Інтэграванага модуля «Гісторыя»

(дзенная форма атрымання адукацыі)

№ п/п Назва раздзелаў (модуляў) і тэм Колькасць гадзін  
Усяго З іх
Лекцыі Прак­тычныя (семін.) заняткі   СКПС
1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”     -  
2. Цывілізацыйная спадчына стара­жыт­нага свету, сярэдніх вякоў і Бе­ла­русь.        
3. Цывілізацыйныя працэсы Новага часу і Беларусь        
3.1 Беларусь у складзе Рэчы Паспа­літай   - -  
3.2. Беларусь у складзе Расійскай імпе­рыі        
4. Станаўленне беларускай дзяржаў­насці. Усталяванне савецкай гра­мадска-палітычнай сістэмы ў Бела­русі          
5. Заходняя Беларусь ў складзе Поль­скай дзяржавы. Геапалітычнае ста­новішча Беларусі ў 20-30-я гг. ХХ ст.   - -   2*
6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны        
7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы наро­да (1945 – 1991 гг.)        
8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі          
  Усяго 34        

* за кошт лекцыйных заняткаў


2.1.1. Тэматычны план

Інтэграванага модуля «Гісторыя»

(завочная і завочна-скарочаная форма атрымання адукацыі)

№ п/п Назва раздзелаў (модуляў) і тэм Колькасць гадзін  
Усяго З іх
Лекцыі Прак­тычныя (семін.) заняткі   Сам. пра-ца
1. Уводзіны ў дысцыпліну “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый”     -  
2. Цывілізацыйная спадчына стара­жыт­нага свету, сярэдніх вякоў і Бе­ла­русь.
3. Цывілізацыйныя працэсы Новага часу і Беларусь - - - -
3.1 Беларусь у складзе Рэчы Паспа­літай   - -  
3.2. Беларусь у складзе Расійскай імпе­рыі   - -  
4. Станаўленне беларускай дзяржаў­насці. Усталяванне савецкай гра­мадска-палітычнай сістэмы ў Бела­русі     -    
5. Заходняя Беларусь ў складзе Поль­скай дзяржавы. Геапалітычнае ста­новішча Беларусі ў 20-30-я гг. ХХ ст.   - -  
6. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны     -  
7. Савецкая Беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы наро­да (1945 – 1991 гг.) -  
8. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі      
  Усяго 34        

Змест

ІНТЭГРАВАНАГА МОДУЛЯ “ГІСТОРЫЯ”

1. УВОДЗІНЫ Ў ДЫСЦЫПЛІНУ “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
Ў КАНТЭКСЦЕ СУСВЕТНЫХ ЦЫВІЛІЗАЦЫЙ”

Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Цывілізацыя як стадыя развіцця грамадства. Тыпы цывілізацый: традыцыйная (аграрна-рамесная), індустрыяльная, постіндустрыяльная (інфармацыйная). Прадмет вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце цывілізацыйнага рэгіянальнага развіцця як скла­до­вай часткі ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Айчынныя гіста­рыяг­­рафічныя школы. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

2. ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНАЯ СПАДЧЫНА СТАРАЖЫТНАГА СВЕТУ,
СЯРЭДНІХ ВЯКОЎ І БЕЛАРУСЬ

Насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага веку. Матэрыяльная і духоўная культура першабытнага грамадства. Прысвойваючая і вытворчая гаспадаркі. Пачатак рассялення славян па тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Усходнеславянская супольнасць.

Сярэднявечча як асобны перыяд сусветнай гісторыі. Фарміраванне ран­некласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі. Грамадскі лад усходніх славян у VІІІ-ІХ стст. Развіццё адносін традыцыйнага аграрна-рамеснага грамадства ў Заходняй Еўропе і ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Гаспадарка, княжацкае і абшчыннае землеў­ладанне. Формы залежнасці сялянства.

Станаўленне ранніх дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і мангола-татарскай пагрозай.

Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Фарміраванне дзяржаўнай тэрыторыі. Цэнтралізатарская палітыка і ўмацаванне ўлады вялікіх князёў. Крэўская унія. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі.

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Сацыяльна-эканамічнае жыццё. Аграрная рэформа 1557 г. і яе асноўныя вынікі. Сацыяльна-палітычнае развіццё гарадоў. Магдэбургскае права. Рамяство і гандлёвыя сувязі. Мануфактурная вытворчасць. Фарміраванне саслоўяў. Юры­дыч­нае і эканамічнае становішча сялян.

Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэўтонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.

Духоўнае жыццё ўсходніх славян у эпоху ранняга сярэднявечча. Прыняцце хры­сціянства і распаўсюджванне пісьменнасці. Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ. Месца і роля беларускай культуры ў ду­хоўным жыцці ўсходніх славян і ў агульнаеўрапейскім культурна-цыві­лі­за­цый­ным працэсе.

Этнічная сітуацыя на беларускіх землях у перыяд утварэння ВКЛ. Усходнеславянскі этнічны падмурак ВКЛ. Асноўныя канцэпцыі паходжання беларускага народа, яго саманазвы. Фарміраванне беларускага этнасу і яго тэрыторыя у ХІV – ХV стст. Эканамічныя і палітычныя фактары кансалідацыі беларускага этнасу (народнасці).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: