіпаты голас, шум, гул, хуткасць перамяшчэння і т.п.

Для асобных персанажаў характэрныя адметныя формы паводзінаў: чэрці піруюць і гуляюць ў карты, ладзяць вяселлі; русалкі спяваюць, расчэсваюць доўгія валасы; лясун пасвіць ваўкоў, пляце лапці.

У адносінах да чалавека дэманы праяўляюць зламыснасць: лясун збівае з дарогі, дамавік пужае стукам, вадзянік топіць.

Прамежкавае становішча паміж светам дэманаў і светам людзей займаюць вядзьмаркі і знахаркі. Дэманалагічныя вераванні пранізваюць усе сферы народнай культуры, з'яўляюцца часткай сямейных, каляндарных і гаспадарчых абрадаў.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: