Тэст № 23

А1. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) словы звязаны сувяззю прымыкання:

1) ісці размаўляючы; 4) з’есці яблык;

2) бацькаў наказ; 5) загад наступаць.

3) ехаць дадому;

А2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

1) смеяться над бездельником;

2) рассуждать о будущем;

3) поехать за дровами;

4) перейти через дорогу;

5) метрах в двадцати.

А3. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дзейнік выражаны адным словам:

1) Над галавой вісела высокае веснавое неба.

2) Некалькі хат туліцца да хваёвай сцяны лесу.

3) Міхал з Ксавэрам задуменна ішлі праз лес.

4) Мы з вялікай радасцю пабачылі вызвалены Мінск.

5) Сотні зорак былі рассыпаны ў сінім бяздонні неба.

А4. Выпішыце з аднасастаўных сказаў граматычныя асновы, вызначце віды аднасастаўных сказаў:

1) Хораша на душы, лёгка, светла!

2) Нечаканы і пералётны сонечны дождж. Лясное возера.

3) Ноч была па-летняму цёплая, зорная.

4) Што ж, запрашай, гаспадар! Дом табе ўдаўся на славу.

5) За багацце розуму не купіш.

А5. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка:

1) Пяцёра дзяцей стаялі побач.

2) У нашым класе некалькі хлопцаў пісала вершы.

3) Два камандзіры ехала наперадзе, за імі - салдаты.

4) Частка крывічоў пабудавала свае гарадзішчы на берагах Дзвіны.

5) Афіцэры і дробная шляхта глядзела тэатральную пастаноўку стоячы.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік:

1) Я __ не з баязлівага дзесятка.

2) Без навукі, братка, чалавек __ што тое сляпое кацяня.

3) Троіцкі касцёл у Клецку __ помнік са складанай і загадкавай гісторыяй.

4) Маленства __ самы адказны момант жыцця чалавека.

5) Вялікая сіла __ мара. Чалавек без яе нішто.

А7. Адзначце сказ(-ы) з некалькімі радамі аднародных членаў:

1) Прайшла навальніца, але свежасці не прынесла.

2) Бягуць у розных кірунках чыгуначныя і шасейныя дарогі.

3) Камандзір сабраў усіх штабістаў і разведчыкаў, растлумачыў задачу.

4) Зліццё чалавека і прыроды ў яго вершах вельмі ўжо непасрэднае.

5) Глыбілася сінь неба, і раставалі ў ім напластаванні дыму.

А8. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) коска ставіцца на месцы кожнага пропуску:

1) Гэтыя сцены памятаюць __ і першы крык немаўляткі __ і вясельныя песні __ і адпяванне нябожчыкаў.

2) Я сам люблю прыход вясны, малочнае цвіценне вішань __ і спеў драздоў __ і шум лясны.

3) Самотна звінела сухая трава __ ці то зелле.

4) Прыемна было выкупацца ў моры __ ды паляжаць на цёплай гальцы __ і пазагараць.

5) Сям-там пападаюцца з дупламі __ ды з падсмаленымі бакамі клёны __ ды дубы.

А9. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пры абагульняльным слове трэба паставіць двукроп’е:

1) Бацькі вучаць птушанят здабываць корм, хавацца ад шматлікіх ворагаў __ каршукоў, соў, катоў і нават гадзюк.

2) Мораны дуб пускалі на самыя шыкоўныя вырабы __ шафы і шафкі, канапы і крэслы, ложкі і куфры.

3) Яна ўбачыла новыя мясціны __ зялёны хвойнік, шэрае поле.

4) Усё было ўслана лісцем __ і вуліца, і двары.

5) Дрэвы, стагі, будынкі __ усё гэта злівалася з гарызонтам.



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: