Багдановіч

Адам Ягоравіч (20.3.1862—16.4.1940)

Беларускі фалькларыст, этнограф i мо-вазнавец, удзельнік рэвалюцыйнага руху; бацька паэта М.Багдановіча. Нарадзіўся ў г.п. Халопенічы Крупскага р-на ў сям'і бы­лых прыгонных сялян. Пасля сканчэння Халопеніцкай школы на працягу 2 гадоў працаваў памочнікам настаўніка. Доступ у школьную бібліятэку спрыяў пашырэнню яго самаадукацыі i вызначэнню будучай дзейнасці, a кнігі памаглі фарміраванню яго светапогляду. Першай жа школай, што

абудзіла пачуцці i фантазіі, развіла ціка-васць i адкрыла ў зразумелай для яго фор­ме мноства жыццёвых звестак i маральных разуменняў, была бабуліна хата. Бабуля была таленавітай апавядальніцай i казачні-цай, ведала шмат казак i легенд, змест i сэнс якіх значна паўплываў на мастацкі густ, творчыя інтарэсы і жыццёвую пазі-цыю будучага асветніка. «Пагібель герояў у барацьбе гэта яшчэ не канец,...сусветнае жыццё павінна мець свае карэктывы, свае папраўкі i аднаўленне парушанай раўнавагі як вынікаў шаленства, злосйі i растаптанай справядлівасці, бо інакш жыццё не мела б сэнсу, а гэта недапушчальна па той прычы-не, што ў нас саміх ёсць сэнс» (3 успамінаў // Полымя. 1962. №3. С. 162).

Нейкі час Б. працаваў у кандытарскай, стаў майстрам гэтай справы. Але яму хаце-лася працягваць вучобу, i ўвосень 1879 ён паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семі-нарыю. У час вучобы Б. арганізаваў гурток самаадукацыі, у які ўвайшлі найбольш здольныя i актыўныя семінарысты. Гурт-коўцы даставалі i чыталі забароненыя да выдачы з бібліятэкі кнігі, абмяркоўвалі прачытанае. Выхадзец з глыбінь сялянскіх мае, жыццё якога самым цесным i непас-рэдным чынам было звязана з народам, Б. адразу быў падрыхтаваны да рэвалю-цыйнай дзейнасці. Вялікі ўплыў на яго ме-лі паэзія М.А.Някрасава, творы I.С.Турге­нева, працы М.А.Дабралюбава, М.Г.Чар-нышэўскага i А.І.Герцэна. Знаёмства ў род­ных Халопенічах з нарадавольцам А.І.Хлябцэвічам скончылася тым, што яму наладзілі сустрэчу з кіруючай групай мін-

скіх нарадавольцаў. I хоць Б. не падзяляў погляду партыі «Народная воля», што мэта апраўдвае ўсялякія сродкі (гал. чынам тэ-рор), ён вырашыў прымкнуць да гэтага ру-ху. Год заканчэння семінарыі (1882) стаў для Б. годам пачатку актыўнай палітычнай дзейнасці. Атрымаўшы прызначэнне ў сельскую школу ў Ігуменскім павеце, ён па заданні арганізацыі вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод настаўнікаў i сялян. У 1885 Б. перавялі на пасаду загадчыка Мін-скага гарадскога пачатковага вучылішча. У Мінску ён вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод вучнёўскай моладзі, настаўнікаў, вайскоўцаў, быў сувязным звяном паміж кіраўніцтвам арганізацыі нарадаволшаў i рэвалюцыйнымі групамі. Цяжкая праца ў гарадскім i рамесным вучылішчах, рэгуляр-ныя заняткі ў рэвалюцыйных гуртках па-дарвалі здароўе Б. Па рэкамендацыі ўрачоў ён пакінуў школьныя заняткі i падаўся на службу ў Сялянскі зямельны банк у Гродне (1892), але не пакінуў ні педагагічнай, ні навуковай дзейнасці. ІДяжка ўявіць сабе тую галіну ведаў, якой бы не займаўся Б. Яшчэ ў семінарыі ён збіраў i запісваў народныя казкі, легенды, песні i перадаваў гэтыя запісы П.В.Шэйну, які частку з ix вы-карыстаў у сваім зборніку. Б. вывучаў фальклор i захапляўся этнаграфіяй. У збор-ніках Акадэміі навук i інш. выданнях, пе-рыядычным друку таго часу былі апубліка-ваны яго навуковыя артыкулы i матэрыялы па беларускім фальклоры i этнаграфіі, на-таткі пра народную адукацыю, зямельную справу, археалогію, рэцэнзіі на навінкі ай-чыннай i зарубежнай мастацкай л-ры, пе-раклады з польскай i французскай моў, арыгінальныя мастацкія творы. Асобным выданнем выйшлі яго кнігі «Пра паншчы-ну» (1894), «Перажыткі старажытнага света-сузірання ў беларусаў» (1895). Працы Б. па этнаграфіі былі высока ацэнены буйнымі спецыялістамі.

У 1896 Б. пераведзены ў Ніжні Ноўга-рад, дзе працягваў службу ў Сялянскім зя-мельным банку. Тут ён пазнаёміўся i блізка сышоўся з Максімам Горкім. Гэта дружба станоўча паўплывала на ўзаемнае развіццё ix светапоглядаў i кірункаў грамадскай дзейнасці.

Сімпатыі Б. да еялянства выклікалі не-задавальненне мясцовага дваранства. Б. быў абвінавачаны ў прыналежнасці да крайніх левых i падбухторванні сялян суп-раць памешчыкаў. Пасля працяглага след-

ства Б. пераведзены ў Яраслаўль, дзе i пра-жыў да самай смерці. Да апошніх дзён ён не выпускаў з рук пяра, быў нястомным працаўніком.

Сваімі багатымі ведамі ён, паводле ўлас-нага прызнання, быў абавязаны кнізе i настойлівай працы. Ён працаваў над кніга-мі няспынна ўсё жыццё, пры любых умо-вах, працаваў i вучыўся, a адначасова i ву-чыў іншых. Шматлікія працы Б. на самыя розныя тэмы, значная частка з якіх заста-лася ў рукапісах, сведчаць пра вялікую эру-дыцыю аўтара. Асаблівае месца ў спадчыне Б. займаюць яго аўтабіяграфічныя ўспамі-ны i ўспаміны пра сына Максіма — класі-ка беларускай літаратуры. Рукапісы Б. збе-рагаюцца ў Інстытуце літаратуры Нац. АН Беларусі.

Те: Страницы из жизни Максима Горького... Мн., 1965; Язык земли. Ярославль, 1966.

Літ:. П ш и р к о в Ю.С. А.Е.Богданович. Мн., 1966; Б а ч ы л а А. Дарогамі Максіма Баг-
дановіча. 2 выд. Мн., 1983. Г.А.Маслыка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: