Партызанскі рух у Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны

З першых дзен фашысцкага нашэсця значная частка насельніцтва Беларусі пачала барацьбу супраць акупантаў. Вялікі ўклад у арганізацыю гэтай барацьбы ўнеслі партыйныя і камсамольскія органы. Ужо ў чэрвені 1941г. работнік Пінскага абкама партыі Корж сфарміраваў партызанскі атрад. Увосень 1941г. ен на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Міншчыны прайшоў з баявым рэйдам па захопленых ворагам тэрыторыях Палескай і Мінскай абласцей. У гэты ж час арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раене Віцебскай вобласці Шмыроў, у Акцябрскім раене Палескай вобласці пачаў дзейнічаць партызанскі атрад пад кіраўніцтвам Бумажкова і Паўлоўскага.

Па няпоўных звестках, у 1941г. у рэспубліцы было створана і дзейнічала 99 атрадаў і прыкладна столькіж ж партызанскіх груп. Менавіта яны сталі асновай далейшага развіцця народнай барацьбы ў тыле ворага.

Большасць атрадаў стваралася на ўсходзе рэспублікі. Менш актыўна развіваўся партызанскі рух у заходніх абласцях. Слабасць і нешматлікасць партызанскіх атрадаў у першыя гады вайны тлумачыцца адсутнасцю ўмоў, неабходных для вядзення партызанскай барацьбы ў тыле ворага. Партызаны яшчэ не карысталіся падтрымкай большасці насельніцтва ў раёнах свайго базіравання. Жыхары ў гэты перыяд займалі пазіцыю нейтралітэту і чакання, знаходзіліся ў стане разгубленасці ад рэзкай перамены ваенна-палітычнай абстаноўкі ў рэгіёне.

З наступленнем зімовых халадоў і ў сувязі з адсутнасцю неабходнай зброі, прадуктаў харчавання, цёплай вопраткі і медыкаментаў некаторыя атрады і групы самаліквідаваліся ці перайшлі на паўлегальнае становішча.

Вялікі ўплыў на ўздым народнага руху супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў аказала перамога савецкіх войскаў пад Масквой. Контрнаступленне Чырвонай Арміі перарасло ў агульнае наступленне па ўсім фронце і працягвалася да красавіка 1942г. Савецкія дывізіі выйшлі да граніцы Беларусі і на Віцебскім напрамку ўступілі ва ўзаемадзеянне з партызанскімі атрадамі. У выніку сумесных дзеянняў быў вызвалены тракт Усвяты-Сураж і ўтвораны 40-кіламетровы праход у лініі нямецкага фронту, які дзейнічаў да кастрычніка 1942г. Праз іх на акупіраваную ворагам тэрыторыю з Вялікай зямлі накіроўваліся дыверсійныя групы, узбраенне.

Маскоўская бітва ўсяліла ўпэўненасць у тое, што агрэсар будзе разгромлены, дала штуршок для далейшага развіцця партызанскага руху. Расла колькасць атрадаў і груп, якія аб’ядноўваліся ў брыгады, паляпшалася ўзбраенне, удасканальвалася структура партызанскіх сіл. Характэрнай рысай партызанскай барацьбы ў 1942г. стала вызваленне ад акупантаў значных тэрыторый і ўтварэнне там партызанскіх зон. Увогуле пад канец 1943г. партызаны кантралявалі больш за палову тэрыторыі Беларусі. Існавала звыш за 20 партызанскіх зон. Некаторыя з іх злучаліся і ўтваралі партызанскія краі.

З мэтай цэнтралізацыі аператыўнага кіраўніцтва партызанскім рухам у маі 1942г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандуючага быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (начальнік – першы сакратар ЦК КП(б)Б Панамарэнка). З верасня 1942г. пачаў працаваць Беларускі штаб партызанскага руху, які ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б Калінін. Штаб кіраваў дзейнасцю партызан, аказваў ім дапамогу кадрамі, зброяй, боепрыпасамі, сувяззю і інш., што прывяло да павелічэння колькасці партызанскіх фарміраванняў. З мэтай дэзарганізацыі ворага і пашырэння ўзброенай барацьбы партызаны праводзілі рэйды, падчас якіх грамілі нямецкія гарнізоны, паліцэйскія ўчасткі, разбуралі камунікацыі.

Вялікія страты ворагу нанеслі партызаны Беларусі ў перыяд “Рэйкавая вайна”. Галоўнай мэтай гэтай аперацыі было разбурэнне чыгуначных камунікацый у тыле ворага напярэдадні наступальных аперацый Чырвонай Арміі. На Беларусі “рэйкавая вайна” (1943-1944гг.) праводзілася ў 3 этапы. Першы этап пачаўся ноччу 3 жніўня 1943г. і працягваўся да сярэдзіны верасня 1943г. Яго асноўнай мэтай было садзейнічаць контрнаступленню Чырвонай Арміі пад Курскам. У выніку многія чыгункі былі выведзены са строю.

Другі этап “рэйкавай вайны” праводзіўся з 19 верасня да пачатку лістапада 1943г. Трэці этап “рэйкавай вайны” быў распачаты ноччу 20 чэрвеня 1944г. – незадоўга да правядзення савецкімі войскамі аперацыі “Баграціён”. У ходзе гэтага этапу партызаны поўнасцю вывелі са строю асноўныя чыгуначныя лініі. Аперацыя “рэйкавая вайна” стала значнай падзеяй Вялікай Айчыннай вайны і шмат у чым дапамагла разгрому фашысцкіх войскаў на Беларусі.

38. Дзейнасць падполля ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, арганізацый і груп. Партыйна-савеція ўлады яшчэ напярэдадні акупацыі Беларусі паклапаціліся аб тым, каб пакінуць заканспіраваныя групы, арганізаваць яўкі, распрацаваць розныя віды сувязі. Да поўнай акупацыі рэспублікі ў раёнах былі арганізацыйна аформлены раённыя падпольныя парторганы на чале з сакратарамі або членамі былых парткамаў. Пакінутыя на акупіраванай тэрыторыі партыйныя і камсамольскія работнікі справіліся даволі паспяхова з задачай распальвання народнай барацьбы супраць захопнікаў, аб чым сведчаць яе размах, глыбіня і агульныя вынікі.

Створанае і самастойна ўзнікшае падполле адразу ж прыступіла да дыверсійнай і палітычнай дзейнасці. У Мінску ў другой палове 1941г. падпольшчыкі ўзарвалі склады са зброяй, цэхі па рамонту баявой тэхнікі, знішчалі варожых салдат і чыноўнікаў. Арганізатарамі мінскага падполля былі Кавалёў, Казінец, Матусевіч і інш. Акрамя дыверсійна-баявой работы мінскія падпольшчыкі праводзілі шырокую агітацыйную работу сярод жыхароў горада, збіралі для партызан разведвальныя звесткі, вызвалялі ваеннапалонных і адпраўлялі іх да партызан.

У красавіку 1942г. гітлераўцам удалося нанесці сур’ёзны ўдар па мінскім падполлі. У турму трапілі больш за 400 чалавек, многія з якіх былі павешаны і расстраляны. Нягледзячы на цяжкія страты, падполле выстаяла і прадоўжыла барацьбу. Але ў верасні-кастрычніку 1942г. на мінскае падполле акупанты абрушылі новыя рэпрэсіі. У турмы былі кінутыя сотні змагароў. Аднак цяжкія ахвяры не прымусілі патрыётаў скарыцца. Яны працягвалі сваю дзейнасць. Гітлераўцы ахрысцілі Мінск “страляючым горадам”. У мінскім падполлі змагалася каля 9 тысяч чалавек. За час акупацыі ў горадзе было праведзена звыш за 15000 дыверсій. Ноччу 22 верасня 1943г. падпольшчыкі забілі генеральнага камісара Беларусі В.Кубэ.

Мужна змагалася падполле Віцебска. Восенню 1942г. стварэннем падпольнай арганізацыі тут займалася Харужая – удзельніца рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Аднак фашысты схапілі і растралялі яе. У 1942г. падпольшчыкі горада арганізавалі больш за 100 буйных дыверсій на транспарце. Да лета 1943г. у Віцебску налічвалася 60 падпольных груп.

У Магілеве актыўна дзейнічала падпольная арганізацыя “Камітэт садзеяння Чырвонай Арміі”, створаная ў 1942г. на чале з Мэтэ. Магілёўскаму падполлю, дзякуючы ўмела наладжанай рабоце, доўгі час удавалася пазбягаць масавых арыштаў.

Арганізатарам падполля на чыгуначнай станцыі Орша стаў Заслонаў. Пад яго кіраўніцтвам была разгорнута дыверсійная дзейнасць, якая паралізавала работу чыгуначнага вузла.

Значныя страты ворагу нанесла падпольная камсамольская арганізацыя “Юныя мсціўцы”. Падпольшчыкі ажыццявілі 21 дыверсію. Варожыя спецслужбы выкрылі падпольшчыкаў і пасля допытаў закатавалі да смерці.

У заходніх абласцях Беларусі таксама дзейнічалі антыфашысцкія арганізацыі, што ствараліся па ініцыятыве камуністаў і камсамольцаў. У маі 1942г. быў створаны “Камітэт барацьбы з нямецкімі акупантамі”. Камітэт распаўсюджваў сваю дзейнасць на Брэсцкую вобласць, шэраг раёнаў Баранавіцкай і Беластоцкай абласцей.

39. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося восенню 1943г., калі Чырвоная Армія 26 верасня вызваліла першы беларускі горад – Хацімск. Наступаючым часцям актыўна дапамагалі партызаны. Яны руйнавалі чыгуначныя камунікацыі ворага, знішчалі нямецкія гарнізоны, дапамагалі войскам пры фарсіраванні рэк. Пры далейшым настепленні 26 лістапада 1943г. быў вызвалены першы абласны цэнтр Беларусі г.Гомель, у студзені 1944г. – Мазыр і Калінкавічы.

Пасля ўступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі партызаны ўзмацнілі ўдары па тылах ворага, пачалі ажыццяўляць другі этап “рэйкавай вайны”. У ім удзельнічала каля 120 тыс. партызан, якіх актыўна падтрымлівала мясцовае насельніцтва.

Дзеянні партызан спрыяльныя ажыццяўлення Чырвонай Арміяй Беларускай наступальнай аперацыі, якая з’яўляецца. Бітва за паўночнае вызваленне Беларусі (аперацыя “Баграціен”) пачалася 23 чэрвеня 1944г. 24 чэрвеня абарончая лінія нямецкіх войскаў была прарвана. У выніку наступлення савецкіх войскаў 26 чэрвеня былі вызвалены Віцебск, Жлобін, 27 чэрвеня – Орша, 28 чэрвеня – Магілеў, Шклоў, Быхаў, Асіповічы. Пад націскам Чырвонай Арміі фашысцкія захопнікі адступілі. Савецкія войскі імкліва праследавалі ворага, акружалі і знішчалі яго групоўкі. 3 ліпеня 1944г. танкісты і пехацінцы 1-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалілі сталіцу Беларусі Мінск.

У выніку першага этапа Беларускай аперацыі (23чэрвеня – 4 ліпеня 1944г.) варожая група армій “Цэнтр” пацярпела катастрафічнае паражэнне, галоўныя яе сілы былі разбіты. 4 ліпеня быў вызвалены Полацк, 5 – Маладзечна і Смаргонь, 8 – Баранавічы, 9 – Навагрудак, 10 – Слонім, 14 – Пінск і Ваўкавыск, 16 ліпеня – Гродна. Вызваленнем Брэста (28 ліпеня) закончылася выгнанне нямецка-фашысцкіх захопнікаў з тэрыторыі Беларусі.

У ходзе аперацыі савецкія войскі поўнасцю разграмілі 17 дывізій і 3 брыгады праціўніка, 50 нямецкіх дывізій страцілі больш за палову свайго саставу.

Вялікую дапамогу Чырвонай Арміі ў вызваленні Беларусі аказалі партызаны і падпольшчыкі. Пад час правядзення аперацыі “Баграціён” распачаўся трэці этап “рэйкавай вайны”.

40. Аднаўленне і развіцце народнай гаспадаркі БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе.

У межах планавай сістэмы, панаваўшай у СССР, аднаўленне народнай гаспадаркі БССР меркавалася завяршыць на працягу чацвертага пяцігадовага плана (1946-1950). Акцэнт быў зроблены на паскораным аднаўленні торфаздабычы, энергетыкі і развіцці машынабудавання, стварэнні такіх галін прамысловасці, якіх раней на Беларусі не існавала: аўтамабіле- і трактарабудаванне і інш. Аднак у гэты перыяд цяжкім заставалася становішча ў сельскай гаспадарцы. І прычына гэтага заключалася не толькі ў велізарных стратах падчас вайны. Пасляваенная індустрыалізацыя БССР вялася ў многім за кошт сельскай гаспадаркі. Адбылося вяртанне да калгаснай сістэмы, хоць для гэтага не існавала ні матэрыяльна-тэхнічных умоў (большасць МТС засталіся без тэхнікі), ні жадання беларускіх вяскоўцаў (многія з іх спадзяваліся, што пасля вызвалення калгасы будуць распушчаны). Тым калгасам, якія добра працавалі і мелі станоўчыя вынікі, павялічвалі нормы абавязковых нарыхтовак сельгаспрадукцыі. Зверху загадвалі, што, дзе, калі і як сеяць, колькі мець жывелы. Сельгасарцелі мелі велізарныя выдаткі на вытворчыя патрэбы, прадавалі сваю прадукцыю намнога ніжэй за сабекошт і ў выніку захоўвалі мізэрны фонд заработнай і натуральнай платы. Таму энтузіязм асобных працаўнікоў вескі слаба падмацоўваўся матэрыяльнымі стымуламі. Вытворчасць жа асабістых гаспадарак (якія ў пасляваенныя гады давалі да 80% жывелагадоўчай прадукцыі) стрымлівалася наяўнасцю жорсткай падатковай сістэмы (абкладваліся кожны кусцік, кожнае дрэўца, кожная галава жывелы), якая не толькі збірала ўсе прыбыткі, але часам прымушала красці, каб не памерці з голаду.

Сітуацыю ў сельскай гаспадарцы рэспублікі істотна пагоршыла масавая калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі. Стварэнне першых калгасаў пачалося тут яшчэ напачатку другой сусветнай вайны. Пасля яе заканчэння ў першыя гады савецкая ўлада ў Заходняй Беларусі была яшчэ недастаткова моцнай. Складанай заставалася сітуацыя ў суседняй Польшчы. Але ў лютым 1949г. прымаецца канчатковае рашэнне аб правядзенні калектывізацыі і за два гады была загнана (часткова захвочана) у калгасы большасць сялянскіх гаспадарак гэтага рэгіену Беларусі. Адначасова адбывалася ссяленне хутароў, што разам са зменай традыцыйных формаў гаспадарання нанесла адчувальны ўдар па сельскагаспадарчай вытворчасці. Прымусовы характар гэтага мерапрыемства, наяўнасць асобных узброеных банд і груп прывялі да значных ахвяр і рэпрэсій у Заходняй Беларусі.

Па сутнасці сельскагаспадарчая палітыка, якая праводзілася на Беларусі ў першыя пасляваенныя гады, завяршылася банкруцтвам. Нягледзячы на павелічэнне пагалоўя жывелы ў калгасах да 1950г. у параўнанні з даваенным узроўнем на 1/3, мяса было атрымана амаль на столькі ж менш, чым у 1940г. Вытворчасць малака не дасягнула і 60% даваеннага ўзроўню. Нават такі экстэнсіўны паказчык, як аб’ем пасяўных плошчаў, не быў выкананы. І калі б адзначанае можна было аднесці да вынікаў вайны, то з гэтага пункту гледжання цяжка растлумачыць зніжэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў 1950-1952гг., бо ўсе паказчыкі ў гэтыя гады былі ніжэйшымі, чым у першы пасляваенны 1946г. Пасля змены кіраўніцтва СССР у 1953г. рабіліся адпаведныя захады, каб палепшыць сітуацыю ў сельскай гаспадарцы: былі павялічаны закупачныя цэны і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі, спісана запазычанасць з калгасаў, а самае галоўнае – зменена сістэма падаткаабкладання асабістага надзелу вяскоўца (больш пачалі плаціць з памеру зямельнай плошчы, а не з таго, што на ей вырошчвалася). Гэта, безумоўна, мела станоўчыя вынікі.

41. Беларусь на міжнароднай арэне ў першае пасляваеннае дзесяцігодзе.

Пасля другой сусветнай вайны змянілася палітычнае становішча Беларусі. Яна была адноўлена ў рамках адзінай дзяржавы і пачала выходзіць на міжнародную арэну. Вядома, што пасля ўтварэння СССР у 1922г. міжнародная дзейнасць была аднесена да кампетэнцыі Саюза і ажыццяўлялася яго цэнтральнымі органамі. Яшчэ на Тэгеранскай канферэнцыі трох вялікіх дзяржаў (лістапад – снежань 1943г.) было прынята рашэнне аб заснаванні пасля вайны аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі, якая б вырашала важнейшыя праблемы сусветнага жыцця і выступала гарантам міру і бяспекі. Каб павялічыць свій уплыў на яе дзейеасць, урад СССР прапанаваў прызнаць паўнапраўнымі членамі новай арганізацыі ўсе рэспублікі Саюза. З мэтай юрыдычнага абгуртавання гэтай прапановы 1 лютага 1944г. Вярхоўны Савет СССР прыняў закон аб пашырэнні паўнамоцтваў рэспублік у галіне знешніх зносін і абароны, у адпаведнасці з якім у сакавіку быў утвораны Народны камісарыят замежных спраў БССР (з 1946г. – міністэрства замежных спраў).

Аднак калі пытанне аб прапанове СССР уключыць усе рэспублікі ў новую сусветную арганізацыю было вынесена на абмеркаванне на канферэнцыі ў Думбартан-Оксе (21 жніўня – 28 верасня 1944г.), дзе распрацоўваўся праект Статута ААН, заходнія дзяржавы кваліфікавалі гэту прапанову СССР як памкненне да “шматлікага членства” з мэтай забеспячэннясабе пэўных пераваг. Прадстаўнікі ўрадаў ЗША і Англіі пагадзіліся толькі на запрашэнне ў ААН Украіны і Беларусі, улічваючы іх вялікі ўклад у разгром фашызму і панесеныя ў час вайны людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. У красавіку 1945г. Україна і Беларусь атрымалі запрашэнне стаць дзяржавамі - заснавальніцамі ААН. 6 мая 1945г. беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з наркамам замежных спраў К.Кісялевым прыехала ў Сан-Францыска, дзе актыўна ўключылася ў работу. 26 чэрвеня 1945г. яна разам з іншымі дэлегацыямі падпісала Статут новай міжнароднай арганізацыі, які Прэзідыўм Вярхоўнага Савета БССР ратыфікаваў у ліпені таго ж года.

Членства ў ААН не прывяло да істотных змен у становішчы рэспублікі як унутры СССР, так і на міжнароднай арэне. Ва ўмовах сталінскага рэжыму ўся знешнепалітычная дзейнасць была манапалізавана саюзным урадам, а паміж рэспублікамі і цэнтрам адсутнічала размежаванне ў іх функцыях. Тым не менш удзел Беларусі ў рабоце ААН меў станоўчае значэнне, бо садзейнічаў развіццю міжнародных сувязяў і кантактаў, набыццю дыпламатычнага вопыту.

Ужо на першай сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, якая пачала сваю работу ў студзені 1946г., дэлегацыя БССР выступіла з ініцыятывай аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў. 13 лютага 1946г. ААН прыняла рэзалюцыю “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў”. На другой сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1947) Беларуская ССР была абрана на тры гады ў Эканамічны і Сацыяльны Савет – адзін з шасці галоўных органаў гэтай арганізацыі.

У першыя пасляваенныя гады Беларусь заключыла таксама шэраг пагадненняў з замежнымі краінамі. У верасні 1944г. паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення было падпісана пагадненне аб абмене насельніцтвам. Што датычылася дагавора аб савецка-польскай мяжы, ен быў заключаны 16 жніўня 1945г. без удзелу ўпаўнаважаных прадстаўнікоў БССР. У 1946г. дэлегацыя БССР прымала ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі, дзе актыўна выступала ў абмеркаванні тэрытарыяльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. 10 лютага 1947г. міністр замежных спраў Кісялеў падпісаў дагавор аб міры з былымі саюзнікамі фашысцкай Германіі – Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. У снежні 1945г. было заключана пагадненне паміж урадам БССР і Адміністрацыяй дапамогі і аднаўлення Аб’яднаных нацый (ЮНРРА), якая была створана міжнародным супольніцтвам для аказання дапамогі краінам, што найбольш пацярпелі ў вайне.

Пачынаючы з 1947г. міжнародная дзейнасць Беларусі фактычна абмяжоўваецца ўдзелам у рабоце ААН. Гэта было звязана з тым, што ў першае дзесяцігоддзе ўзнікла і абвастрылася “халодная вайна” паміж СССР і ЗША. Трыбуна ААН стала актыўна выкарыстоўвацца ў супрацьстаянні паміж Захадам і Усходам. Не маючы рэальнай самастойнасці ў міжнародных справах, беларускія дыпламаты вымушаны былі толькі выступаць у падтрымку маскоўскіх прапаноў. У выніку ў 1944 – 1955гг. БССР падпісала толькі 30 дагавораў, пагадненняў канвенцый і ўступіла ў Міжнародны Саюз электрасувязі, Сусветны паштовы саюз (1947), Сусветную метэаралагічную арганізацыю (1948), Міжнародную арганізацыю працы (1954) і інш.

Пасля смерці Сталіна (сакавік 1953г.) адбываюцца значныя змены як ва ўнутранай, так і ў знешняй палітыцы СССР. Новае кіраўніцтва ў аднабаковым парадку ажыццявіла шэраг мер, накіраваных на аслабленне міжнароднай напружанасці і супрацьстаяння. У гэтых умовах павялічваліся магчымасці супрацоўніцтва Беларусі з іншымі краінамі. У 1954г. Беларусь стала пастаянным членам ЮНЕСКА і Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Рэспубліка ўдзельнічала ў вырашэнні рознабаковых праблем жыцця міжнароднага супольніцтва.

Дзякуючы сумесным паслядоўным намаганням пастаянных членаў ААН, у тым ліку і Беларусі, у гэты перыяд адбывалася часовае аслабленне міжнароднай напружанасці. У 1953г. спыняецца вайна ў Карэі, у 1954г. – у Індакітаі. У 1955г. было канчаткова вырашана пытанне аб пастаянным нейтралітэце Аўстрыі, устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж СССР і ФРГ. БССР падтрымала гэтыя пагадненні, бо яе тэрыторыя лічылася перадавым фарпостам СССР на заходніх рубяжах: тут больш, чым у іншых саюзных рэспубліках, размяшчалася войскаў, узбраення, тактычнай і стратэгічнай ядзернай зброі.

Такім чынам, у пасляваенны перыяд Беларусь выйшла праз членства ў ААН на міжнародную арэну. Пачалі дзейнічаць пастаянныя прадстаўніцтвы рэспублікі ў ААН і яе спецыялізаваных органах. Актывізацыя знешнепалітычнай дзейнасці спрыяла пэўнаму пашырэнню ведаў у замежных краінах пра жыццё беларускага народа. Разам з тым, яе роля ў міжнародных зносінах зводзілася да падтрымання саюзных ініцыятыў. Сталінскі рэжым, культ асобы аддавалі перавагу ізаляванасці савецкага грамадства ад знешняга свету.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: