Русецкая

Саламея Рэгіна (1718 — пасля 1760)

Лекарка, асветніца. Нарадзілася на На-вагрудчыне ў сям'і мешчаніна Яўхіма Ру-сецкага. 14-гадовую дзяўчыну ў 1731 ад-далі замуж за лекара-немпа Якуба Хальпіра, i маладажоны адразу накіраваліся ў Стамбул, дзе Хальпір распачаў лекарскую дзейнасць. Саламея зацікавілася заняткамі мужа i неўзабаве пачала яму дапамагаць. Яна вызначаіася назіральнасцю, розумам i здольнасцямі, таму даволі хутка авалодала метадамі лячэння i пачала практыкаваць самастойна. Знаёмы іракскі лекар раскрыў ёй спосабы i сродкі лячэння хвароб вачэй. Праз пэўны час яна набыла столькі ведаў i вопыту, што атрымала афіцыйна дазвол на лекарскую дзейнасць. Паводле мусульман-скіх звычаяў мужчына, нават лекар, не меў права наведваць гарэм, а прававерныя му-сульманкі не мелі права лячыць мужчын. Хрысціянка ж Р. магла практыкаваць i ся-род мужчын, i сярод жанчын, i гэта спрыя-ла яе папулярнасці. Неўзабаве яна з мужам выехала ў Боснію. Па дарозе спынялася ў розных гарадах i лячыла дзяцей. Слуга Хальпіра, італьянец, навучыў Р. асновам лацінскай мовы, i яна змагла выпісваць рэ-цэпты. Набытыя кнігі па медыцыне i фар-макалогіі дапамагалі ёй пастаянна ўдаска-нальваць свае веды. Пасля заўчаснай смер­ил мужа Р. атрымала ў спадчыну даволі значныя сродкі, якія яна расходавала ў ас-ноўным на вандроўкі і справы міласэрнас-ці, у т.л. на выкуп палонных салдат. Сярод самых імянітых пацыентаў лекаркі ў гэты час быў трансільванскі князь Іожаф Рака-чы, галоўны прэтэндэнт на венгерскі пра-стол. У якасці лекаркі яе запрасілі Радзівіл Міхал Рыбанька i яго жонка Уршуля. У Pa­tii імператрыца Ганна Іаанаўна наблізіла Р. да сябе, прыняла яе ў штат прыдворнай абслугі. Пэўны час Р. практыкавала ў Вене, лячыла членаў турэцкага пасольства. Апошняе вядомае месца яе лекарскай дзей-насці — Стамбул, з якога i пачыналася яе медыцынская кар'ера. На гэты раз сярод яе пацыентаў былі турэцкія саноўнікі, сёстры султана i жанчыны яго гарэма. У 1760 са Стамбула Р. накіравалася паломніцай у Святую Зямлю. У яе планы ўваходзіла на-веданне Палесціны i Егіпга. Далейшы лес невядомы.

Пасля сябе Р. пакінула надзвычай ціка-вы ўзор эпісталярнай спадчыны — дзён-нік-кнігу «Авантуры майго жыцця» (на польскай мове), падрыхтаваную для друку У ім — успаміны і ўласныя разважанні на-конт тагачасных падзей, цікавыя замалёўкі-партрэты людзей, якія сустракаліся ў час яе вандровак па краінах Захаду i Усходу. Шмат месца ў кнізе адведзена апісанню

побыту і нораваў розных народаў, выкла-дзены метады лячэння розных хвароб. Ле­карка шмат у чым апіралася на здабыткі народнай медыцыны, распаўсюджвала ву-чэнне пра гігіену i фізічнае выхаванне. Усё гэта ў сукупнасці з дасягненнямі фармака-логіі i хірургіі таго часу стварала бездакор-ную сістэму, у адпаведнасці з якой праца-вала Р. — «доктар медыцыны i акулістыкі», як яна сама сябе называла.

Те.: Бел. пер. — Авантуры майго жыцця: Ра-ман. Мн., 1993.

Шт.: Грыцкевіч В.П. Адысея наваград-скай лекаркі: Саламея Русецкая. Мн., 1989.

М.К.Багадзяж.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: