Рысінскі

Францішак (?—1830?)

Польскі і беларускі паэт. Біяграфічных звестак пра яго амаль не захавалася. Ві-даць, паходзіў з беларускай шляхты. На па-чатку 19 ст. быў старшынёй цывільнай па­латы ў Віцебску. Пісаў эпіфамы, іранічна-

філасофскія i гумарыстычныя вершы на польскай i, як сведчаць сучаснікі, на беларускай i рускай мовах. Творы Р., прысвечаныя пэўнай рэальнай асобе, карысталіся вялікай папулярнасцю, распаўсюджваліся
на Віцебшчыне ў спісах, завучваліся на памяць, але пры жыцці аўтара нідзе не друкаваліся. Частка ix трапіла ў архіў Ф.Карпінскага, частку сабраў полацкі маршалак шляхты С.Грабніцкі. Найбольш верагодна, што Р. належаць макарашчныя беларуска-польскія вершаваныя мініяцюры «Плач па-кінутага каханай» i «За пекнай паненкай аж душа сумуе», таксама шырока вядомыя
ў свой час у Віцебска-Полацкім рэгіёне i прыведзеныя па памяці А.Рыпінскім у кнізе «Беларусь» (Парыж, 1840). У.І.Мархель.

РЫТАЎ

Міхаіл Васілевіч (16.1.1846—17.4.1920)

Вучоны памолаг, педагог. Нарадзіўся ў г. Наваміргарад (Украіна). У 1878 скончыў Маскоўскі ун-т. 3 1879 выкладаў у Горы-Горацкай земляробчай школе, з 1919 пра-фесар Горы-Горацкага земляробчага інсты-тута. Пражыў у Горках каля 40 гадоў. Апра-ча выкладчыцкай дзейнасці вёў вялікую навуковую работу. Ён пашыраў тут экспе­риментальную базу для правядзення дасле-даванняў па батаніцы і раслінаводстве, стварыў батанічны сад, які захаваўся да на-шага часу, на ўласныя сродкі заклаў пладо-вы гадавальнік. Р. вылучаўся шырокім тэа-рэтычным i філасофскім падыходам да вырашэння спецыяльных праблем. Ён бьгў перакананым прыхільнікам i прапагандыс-там ідэй Ч.Дарвіна аб зменлівасці арганіз-маў пад уздзеяннем умоў жыцця i ствараль-най ролі адбору. На аснове прызнання вызначальнай ролі ўмоў жыцця для фармі-равання арганізмаў, ix зменлівасці i спад-чыннасці Р. распрацоўваў спосабы акліма-тызацыі раслін, падкрэсліваў важнасиь для гэтага ўмоў надвор'я, глебы, тэрмінаў сяў-бы, святла i інш. фактараў; лічыў, што для павышэння ўрадлівасці вялікае значэнне мае вывядзенне новых гатункаў. Працуючы над тэарэтычнымі асновамі пладаводства, ён імкнуўся да практычнага выкарыстання вынікаў даследавання, адгукаўся на запат-рабаванні сельскагаспадарчай практыкі, быў цесна звязаны з пладаводамі i садаво-дамі-практыкамі. Аўтар амаль 1000 кніг, дапаможнікаў i артыкулаў па пытаннях па-малогіі, раслінаводства i інш.

Те.: Краткий учебник огородничества и пло­доводства... Ч. 1—2. Спб., 1895—96; Обшее уче­ние о возделываемых растениях. М., 1896; Изб­ранные труды. М., 1956; Русские яблоки. М., 1960.

РЭУТ (Газдава-Рэут)

Вінцэнты (Вікенцій Уладзіслававіч; 1812?—пазней 1883)

Фалькларыст, пісьменнік, прадстаўнік рамантызму. Нарадзіўся на Віцебшчыне, жыў у маёнтку Мосар у Полацкім павеце. У 1827—34 дробны чыноўнік у Віцебску, у 1839—42 полацкі павятовы прадвадзіцель дваранства (маршалак). Збіраў і публікаваў беларускі фальклор, шырока выкарыстаў яго ў вершаванай аповесці «Жонка» (1844). Свае творы i фальклорныя запісы друкаваў у альманахах «Niezabudka» («Незабудка»), «Rocznik literacki» («Літаратурны штогод-нік»), «Rubon» («Рубон»). У публіцыстыч-ных артыкулах заклікаў развіваць на Бела-русі прамысловасць. У паэме «Летуценнік» (1849) выказаў сімпатыі да вызваленчай ба-рацьбы фэчаскага народа. Прыхільна ставіўся да паўстання 1863—64 у Польшчы, на Бела-русі i ў Літве, за што прыцягваўся да следства i быў пад наглядам паліцыі. Пакінуў запіс у «Альбоме» АЛ. Вярыгі-Дарэўскага. У лісце да \.Легашовіча расказаў пра сувязі беларусаў, што жылі ў Пецярбургу, з Т.Шаўчэнкам.

Літ:. Тарас Шаўчэнка i беларуская літарату-ра. Мн., 1964. С 31; Кісялёў Г. Загадка бе-ларускай «Энеіды». Мн., 1971. С. 39; Пачыналь-нікі. Мн., 1977.

РЭШКА

Ігнацій Якаўлевіч (1760—?)

Астраном, прафесар Віленскага універсі-тэта ў 18—19 ст. Паводле паходжання шляхціц Вялікага княства Літоўскага. Аду-кацыю атрымаў у Кракаўскім кадэцкім корпусе. Служыў у польскіх войсках паруч-нікам, меў ступень доктара вольных навук i філасофіі. 3 1782 ад'юнкт Віленскай астра-намічнай абсерваторыі. У 1798—1830 за-гадваў кафедрай Віленскага ун-та, быў візі-татарам вучылішчаў Мінскай, Гродзенскай i Беластоцкай губерняў.

САБАЛЕЎСКІ

Людвік (8.9.1791—10.7.1830)

Філолаг, бібліёграф. Нарадзіўся ў Вільні. Вучыўся на філалагічным факультэце Ві-ленскага універсітэта пад кіраўніцтвам Г.Гродэка. Атрымаўшы ў 1811 ступень ма-гістра, працаваў настаўнікам гімназій у Коўне i Беластоку. У 1817 накіраваны Ві-ленскім універсітэтам за мяжу на 2 гады для ўдасканалення ведаў, каб потым заняць прафесарскую пасаду. Практыкаваўся га-лоўным чынам у Парыжы. Адначасова зай-маўся бібліяграфіяй i апрацаваў «Каталог твораў па гісторыі польскай літаратуры» Ф.Бянткоўскага (т. 1—2, 1819). У 1819—21 выкладаў лацінскую мову ў Віленскім уні-версітэце. Для запланаванага выдання «Універс&іьная польская літаратура» збіраў матэрыялы па бібліяграфіі ў 1819 у біблія-тэцы А.Храптовіча ў Шчорсах, у бібліятэцы А. К. Чартарыйскага ў Пулавах, потым у Кракаве, у 1821—23 у бібліятэках Вены. Вынікам гэтых пошукаў з'явіўся 5-томны збор бібліяграфічных рукапісаў. Апубліка-ваў «Пстарычна-крытычныя звесткі да тво-раў польскай літаратуры...» (т. 1—3, 1820— 21). Сабраў таксама матэрыялы для дадат-каў да працы Бянткоўскага i «Слоўніка польскіх паэтаў» М.Юшчынскага (1820). Матэрыялы С. пасля яго смерці купіў i ап-рацаваў Ю.Завадскі, які пазней перадаў ix А.Іё'херу; імі карыстаўся i К.Эстрайхер. У

С. ў складзе камітэта вывучаў станбібліятэкі Віленскага універсітэта, a ў маі прызначаны прэфектам гэтай бібліятэкі. С быў дасканалым майстрам філалогіі: у сваіх бібліяграфічных працах даваў поўныя звесткі, анатацыі i ўсебаковыя крытычныя ацэнкі публікацый, якія ёнразглядаў.

САБОЛЬШЧЫКАЎ

Васіль Іванавіч (25.1.1813—31.10.1872)

Архітэктар i бібліяфіл. Нарадзіўся ў Ві-цебску. Пасля заканчэння мясцовай гімна-зіі служыў у Віцебскім губернскім праўлен-ні. Прыроджаная дапытлівасць прывяла яго ў 1830 на службу ў Пецярбург, дзе ў вольны час самастойна вывучаў замежныя мовы, чытаў навуковыя кнігі. Пасля доўгіх намаганняў трапіў на службу ў Публічную бібліятэку. Гэтай культурнай установе была прысвечана яго дзейнасць да канца жыцця. Кіраўніцтва бібліятэкі высока цаніла ста-раннасць i веды С. i карысталася імі. Яго намаганнямі ў бібліятэцы было арганізава-на вялікае аддзяленне замежных твораў пра Расію. Адначасова з працай у бібліятэцы С. наведваў як вольны слухач класы Акадэ-міі мастацтваў i вывучаў там архітэктуру. Паводле яго праекта была ўзведзена чы-тальная зала — адна з самых значных у та-гачаснай Еўропе. Пасля пажараў 1862 капі-тальна перабудаваў амаль увесь будынак бібліятэкі. Пасля паездкі за мяжу (1858) выдаў твор «Агляд вялікіх бібліятэк у Еўро-пе...» (1860), у якім выклаў найлепшы спо-саб утрымання i каталагізацыі значных кніга-сховішчаў i прапанаваў вельмі зручную сіс-тэму, якая была прынята ў Публічнай біб-ліятэцы. У кнізе «Пячное майстэрства», выдадзенай у 1865, прапанаваў новыя кан-струкцыі печаў, мадэлі якіх былі высока адзначаны на Парыжскай сусветнай выс-таўцы 1867. У 1870 С. надрукаваў разва-жанне пра тое, што трэба рабіць у дамах, каб пазбегнуць вільготнасці. У часопісах i газетах друкаваў артыкулы i нататкі, у якіх папулярызаваў архітэктурныя звесткі пра паляпшэннс зручнасці жылля ва ўмовах паўночнага клімату. У апошнія гады жыц­ця працаваў архітэктарам i хавальнікам ад-дзела прыгожых мастацтваў Публічнай біб-ліятэкі. Паводле яго праекта ў 1872 у Пе-

цярбургу пабудавана рымска-каталіцкая кансісторыя з царквой у раманскім стылі.

Г.А.Маслыка.

САВЕТАЎ

Аляксандр Васілевіч (24.11.1826 —7.12.1901)

Вучоны, аграном, педагог. Нарадзіўся ў с. Гульнева Дзмітраўскага р-на Маскоўскай вобл. Пасля заканчэння ў 1850 Горы-Го-рацкага земляробчага інстытута працаваў у ім выкладчыкам. У 1853—55 камандзірава-ны ў Германію, Бельгію i іншыя краіны Еўропы для вывучэння сельскай гаспадар-кі. У 1855—57 ён узначальваў у інстытуце кафедру сельскагаспадарчай тэхналогіі, чы-таў лекцыі па аграхіміі. 3 1859 загадчык ка­федры сельскай гаспадаркі Пецярбургскага універсітэта. У гэтым жа годзе за працу «Пра развядзенне кармавых траў у полі», якая была падрыхтавана i напісана ў Горы-Горках, яму прысуджана ступень магістра сельскай гаспадаркі, у 1867 за працу «Аб сістэмах земляробства» — ступень доктара сельскай гаспадаркі (першы ў Расіі). У 1888—1900 працаваў дэканам фізіка-матэ-матычнага факультэта Пецярбургскага уні-версітэта. Асноўныя працы прысвечаны сістэмам земляробства i севазваротам. Рас-працоўваў рацыянальныя спосабы вядзен-ня сельскай гаспадаркі, абгрунтаваў мэта-згоднасць пасеваў бабовых i злакавых кар­мавых траў. 3 1860 кіраваў сельгасаддзелам Вольнага эканамічнага таварыства, быў рэ-дактарам яго «Прац...». У 1885—96 (разам з В.В.Докучаевым) i ў 1898—1900 (разам з М.П.Адамавым) выдаваў «Матэрыялы па вывучэнні рускіх глеб». Адстойваў прыяры-тэт рускага земляробства ў практыцы тра-васеяння, выступаў як прыхільнік ідэі адзінства арганічнай i неарганічнай прыро-ды, падкрэсліваў стваральную ролю раслін у працэсе глебаўтварэння. Палявое трава-сеянне ён разглядаў не толькі як крыніцу, але i як найважнейшы фактар паляпшэння фізічных якасцей глебы i павышэння яе ўрадлівасці. Добра ведаючы стан сельскай гаспадаркі i навукі за мяжой, С. ніколі не прапаноўваў слепа капіраваць чужы вопыт, a падкрэсліваў неабходнасць выпрацоўкі ўласных метадаў вядзення гаспадаркі, якія дапасоўваліся да адпаведных глебавых i кліматычных умоў пэўных рэгіёнаў.

Літ:. Очерки истории философской и социо­логической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 378—380.

САВІЧ

Франц Андрэевіч (1815—46)

Грамадскі дзеяч, змагар за ідэалы свабо-ды i сацыяльнай справядлівасці. Нарадзіўся ў в. Вяляцічы Пінскага павета Мінскай губ. ў сям'і уніяцкага святара. Пачатковую аду-кацыю атрымаў дома, потым скончыў Пін-скае павятовае вучылішча (1833). На выха-ванне С ў духу асветніцкіх традыцый моц-на паўплываў выхавальнік вучылішча i апя-кун пасля смерці яго бацькі Ф.Махцінскі. Яшчэ ў вучылішчы ў С. былі верныя сяб-ры-аднадумцы, з якіх склаўся правобраз будучага тайнага таварыства. 3 1833 С. ву-чыўся за казённы кошт у Віленскай меды-ка-хірургічнай акадэміі. Ен быў здольным i старанным студэнтам, захапляўся тэатрам, паэзіяй. Пад уплывам любімага паэта А.Міцкевіча складаў вершы ў форме гута-рак, галоўнымі героямі якіх былі простыя людзі. С. наведваў лекцыі i ў духоўнай ака-дэміі. Ён карыстаўся аўтарытэтам у акадэ-мічнага кіраўніцтва, а за тое, што заступаў-ся за больш бедных таварышаў, быў пра-званы «дэмакратам». У асяроддзі тагачасна-га студэнцтва распаўсюджвалася i чыталася забароненая палітычная i антырэлігійная літаратура, ствараліся тайныя таварыствы i гурткі, фарміраваліся i раслі дэмакратыч-ныя i рэвалюцыйныя настроі як водгук на нядаўна задушанае паўстанне 1830—31. На фарміраванне ідэйных асноў сацыяльна-палітычнай пазіцыі С. вырашальны ўплыў зрабілі польскія рэвалюцыянеры Я.Чынскі

i Ш.Канарскі — прыхільнік сацыяльнай праграмы расійскіх дзекабрыстаў.

У ідэйнай i практычнай дзейнасці С кі-раваўся прафэсіўнымі ідэямі фамадскага развіцця розных краін у адносінах да рэ-альных умоў Беларусі. Ён стаяў ля вытокаў зараджэння рэвалюцыйнага дэмакратызму на Беларусі, прадстаўнікамі i выразнікамі якога пазней былі К.Каліноўскі i Ф.Багушэ-віч. Жыішё i дзейнасць С. прыпадае на пе-рыяд царавання ў Расіі Мікалая I, калі тут панавалі прыгонніцкія парадкі, абвастрылі-ся сацыяльныя i нацыянальныя супярэч-насці, паглыбляючы крызіс феадальнай сістэмы. Пасля задушэння ў 1825 паўстан-ня дзекабрыстаў карнымі мерамі ўраду уда-лося задушыць выступленні супраць ца-рызму i прыгнёту ў розных сацыяльных пластах грамадства, што яшчэ больш уз-мацняла антыпрыгонніцкія настроі, паска-рала фарміраванне ідэалогіі рэвалюцыйнага дэмакратызму i нацыянальна-вызваленчага руху. С. быў адным з пачынальнікаў i прад-стаўнікоў радыкальнага кірунку гэтага руху, арганізатарам «Дэмакратычнага таварыс-тва» сярод студэнпкай i разначыннай мола-дзі.

У выніку пакутлівых пошукаў ісціны i шляхоў сацыяльнага пераўтварэння С. прый-шоў да ідэі антыпрыгоннай рэвалюцыі. Яшчэ студэнтам 3-га курса ён са сваімі ад-надумцамі (10 чалавек) стварыў тайную ар-ганізацыю «Дэмакратычнае таварыства», напісаў для яго статут «Прынцыпы дэмак­ратызму», які складаўся з уводзін, 8 частак i заключэння. Ва ўводзінах да статута былі сфармуляваны мэты арганізапыі: барацьба з беззаконием, выхаванне моладзі ў духу сумленнасці i грамадскай карысці, спачу-ванне абяздоленым незалежна ад нацыя-нальнай, рэлігійнай i саслоўнай прыналеж-насці; рэкамендавалася жыць сціпла, зма-rauua з недахопамі, весці здаровы лад жыцця, набываць грунтоўныя веды i ава-лодваць рамяством. Таварыства было тай-нае, старанна заканспіраванае, падзялялася на дзесяткі. Прыём у яго вёў адказны за дзесятку (солтыс). Кожны, хто ўступаў, браў новае імя. даваў прысягу (кляліся «прысвяпіць свае сілы барапьбе за шчасце айчыны i адзінства народаў»), плаціў узно-сы. Для сувязі існавала сістэма пароляў (Вільня — «мапі», Віленская губ. — «халу­па» i інш.). Для барацьбы з паліцыяй была створана спецгрупа. Не дазваіялася захоў-ваць зброю i забароненую літаратуру, пару шальнікаў статута штрафавалі. За 2,5 года існавання таварыства праграмныя мэты i гуманістычныя прынцыпы яго ўдакладня-ліся і канкрэтызаваліся. Таварыства расло колькасна, пашыралася геаграфічна. Асно-ву яго складалі студэнты-медыкі, уваходзі-ла таксама i моладзь са шляхты, духавен-ства, рамеснікаў i інш. У таварыстве пана-ваў дух інтэрнацыяналізму. У адносінах да сацыяльна-палітычных задач не было адна-душша. Адны аб'ядноўваліся вакол С. (ра-дыкалы), другія пазбягалі палітычных пра-блем, стаялі на пазіцыях большай памяр-коўнасці. С. адстойваў неабходнасць ба­рацьбы з царызмам i дэспатызмам, аб'яд-нання розных апазіцыйных слаёў усіх на-родаў краю (беларусаў, палякаў, рускіх, ук-раінцаў, яўрэяў). Вострая крытыка царызму i прыгонніцтва была накіравана на перабу-дову жыцця грамадства на аснове «мужыц-кай праўды». У пач. 1837 С. наладзіў не-пасрэдныя кантакты з Канарскім, былым кіраўніком паўстання 1830-31, i распачаў сумесную дзейнасць па здзяйсненні галоў-най мэты таварыства — падрыхтоўкі паў-стання сялян супраць прыгонніцтва. Але ў канцы мая 1837 Канарскі, a потым i С. бы-лі арыштаваны. Па справе Канарскага была створана «Віленская следчая камісія па злачынцах» пад старшынствам віленскага віцэ-губернатара князя Трубяцкога, празва-нага «Чорным д'яблам». У сваіх мемуарах «Споведзь грэшніка, які каецца» (хоць у ix не было ніякага раскаяния) С. пісаў: «Ca звярыным крыкам «лжэш, свіння» кідаўся ён [Трубяцкі] на вязняў у час допыту, біў... пакуль ахвяра не траціла прытомнасць». За 8 месяцаў следства С. не страціў прысут-насці духу. У турме ён звязаўся з тайнай арганізацыяй рускіх афіцэраў, якую ўзна-чальваў А.Караваеў (спрабаваў арганізаваць уцёкі вязняў). Але адзін з членаў таварыс­тва не вытрымаў катаванняў i назваў усіх, хто быў звязаны з Канарскім. Пачаліся но-выя арышты. Канарскі i С. узялі на сябе ўсю віну, але адмаўлялі ідэю падрыхтоўкі ўзброенага паўстання, спасылаючыся на статут. Абвінавачванне ў падрыхтоўцы паў-стання не атрымала дакументальнага па-цвярджэння. Ваенна-палявы суд 31.1.1839 прыгаварыў Канарскага да расстрэлу, трое з 24 арыштаваных (С, Я.Загорскі i K.Pan-чынскі) высланы радавымі на Каўказ без права выслугі, астатнія — з правам на ат-рыманне армейскіх чыноў.

Пазней сябра i аднадумца С. пісьменнік М.Лавіцкі пісаў Рапчынскаму на Каўказ, што студэнты захоўваюць вернасць раней-шым ідэалам, дзейнічаюць, чытаюць творы С: «Ты, Франц i Ян жывяцё з намі... Вашы імёны незабыўныя. Яны належаць гісторыі i заўсёды будуць свяціць як ясныя, светлый зоркі... Слава Вам... няшчасныя людзі, Вя-лікія людзі».

Далейшы лес С. быў не менш трагічны. Шлях на Каўказ ён прайшоў пешшу, хва-рэў, лячыўся. За спробу ўцячы быў накіра-ваны на перадавую, затым у крэпасць на Каспіі Кізляр. Ba ўспамінах ён пісаў: «Дум-кі пра вызваленне ніколі не пакідалі мяне.. Уцёкі лічыў адзіным сродкам яго выканан-ня». У 1839 у Адэсе арыштавалі Лавіцкага, у якога былі знойдзены дадатковыя «кам-праметуючыя» матэрыялы, у т.л. «шкодныя вершы Савіча i Рапчынскага», рукапіс Ла-віцкага «Нарыс духу Віленскай акадэміі», дзе была апісана рэвалюцыйная дзейнасць С. i створанага ім таварыства. Мікалай I загадаў даставіць С. з Каўказа. На беразе Церака жандары знайшлі адзенне i запіску С, што ён утапіўся. На самай справе той з падробленымі дакументамі накіраваўся пешшу праз Малдову ў Румынію. Восенню 1841, вывіхнуўшы нагу, пад імем доктара Гельгега зрабіў прыпынак каля мяст. Яніш-паль Жытомірскага пав. i заняўся лекар-скай практыкай. Хутка распаўсюдзілася чутка пра добрага доктара. Улады Янішпа-ля запісалі яго ў аднадворцы, што дало магчымасць аформіць замежны пашпарт. Але абавязак доктара прымусіў яго застац-ца для барацьбы з эпідэміяй халеры. Свае «Успаміны» ён не закончыў, але пра жыц-цё паспеў расказаць польскаму паэту А.Гразе, яму ж перадаў i незакончаны ру-капіс «Споведзі...», які праз 30 гадоў быў апублікаваны. Памёр С. ў 1846, пахаваны ў Астражку на Украіне.

Галоўнай сілай у рэвалюцыйна-дэмакра-тычнай барацьбе С лічыў народ (сялян-ства). Гэта адрознівала яго ад папярэдніх рэвалюцыянераў-дваран i шляхты, якія іг-наравалі народ. Ідэйнай асновай праграмы «Дэмакратычнага таварыства» было нату-ральнае права i прыярытэт розуму, свабода, братэрства i сацыяльная справядлівасць. С. 1 сябры па таварыстве ставілі за мэту ўзняць на ўзброеную барацьбу сялянства як пераважную большасць насельніцтва краю. Але, зыходзячы з асветніцкіх трады-цый, С i яго аднадумцы лічылі, што дастаткова толькі раскрыць сялянству яго прыгнечанае становішча, як яно пачне ба­рацьбу. С. крытыкаваў антыгуманны i ама-ральны характар прыгонніцтва, прыгнёту, прыніжэння i здзекаў памешчыкаў над ся-лянамі, асуджаў такі стан рэчаў, патрабаваў скасаваць ганебнае права аднаго чалавека панаваць над другімі. У доказе натураль-насці i антыграмадскасці прыгонніцкіх ад-носін С. апеляваў да ідэі роўнасці сацыяль-ных правоў усіх людзей. Крытыкуючы са-слоўную няроўнасць, ён сцвярджаў, што годнасць людзей не залежыць ад ix сацы-яльнай i іншай прыналежнасці, а вызнача-ецца здольнасцямі i талентам, асабістымі якасцямі. Выступаючы за роўнасць усіх, за справядлівы грамадскі лад, С. адмяжоўваў-ся ад утапічна-схематычнага разумения роўнасці людзей як абсалютнай роўнасці. «У прыродзе няма лікургавай роўнасці. Ня-ма яе i ў людзей, i ў прыродзе, няма яе па-між членамі адной сям'і!» У адрозненне ад многіх сваіх папярэднікаў члены таварыс­тва не ідэалізавалі грамадства, дзе роўнасць абмяжоўвалася толькі роўнасцю ўсіх перад законам, хоць на той час i гэта патрабаван-не было прагрэсіўным. Яны марылі пра рэспубліканскі лад замест манархіі, калі «не будзе ні заможных, ні бедных, ні ца-роў, ні слуг, усе будуць браты, будуць лю-дзі». Пры гэтым яны лічылі, што не варта шукаць узоры для пераймання, а трэба ісці сваім шляхам. «Ні Злучаныя амерыканскія штаты, ні Швейцарыя не павінны служыць нам узорам у імкненні да благаславеннай садружнасці». Гэтыя ідэалы знайшлі ад-люстраванне ўжо ў арганізацыйных праві-лах членства ў «Дэмакратычным таварыс­тве», у прынцыпах, якія вызначалі кірунак барацьбы. Ідэя братэрства народаў лічыла-ся адной з найважнейшых духоўных каш-тоўнасцей, убіраючы ў сябе гістарычны во-пыт i асветніцкую ідэю роўнасці. С. сцвяр-джаў, што «ўсе нацыі роўныя, i ніхто не павінен адчуваць нянавісць адзін да аднаго, нягледзячы на нацыянальныя адрозненні (рускі, паляк ці яўрэй)». Пры абмеркаванні нацыянальных пытанняў С. i яго аднадум­цы рабілі ўпор на тое, што ix радніла і аб'ядноўвала. Адзінства брацкіх народаў у барацьбе за сацыяльна-палітычныя свабо-ды, супраць царскага дэспатызму знайшло сваё адлюстраванне ў кароткім закліку та­варыства — «За нашу i вашу свабоду!». У процівагу пазіцыям улады i царквы рэва-люцыйны пратэст С. лічыў высокамараль-ным дзеяннем, бо менавіта дэспатызм на

саджае ў грамадстве амаральнасць: нізка-паклонства перад высокапастаўленым чы-ноўніцтвам, пагоню за тытуламі, пра-дажнасць, хабарніцтва, бяздушнасць у адно-сінах да слабых i бедных. Знявага народа i доўгая яго няволя вядуць да з'яўлення і ў яго асяроддзі ганебнай маралі. Адносіны членаў таварыства да рэлігіі былі неадна-значныя. Адны лічылі яе галоўнай жыццё-вай сілай, адводзілі ёй асаблівую ролю ў маральнай сферы, другія аспрэчвалі гэтыя тэзісы, выказвалі перакананне, што развіц-цё чалавечага грамадства звязана з вызва-леннем з-пад улады царквы i рэлігіі. Але ўсе яны сыходзіліся ў асуджэнні духавен-ства за сувязь з самадзяржаўем, лічылі, што царква скампраметавала сябе абаронай дэспатычнай улады, асвячэннем прыгон-ніцтва, амаральнага i антыгуманнага ладу, маральным асуджэннем барацьбітоў за сва-боду i справядлівасць.

Дэмакратычныя i рэвалюцыйныя ідэі С. i створанага ім «Дэмакратычнага тава­рыства» не спынілі свайго існавання i пас-ля таго, як члены таварыства раз'ехаліся па розных гарадах Расіі. Студэнты-медыкі вы­пуску 1839 кляліся захаваць вернасць дэ-макратычным традыцыям. С. не дажыў да адмены прыгоннага права, але яго ідэі і прынцыпы барацьбы знайшлі сваіх прадаў-жальнікаў, напрыклад, дзейнасць Ю.Бак-шанскага. Жыццё i дзейнасць С. — яскра-вы прыклад сапраўднага служэння народу, вызвалення яго ад дэспатызму i насілля i ў першую чаргу ад цяжкага прыгону.

Літ:. С м i р н о ў А.Ф. Франц Савіч. Мн.,1961; Мохнач Н.Н. Идейная борьба в Бело­
руссии в 30—40-е годы XIX в. Мн., 1971.С. 18—51. К.С.Пракошына.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: