Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай

Мэта:

Разгледзець палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і рэлігійнае становішча Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай на пачатку новага часу (др. пал. XVI — XVIII ст.). Выявіць асноўныя прычыны крызісу Рэчы Паспалітай, якія прывялі да яе падзелаў. Даць характарыстыку культурнаму развіццю беларускіх зямель у XVII–XVIII стст.

План:

1. Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

2. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Этапы запрыгоньваня сялян. Аграрная рэформа 1557 г.

3. Асаблівасці канфесійных адносін. Рэфармацыя и Контррэфармацыя. Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г.

4. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай.

5. Падзелы Рэчы і іх гісторыка-прававая адзнака.

1. Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай.

У Польшчы, пачынаючы з Крэўскай уніі 1385 г., шырылася ідэя паглынання ВКЛ, што давала польскім магнатам і шляхце магчымасць займаць новыя пасады, набываць новыя багацці, у сваю чаргу, каталіцкая царква магла больш рашуча распаўсюджваць свой уплыў. Шавіністычныя настроі палякаў тым больш вырасталі, чым у больш складаныя абставіны трапляла Вялікае княства Літоўскае. Асабліва відавочна гэта было пад час Лівонскай вайны. Палякі па­трабавалі поўнага ўключэння княства ў склад Польшчы. Тым часам дзяржаўныя дзея­чы ВКЛ на чале з канцлерам Астафеем Валовічам і яго намеснікам Львом Сапегай згодны былі пайсці на аб’яднанне з Польшчай, але толькі на ўмовах ва­енна-палітычнага саюза. Агульны сейм, на якім трэба было распрацаваць умовы аб’яд­нання, быў назначаны ў Любліне на 23 снежня 1568 г. Перамовы ішлі на пра­цягу 6 месяцаў, але так і не скончыліся поспехам. Сітуацыя ўскладнялася тым, што шляхта ВКЛ горача падтрымлівала ўнію, бо ў выніку яе яна атрымлівала, як і ў Польшчы, роўныя з магнатамі правы, у тым ліку ў кіраванні дзяржавай. Калі пе­рамовы нічога не далі і паслы ад ВКЛ пачалі раз’язджацца, палякі пайшлі на пра­мую інкарпарацыю княства. Жыгімонт Аўгуст падараваў Польшчы на вечныя ча­сы ўкраінскія тэрыторыі княства – Валынь, Падляшша, Падолле і Кіеўшчыну. Ва ўмовах Лівонскай вайны гэта было цяжкай стратай для дзяржавы. Да того, вялікі князь (адначасова і кароль польскі) Жыгімонт Аўгуст загадаў дзяржаўным дзея­чам і паслам ВКЛ падпісаць умовы ўніі пад пагрозай ліквідацыі дзяржаўнасці ВКЛ.

Сутнасцю новай уніі было стварэнне адзінай дзяржавы – Рэчы Паспалітай, але яна мела федэратыўны характар. Па ўмовах падпісаных дакументаў у Рэчы Паспалітай выбіраўся адзіны гаспадар, каранаваўся ён толькі ў Кракаве; сабіраўся агульны сейм, яго рашэнні павінны былі выконвацца на ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай; касаваліся законы ВКЛ, што супярэчылі ўмовам уніі; феадалы аб’яднанай дзяржавы маглі набываць маёмасць у любым рэгіёне новай дзяржавы; павінна была праводзіцца агульная знешняя палітыка; уводзілася агульная грашовая адзінка, ліквідавалася мяжа паміж дзяржавамі і мытні на ёй; страчаныя ВКЛ украінскія тэрыторыі навекі адыходзілі да Польшчы, а Лівонія знаходзілася ў сумесным валоданні ВКЛ і Польшчы. Але ВКЛ не перастала існаваць пасля Люблінскай уніі. Княства было пастаўлена ў залежнае ад Польшчы становішча, але пэўная самастойнасць была захаваная. У княстве захавалася асобнае войска, дзейнічала сваё заканадаўства, свая судовая сістэма, свая адміністрацыя. Захавалася свая пячатка і беларуская мова дзяржаўнага справаводства. Фактычна, насуперак рашэнням Люблінскага сейма, засталася і свая грашовая сістэма, пры Стэфане Баторым была адноўлена і мяжа.

Шок ад умоў уніі атрымалі і магнаты і шляхта, што так дамагалася аб’яднання з Польшчай. У наступныя дзесяцігоддзі ў княстве праводзіліся мера­прыемствы, накіраваныя на аслабленне наступстваў аб’яднання: працягвалі сабі­раць асобныя ад палякаў сеймы, стварылі ў 1581 г. Галоўны Трыбунал – вы­шэйшую судовую ўстанову ў княстве замест вялікакняскага суда. У 1588 г. быў пры­няты трэці Статут ВКЛ. У гэтым галоўным зводзе законаў княства Люб­лінская ўнія наогул не згадваецца. Насуперак рашэнням 1569 г., у княстве заба­ранялася прадаваць маёнткі іншаземцам (да іх адносіліся і палякі), дзяржаўныя пасады мелі права займаць толькі ўраджэнцы княства. У Статуце была замацавана норма, згодна з якой гаспадар нес адказнасць за захаванне тэрытарыяльнай адзі­насці дзяржавы. Аднак унія засталася, яе вынікамі была паланізацыя і ака­та­лічванне пануючага саслоўя княства – шляхты і магнатаў. Узмацнілася запры­гоньванне сялянства, княства ўцягвалася ў новыя войны. Узмацніўся польскі культурны націск, рэзка пагоршыліся ўмовы для развіцця беларускай культуры.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: