Тэст № 24

А1. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) словы звязаны сувяззю кіравання:

1) дом насупраць; 4) выканаць заданне;

2) стары настаўнік; 5) пакрыты снегам.

3) будынак універсітэта;

А2. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову:

1) пойти по полям;

2) приехать через месяц;

3) шутить над ним;

4) мед слаще сахара;

5) благодарить их.

А3. Адзначце сказ(-ы) з простым дзеяслоўным выказнікам:

1) Цемра і ціш напоўнілі маленькі пакойчык.

2) Дзядзька Марцін быў яшчэ не стары чалавек.

3) Сорак пар цікаўных вачэй глядзела на настаўніцу.

4) Раскідзісты ясакар увесь быў укрыты пухам.

5) Вечарам пакідае звінець неабдымная шырыня летняга дня.

А4. Выпішыце з аднасастаўных сказаў граматычныя асновы, вызначце віды аднасастаўных сказаў:

1) Вясне так хочацца прысесці на сакавітую траву.

2) Хлеб чорны, хлеб жытні шчыра ўслаўляю.

3) Добрага чалавека не перахваліш.

4) Міколу сёння не пазнаць!

5) Дзень лагодны, ціхі.

А5. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) дапушчана памылка ў каардынацыі дзейніка і выказніка:

1) Чатыры вялікія лодкі адна за адной чырканулі насамі па пяску.

2) Радасць, шчасце так і пырскаюць з яго вачэй.

3) Лётала мноства прыгожых стракоз.

4) Шмат хат прытуліліся да сцяны лесу.

5) Сабраліся чалавек каля дваццаці.

А6. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік:

1) Грунвальд __ адна з тых бітваў, у якіх славяне, у тым ліку і беларусы, былі ўратаваны ад рабства і знікнення.

2) Мова __ духоўнае багацце народа.

3) Жывая памяць дзіцяці __ не лічыльная машына.

4) Пра ўсё даведацца і ўсё убачыць __ вось мая мара.

5) У познюю восень вада пад мастком __ чыстая і халодная.

А7. Адзначце сказ(-ы) з некалькімі радамі аднародных членаў:

1) У Бога, сонца і зорак малю даць волю і долю маёй Беларусі.

2) Сонца світальнае срэбнагалоса грае і пераліваецца ў росах.

3) Люблю я лясы, іх сцішаны голас і шум патаемны.

4) Песня і казка ходзяць у пары, сеюць на свеце дзівы і чары.

5) У колер бярозы быў дзед закаханы і белыя яблыні песціў старанна.

А8. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) коска ставіцца на месцы кожнага пропуску:

1) Нёман без перашкод адбівае ў сабе __ і сіняе неба __ і белыя аблокі __ і жаваранкаў.

2) Шмат якія птушкі гняздзяцца ў полі __ альбо ў лесе.

3) Сустрэчны вецер то дыхаў прыемнай цеплынёй __ то лашчыўся ў валасах __ то зрываў з плеч хусцінкі.

4) Няпраўдай свет пройдзеш __ ды назад не вернешся.

5) На платах __ і агародах гарланілі __ і лапаталі крыламі пеўні.

А9. Адзначце сказ(-ы), у якім(-іх) пры абагульняльным слове трэба паставіць працяжнік:

1) Усё адбілася ў трагічным лёсе фарнага касцёла __ пажары, войны, палітычная нестабільнасць, жах бездухоўнасці.

2) Адчуванне дакладнасці слова, уменне карыстацца ім __ усё залежыць ад таго, як загучала слова, пачутае ў маленстве.

3) З дубу гнулі абады, палазы, рабілі бочачкі, кадушкі, дзежкі __ адным словам, усё, што павінна доўга служыць чалавеку.

4) Сонечная цяплынь, чыстае паветра, звон жаваранкаў __ абуджалі цудоўны настрой.

5) Жыта, лес, поле __ усё акінуў вокам Андрэй.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: