Гісторыя фашызоіднай мэнтальнасьці

МАДЫФІКАЦЫЯ ФАШЫЗМУ

(Ліст на красавіцкі Сойм КХП—БНФ)

Падзеі, якія адбываюцца ва Ўкраіне і ў Беларусі вымагаюць асэнсаваньня зьяў. У нас, беларусаў, павінен быць зразумелы адказ на пытаньні “што рабіць?” і як сябе паводзіць, як ацэньваць зьявы. Агентура і “псэўды” ўжо даўно пачалі лямант у падтрымку Лукашэнкі ў выпадку расейскага нападу. (Сымптаматычная ўсё ж такая рэакцыя). Але мы ведаем ад каго ў першую чаргу трэба пазбавіцца і хто ёсьць галоўнай небясьпекай для суверэнітэту, незалежнасьці і народнай свабоды. Зараз адбываецца інфармацыйная вайна. Беларусь існуе ў інфармацыйным полі Расеі. Тут вялікая небясьпека ад уплыву яе ілжывай прапаганды. Нам трэба супрацьставіць гэтаму ўсе нашыя сродкі (у тымліку індывідуальныя, гуманістычныя). Цяпер абсалютна зразумела, што ў вайне за Украіну пераможа той, хто выйграе інфармацыйную вайну. Прапаную тут свае развагі па надзённых пытаньнях.

Гісторыя фашызоіднай мэнтальнасьці

Па вялікаму кошту гісторыя расейскай агрэсіі і разбою пачынаецца ад Бату-хана і ўтварэньня мангольскай Арды. Дакладней, пасьля таго, як Арда аслабла, падзялілася, і Масковія паступова пераняла ўладу ў вялікай дзяржаве. Псіхалёгія вандроўнікаў была сутнасьцю дзяржаўнай палітыкі: захопы, разбой, агрэсія, вынішчэньне, існаваньне за кошт нарабаванага. На зьмену ханам прышлі цары і пераўзышлі ўсіх па жорсткасьці і самадурству. Бліжэйшы да нашага часу рускі цар Мікалай І так і казаў: “Расея ёсьць ваенная дзяржава” і, верны салдафонскаму духу, спаў пад шынялём, нават не разуваючыся.

Але я не пра гэтую гісторыю. Сутнасьць палітыкі Маскоўшчыны і псіхалёгія “маскаля-кацапа” (у вобразным выяўленьні самых расейцаў) была добра вядомая ўсім нацыянальным палітыкам і людзям, якія сутыкаліся з расейцамі ў іхным асяроддзі. Расейская палітыка і расейская ўлада ва ўсе часы стоадсоткава адпавядала расейскай мэнтальнасьці. Дачыненьні паміж маскоўскай уладай і дэмасам (грамадзтвам) пабудаваныя на прынцыпе рабства, дзе ўлада кіруе, душыць і зьневажае, а грамадзтва падтрымлівае ўладу за права душыць і зьневажаць іншых, што зьяўляецца для нявольніцкай псіхалёгіі сурагатам свабоды (нявольніцкай свабоды). Валоданьне нявольніцкай свабодай спараджае татальную псіхалёгію нянавісьці і ідэалёгію агрэсіі. За ўсё жыцьцё, часта сутыкаючыся з расейцамі і назіраючы адносіны з іншымі, я ні разу (!) ня чуў ад расейцаў, каб яны з павагай і пашанай адазваліся б пра любы іншы народ на плянэце акрамя рускага. Ацэнкі толькі нэгатыўныя, грэблівыя, насьмешлівыя, хамскія, злосныя, гістэрычныя, ненавісныя, паблажлівыя, ёрніцкія, хлусьлівыя, зайздросныя і т. п., але ніколі не станоўчыя, не пахвальныя, не паважлівыя. Тое ж самае – ў рускай літаратуры, аднабока імпэрскай, не гуманнай, бяз сьветлых вобразаў і ідэй.

Гэта глыбока ксэнафабічная псіхалёгія, якая вылучае толькі сябе ў чужым для яе сьвеце. Астатнія – гэта прадмет неўспрыняцьця альбо нянавісьці – “чуркі”, “хахлы”, “бульбашы”, “лабусы”, “жыдава”, “пшэкі”, “туркі”, “піндосы” і г. д. Агрэсія, хамства і гістэрыка – асноўны тып паводзінаў рускага індывідыума ў неаднародным грамадзтве. Пры пэўных абставінах гістэрыка набывае масавыя формы і ўяўляе сабой нешта па-азіяцку ўнікальнае, параўнальнае хіба з паводзінамі цяперашняга паўночна-карэйскага грамадзтва.

Сымптаматычна, што масавы імпэрскі псіхоз расейцаў узьнікаў не ў часы войнаў, але ў часы душэньня паўстаньняў за волю, незалежнасьць і свабоду. Спрацоўвала псіхалёгія раба – нянавісьць да нярабскай свабоды. Усе задушэньні паўстаньняў у ХІХ стагоддзі на тэрыторыі Беларусі і Польшчы выклікалі паталягічны імпэрскі псіхоз рускага грамадзтва, уключаючы нізы і вярхі, рэлігію і імпэрскую літаратуру. Усе гэтыя пушкіны, цютчавы, лермантавы, някрасавы і т. п. наперабой плявалі на Беларусь і Польшчу, “возвелічівая” рускую агрэсію і мярзотнікаў, якія за ёй стаялі.

Асабліва вызначыліся 1830-31 і 1863-64 гады. Пасьля здушэньня паўстаньня Кастуся Каліноўскага ў Расеі тварылася нешта неверагоднае. Псіхоз ад шчасьця і імпэрскіх пачуцьцяў быў такі, што здавалася, быццам тая Расея звар’яцела. Адзіны напалову рускі, які падтрымаў вызвольнае паўстаньне, быў Герцан. Тады ён назваў тую імпэрскую псіхапатыю “русским патриотическим сифилисом”. Пасьля такога азначэньня так званая “передовая русская інтэллигенция” перастала чытаць ягоны “Колакал”, дзе тое было напісана.

Нічога ні пад сонцам, ні пад месяцам, ні пад “красной звездой” не мяняецца ў маскоўскай Ардзе. У 1922 годзе Карней Чукоўскі ў брашуры “Паэт і палач”, дарэчы, выразна апісаў той стан ашалелай Расеі пасьля задушэньня паўстаньня Каліноўскага. Пачытаеш – і бачыш, што адзін да аднаго цяперашняе клінічнае вар’яцтва маскоўцаў супраць Украіны з нагоды акупацыі і анэксіі Крыма.

Такое пассіянарнае задавальненьне рускіх ад усьведамленьня разбуральнай і прыгнятальнай ролі Расеі тлумачыцца ня толькі рэліктавымі эмоцыямі сярэднявечча, але вынікае яшчэ і з таго, што Расея не адбылася як нацыя. Па вялікаму кошту гэта не нацыя а імпэрыя – асаблівая агрэсіўная агульнасьць людзей (якую адзначаў, дарэчы, часта цытаваны ў савецкай Расеі Карл Маркс). Імпэрыя валодае не нацыянальнай, а імпэрскай сьведамасьцю. Яе разьвіцьцё мае экстэнсіўны характар, накіраванае ўшырыню, характарызуецца не адмежаваньнем ад культурна чужога (як у нацыі), а паглынаньнем яго. Імпэрыя ня мае суцэльных этнічных межаў і зьяўляецца шматковай краінай. Ў гэтым яе слабасьць (ахілесавая пята) і зона распаду, які імпэрыя стараецца прадухіліць жорсткай ўнутраннай палітыкай, што ўплывае на псіхалогію і характар насельнікаў. Імпэрыя – характэрны тып дзяржаўнай арганізацыі сярэднявечча. Нацыі, што ўтвараліся пры распадзе імпэрыяў, -- гэта новы больш дасканалы від натуральнай арганізацыі грамадзтва. Нацыі выявіліся як больш жыцьцёздольныя і жыцьцёдайныя агульнасьці людзей, якія адрадзілі і ўдасканалілі тып дэмакратычнага грамадзтва і індывідуальную свабоду асобы.

Бяда расейцаў, што яны затрымаліся на ўзроўні імпэрыі прытым азіяцкага кшталту, дзе адсутнічалі такія каштоўнасьці, ў герархічнай (імпэрскай) абароне асобы, якія былі, скажам ў імпэрскіх брытанцаў, рымлян і нават у туркаў-асманаў. Найвялікшы недахоп расейскага імпэрскага грамадзтва гэта неабмежаванае бяспраўе рускага чалавека. Яно было заўсёды і як вынік спараджала халуйства ды крымінальшчыну. Пуцінскі гэбісцкі рэжым ўзмацніў гэтыя недахопы, давёўшы часам іх да абсурду.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: