Метады (тэхналогіі) навучання

Асноўнымі метадамі і тэхналогіямі навучання, якія адпавядаюць задачам вывучэння дадзенага інтэграванага модуля, з'яўляюцца:

1) метады праблемнага навучання (праблемнае выкладанне, часткова-пошукавы і даследчы метады);

2) асобасна арыентаваныя (развіваючыя) тэхналогіі, заснаваныя на актыўных (рэфлексійна-дзейнасных) формах і метадах навучання («мазгавы штурм», дзелавая, ролевая і імітацыйная гульні, дыскусія, прэс-канферэнцыя, навучальныя дэбаты, круглы стол, кейс-тэхналогія, праект і інш);

3) інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, якія забяспечваюць праблемна-даследчы характар працэсу навучання і актывізацыю самастойнай працы студэнтаў (структураваныя электронныя прэзентацыі для лекцыйных заняткаў, выкарыстанне аўдыё-, відэападтрымкі вучэбных заняткаў (аналіз аўдыё-, відэасітуацый і інш.), распрацоўка і прымяненне на аснове кампутарных і мультымедыйных сродкаў гістарычных творчых заданняў, дапаўненне традыцыйных навучальных заняткаў сродкамі ўзаемадзеяння на аснове сеткавых камунікацыйных магчымасцяў (інтэрнэт-форум, інтэрнэт-семінар і інш.).

Па кожнаму раздзелу і модулю дадзенай вучэбнай праграмы ў адпаведнасці з іх мэтамі і задачамі выкладчыкам (кафедрай) праектуюцца і рэалізуюцца пэўныя педагагічныя тэхналогіі. У ліку найбольш перспектыўных і эфектыўных сучасных іна­вацыйных адукацыйных сродкаў і тэхналогій, якія дазваляюць рэалізаваць сістэмна-дзейнасны кампетэнтнасны падыход у вучэбна-выхаваўчым працэсе, варта вылучыць: вучэбна-метадычныя комплексы (у тым ліку электронныя); варыятыўныя мадэлі самастойнай працы студэнтаў, методыкі актыўнага навучання.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: