Тлумачальная запіска

Вучэбна-метадычны комплекс складзены на аснове эксперыментальнай вучэбнай праграмы інтэграванага модуля “Гісторыя” для вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, складовай часткай якога з’яўляюцца дысцыпліна “Гіс­торыя Беларусі”. Ен скіраваны на авалоданне студэнтамі асноўнымі тэа­рэтычнымі дасягненнямі гістарычнай навукі, апрацоўку, асэнсаванне і сістэма­ты­зацыю вучэбнай інфармацыі, набыццё практыкаарыентаваных уменняў.

Месца вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя Беларусі” ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца прадметам яе вывучэння, якім з’яўляюцца агульнасістэмныя заканамернасці і рэгіянальныя асаблівасці працэсаў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і еўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык.

Актуальнасць вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цыві­лі­зацый абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі аб’ектыўнага навуковага погляду на гісторыю беларускага народа, які сфарміраваўся ў працэсе ўзае­ма­дзеяння разнастайных сацыяльна-эканамічных, этнакультурных, геапалі­тычных і куль­турна-цывілізацыйных фактараў, і перш за ўсё ўсходне­сла­вянскага, расійскага. Гэта з’яўляецца абавязковай умовай, якая забяспечвае падрыхтоўку не толькі спецыяліста-прафесіянала, але і фарміраванне ў асобы якасцей грама­дзяніна і патрыёта.

Эксперыментальная вучэбная праграма інтэграванага модуля “Гісторыя”, якая з’яўляюцца базiсам вучэбна-метадычнага комплекса, складзена на аснове зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь тыпавой вучэбнай праграмы па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” (рэг. № ТД-СГ.009/тып.). Дадзеная праграма, якая падрыхтавана з улікам Канцэпцыі аптымізацыі зместу, структуры і аб’ёму сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі, зацверджанай загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 194 ад 22.03.2012, захоўвае той найбольш значны змест, які забяспечыў ёй прызнанне з боку выкладчыкаў і студэнтаў. Памяншэнне колькасці аўдыторных заняткаў, якія адводзяцца на вывучэнне гісторыі Беларусі ва ўстановах вышэйшай адукацыі, запатрабавала дыферыянцаванага і дасканалага падыходу да адбору абавязковага вучэбнага матэрыялу.

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ва «Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дыс­цыплін» РД РБ 02100.5.227-2006, выступаюць фарміраванне і развіццё сацы­яльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыя­наль­на-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць ра­шэн­не і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампе­тэн­цый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

• гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпа адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка;

• фундаменталізацыі, што садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітарнымі ведамі;

• кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў, мадэліруючага сацыяльна-прафесійныя праблемы і шляхі іх вырашэння, што забяспечвае фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых абставінах;

• сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

• міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай аду­кацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці вы­пускніка.

У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.

САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.

САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый.

САК-4. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі (крытычнае мысленне).

САК-5. Умець працаваць у камандзе.

У працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен развіць наступныя акадэмічныя кампетэнцыі:

АК-1. Валодаць і ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

АК-4. Умець працаваць самастойна.

АК-5. Быць здольным інтэграваць новыя ідэі (крэатыўнасць).

АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праб­лем.

АК-7. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

1.1. Мэты і задачы інтэграванага модуля “Гісторыя”

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі з’яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асабовых кампетэнцый, прафесійных ведаў і практычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асабовых задач і функцый.

Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне прафесійных і сацыяльна-асабовых кампе­тэн­цый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцяў, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з’яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неаб­ходнай для якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў.

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарту выпускнік павінен ведаць:

· асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый;

· асноўныя этапы складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;

· гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі варыянт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

· асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа;

· асноўныя этапы развіцця дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, станаўлення дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

· месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах ў асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

умець:

· выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі для характарыстыкі асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;

· характарызаваць умовы і вынікі складвання беларускага этнасу ў асобныя гістарычныя перыяды;

· ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі функцыянавання савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

· тлумачыць уплыў асобных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі; выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну Беларусі ў сваёй прафесійнай дзейнасці і памнажаць яе;

· аналізаваць працэс складвання беларускай дзяржаўнасці, афармлення і замацоўвання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

· характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народу ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах сусветнай глабалізацыі.

Для рэалізацыі мэтаў, азначаных вышэй, лічыцца неабходным вырашэнне наступных задач:

- фарміраванне ў студэнтаў ведаў і ўменняў аналізу заканамернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа з улікам цывілізацыйных характарыстык і выхавання на гэтай аснове пачуцця адказнасці за лёс краіны;

- засваенне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцяў, якія былі створаны ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі;

- гатоўнасць выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у аб’ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць далейшаму развіццю сваёй краіны.

1.2. Арганізацыя самастойнай работы студэнтаў

Самастойная праца студэнтаў арганізуецца дэканатам, кафедрамі, выкладчыкамі ў адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай працы студэнтаў, распрацоўваным установай вышэйшай адукацыі.

Мэта самастойнай работы студэнтаў – павышэнне канкурэнтаздольнасці выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі з дапамогай фарміравання ў іх кампетэнцый самаадукацыі.

Змест і формы самастойнай работы студэнтаў, у тым ліку кіруемай самастойнай работы і кантралюемай самастойнай работы, а таксама мадэль рэйтынгавай сістэмы ацэнкі ведаў (модульна-рэйтынгавай сістэмы), якія забяспечваюць кантрольна-ацэначную дзейнасць выкладчыка, распра­цоўваюцца (або выбіраюцца і адаптуюцца) кафедрамі устаноў вышэйшай адукацыі ў адпаведнасці з мэтамі і задачамі падрыхтоўкі спецыялістаў.

Найбольш эфектыўнымі формамі і метадамі арганізацыі самастойнай работы студэнтаў з’яўляюцца: выкананне прамежкавых тэстаў; выкананне самастойна распрацаваных творчых заданняў, праектаў (індывідуальных або калектыўных); падрыхтоўка і ўдзел у актыўных формах вучэбна-даследчай дзейнасці; вывучэнне артыкулаў па гістарычнай праблематыцы і складанне на іх анатацый, рэцэнзій, рэфератаў. У мэтах стымулявання вучэбна-даследчай актыўнасці навучэнцаў рэкамендуецца выкарыстоўваць электронныя вучэбна-метадычныя комплексы і мультымедыйныя сродкі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: