Мэта і задачы практыкі

Асноўныя мэты комплекснай палявой практыкі па геаграфіі: фарміраванне навыкаў вядзення палявых стацыянарных і маршрутных геаграфічных назіранняў і даследаванняў; авалодванне метадычнымі прыёмамі збору, апрацоўкі, аналізу і абагульнення першасных матэрыялаў, уменнямі супастаўляць уласныя назіранні з матэрыяламі вучэбнай і навуковай літаратуры; пашырэнне геаграфічнага светапогляду будучага настаўніка, павышэнне яго прафесійна-геаграфічнай культуры; замацаванне і паглыбленне ведаў, атрыманых студэнтамі пры вывучэнні асноўных геаграфічных дысцыплін.

Задачы практыкі вывучэнне на месцы розных тыпаў сацыяльна-гаспадарчых комплексаў і іх частак (населеных пунктаў і сістэм пасяленняў, прамысловых і прамыслова-транспартных вузлоў, прамысловых і сельскагаспадарчых раёнаў, асобных прадпрыемстваў і інш.); знаёмства з асаблівасцямі прыроды і тыповымі прыродна-тэрытарыяльнымі комплексамі, характарам прыродакарыстання, праблемамі аховы прыроды і ўстойлівага развіцця ў межах цэласных тэрытарыяльных адзінак.

Плошча тэрыторыі, вывучаемай у перыяд практыкі, павінна адпавядаць часаваму адрэзку, адведзенаму для даследавання і збору першаснага матэрыялу. У час практыкі таксама павінна праводзіцца буйнамаштабнае вывучэнне ключавых элементаў гаспадаркі раёна. Пры гэтым для больш глыбокага комплекснага аналізу асаблівасцей гаспадарчай дзейнасці, што сфарміравалася пад уздзеяннем розных прыродных і сацыяльна-эканамічных фактараў, неабходна выкарыстоўваць радыяльныя паездкі з базавых пунктаў практыкі.

Побач з навучальнымі задачамі на практыцы павінны вырашацца задачы прафесійнай падрыхтоўкі будучага настаўніка. За перыяд практыкі неабходна замацаваць набытыя раней прыёмы і метады вядзення краязнаўчых экскурсій, паглыбіць навыкі арганізацыйнай работы. Варта адзначыць, што комплексная практыка па геаграфіі мае вялікае агульнакультурнае і адукацыйнае значэнне. Знаёмства студэнтаў з культурнымі каштоўнасцямі, наведванне гістарычных, гісторыка-краязнаўчых, мастацкіх музеяў і выстаў, агляд гістарычных і мемарыяльных помнікаў, розных славутых мясцін, асабліва звязаных з гістарычным мінулым нашай Радзімы, – усё гэта садзейнічае выхаванню нацыянальнай самасвядомасці, пачуцця грамадзянскасці ў будучых настаўнікаў геаграфіі, якія разам з настаўнікамі гісторыі ў найбольшай ступені ўплываюць на фарміраванне грамадска-палітычнага светапогляду навучэнцаў.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: