Рысінскі

Саламон Фёдаравіч (1560?—13.11.1625)

Філосаф, паэт, педагог, вучоны-фальк-ларыст i этнограф. Нарадзіўся ў в. Рысін на Полаччыне (цяпер Себежскі раён Пскоў-скай вобл.). Працаваў настаўнікам у адда-леных вёсках. Невядома, у якім узросце і ў якасці каго ўпершыню трапіў за мяжу. У адным ca сваіх лістоў ён паведамляў, што ў 1582 прыбыў у Лейпцыг, дзе меў зносіны з вучонымі. У наступныя гады, да 1587, жыў у вёсках паўднёвай Польшчы, настаўнічаў у Гданьску, вандраваў, працуючы выхаваце-лем шляхецкіх дзяцей, па гарадах Германіі. У 1585—86 знаходзіўся ў Альтдорфе з сы­нам! польскага дыпламата Я.Бучынскага. Пасля 1600 служыў у князёў Радзівілаў. Праца прыдворным паэтам i выхавацелем княжацкіх дзяйей знайшла адлюстраванне ў яго творчасці. У вершаванай форме ён апісваў ваенныя паходы Радзівілаў, складаў эпітафіі для членаў княжацкай сям'і i нека-торых знатных асоб, займаўся перакладамі. Пераклаў псалмы Давіда на польскую мову (першыя радкі перададзены на старасла-вянскай мове).

Асноўнае ў творчасці Р. — даследаванні ў галіне гісторыі старажытнарымскай паэ-зіі, адлюстраваныя ў яго «Пісьмах» (Альт-дорф, 1587), у працы «Кан'ектуры да пісь-маў Л.А.Сенекі» (Нюрнберг, 1620), у рука-пісе «Пошукі па Аўзонію» i ў «Зборніку прыказак» (Любча, 1618). 3 прадмоў Р. да сваіх твораў відаць, што ён пакланяўся на-вуковай думцы, а не тым, хто меў уладу. Невыпадкова прадмовы да выданняў «Кан'ектуры...» i «Зборнік прыказак» звер-нуты не да князёў, а да вучоных: Бусерэ-цыя (рэктара Альтдорфскай акадэміі ў Гер-маніі), Рэма Георгія (палітычнага i навуко-вага дзеяча 16—17 ст. ў Норыкуме, сучас-ная Аўстрыя) i інш. Ва ўступным слове да выдання «Пошукі па Аўзонію» ён звяртаецца да вучонага Посція, галоўнага пры-дворнага ўрача 16 ст. Рэйнскага Пфальца (Баварыя). Апошнюю працу Р. рыхтаваў разам ca сваім сябрам, нямецкім юрыстам i паэтам К. Рытэрсгузіусам, якому прысвяціў хвалебныя вершы. Кола навуковых інтарэ-саў Р. было вельмі шырокае. Дыялектыка старажытнагрэчаскіх філосафаў Геракліта, Эмпедокла, Арыстоцеля i тагачасных (Ф.Бэкана) служыла яму апорай для выва-даў пра ўдасканаленне чалавецтва. Шыро-кія веды ў галіне гісторыі, літаратуры, мі-фалогіі, моў характэрныя для яго прац роз­ных гадоў. Р. схіляўся да матэрыялістычна-га тлумачэння з'яў прыроды (напр., гук тлумачыў як дрыжанне паветра). Пытанне пра паходжанне жыцця i ўзнікненне свету выклікала ў яго сумненне: ён верыў у «Бо­га-творца», але адначасова выказваў думку, што сама прырода — стваральнік свету.

Р. меў цесныя сувязі з прыхільнікамі ле-вага крыла Рэфармацыі — арыянамі. Бліз-касць да Віленскага евангелічнага сінода не зрабіла яго свяшчэннаслужыцелем. Розум быў той святыняй, якую ён бясспрэчна прызнаваў i якой пакланяўся. Ён ненаві-дзеў войны, жорсткасць i кровапраліцце, выступаў супраць прыгнёту сялян, быў глыбока ўпэўнены, што ўсе народы дастой-ныя павагі. Лічыў, што неабходна вывучаць усе мовы свету як неад'емную частку чала-вечай культуры, бо ў моўнай абалонцы за-хоўваецца «сок i ядро» народнай мудрасці — прыказкі i прымаўкі. Больш за ўсё ён любіў скарбніцу сармацкай гаворкі, пад якой ра-зумеў сям'ю славянскіх моў. Ён бачыў у роўнасці славян агульнасць гістарычнага лёсу, нацыянальнага характару i мовы. Глыбока i ўсебакова адукаваны гуманіст, Р. ў сваіх выказваннях рассейваў у сучасні-каў сумненні адносна будучага росквіту культуры, лічыў, што навука павінна быць даступная ўсім, незалежна ад паходжання. Сваю Радзіму Р. называў Лейкарасіяй, г. зн. Беларуссю («лейкос» у перакладзе з фэчаскай мовы — «белы»).

Jlim:. Антология педагогической мысли Бело­
русской ССР. М., 1986. С. 89. Я.І.Парэцкі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: