Тэст № 25

А1. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя азначэнні адасабляюцца:

1) Пасля пажару ліпа была чорная, абвугленая.

2) Гадоў трыста ён яшчэ прастаіць здаровы, поўны сіл.

3) На дне крыніцы заблішчаў пясочак, а сцены зруба мокрыя і чыстыя пачалі ўжо высыхаць.

4) Думкі мае акрыленыя ўспамінамі імчаць да празрыстых вод Палаты.

5) Прывабленыя пахам мёду пчолы звінелі над сталом.

А2. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя прыдаткі адасабляюцца:

1) Першымі ўрокамі паэзіі былі для яго песні маці разумнай і з добрым сэрцам беларускай сялянкі.

2) Андрэй старэйшы Платонаў сын служыў у арміі.

3) Дырэктар дома адпачынку Явар сустрэў мяне прыхільна.

4) Першыя вестуны вясны вераб’і пачалі вясёлую валтузню.

5) Бывалы паляўнічы наш дзед ведаў шмат розных гісторый.

А3. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска(-і):

1) Крыжадзюб __ або паўночны пугач __ выводзіць птушанят зімой.

2) Як крупінка духоўнага і матэрыяльнага жыцця людзей __ многія з валуноў трапілі ў спіс помнікаў Беларусі.

3) Васіль __ як таленавіты музыка __ адразу пачуў фальш у гэтым гранні.

4) Яська __ па прозвішчы Даўгавязы __ дзьмуў з усёй сілы ў трубу.

5) Як будаўнічы матэрыял __ камяні у наш час шырока выкарыстоўваюцца.

А4. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя акалічнасці адасабляюцца:

1) Тут ля возера яго душа нібы выпроствалася і наструнена замірала.

2) Вясной танцуюць падскокваючы ў паветра жураўлі.

3) Дробная шляхта і афіцэры глядзелі тэатральную пастаноўку стоячы.

4) Лось не спяшаючыся падаўся ў хмызняк.

5) На высокіх соснах пагойдваўся падпяваючы самому сабе вецер.

А5. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) на месцы пропуску ставіцца коска:

1) На крутым беразе рэчкі раслі каржакаватыя дубы, раскінуўшы свае галіны __ і ўтвараючы своеасаблівыя шатры.

2) Хлопцы спыніліся, узняўшыся на невялікі ўзгорак __ і ўбачылі перад сабой вёску.

3) Ён ішоў __ маўкліва і хістаючыся, як звычайна ходзяць змораныя людзі.

4) Палессе – самабытны край, а __ пазнаёміўшыся з ім, яго нельга не любіць.

5) Зноў нялёгкім выдалася дзяжурства, і __ выйшаўшы з бальніцы, Зоя стомлена накіравалася дадому.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) выдзеленыя словы адасабляюцца:

1) Апрача аднастайнага шуму сосен у лесе нічога не чуваць.

2) Хтосьці пабываў каля рэчкі і апрача нас.

3) Раптам зусім блізка пачулася лёгкае плюханне.

4) Акрамя кучаравых бярозак на ўзгорку расла высокая сухаверхая хвоя.

5) Неўзабаве на дарозе мы ўбачылі двух ваўкоў.

А7. Вызначце, дзе на месцы пропуску трэба паставіць коскі:

Купцы расказвалі князю пра далёкую __ 1 небяспечную дарогу __ 2 пра санны шлях па засыпаным снегам __ 3 Дняпры __ 4 пра грозныя пушчы__5непраходныя для чалавека__ 6 пра зледзянелыя зоркі ў чорнымнебе.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: