Семяновіч

Казімір

(каля 1600 —пасля 1651)

Інжынер i тэарэтык артылерыі, мыслі-цель-гуманіст. Паходзіў э роду дробных князёў Семяновічаў, якія ў 14—16 ст. вало-далі землямі на Віцебшчыне. Вучыўся ў Ві-ленскай акадэміі. Удзельнік вайны Расій-скай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1632— 34 i аблогі маскоўскага гарнізона ў г. Бе-

лым (сакавік-май 1634), удзельнік бітвы 30.1.1644 войск Рэчы Паспалітай з татарамі пад Ахматавам, дзе быў сведкам дзеяння татарскіх феерверкаў. Выехаўшы ў Нідэр-ланды, у 1645 браў чынны ўдзел у аблогах розных гарадоў войскамі Фрыдрыха Ген-рыха Аранскага. У Нідэрландах С. атрымаў магчымасць пазнаёміцца з багатай еўрапей-скай літаратурай пра артылерыю, піратэх-ніку, з кнігамі па гісторыі i культуры. На-запасіўшы практычны вопыт, распачаў свае ўласныя доследы з мэтай спасцігнуць «таям-ніцы парахавых сіл», авалодаць майстэр-ствам артылерыі i піратэхнікі. Настойліва вывучаў механіку, гідраўліку, пнеўматыку, грамадзянскую i ваенную архітэктуру, а таксама фізіку, хімію, матэматыку, асвоіў такія важныя рамёствы, як разьба па дрэве i метале, адліўка гармат з металаў i інш. Ёсць падставы меркаваиь, што кароль Рэ­чы Паспалітай Уладзіслаў IV апекаваў тале-навітага феерверкера i даваў патрэбныя сродкі, каб С. меў магчымасць вывучаць зброю ў еўрапейскіх арсеналах. У 1646 ка­роль адклікаў С. з Нідэрландаў i прызна-чыў яго інжынерам у кароннай артылерыі. У 1648 С. прызначаны намеснікам началь-ніка артылерыі Польскага Каралеўства i ра­зам з 12 гарматнікамі выязджаў на вайну з казакамі. Па ўласнай ініцыятыве, а часта i за свой кошт С. праводзіў эксперыменты па вонкавай i ўнутранай балістыцы, рабіў шматлікія запускі ракет. Пасля паражэння польскага войска пад Піляўцамі ён выйшаў у адстаўку ў званні генерал-лейтэнанта ка­роннай артылерыі i атрымаў дазвол зноў выехаць у Нідэрланды. У 1650 у Амстэрдаме пры маральнай i фінансавай падтрымцы эрцгерцага Леапольда-Вільгельма Габсбурга выдаў на лацінскай мове трактат «Вялікае мастацтва артылерыі, частка першая». У 1651 гэта кніга была перавыдадзена на французскай мове з прадмовай аўтара, прысвечанай Вільгельму Фрыдрыху — на-чальніку артылерыі Рэспублікі Задзіноча-ных правінцый (такая тады была афіцый-ная назва Нідэрландаў).

Гэтая прадмова дагэтуль застаецца апошнім дакументальным сведчаннем жыцця С. Існуюць розныя версіі аб пры-чынах яго смерці, адной з якіх (паводле А.Штэрнфельда) магло быць забойства ра-меснікамі-піратэхнікамі за тое, што ў кнізе ён выдаў сакрэты i таямніцы свайго май-стэрства. Кніга С, перакладзеная на ня-мецкую, англійскую, галандскую, дацкую i інш. мовы, на працягу паўтара стагоддзя была адной з найважнейшых у Еўропе на-вуковых прац па артьглерыі i піратэхніцы. С. падрыхтаваў да друку i другую частку сваёй працы, аднак выдаць не паспеў; заха-валіся толькі звесткі пра існаванне такога рукапісу ў бібліятэцы Артылерыйскага му­зея ў Пецярбургу. У бібліятэмы Варшаўска-га ліііэя (паводле сведчання гісторыка польскай літаратуры Фелікса Бянтоўскага) знаходзіўся бюст С., на якім ён паказаны з ордэнскай стужкай i ордэнам Зоркі на гру-дзях. Мяркуюць, што гэтым ордэнам вучо-ны быў узнагароджаны галандцамі за сваю выдатную працу «Вялікае мастацтва арты-лерыі», a магчыма, i за ўдзел у аблозе г. Гульста.

У сваім светапоглядзе С. у асноўным прытрымліваўся канцэпцыі Арыстоцеля, сведчаннем чаго з'яўляюцца тыя месцы ў творы «Вялікае мастацтва артылерыі», дзе ён пераходзіў ад апісання эмпірычных вы-нікаў да ix інтэрпрэтацыі ці да агульных светапоглядных пытанняў. Яму былі добра вядомы i вучэнне старажытнагрэчаскіх фі-лосафаў пра натуральныя i вымушаныя ру-хі, i тагачасная канцэпцыя «імпэтусу» — руху цела пад націскам іншага цела-рухача. Звяртае на сябе ўвагу высокі ўзровень агульнай культуры С., які добра ведаў i ан-тычную літаратуру, i сучасныя яму тэхніч-ныя дасягненні, i працы тагачасных еўра-пейскіх аўтараў, што выдавачіся на нямец-кай, грэчаскай, лацінскай i інш. мовах. Польскі гісторык Г.Новак падлічыў, што ў кнізе С цытуюцца больш за 200 аўтараў, выкарыстана каля 260 твораў, пераважна

старажытныя трактаты, каля 40% склада-юць кнігі эпохі Адраджэння і Новага часу; шырока выкарыстаны творы Платона, Арыстоцеля, Сенекі, Эўкліда, Архімеда, Апалона з Пергама, знакамітых сярэдневя-ковых даследчыкаў, медыцынская i прыро-дазнаўчая літаратура, выданні па земляроб-стве, хіміі, тэхніцы, гісторыі. Але галоўнай адзнакай шматграннай даследчыцкай дзей-насці і творчых пошукаў С. было пачуццё чалавечай годнасці і прыналежнасці да роднай зямлі, глыбокае веданне яе жыццё-вых патрэб i інтарэсаў. Асноўную мэту вы-дання кнігі ён бачыў у тым, каб зрабіць паслугу сваей радзіме і сваім суайчынні-кам, «якія заўсёды выяўлялі вялікую схіль-насць да гэтай навукі i якія цанілі яе бо­лей, чым іншыя галіны вайсковай навукі». Згадку пра дарагую яму Айчыну можна знайсці i ў апісанні роднай прыроды, на­родных традыцый i свят, i ў звыклых наз-вах прадметаў, у старабеларускіх мерах вагі, вадкіх i сыпкіх рэчываў.

У творчасці С. адлюстраваліся цяжкасці i супярэчнасці станаўлення доследнага прыродазнаўства ў 17 ст., традыцыі, што звязвалі яго час з сярэднявеччам i ў той жа час характарызуюць яго як вучонага Новага часу. Уважлівасць пры правядзенні досле-даў i назіральнасць дазволілі яму прадба-чыць механічныя заканамернасці, умела выкарыстоўваць найноўшыя дасягненні та-гачаснай навукі i тэхнікі. Крытыкуючы розныя перажыткі ў артылерыйскай справе i тых яе прадстаўнікоў, якія «адхрышчва-юцца ад тэорыі i прынцыпаў цудоўнай ма-тэматыкі» i лічаць ганьбай для піратэхніка-практыка выкарыстанне тэарэм Архімеда, Эўкліда ці іншых славутых вучоных, С. пі-саў: «Менавіта тут крыніца гэтай новай на-вукі — «псеўдамеханікі», невядомай у мі-нулых стагоддзях. Балюча мне толькі за тое, што ўзвышаная навука піратэхнікі не толькі зняважана тымі, хто яе выкарыстоў-вае (кажу тут пра гэтых практыкаў без пра-ктыкі) i хто адабраў у яе былую славу i прыгажосць, якую ей надалі яе першыя ад-крывальнікі. Балюча мне, што гэтую наву-ку адарвалі ад правільнай асновы — матэ-матыкі і запіхнулі паміж звычайнымі ра-мёствамі». Ён выказваў пажаданне, каб быў приняты снецыяльны закон, паводле якога спецыялісты-піратэхнікі не дапускаліся б да работы без ведання асноў дакладных i прыродазнаўчых навук. Сам С. дамогся рэ-альных поспехаў менавіта таму, што яго высновы фунтаваліся не на агульнафіла-софскіх рэчах аб праблемах руху, а на тэа-рэтычнай i матэматычнай інтэрпрэтацыі артыманых ім доследных звестак. У гэтым дачыненні характэрнымі з'яўляюцца вынікі праведзеных ім доследаў па стральбе з гар-мат, зараджаных двума ядрамі, на аснове якіх ён фармулюе закон абсалютнага няп-ругкага сутыкнення аднолькавых па велі-чыні, форме i рэчывах целаў. «У цэлым жа, — пісаў С, — ніякі рух не знікае, а толькі ад аднаго прадмета пераходзіць да другога. Таму адно i другое целы будуць рухацца адначасова, аднак у два разы па-вольней, чым да гэтага». Амаль за 35 гадоў да ўвядзення Лейбніцам паняцця «кінетыч-най энергіі», зыходзячы з назіранняў за ра­ботай майстраў-ракетчыкаў пры запаўненні порахам ракеты, С. прыйшоў да высновы, што пры аднолькавай вуглавой скорасці лі-нейная скорасць молата прапарцыянальна квадрату даўжыні ручкі першай ступені ва-гі. Сустракаюцца ў яго кнізе i тыпова сха-ластычныя разважанні, асабліва ў спробах тлумачэння з'яў і працэсаў, разумение якіх ляжала далека па-за межамі тагачаснай на-вукі. Але ад большасці сваіх сучаснікаў i папярэднікаў С. адрознівала паслядоўная апора на дослед, эксперымент пры выву-чэнні i тлумачэнні з'яў, за якімі вядзецца назіранне. Так падыходзіў ён i да выкла-дання тэарэтычных палажэнняў i метадаў вызначэння калібру гармат, радыусаў i вагі ядраў у залежнасці ад матэрыялаў, да рас-крыцця хіміі i тэхналогіі вырабу розных га-тункаў пораху, спосабаў праверкі яго бая-вых якасцей i захоўвання. Глыбока аналіза-ваў С. метады разліку разнастайных тыпаў ракет, што выкарыстоўваліся i ў вайсковай справе, i на цывільныя патрэбы. Ён даў апісанне канструкцый i спосабаў вырабу некалькіх дзесяткаў тыпаў ракет, у т.л. ра­кет з хвастатымі стабілізатарамі-крыламі, ракет, якія запускаліся са спецыяльных станкоў i інш. Асабліва цікавыя для сучас-ных гісторыкаў навукі i тэхнікі звесткі пра састаўныя (вязкі ракет) i шматступенныя ракеты.

Некаторыя з апісаных С. ракет былі вя-домы яму з літаратурных крыніц, многія, у т.л. i шматступенныя ракеты, прапанаваны ім упершыню. Да вывучэння канструяван-ня розных тыпаў ракет ён падыходзіў гэтак сама, як i да іншых пытанняў, што разгля-даліся ў кнізе, — не як рамеснік, а як ву-чоны-прыродазнавец, эксперыментатар i

практык. Погляды С. на прычыны руху ра­кеты, паводле яго сведчанняў, павінны бы-лі быць выкладзены ў другой, страчанай частцы кнігі «Вялікае мастацтва артыле-рыі». Тут ён меркаваў зрабіць экскурс у гіс-торыю старажытнай ваеннай тэхнікі, сучас-ных яму сухапутных i марскіх гармат, апі-саць працэс ix абслугоўвання, выкарыстан-ня i спосабы абароны ад нападу праціуні-ка, архітэктурныя формы i тэхналогію па-будовы артылерыйскай тэхнікі. Згадваў ён i пра намер прысвяцінь спецыяльны раздзел свайму новаму вынаходству, «у якім зме-шчаны ўсе нашы веды» i якое «перасягае шмат якія іншыя прыстасаванні i замяняе ix усе». Мяркуючы па ўсім, С. была вынай-дзена аптычна-механічная прылада нак-шталт нівеліра, бусолі ці кіпрэгеля універ-сальнага характару. Ён меўся таксама ра-забраць шмат якія геаметрычныя прабле-мы, астранамічныя i геаграфічныя пытанні. «Як толькі ўсё гэта, — пісаў С, — у адпа-ведных месцах дойдзе да свядомасці кож-нага, тады адбудзецца вера ў мае словы». Навуковыя працы i эксперименты С. на многія гады прадвызначылі шляхі развіцця еўрапейскай артылерыі, былі з вялікай ці-кавасцю i ўвагай сустрэты ў Еўропе. А яго гуманістычны светапогляд, рашучае адмаў-ленне войнаў як найвялікшага няшчасця для чалавецтва служылі ўзорам высокай маральнасці i грамадзянскай адказнасці для многіх пакаленняў даследчыкаў i вучоных.

Літ:. Ивашкявичюс А. Казимир Семе­нович и его книга «Великое искусство артилле­
рии. Часть первая». Вильнюс, 1971; Ц я р о х i н С.Ф. Трактат аб артылерыі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1973. № 3; Б е л ь с к i A.M.,
Т к а ч о ў М.А. Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. Мн., 1992. М.А.Ткачоў.

СЕМЯНТОЎСКІ

(Семянтоўскі-Курыла) Аляксандр Максімавіч (1821—93)

Археолаг, краязнавец, этнограф, фальк-ларыст. Паходзіў з Палтаўшчыны (Украі-на). «У неспакойны час паўстання» 1863— 64 накіраваны на Беларусь, аднак тут хутка асіміляваўся i з вялікай энергіяй узяўся за даследаванне краю. Да прыезду на Бела­русь ён збіраў украінскі фальклор i ў 1851 выдаў зборнік «Маларускія i галіцкія загад-кі». У Віцебскай губ. С. працаваў сакрата-ром губернскага статыстычнага камітэта i адначасова быў рэдактарам неафіцыйнай часткі газеты «Витебские губернские ведо­мости», пазней — рэдактарам «Памятной книжки Витебской губернии». У 1864 С. падрыхтаваў працы «Статыстычны на-рыс Віцебска» і «Сінельна-набойная вы-творчасць у г. Віцебску». Асноўнай этнагра-фічнай працай С. пра побыт i культуру бе-ларусаў з'яўляецца «Этнафафічны агляд Віцебскай губерні» (Спб., 1872). У прадмо-ве да яе аўтар пісаў: «Ніколі этнаграфія як навука не звяртала на сябе столькі ўвагі ву­чоных i наогул адукаваных людзей, як у другой палавіне бягучага стагоддзя, калі да спраў дзяржаўнай палітыкі далучылася складанае пытанне аб нацыянальнасці». С. рэзка крытыкаваў «Погляд на гісторыю i этнаграфію заходніх губерняў Расіі» Ф.Р.Эркерта (1864), які сцвярджаў, што веравызнанне найбольш яскрава вызначае рысы, якія адрозніваюць адну народнасць ад другой. На канкрэтных статыстычных даньгх i прыкладах з жыцця акаталічаных на тэрыторыі Віцебскай губерні беларусаў, латышоў, эстонцаў i іншых народнасцей, якіх Эркерт залічыў у палякі, С. навукова аргументавана падышоў да вызначэння эт-нічнага складу насельніцтва. Ён лічыў, што галоўнымі акалічнасцямі трэба лічыць род­ную мову, мінулы гістарычны лёс i сучас-ны лад жыцця, а таксама нацыянальную самасвядомасць народа i яго культуру.

У поглядах С. часам заўважаўся пэўны адбітак вялікадзяржаўнай палітыкі ў дачы-ненні да беларусаў (нібыта беларус па сваіх інтэлектуальных i фізічных якасцях стаіць ніжэй за рускіх), аднак у асноўным ён прыхільна ставіўся да беларускага народа пры апісанні яго побыту i культуры, пад-крэсліваў цяжкае матэрыяльнае станові-шча, не вінаваціў у гаротным лёсе, ускла-даючы віну на прыродныя ўмовы пражы-вання i фізічную прыроду насельніцтва. У працы «Аб мерах i вазе, якія выкарыстоў-ваюцца цяпер i ўжываліся ў старыя гады ў Віцебскай губерні» (1878) С. ахарактарыза-ваў 53 меры вагі i падкрэсліваў важнасць вывучэння такіх адзінак народнай метрало-гіі для даследавання побыту народа. Мяс-цовым уладам ён рэкамендаваў хутчэй уво-дзіць адзіныя меры i вагу, бо разнабой стварае ўмовы для падману сялян рознымі перакупшчыкамі. Праца С. «Беларускія старажытнасці» (вып. 1, Спб., 1890) пры-свечана апісанню старажытных помнікаў i археалагічных знаходак. У ёй ёсць таксама

падрабязнае апісанне абрадаў пахавання i памінак.

Літ:. Бандарчык В.К. Гісторыя беларус-кай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С 122—126.

СЕРБАЎ

Ісак Абрамавіч (27.5.1871—21.1.1943)

Этнограф, фалькларыст. Правадзейны член Інбелкульта (1922). Кандьщат гіста-рычных навук (1934). Нарадзіўся ў в. Куль-шычы Прапойскага пав. (цяпер Слаўгарад-скі раён Магілёўскай вобл.). Скончыў Мас-коўскі археалагічны інстытут (1918). У 1910—12 наладзіў шэраг экспедыцый па Беларусі. 3 1923 выкладчык, загадчык ка­федры ў БДУ, з 1929 у Інстытуце гісторыі АН БССР. Збіраў i публікаваў вусную на­родную творчасць беларусаў, даследаваў побыт i матэрыяльную культуру адыходні-каў. Аўтар праід «Сяло Вялікае. Карцінкі з жыцця Беларусі» (1910), «Паездкі па Па-лесс!. 1911 i 1912 гг.» (1914), «Беларусы-са-куны» (1915), «Вільчынскія паляне» (1928). Сабраў багатыя калекцыі беларускага на-цыянальнага адзення, узораў народнага мастацтва. Зрабіў каля 5 тыс. фотаздымкаў (збераглося каля 450), на аснове якіх выда-дзены альбом «Беларускае народнае мас­тацтва».

СЕРДЗЮКОЎ

Іван Іванавіч (12.11.1803—14.10.1886)

Эканаміст, этнограф, фалькларыст. На-радзіўся на Палтаўшчыне. Вучыўся ў Кана-топскім вучылішчы i Чарнігаўскай гімназіі, быў вольным слухачом Харкаўскага універ-сітэта. Служыў у канцылярыі ваеннага гу-бернатара. У 1842 пераехаў у жончын маён-так Кудрычы на Мсціслаўшчыне (Магілёў-ская губ.), дзе заняўся ўпарадкаваннем гас-падаркі. Шмат увагі аддаваў увядзенню но-вага паляводства, паляпшэнню ворнай зямлі, выкарыстоўваючы мінеральныя i ap-ганічныя ўгнаенні, праводзячы меліяра-цыйныя работы; разводзіў прадукцыйныя пароды жывёлы. 3 прыхільнасцю ставіўся да прыгонных сялян, клапаціўся аб паляп-шэнні ўмоў ix жыцця, заахвочваў пашы-раць гаспадарку, дапамагаў матэрыяльна, імкнуўся выправіііь маральна. У сярэдзіне 1840-х гадоў пачаў змяшчаць у пецярбург-скім перыядычным друку артыкулы экана-мічна-гаспадарчага характару, у якіх дзяліўся вопытам па гадоўлі жывёлы, апрацоўцы i ўгнойванні глебы, уборцы збожжавых культур, доглядзе пчол, вырабе палатна. Вёў актыўную перапіску з такімі ж, як сам, дапытлівымі гаспадарамі ў розных кутках Беларусі i Pacii. Запісваў народныя прык-меты. Пакінуў цікавыя звесткі пра тагачас-нае жыццё i гаспадарчыя заняткі. Напа-чатку 1850-х гадоў паступіў аканомам у ка-лужскія маёнткі князёў Качубеяў. Шмат зрабіў па ўпарадкаванні спраў i пашырэнні княжацкіх уладанняў, але неўзабаве выму-шаны быў пакінуць службу. Вярнуўшыся ў вёску, аддаўся гаспадарчым i грамадскім справам. Пісаў артыкулы аб паляпшэнні гаспадарак, народнага дабрабыту, крытыка-ваў несправядлівасць, хабарніцтва, прапа-ноўваў скасаваць прыгон i дазволіць усім, хто жадае, набываць памешчыцкія маёнткі. Свае прапановы дасылаў у рэдакцыі часо-пісаў, у Вольнае эканамічнае таварыства, міністру фінансаў, у асобую заканадаўчую камісію. Многія яго праекты былі ажыц-цёўлены. Пасля адмены прыгоннага права першы на Мсціслаўшчыне склаў з сялянамі дагавор, выдзеліў ім па 5 дзесяцін зямлі на душу (замест чатырох, вызначаных пала-жэннем). Магілёўскі губернатар прызначыў яго міравым пасрэднікам у павеце.

На гэтай пасадзе ён настойліва абараняў інтарэсы сялян, дамагаўся ад памешчыкаў уступак, пераадольваў ix упартасць. У арты-куле «Сялянскае жыццё i звычаі ў Мсці-слаўскім павеце» С паказаў глыбокае ве-данне сялянскага жыцця i побыту: дэталёва апісаў жыллё i яго начынне, гаспадарчыя будынкі, ежу, вопратку, прылады працы, грунтоўна расказаў пра збожжавыя культу­ры, бульбу, ix догляд i ўборку, асаблівасці жывёлагадоўлі. Падрабязна апісаў сялян-скую сямейную абраднасць — вяселле, ра-дзіны, хрэсьбіны, пахаванне, памінкі, пры-вёў фальклорныя тэксты. У апошнія гады працаваў над складаннем маларускага слоўніка (праца засталася ў рукапісе). У маладосці С пісаў вершы, аповесці, каме-дыі. Ён быў чалавекам бескарыслівым, вы­сока цаніў незалежнасць, з годнасцю ад-стойваў уласныя погляды на жьщцё. Паха-ваны на кудрыцкіх могілках.

Те.: О хлебокошении // Земледельческая газ 1848 падрабязнае апісанне абрадаў пахавання i памінак.

Те.: О хлебокошении // Земледельческая газ. № 51—52; Хозяйственные расчёты и цен­
ность произведений // Там жа. N° 99—100; Ис­порченное и поправленное хозяйство // Там жа.

№ 8—9; Климатология Мстиславского уез­ да Могилевской губернии // Там жа. 1850. № 65; Очерки хозяйства моего // Тр. имп. Вольного

экономического о-ва. 1850. № 4; Хозяйство в имении Кудричи // Эконом. 1850. № 11—18; Автобиографическая записка И.И.Сердюкова // Киевская старина. 1896. № 11—12.

Літ:. Юрчанка Г. Асветнік з Кудрыч // Полымя. 1990. № 6.

СЕРЖПУТОЎСКІ

Аляксандр Казіміравіч (21.6.1864—9.3.1940)

Беларуси этнограф i фалькларыст. Пра-вадзейны член Інбелкульта (1925). Нара-дзіўся ў в. Бялевічы Слуцкага раёна Мін-скай вобл. Скончыў Пецярбургскі археала-гічны інстытут (1904). Працаваў настаўні-кам на Мазыршчыне i Случчыне (1884— 93), на паштамце ў Пецярбургу (1896— 1906), у этнаграфічным аддзеле Рускага му­зея (1906—30). Друкаваўся з 1891. Па дару-чэнні Рускага музея сабраў на Беларусі ба-гаты этнаграфічны i фальклорны матэрыял. У нарысе «Беларусы i палешукі» (1908, ру-капіс) апісаў пабудовы, побыт, звычаі i ве-раванні сялян Мазыршчыны i Случчыны. Даследаваў земляробчыя прылады, борт-ніцтва, звычаі сябрыны, талакі i інш. («Нарысы Беларусі», 1907—09; «Земляроб­чыя прылады Беларускага Палесся», 1910; «Бортніцтва на Беларусі», 1914). Выдаў зборнік «Казкі i апавяданні беларусаў-па-лешукоў» (1911), «Казкі i апавяданні бела-русаў з Слуцкага павета» (1926), «Прымхі i забабоны беларусаў-палешукоў» (1930). За зборнік беларускіх прыказак з слоўнікам (падрыхтаваны да друку ў 1908, збераглася частка рукапісу) яму прысуджаны малы залаты медаль Рускага геаграфічнага тава-рыства. Рукапісы зборніка «Песні Магілёў-шчыны» i этнаграфічныя працы «Быт бела-русаў» не зберагліся. Вывучыў дыялекты беларускай мовы («Граматычны нарыс бе-ларускай гаворкі вёскі Чудзіна Слуцкага павета Мінскай губерні», 1911). Рукапісы захоўваюцца ў архівах Санкт-Пецярбурга.

Шт.: Бондарчик В.К., Ф е д о -с и к А.С., А.К.Сержпутовский. Мн., 1966.

СЕЎРУК

Людвіг Сцяпанавіч (1807—52)

Вучоны-медык, педагог. Нарадзіўся ў маёнтку Канстанцінава ў Рэчыцкім пав. Мінскай губ. ў дваранскай сям'і. Атрымаў хатнюю пачатковую адукацыю. У 1823 пас­тушу на юрыдычны факультэт Віленскага універсітэта, але неўзабаве перайшоў на фі-зічнае, потым на філалагічнае i ўрэшце на медыцынскае аддзяленне, якое i скончыў. Яшчэ студэнтам быў памочнікам патолага-анатама i набыў багаты практычны вопыт у гэтай галіне медыцыны. У 1831 прызнача-ны ардынатарам у ваенны шпіталь. 3 1834 — першы выкладчык паталагічнай анатоміі ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1838 атрымаў ступень доктара медыцыны. 3 1840 ардынарны прафесар на кафедры анатоміі Маскоўскага універсітэта. Чытаў лекцыі, вёў практычныя заняткі. Адначасо-ва працаваў урачом пры дзвюх маскоўскіх бальніцах. Аўтар прац «Аб сутнасці халеры» (1849), «Аб уздзеянні маслянай кіслаты на жывёльны арганізм» (1852), «Прапіламін пры раматусе» i інш., артыкулаў у дадатку да перакладу «Настаўленне па анатама-па-талагічнай анатоміі i дыягностьшы» (1853) i інш.

Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  

double arrow
Сейчас читают про: